Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
Згодна зь Й. Гондам, слова rsiэтымалягічна зьвязана зь ням. rasen 'лютаваць, бушаваць, шалёна імчацца' ды літ. arsus 'разьюшаны, люты'. Няцяжка заўважыць, што наведзеныя словы аднакаранёвыя з вышэйзгаданым yrs-. Аднак такое выясьненьне падкрэсьлівае іншы бок паэтычнае творчасьці, а менавіта стан узрушанасьці, узбуджанасьці, нутраное трымценьне, натхненьне.
Паводле традыцыйнай этымалёгіі, слвоа rsiутвараецца ад yrs-, rsati 'імкліва рухацца': rsati gacchati prapnoti janati va sa rsih, mantrarthadrasta va "які rsati 'рухаецца, дасягае або знае', той ёсьць rsi-, або зорца сэнсу малітваў" (Unadisutrani, 4.121);
1 Елмзаренкова Т.Я. Язык м стнль веднйскнх рмшм. М., 1993, с.23.
ye gatyarthas te jhanartha iti nyayenatra darsanam (jhanani) arthah / pasyati hy asau siiksman arthan "якія [карані] маюць сэнс руху, тыя выражаюць і сэнс знаньня, таму тут сэнс бачаньня (знаньня), бо бачыць ён [лй-] тонкія сэнсы" (Niruktam). Корань тоесны з папярэднім, але ў дадзеным тлумачэньні трохі ссоўваецца акцэнт: увага надаецца ня столькі цячэньню, колькі імклівасьці, хуткасьці руху ўвогуле. 3 аднаго боку, гаворка ідзе пра тое, што паэт-мудрэц імкліва, імгненна спасьцігае ісьціну, атрымлівае яе не па частках (што выцякае зь лінейнасьці мовы), але ўсю адразу, падобна зрокаваму вобразу. 3 другога боку, важная сама імклівасьць руху безадносна яго дацэльнасьці. у Плятонавым дыялёгу "кратыл" кажацца: "...даючы імёны існаму, імядзеі мелі на ўвазе, што ўсё заўсёды рухаецца і цячэ <...> ёсьць яшчэ нешта такое, што пранікае ўсё астатняе, дзякуючы чаму і ўзьнікае ўсё народжанае. Гэта нешта ёсьць таксама найхуткае і найтонкае: бо іначай яно не магло б пранікаць скрозь усё рухомае, ня будзь яно такім тонкім, што яго нішто не затрымвае, і такім хуткім, што яно распараджаецца астатнімі рэчамі так, як калі б яны стаялі на месцы".
Слова дуоцато-Остгід 'імядзей', ужытае ў дыялёгу, перагукаецца з санскр. namadheya-. brhaspate prathamdm vaco agram ydt prairata namadheyam dadhanah "Пане малітвы, першы пачын мовы, калі яны ўзяліся да работы, дзеючы імядзею" (РВ 10.71.1). Пад яны даўнімаюцца, безумоўна, rsi-, але сам хвалебен прысьвечаны Пану малітвы (=сакральнае мовы). Паэту-мудрацу, каб чыніць імядзею, трэба быць імклівым, хутчэйшым за рухлівы сьвет, які цячэ ды зьмяняецца. ГІаказальна, што для назвы сьвету выкарыстоўваецца менавіта дзеяслоў *bheuH'быць, расьці' (санскр. bhU'быцьцё, сьвет'), які азначае ўзьнікненьне, станаўленьне, рост (гр. фбсо "нараджаю, твару, раблю", фбоіс "прырода", (purov 'расьліна', бел. буяць, быльлё, быстры), у той час як *esазначае чыстую або ўказальную наяўнасыдь. Ведавае слова jdgat'усё рухомае ў сусьвеце' ўжо ва ўпанішадах пачынае
азначаць сьвет увогуле, як і пазьнейшае слова саіасаіа'рухомы; сьвет'. Як паэту ўдаецца быць найхуткім?
Rsi-, чынячы аброк, паўтарае першасны чын, у выніку якога быў створаны сьвет, а значыць, на час аброку ён апынаецца ў сярэдзіне сьвету, дзе аброчня становіць вось сьвету адносна вонкавага аброку, а сам паэт адносна ўнутранага. Па сутнасыді, усталяваньне імёнаў ёсьць стварэньне рэчаіснасьці, а значыць, аднаўленьне першаснага чыну тварэньня, а значыць, паэт увесь час, дзеючы імёны, знаходзіць сябе ў восевым становішчы: navyam-navyatn tantum a tanvate divi samudre antah kavayah suditayah "вечнановую ніць песьняры празорлівыя цягнуць уверх зь сярэдзіны мора да неба" (РВ 1.159.4). Чым болей набліжацца да восі, тым хутчэйшы становіцца аварот, пакуль нарэшце, не апынуўшыся ў цэнтры, паэт не стае найхуткім і адначасова зусім нерухомым. РВ 9,86.4:
pra ta asvinih pavamana dhijuvo divya asrgran payasa dharimani prantar rsaya sthavinr asrksata ye tva mrjanty rsisana vedhasah
“Твас Ашвінам праліліся [плыні] з малаком, о ачышчаны, нябёсныя і жвавыя, нібы празор, у [гэіпую] судзіну.
Унутар паэта ўлілі станоўкія [малітвы], усталёўнікі, што пратаюць цябе, о дару паэтаў",
дзе sthavinr у сувязі з vedhasah 'усталёўнікі' можа быць патлумачана і як варыянт sthavara'стойкі, сталы'.
3 гледзішча Нірукты, традыцыйнай індыйскай этымалёгіі, слова rsiможа быць патлумачана як складаньне двух каранёў: Nr'рухацца' і ^si'звязваць'. Будучы найхуткімі, rsiздольныя "выхопліваць" з рухлівага сьвету асобныя часткі да таго, як яны зьменяцца, і ўсталёўваць ім імёны,
зьвязваючы іх такім чынам: sveneva dhmo manasa ydd agrabhit "сваім што празорца мыслам ухапіў" (РВ 1.145.2), sreyamsam daksam manasa jagrbhyat "здолю лепшую ён схопіць мыслам" (РВ 10.31.2); manasa vimrstam "мыслам асягнуты' (РВ 10.88.16). Правамерны й адваротны працэс: navanam navatmam visasya ropusmam / sarvasam agrabham nama... "y дзевяноста дзевяці атруты разбуральніц, ва ўсіх іх захапіў імя я" (РВ 1.191.13) т.б. захапіць чужое імя азначае авалодаць яго сутнасьцю, падначаліць.2
Для перакладу rsiу беларускую мову было створана слова руш (ад дзеяслова рушыць з намёкам на ўзрушвацца), што ня толькі перадае этымалягічную матывоўку індыйскага слова, але й нагадвае яго гукава, бо ўрэшце абодва словы ўзыходзяць да аднае праформы *г, сэнс якой можна прыблізна акрэсьліць як 'рухацца, уздымацца, вяртацца, паўтарацца' (гл. Лад). Рут рушыць імкліва, схопліваючы імклівы сьвет; руш узрушаны, натхнёны, экстатычны; руш рухае словы малітвы, як стырнавы ладзьдзю, да багоў.
2 Цікава, што з такога гледзішча магчымая дваістая этымалёгія слав. *ўьт%: як схопленае ад *амысьляў" (пра Сарасваці, РВ 1.3.11), eva hyasya sunrta virapsi gomati mahi"дапраўды, яго simrtaвялікая, гойная, багатая на каровы" (пра Індру, РВ), udiraya prati ma sHiirta usascoda radho maghonam "уздымі да мяне simrta(мн.л.), o Зара, пабудзі шчадроўцаў на адгоду" (РВ 1.48.2), ksayadviram vardhaya siinrtabhih "уладара мужоў узмацні з дапамогаю simrta(мн.л.)" (РВ 1.125.3).
Такім парадкам, можна меркаваць, што sunrtaазначала перадусім добры настрой, нораў, велікадушнасьць, якую людзі імкнуліся здабыць у багоў празь іх ушанаваньне. Другім яго
значэньнем быў вынік такой велікадушнасьці шчодры дар у якой-хаця яго праяве як з боку бога, так і з боку ягонага ўгодніка.
У беларускую мову слова sunrtaва ўсіх сваіх значэньнях перакладаецца наватворам улагода. Улагода ўтвараецца нулявым суфіксам ад дзеяслова ўлагоджваць (пар. выстаўлярь выстава). Найбольш імаверная этымалёгія слова лагода бачыць у ім займеньнікавую прыстаўку */аі корань *god'гадзіць' (пар. рас. лагожйй 'прыгожы'). Такім парадкам, улагода дачыняецца да Ўгод 'гадз/ць', якое ўжываецца ў гэтым перакладзе як адпаведнік санскр. ^das 'шанаваць бога; адказваць на ўшанаваньне (пра багоў)'. 3 другога боку, яно перагукаецца і з словам лад (санскр. rtd'сусьветны парадак') улагоджваньне багоў, т.б. аброк, ёсьць галоўным сродкам падтрыманьня сусьветнага ладу.
Вось жа, улагода мае дзьве сэнсавыя відалі: 1) чын улагоджваньня бога ягоным угоднікам і сродак такога ўлагоджваньня ў выглядзе хвалебнаў ды жаротваў; 2) стан улагоджанасьці, калі бог гатовы праявіць ласку ды шчодрасьць свайму ўгодніку, ды вынік такога стану: шчасьце, шчодры дар, у тым ліку й жыцьцёвая сіла, якою бог напаўняе набожнага чалавека (пар. бел. лагодкі 'прысмакі').
ЧАРАДЗЕЙСТВА
Пэўную праблему пры перакладзе становіць слова maydі вытворныя ад яго тауіпды інш. ПБ яно азначае цудоўнае ўменьне, надзвычайную здольнасьць, магію, хітрасьць; ПН распазнаваньне, знаньне, ПЕ цудоўная сіла пераўтварэньняў, вядзьмарская сіла. Адпаведна тауіпазначае 'які мае такую сілу'.
У РВ наўпрост кажацца, што maydдазваляла мяняць выгляд і прымаць розныя аблікі:yabhir mayabhihpratijiitivarpasah "якімі чарадзейнымі сіламі [здольныя мяняць] аблік паводле [сваіх] парываў" (пра Рыбгу, РВ 3.60.1).
Maydвалодаюць як багі, так і розныя чарты, зь якімі яны змагаюцца: mayabhir indra mdyinam tvam susnam avatirah "чарадзейнымі сіламі, o Індра, ты перамог чарадзея Шушну"(РВ 1.11.7); minanta dasyor asivasya mayd "зьмяншаючы чарадзейныя сілы варожага паганца"(РВ 1.117.3); mahl mitrasya varunasya mayd "вялікая Мітры, Варуны чарадзейная сіла" (РВ 3.61.7).
Этымалёгія слова неадназначная. Адна з галоўных вэрсій увязвае яго з прасл. *тапь 'памарока, прывід' (бел. мануць, маніць, мана) і *majati, maxati (бел. махаць, маяцца, літ. mod 'рабіць знак'). Цікава, што ў пазьнейшай філязофіі Адвайта-веданта maydстала азначаць ілюзію, якая стварае ўражаньне дуальнасьці: рэчаіснасьці эмпірычнай (yyavaharika-), дадзенай нам у пачуцьцях, і навышняй рэальнасьці (paramarthika-) Абсалюту (brahman-]. Зразумела, нічога падобнага ў РВ яшчэ няма. Паводле Й. Гонды maydу ведавых тэкстах азначае проста сілу, якая дазваляе яе носьбіту тварыць, уплываць, зьмяняць форму.
Традыцыйная этымалёгія выводзіць maydз \та 'мераць' (Unadisiitrani, 4.110). У РВ ёсьць кантэксты, зь якіх відавочна,
што ведавыя паэты асацыявалі тауаменавіта з гэтым коранем: imam й svasur asya srutdsya mahim mayam vanmasya prd vocam / maneneva tasthivarn antarikse vi yd mame prthivlm suryena "я хачу годна прамовіць гэту чарадзейную сілу гэтага славутага Духа Варуны, / хто, стоячы ў паветры, нібыта мераю, сонцам вымераў зямлю" (РВ 5.85.5); te тауіпо татіге supracetaso jami "яны чарадзеі разьмералі, вельмі мудрыя, сястру ды брата" (пра неба й зямлю, РВ 1.159.4).