Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
Яшчэ адна важная свомасьць паэта зьвязана з тайнаю зь яе адкрыцьцём і, наадварот, хаваньнем: rtasya padam kavayo пі panti guha namani dadhire parani "сьлед ладу сьцерагуць вешчуны, імёны вышнія таемна ўсталявалі" (РВ 10.5.2); уд dharta bhuvananam ya usranam apicya veda namani giihya / sd kavih "хто істотаў падтрымальнік, хто скрытыя, таемныя кароваў ведае імёны, /той вяшчун" (РВ 8.41.5); vidma te ndmaparamam giiha "ведаем імя тваё навышняе, што ў тайне" (РВ 10.45.2); yajnasya jihvam avidama guhyam "аброку мы (жрацы) знайшлі язык таемны" (РВ 10.53.3).
Паводле ўяўленьняў арйаў РВ веданьне імені дае ўладу над яго носьбітам, і таму мусіць трымацца ў тайне. Знаньне таемных імёнаў увогуле права паэтаў. Загадваньне касмаганічных загадак і адгадваньне таемных імёнаў становіць важны момант у сакральнасьці хвалебну: "сэнс сьвету... можа быць адкрыты, знойдзены, спазнаны, народжаны, у прыватнасыді, пры разгадваньні загадкі; знойдзены сэнс заўсёды новы й адзіны"2. Такое загадваньне-разгадваньне загадак пра вузлавыя часткі космасу паклікана аднаўляць чын сьветатварэньня падчас абраду. Рухаючыся дарогай мовы, якая ўвасабляе вось сусьвету, паэт захоўвае вэртыкальную сувязь сьветаў і агульны парадак у быцьці: yajnena vacah padaviyam ay an tarn dnv avindann rsisu pravistam "аброкам дарогу мовы прайшоўшы, знайшлі яе [мову], праніклаю
2 Топоров В.Н. «Второе» пронсхожденче загадка в рмтуале / / Нсследованчя по этммологнч н семантнке. Т.З: Пнднйскме м мранскме языкм. Кн.1. М., 2009 с.205-246.
ў рушаў" (РВ 10.71.3); tvdm no gopah pathikrd vicaksanah "ты (Пан мовы) наш пастух, пуцятворца празорлівы" (РВ 2.23.6); iddm ndma rsibhyah piirvajebhyah piirvebhyah pathikrdbhyah "гэта паклон рушам, першароджаным, першым пуцятворцам" (РВ 10.14.15). Такім парадкам, паэт ёсьць яшчэ і творцам ды падтрымальнікам дарогі паміж небам і зямлёю.
У беларускую мову kdruды кігіперакладаюцца як песьнятворца, хвалатворца, песьняроб.
ПРАЗОРЦА
Слова dhfraутворана ад ydhT'успрымаць, абдумваць, засяроджвацца'; каранёвы назоўнік dhi'думка, уяўленьне намер; угляд, развага, спазнаньне, розум; знаньне, уменьне; малітва'. Першасны сэнс кораня аднаўляецца як 'бачыць, сузіраць'. Паводле Й. Гонды, dhiазначае тую звышпрыродную здольнасьць, што ўласьцівая празорцам, а менавіта бачаньне ў розуме рэчаў, прычынаў, сувязяў як яны ёсьць насамрэч. Dhiёсьць здольнасьцю імгненна й цалком атрымліваць знаньне ісьціны, якое толькі потым "перакладаецца" на мову ў выглядзе хвалебнаў.
Бачаньне вонкавае, фізычнае, і бачаньне нутраное, мэтафізычнае, аб'ядноўвае суцэльнасьць і імгненнасьць. Можна меркаваць, што менавіта гэты сэнс імгненнага й суцэльнага ўспрыманьня быў зыходным для старажытнага дзеяслова, a два віды зроку толькі яго прыватныя праяўленьні. Іншымі словамі, тое, што намі ўспрымаецца як мэтафарычны перанос (бачыць вачыма —► бачыць розумам, спасыдігаць), хутчэй за ўсё ім не было, і схему ўзаемадачыненьня значэньняў лепей падаць у выглядзе 'бачыць вачыма ♦— успрымаць цалком і адразу —> бачыць розумам' (у гэтай сувязі нельга не адзначыць прынамсі фармальнага падабенства паміж кеміць і прокмець 'імгненьне'). Нельга легкаважыць і тым, што ведавыя паэты маглі ведаць і выкарыстоўваць пэўныя псыхатэхнікі, падобныя да тых, што апісваюцца ў пазьнейшых йогічных трактатах.
Непасрэдна да dhiraпрымыкае і vicaksana'бачны, зыркі; зоркі, празорлівы, мудры', якое ўтворана ад ycaks'быць бачным, сузіраць'. Гэты корань у сваю чаргу рэдуплікацыя ад ^kas'зьзяць, быць бачным, сузіраць'. Прыстаўка ж viазначае 'раз-'. Такім чынам, vicaksanaможа быць з аднаго боку патлумачана як узмоцненае бачаньне, з другога як
разрозьненьне. Гэты асаблівы від бачаньня Й. Гонда апісвае як бачаньне "нутраным вокам", якое робіць яго носьбіта ўсяведным (які ўсё відзіць-ведае: visvidі visvavedas-): kavim visvavidam "паэта ўсяведнага" (РВ 3,19.1), visvavin manasas patih "[Сома] усяведны, мыслу гаспадар" (РВ 9,28.1). Гэта "нутраное вока" можа апісвацца і як мноства вачэй: sahasraksa dhiyas pati "тысячавокія два гаспадары празору (малітвы)" (РВ 1,23.3).
Адпаведна слова dhfазначае вынік такога "нутранога бачаньня" відзежу, адкрытыую паэту багамі, а таксама малітву, у якой ён выражае атрыманае знаньне.
У беларускую мову дзеяслоў dhTперакладаецца як зорыць, назоўнік dhTяк празор (=малітва), a dhTraяк празорца, зорца, празорлівы, зоркі (=паэт, малітваслоўца).
ПРАСЬВЯДА
Слова svasti-, ад якога ўтвараецца слова svastika-, добра вядомае нават тым, хто ніколі не вывучаў санскрыту, сустракаецца ў РВ 192 разы. Яго ўтварэньне зусім празрыстае: su'добра' + yas 'быць' + суфікс K-ti-C у сэнсе быцьця (Unadistitrani, 4.182), т.б. дабрабыт. Але ўсё-такі адну заўвагу тут трэба зрабіць, і датычыць яна кораня.
У і.-э. прамове было два карані, якія пазьней зьмяшаліся: *esі *bheu-. Першы, відаць, указваў на чыстую наяўнасьць і этымалягічна зьвязаны з указальным займеньнікам *so'гэты' (санскр. sdh 'той, ён', ст.-анг. se, ст.-сл. сей). Другі ж хутчэй азначаў 'узьнікаць, расьці', а ўжо потым 'быць' (напр., гр. (рЬсо "нараджаю, твару, раблю", cpucrig "прырода", (puTov "расьліна", бел. быльлё, буяць, бучны, бушаваць, быстры, буцьвець). Цікава, што ў санскрыце ад yas ёсьць ня ўсе часавыя формы, у прыватнасьці ў будучым часе ён замяняецца на формы ybhii. Менавіта ад yas утвараюцца словы, якія выражаюць панятак ісьціны: напр., санскр. satya-, бел. сутнасьць. У касмаганічным хвалебне 10.129 кажацца: nasad asm nd sadasTt tadamm ... amdavatam svadhaya tadekam tasmaddhanyan nd parah kim canasa "не было ні няіснага, не было ні існага тады ... дыхала без паветра самасілаю тое адно, і не было ад яго нічога іншага". Усе выдзеленыя формы ўтвораныя ад ^as, таму правільней было б перакласьці неяк так: "не існавала ні няіснага, не існавала ні існага ... не існавала ад яго нічога іншага".
Іншымі словамі, *esвыражала чыстую, пазачасавую наяўнасьць, якая для *bheuёсьць асноваю, зь якой і выбухае буяньне быцьця. Таму ^as і ня мае формы будучага часу, бо будучы час у сваёй сутнасьці мадальны: гэта ўмоўнасьць, дапушчэньне, прадказаньне. Такім парадкам, svasti— гэта не зусім дабрабыт, хаця, безумоўна, і гэтым значэньнем яно
валодае. Svastiвыходзіць за межы ўласна быцыія як часава абумоўленага. Можна сказаць, што svastiёсьць крыніцаю, запарукаю дабрабыту, якой і просяць у багоў. Дабрасуць перадуе дабрабыту.
3 гэтага гледзішча досыць цікавы такі кантэкст, які сустракаецца мноства разоў: уйуат pata svastibhih sada nah "вы баранеце заўжды нас [сваімі] svasti(мн.л.)" (напр., РВ 7.22.9). Звычайна svastiтут перакладаюць як 'міласыдь, ласка'. Але, як і ў выпадку з дабрабытам, гэта значэньне для svastiвытворнае. Дакладней было перакласьці так: "баранеце сваімі дабрасуцямі, добрымі сутнасьцямі".
Цяжка сказаць, наколькі такая інтэпрэтацыя была актуальная ў часы РВ, але прынамсі мець на ўвазе яе трэба. Так, калі ў РВ 1.116.6 гаворыцца npasdiw/o'it svasti "вечная дабрасуць", то можна гэта разумець і так, што прыметнік тут апісвае не саму дабрасуць, а працягласьць яе наяўнасыді ў просьбіта.
Сустракаецца ў РВ і падобнае да svastiутварэньне ад slbhii: subhii-, якое азначае 'у якога добрая, магутная прырода, урода'. Вось досыць паказальны кантэкст: sakam jatah subhvah sakam uksitah "разам народжаныя, трывалыя ўродай, разам узрослыя " (пра Марутаў, РВ 5.55.3). Тут усе тры карані: yjan 'нараджацца', sbhii 'быць, узьнікаць', sinks 'расьці' па сутнасьці азначаюць адно і тое ж. Відавочна, што svastiу гэтым пералік ня ўпісваецца (гл. прыклад у папярэднім абзацы), але пры перакладзе ўсё канчаткова заблытваецца, бо слова сутнасьць нярэдка ўжываецца як сынонім слова ўрода. Таму нават пераклад дабрасуць не разьясьняе сытуацыі. Svastiне ўзьнікае падобна быцьцю, але яе можна атрымаць у якасьці дару: гэта своеасаблівая пячатка адпаведнасьці ладу (rta-'), якую багі здольныя ставіць на быцьцё. Нездарма сымбаль svastika(Уі) выяўляе колавы рух (гл. арт. Лад). Svastiгэта ўдача ў літаральным сваім значэньні: дадзенае; svastiгэта шчасьце, таксама ў літаральным значэньні: надзеленасьць
часткаю, рас. прйчастность ц,а ладу (напр., abhajad... svastau "надзяліў [доляю] у svasti-" РВ 2.38.1).
Такім парадкам, у розных кантэкстах пераклад svastiможа розьніцца: дабрабыт, шчасыде, удача. У прыслоўным ужываньні ў гэтым перакладзе ўжываецца акурат варыянты тчасьліва, удачна, напр.: parsi nah param amhasah svasti "перапраў нас шчасьліва на той бок атугі" (РВ 2.33.3).
За асноўны ж пераклад абранае слова прасьвяда. Бадай адзіны слоўнік, дзе яго можна знайсьці, гэта Расійска-крыўскі слоўнік Вацлава Ластоўскага, у якім яно пададзена як пераклад рас. благодать.
Першая думка зьвязаць гэтае слова з сьіЗяты. Далей можна парадніць іх са словамі сьвет, сьвітаць і з санскр. ysvi 'набухаць'. Зыходнай ідэяй для ўсёй групы слоў ёсьць набуханьне, павелічэньне. Благодать, дабрабыт, шчасыде, раскоша як набуханьне, як паўната, якая перапаўняе сябе дастаткова чаканая матывоўка.
3	другога боку слова прасьвяда можна выясьніць праз Увяд 'вянуць, зьвядаць'. Прасьвяда гэта пустата, якая прыходзіць па стоме даранамаганьня. Прасьвяда гэта высіленьне дарам, поўная самааддача, самаахвяраваньне. Прасьвяда гэта спустошаная прастора ўнутры, якая гатовая прыняць божую ласку. Атрымаць у-дачу, шчасьце, дабрабыт можна толькі аддаючы нешта самому: mahe dade suvrato nd vajam "ён атрымлівае нагароду, каб дарыць, як часьцівы" (пра шчодрага апекуна рушаў, РВ 1.180.6). Паняцьце svasti-, такім парадкам, неаддзельнае ад паняцьця аброку.
руш
Галоўным словам для абазначэньня паэта ў РВ зьяўляецца rsi'сьпявак сьвятых гімнаў, паэт, святы, мудрэц, прамень'. Гэта слова найбольш імаверна ўтворана ад yrs-, arsati 'хутка цячы, хутка рухацца'. Выказвалася, праўда, вэрсія пра паходжаньне ад yvrs-, varsati 'дажджыць' з адпадзеньнем пачатковага ‘v. Т.Я. Елізаранкава так падсумоўвае гэту этымалёгію: "rsi< удзельнік рытуалу, які п'е аброчнае ўзьліваньне й ліе хвалу багом у выглядзе гімну"1. Зьвяртаюць на сябе ўвагу і такія суадпаведнасьці, як ygr-, grndti 'славіць', ^gf-, gifati 'глытаць, есьці' і gr-, garayati 'знаць'; ^hu'абракаць, узьліваць' і yhve'зваць'; ст.-сл. жьргыпй 'абракаць; есьці, піць'; прасл. *peti, *pojy 'пець' і *pojiti, *poj<^ 'паіць'. Сувязь паміж паэзіяй і шырэй моваю ды водамі прасочваецца досыць добра. Так, багіня ракі Сарасваці ўжо ў брагманах атаясамляецца з багіняю мовы Вач, а пазьней стае багіняю красамоўства. Паказальныя й некаторыя месцы ў самой РВ, напр.: iyarti vacant ariteva navam (PB 2.42.1) "як вясьляр ладзьдзю, ён слова рушыць".