Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
праз засяроджаньне на сьвятым складзе ОМ. 1.1.2: purusasya vag rasah / vaca rg rasah / rcah sama rasah / samna udgTtho rasah "сутнасьць чалавека мова, сутнасьць мовы славень (РВ), сутнасьць слаўню напеў (Самаведа), сутнасьць напеву усьпяваньне (ОМ)".
МЫСЬЛІТВА
Адно з ключавых словаў РВ mantra-, якое перакладаюць то як малітва, то як заклён. Зыходны корань тпап 'мысьліць' (гр. цаоцаі 'намяраюся', лац. тетіпі 'помню', ст.-слав. мьнгьтй, літ. mined 'узгадваць', гоц. тнпап 'абдумваць, лічыць'). Ад яго ж утвараецца і слова тапа 'адданасць, запал' гр. pavia 'натхнёнасць, узбуджанасць; шаленства'). У сувязі з гэтым у.М. Тапароў піша: "і.-е. *тепазначала пэўны мэнтальны стан, зьвязаны з дробнадрыжальным рухам, пры якім шматкротна павялічваецца ўспрымальнасьць і разрозьнівальная здольнасьць шед-органа. Гэта высакаякаснае дробнае трымценьне як бы дапамагае розуму вызваліцца ад пэўных шораў лягічнага мысьленьня, ад аўтаматызмаў штодзённасьці ды адкрыцца іншаму, іначай недасяжнаму"1. Гэткае апісаньне ідэальна падыходзіць і да слова vipra(гл. арт. Вешчы).
3 другога боку, некаторыя кантэксты праліваюць святло на адзін цікавы бок Утап, а дакладней яго вытворня manas 'мысел, мысьль': saktum iva titauna punanto yatra dhira mdnasa vacam akrata "нібы муку ачышчаючы сітам, дзе празорцы мыслам чынілі мову" (РВ 10.71.2); sam daksena mdnasa jayate kavih "з хопкім мыслам нараджаецца вяшчун" (РВ 9.68.5); sahasradhare vitate pavitra a vacam punanti kavayo mamsinah "y тысячапаточным працягнутым цадзіле вешчуны чысьцяць мову, мыславітыя" (РВ 9.73.7); sveneva dhiro mdnasayddagrabhit "што сваім мыслам ухапіў празорца" (РВ 1.145.2); bharanti vam mdnmana samydta girah "прыносяць вам абодвум мысьляю засяроджанаю песьні" (РВ 1.151.8); manasavijanan "мыслам не разрозьніваючы" (РВ 1.164.5); nd vi janami ydd ivedam asmi ninydh sdmnaddho mdnasa carami / yada magan prathamaja
1 Топоров B.H. "Второе" прочсхожденме загадка в рмтуале // Нсследованмя по этммологнм м семантмке. Т.З: РІндрійскме ч нранскме языкн. Кн.1. М., 2009 с.205-246.
rtdsyad id vaco asnuve bhagdm asyah "не распазнаю, чым гэта я ёсьць; таемна, мыслам аснаджаны, блукаю; / калі наблізіўся першароджаны ладу да мяне, тады здабыў я долю мовы гэтай" (РВ 1.164.37); patango vacant ntanasa bibharti "нясе птах мову мыслам" (РВ 10.177.2); taksad yddimanaso venato vag "калі вычэсвае (Сому) мова, (выйшлая) з мыслу ўважнага" (РВ 9.97.22) і г.д. Гэтыя кантэксты досыць яўна намінаюць, што менавіта мысел зьяўляецца тым органам, з дапамогаю якога спараджаецца мова2.
У словазлучэньні manasa didhi'глядзець мыслам', якое неаднаразова паўтараецца ў РВ, ^dhi кадуе першую ступень у праяўленьні ісьціны (цэльны вобраз, схоплены імгненна), a manas другую, разрозьніваючы, выхопліваючы, правейваючы, выцэджваючы з цэльнага вобразу састаўныя часткі ды ўсталёўваючы ім імёны. Менавіта таму чалавек як адзіны носьбіт мовы, заснаванай на падвойным падзеле, кадуецца як тапй(гоц. manna, ст.-слав. мжжь). Калі dhT'празор' (гл. арт. Празорца) можна назваць сынтэтычным, to manas-, безумоўна, аналітычны. У ім захоўваюцца прадстаўленьні ў выглядзе ўспамінаў як матар'ял для будучага аналізу’.
Manasі mantraшчыльна зьвязаны з сэрцам, бо менавіта там паводле традыцыйнага сьветагляду месьціцца розум: hrda yat tastan mantram* asamsan "калі прамовілі мантры, тачоныя сэрцам" (РВ 1.67.4); hrda matim ... dnn prajanan "да малітвы сэрцам распазнаючы [дарогу]" (РВ 3.26.8); hrda matim janaye "сэрцам малітву спараджаю" (РВ 10.91.14) і г.д. Цікава, што сэрца называецца ў РВ таксама морам: hrdyat samudrac 'з мора-сэрца' (РВ 4.58.5); navyam navyam
2 van manasi darsanac chabdac ca "[падчас сьмерці] мова [расчыняецца] ў мысьле, бо гэта відаць і сказана [у традыцыйных тэкстах]" Брагмасутры, 4.2.1.
3 у такім разе нельга ня даць увагі сувязі паміж мен'мяць' (лац. impressid 'уцісканьне, уражаньне', рас. впечатленне) імен'мніць'.
tantum a tanvate divi samudre antdh kavayah suditayah "новую й новую нітку цягнуць на неба з мора азораныя вешчуны" (РВ 1.159.4). У касмаганічным хвалебне 10.129.1-4 пачатак сьвету апісваецца як зьяўленьне Нечага Аднаго сілаю жару зь бяздонных водаў. Потым гэтае Нешта Адно апаноўвае жаданьне, што стаецца семем мыслу. Такім чынам, што-тварэньне малітвы з мора-сэрца фактычна ёсьць паўтарэньнем касмаганічнага чыну. Акурат у гэтым і палягае дзейная сіла mantraяк заклёну: мовіць азначае чыніць, бо мова ўзьнікае ў выніку першачыну разьдзяленьня Нечага Аднаго на два.
Урэшце, 'Ітап можа азначаць 'шанаваць'. Сэмантычны пераход зусім відавочны: думаць і думаць —» добра думаць або зважаць —> паважаць.
Вось жа, mantraспалучае ў сабе досыць шмат сэнсавых нюансаў: натхеньне, малітва, ушанаваньне, мысьль, першачын, заклён. Для яго перакладу ўжываюцца ня толькі словы малітва, заклён (залежна ад кантэксту), але перадусім наватвор мысьлітва. Ён утвораны паводле мадэлі маліць -♦ малітва, і таму мае трывала асацыявацца з апошнім словам. Мысьль жа этымалягічна адпавядае санскр. Утап: *mon-slh.
НАТХНЁНЫ
Слова vipra'натхёны, мудры, паэт' утворана ад ^vip'трымцець, вібраваць' (лац. vibro 'трымчу', ст.-ісьл. veifa 'хвалявацца, вібраваць', літ. viepti 'раскрываць, разяваць, кірэчыць'). Вібрацыйныя эфэкты пры рэцытацыі мэтрычна арганізаванага сакральнага тэксту адзначаюцца ў многіх традыцыях. Паводле Й. Гонды, vipraмог абазначаць натхнёнага, экстатычнага празорцу як носьбіта ды прамоўцу сакральных вібрацыйных тэкстаў. 3 другога боку, ён жа адзначае, што ў кашмірскім шайвізьме spanda'трымценьне, пульсаваньне' разглядаецца як безупынная сіла, зь якое ўзьнікае ўсё сутнае. Такім парадкам, слова vipraможа азначаць чалавека, які перажывае гэтую сусьветную творчую энэргію, пэўны час зьяўляецца яе носьбітам.
У РВ 10.71.2 кажацца, што паэты vacant akrata 'мову зрабілі', і можна меркаваць, што даўнімаецца мова цалком, а ня толькі яе гукавая рэалізацыя. У такім разе вібрацыю можна ўвязаць і з моўнаю сыстэмаю як такою. У РВ мова апісваецца як унівэрсальны пачатак, прынцып, які становіць увесь гэты сьвет (РВ 10.125.4). Для арйаў РВ гукавая мова толькі адна з праяваў унівэрсальнай Мовы, адзін з чатырох яе крокаў (РВ 1.164.45).
Калі вібрацыя ёсьць пэрыядычна паўтаранымі рухамі, то ўзьнікненьне сьвету-мовы можна апісаць як чараду паўтарэньняў Першапачатку. Ужо другі паўтор стварае імя, якое выдзяляе першасную адзінку паўтарэньня, пяты паўтор стварае імя другога парадку (два паўторы як адзінка) і г.д. такім чынам зь "вібрацыі" нараджаецца мова, тоесная сьвету (бо ў найшырокім сэнсе мова ёсьць супастаўленьнем адзінак з двух абсягаў, прыведзеных у сыстэму). Паэт жа (vipra-) зьяўляецца носьбітам гэтае творчае вібрацыі, што і дазваляе яму тварыць, раскрываць (літ. viepti 'раскрываць, разяваць') ужо гукавую мову.
Паводле традыцыйнай этымалёгіі, vipraутвараецца ад wap'сеяць': vapati dharmam iti viprah medhavi va "cee Праўду, таму vipra-, або мудрэц" (IJnadisHtrani, 2.29). Цікава, што ў лексыкографа Джатадгары адзначаецца слова vaptr'сейбіт, творца, паэт'. У адным з хвалебнаў кажацца, што yavam vrkenasvina vapanta ... uru jyotis cakrathur aryaya "сеючы зерне ралам, Ашвіны ... шыр-святло для арйаў стварылі" (РВ 1.117.21)1. Тамсама Ашвіны называюцца kavi 'два вешчуны (паэты)'. У іншым хвалебне чытаем: saktum iva titauna punanto ydtra dhira manasa vacam akrata "нібы муку ачышчаючы сітам, дзе празорцы мыслам чынілі мову" (РВ 10.71.2). Нельга не заўважыць, што ў аснове трымценьня, сеяньня ды правейваньня ляжыць адно дзеяньне: паўтараны рух, рух туды-сюды. Падобняцца й адпаведныя формы: *weip'трымцець, вагацца' і *wep'раскідваць, сеяць'.
У беларускую мову vipraзвычайна перакладаецца як наіпхнёны, наіпхнёнца. Стан натхнёнасьці звычайна апісваецца менавіта як нутраное трымценьне, узбуджанасьць. Цікава, што зыходны для гэтага слова 'Ідых родніцца з санскр. ^dhu 'трэсьці, разьдзімаць'. Натхненьне, такім парадкам, гэта "правеянасьць", ачышчанасьць духам, і акурат гэтая чысьціня робіць магчымым успрыманьне боскага пасланьня.
1 пар. з казаньню Кірылы Тураўскага: “Ныня ратай слова словесныя уньца к духовному ярму прііводяіце, й крестное рало в мысьленых браздах погружаюіце...".
ПЕСЬНЯТВОРЦА
Сярод розных назваў паэта ў РВ асаблівае месца займаюць дзьве: кагйды кігіі 'слаўца, паэт'. Іх прынята выводзіць з ykr, cakrati 'згадваць, славіць' (*каг'крычаць': гр. каркаірш 'гуду', Kfjpu^ 'вястун', лац. carmen 'песьня', ст.-ісьл. hrosa 'славіць', літ. kardas 'рэха'). Адылі ў Дгатупатха прыводзіцца толькі Укг, karayate / gr, garayate 'знаць, даваць знаць'. Паводде традыцыйнай этымалёгіі слова кагйутвараецца ад ykr, karoti 'рабіць': karotiti karuh karta silpi va "робіць, таму kani-, т.б. дзейнік або рамесьнік" (Unadisutrani, 1.1); stutikarta 'хвалатворца' (Niruktam, 2,7.27).
Фармальная сувязь паміж назвамі маўленьня й чыну шырока адзначаецца ў этымалягічнай літаратуры’. у РВ працэс паэтычнае творчасьці (і шырэй чыненьня аброку) шматкроць апісваецца лексыкаю, якая належаць да абсягу рамеснае тэрміналёгіі, а таксама ткацтва. Вось колькі прыкладаў: іта brahmanі ... ya taksama ratharn iva "гэтыя малітвы ... якія мы вычасалі, як [цесьлі -] вазы"(РВ 5.73.10); vacamsyasa ... taksam "словы вуснамі я вычасаў"(РВ 6.32.1); td ete vacam abhipddya papaya sins tantram tanvate aprajajnayah "тыя, дрэнна валодаючы моваю, ткуць тканіну-анучу, нязнаўцы" (РВ 10.71.9); sapta tantiin vi tatnire kavdya 6tava u "сем нітак нацягнулі вешчуны, каб ткаць" (РВ 1.164.5).
На карысьць актуальнасьці традыцыйнай этымалёгіі можа сьведчыць слова mantrakrt'малітватворца' (РВ 9.114.2). У гэтай сувязі нельга не згадаць бога Вішвакармана ("Усяго-
1 ст.-інд. гас 'намагацца, рабіць', car 'рухацца, дзеіць', кг"чыніць", ст.-слав. рекж; ст.-інд. vac 'гаварыць', літ. veikti 'рабіць'; ст.-анг. cwedan "гаварыць", вал. cwyddo 'адбывацца, дзеіцца'; ст.-слав. дгьтй, дгьжу 'рабіць', дгыпй, дгью 'гаварыць'; ст.-інд. г'рухацца' і artha'сэнс'.
роба"), які ў РВ 10.81.7 называецца панам мовы (vacas patini), а ў РВ 10.82.3 імядзеем (devandm namadha). У Шатапатхабрагмане ён увогуле атаясамляецца з Моваю. У прынцыпе, можна дапусьціць, што, як і ў выпадку з ст.-слав. дгыпй 'гаварыць', якое тлумачыцца праз *jbm? deti, karuуяўляе сабою вынік сэмантычнае кампрэсіі.