• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    сутварэце сьвятло славаслоўцу віцію II311
    раздушэце сабакаў што брэшуць зусюды раскідайце зламысных вы ўмееце гэта I дараноснай зрабеце прамову апеўцы славаславень мой Спасы прымеце ласкава 114II
    вы той човен стварылі пасярод патокаў
    самавіты крылаты дзеля сына Тугры I на якім і вывезьлі субожныя ў мысьлях хутканосна вынесьлі зь вялікага віру 115II
    укінены ў водную бездань сын Тугры
    пакінуты ў цемры пазбытай апоры I чатыры да хваляў прывыклыя лодзі ратуюць зь нягоды пасланцы Ашвінаў II6II
    што за дрэва паўстала пасярод бяздоньня да якога сын Тугры прыпаў у благаньні I бы за пер'е схапіўшы лятучага зьвера? вывезьлі вы о Ашвіны сабе на славу II7II
    хай вам о мужове даспадобы стане рачэньне ўрачыстае нашчадкаў Маны I на сёньняшнім сходзе багатым на Сому хай будзе грамада насытнай і шчодрай 118II
    6 Агастйа, сын Мітры й Варуны I Ашвіны I трыштубг
    запрэжце свой поваз хутчэйшы ад мысьлі трохколавы дужабыкі трохмясцовы I ў якім прыяжджаеце ў дом добрачынцаў як птах на крылах леціце на трохчасным 111 II
    імкліва імчыць на Зямлю вашы поваз
    рашуча кіруеце да насычэньняў I хай стрэне красою красу гэта песьня
    з дачкою Неба едзеце вы з Зарою II2II
    на поваз свой станьце што мчыцца імкліва
    паводде законаў жаротвамі поўны I
    о Спасы ў якім о мужове на ўзьлівы
    аб'езд вы чыніце для нас і патомства 113II
    няхай ні воўк вас ні ваўчыха ня чэпяць прыходзьце заўжды адвалокі ня чыньце I паднесена доля для вас песьняпесьня
    о дзівы для вас гэты мёдападношы II4II
    вас Готама кліча Пурумідга Атры
    о дзівы на помач заве жортвадаўца I
    як той хто прастуе напрасткі да цэлі
    прыедзьце о Спасы на маю завітву 115II
    ужо перайшлі мы на той бераг цемры
    для вас о Ашвіны укладзена песьня I
    яжджайце сюды па пуцях богарушных
    хай будзе грамада насытнай і шчодрай 116II
    6 Агастйа, сын Мітры й Варуны I Ашвіны I трыштпубг
    і сёньня і потым я вас прызывацьму на разгары Зары вядоўца рачэньнем I о Спасы для жортвашчадрэйшага мужа ад мужа бясчыннага о дзеці Неба 111 II
    у нас о быкове нацешцеся цешма
    адпрэчыўшы скнараў нацешцеся хваляй I пачуйце мяне запрашэньнем мысьлітваў прываблены гэтуль паслухайце слыхам II2II
    на славу Пушане як два стрэларобы
    уладзілі Спасы вясельле Санцоўны I кружляюць быкі вашы воданашчадкі гайдаюцца ёрмы бы ў буя Варуны II311
    хай нашым будзе мёданошы дар ваш успорце вялебен песьняроба Манйі I калі вам усьлед дзеля славы шчадроўцы народы радуюцца дзеля мужнечы 114II
    для вас о Ашвіны сёй створаны славень нашчадкамі Маны ўрачыстая песьня I яжджайце ў аб'езд дзеля нас і патомства
    ў Агастйі о Спасы нацешыцца цешма 115II
    ужо перайшлі мы на той бераг цемры
    для вас о Ашвіны укладзена песьня I яжджайце сюды па пуцях богарушных хай будзе грамада насытнай і шчодрай II6II
    11	Агаспійа, сын Мітры й Варуны I Нсба-Зямля I трыштубг
    хто зь іх маладзейшая хто старэйшая? празорцы хто ведае іх нараджэньне? I нясуць на сабе ўсё што мае найменьне дзень з ноччу кружляюць нібыта на коле 111 II
    буйны рухомы у нерухомай пары зародак суногі унутры бязногай I як сын заплоднены ў лоне бацькоўскім хай Неба бароніць Зямля нас ад жаху II2II
    я дар непарушны Бязьмежы няўшкодны заву незраўнаны санцоўны пачэсны I стварэце ж о сьветы яго для апеўцы хай Неба бароніць Зямля нас ад жаху 113II
    няхай упрыемнімся сьвятліцам спорным багоў радзіцелькам што болю ня знаюць I абедзьвюм між багоў і дзённа і ночна хай Неба бароніць Зямля нас ад жаху 114II
    сумежныя сходзяцца ў лоне бацькоўскім дзьве родзічкі юныя кроўныя сёстры I супольна цалуючы пуп бытаваньня хай Неба бароніць Зямля нас ад жаху 115II
    пасады высока-шырокія клічу
    суладна радзіцелек з божай памогай I пазорных якія ўладаюць нясьмерцем хай Неба бароніць Зямля нас ад жаху II6II
    шырокім разлогім далямежным ёмкім вяшчаю з паклонам на гэтым аброку I ашчасным усёпераможным нясьмертным хай Неба бароніць Зямля нас ад жаху II7II
    як проці багоў мы ўчынілі выступак
    ці проці сяброўца ці пана радзіны I
    хай гэта малітва ім будзе патоляй
    хай Неба бароніць Зямля нас ад жаху II8II
    хай мова людзей і багоў мне паможа
    хай Неба-Зямля пасабляюць заўсёды I як жортвашчадрэйшыя як небясчынцы сытою п'янючай насыцьмася гэтта 119II
    лад-ісьціну гэту прамовіў прамудры
    я ўчуткі для Неба-Зямлі першачутных I хай нас абароняць ад ганьбы бяспуцьця хай бацька й маці ахаваюць падмогай II10II
    хай тое о Неба-Зямля што прашу я
    о бацька о маці уісьніцца сёньня I найблізкімі будзьце з багоў о багове
    хай будзе грамада насытнай і шчодрай 1111II
    11 Aracmiia, сынМітры й Варуны I усебагі I трыштубг
    хай прыйдзе да нас на узьлівы хвалебны на жортвы ўсялюдзкі бажысты Савітар I для вашага юныя сомап'яненьня
    да рушы ўвечары пад нашы малітвы 111 II
    хай прыйдуць багі ўсе да нас на жаротву сумысныя Мітра Арйаман Варуна I для нашага спору каб рады давалі
    мы справе усякай налітаю сілай II2II
    я слаўлю наймілага вашага госьця
    сумысны з вамі славаслоўлю Агні I
    для нас каб Варунам ён стаў многаслаўным
    уладнік апеты напоўніў сыту нам 113II
    нясу вам паклон я перамогахочы
    Зары ды Начы добрадойным каровам I у той самы дзень адмяраючы славень ў аднакім вымені ў малацэ разнакім 114II
    хай Зьмей Глыбіняў прынясе нам удачу
    як дойка цяля прыме славень Сіндгу I
    каторым падгонім мы Парастка водаў
    быкамі вязёнага з хуткасьцю мысьлі 115II
    хай прыйдзе Тваштар ды з уладцамі разам сумысны з багамі да нас гэтаксама I хай Індра напоўнік людзей Врытрабойца прыбудзе да нас найдужэйшы з дужэйшых II6II
    хай ліжуць нашыя запрэжкі малітваў як ліжуць каровы цялятка малое I хай сьпевы ласкаюць як мужа дружыны яго найпрывабнага з усіх мужчынаў II7II
    хай сядуць Маруты у нас на аброку сумысныя разам з Родасі бліскучай I пярэсты іх коні вазы як патокі шматгодныя богі як богі укупе 118II
    ледзь зьявяцца велекап'ёвыя воі запрэгшы запрэжкі свае славаслоўем I як сыплюцца іхныя вогкія стрэлы бы зь яснага Неба мільгаюць маланкі II9II
    спадобце Ашвінаў вы нам памагаці спадобце Пушана багоў самадужых I няворага Вішну Пана Рыбгу Ветра хачу я схіліці да шчодрае ласкі 1110II
    хай вас о пачэсныя нашы малебен
    усадзіць напоўнішы тут на адправе I дабожны праб'ецца да вас дарахочы
    хай будзе грамада насытнай і шчодрай 1111II
    11 Агастйа, сып Мітры й Варуны I ежа I 1 ануштубгарбга ушніг, 3,5-7 ануштубг, 11 ануштубг або брыгаці, 2,4,8-10 гайатры
    ежу я зараз буду
    славіць падтрымальніцу змогі I
    велясілай чыёю Трыта
    Врытру разарваў па суставах 111 II
    о салодка о смачна ежа
    мы цябе для сябе абралі I
    будзь жа памачніцаю нашай II2II
    ты прыходзь о ежа з пасобай ты з ласкавай да нас ласкава I неварожлівы мілы сябар непадманлівы друг спагадны 113II
    гэты сокі твае о ежа
    разышліся па ўсіх прасторах I
    нібы ветры дасяглі Неба 114II
    гэты даўцы твае о ежа
    каштавальцы о ежа сокаў I
    найсалодкая рвуцца ўперад
    тоўсташыім быком падобна 115II
    да твайго о ежа да знамя
    ўсіх багоў прыкавана мысьль I
    дзіва зь дзіў пад ім адбылося
    зьмей забіты з тваёй пасобай II6II
    калі прыйдзе о ежа зьзяньне запалаюць вяршыні гораў I будзь гатова тады о ежа о салодкая для паспытку II7II
    як о ежа водаў расьлінаў паспытаем добрачасыдіну I
    о бушлівая стань жа тлушчам II8II
    як о Сома цябе з забелам пакаштуем разам зь ячменем I
    о бушлівая стань жа тлушчам II9II
    кашай тлустаю стань расьліна тлушчам нырачным узбуджальным I о бушлівая стань жа тлушчам 1110II
    мы цябе о ежа хвалебнам
    усалодзілі тут як каровы жаротву I для багоў ды на пір супольны для сябе ды на пір супольны 1111II
    11 Агастйа, сын Мітры й Варуны I хвалебен-прыяньне: 1 паліва або Запалены Агні, 2 Самасын, 3 Прывітаны, 4 мурог, 5 бога-брама, 6 Зара-Ноч, 7 два жрацы богапразорцы, 8 тры багіні (Сарасваці, Ida й Бгараці), 9 Тваштар, 10 пан лесу, 11 сяавазычэньні I Гайатры
    ты Запалсны сёньня правіш
    бог з багамі здабыўца тысяч I
    адвязі пасланец жаротвы 111 II
    Самасын табе ладаходу
    намашчаецца мёдам жортва I
    што прыносіць сыты удосталь II2II
    Прывітаны намі паліты
    прывязі нам багоў пачэсных I
    заваёўца тысяч о Агні II311
    на усход мурог пасьцялілі разлажылі тысячамужны I валадарства дзяцей Бязьмежы 114II
    усядзержныя самадзержцы спораспорныя велядзьверы I брама жырам струменіць шчодра II5II
    у аздобах уборах красных
    зьзяюць ярка удзьвюх красою I
    хай жа сядуць Зара і Ноч тут II6II
    хай жа першыя з красамоўных два жрацы два бога-празорцы I наш аброк абракуць належна II7II
    Бгараці Ida Сарасваці
    прызываю вас трох сягоньня I на красу натхнеце на спор нас 118II
    Тваштар дужы тварэц выяваў сутварыў ён усіх жывёлаў I абрачы нам іх працьвітаньне II9II
    сам жаротву о пане лесу адпусьці багом пад ахову I хай яе падсалодзіць Агні II10II
    Агні бог правадыр багоў ён намашчаецца тут гайатрам I зіхаціць пад смвазычэньні 1111II
    8 Агастйа, сын Мітры й Варуны I Агні I трыштубг
    о Агні вядзі нас пуцінаю краснай вядушчы ўсіх вехаў о божа да скарбу I адпрэч ад нас грэх што зьбівае з дарогі учцім найвялікшым цябе шанаслоўем 111 II
    о Агні ізноў перапраў нас шчасьліва на той бераг бед праз усе перашкоды I шырокаю ёмкай прасторнай цьвярдыняй будзь нам і нашчадкам на спор і здароўе II2II
    о Агні адпрэч ад нас хіры-хваробы
    хай хіраць плямёны бяз Агні-апекі I
    ізнову зрабі ты Зямлю урадлівай
    каб многаручыла о божа з багамі II311
    баронь нас Агні абаронай нястомнай на любым пасадзе успыхнуўшы ярка I хай страх славаслоўцу твайго о найюны ні сёньня ня знойдзе ні потым о дужы 114II
    ня кідай нас Агні ліхім на патолю
    ікластым ворагам о божа няшчасьцю I ня кідай жадлівым жарлівым жыгучым
    о сільны ня здраджвай ты нас верадліўцам 115II
    такі ж бо як ты о народжаны ладам
    апеты дарыцьме для цела аслону I ад шкоды усякай ад што-нагавору
    ты стораж о божа ад подступаў злосных II6II
    учцівых няўчцівых разрозьніўшы лёгка прыходзіш о Агні да людзей на ежу I слухмяным за ежаю будзь чалавеку бы конь націраны рупліўцамі рупна II7II
    прамовілі мы дзеля бога прамовы
    сын Манаў даверныя дужаму Агні I здабудзьма зь пяўцамі скарб тысячакротны хай будзе грамада насытнай і шчодрай 118II
    8 Агастйа, сын Мітры й Варуны I Пан малітвы I тры штубг
    быка неадольнага насыць хвалебнам салодкаязыкага Пана малітвы I каго песьнявода прасьветлага богі і сьмертныя слухаюць хвалебнатворца 111 II