• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    о ўсёды гатовыя споўніць жаданьне II2II
    як ваша запрэжка дзеля сына Тугры
    між валваў застыла паром непахісны I так мне б да вашага прытулішча рушыць
    як вой у дарогу на конях лятучых 113II
    няхай сына ўчатхйі атуліць хвалебен
    ня высмактаць дзьвюм мяне дзевам крылатым I ня зжэгчы і дровам дзесяцікасьцёрным
    калі ваш палоньнік зямлю будзе грызьці 114II
    ня сталі глытаць мяне мацеры-рэкі
    калі мяне ў путах тапілі рабове I хацеў яму голаў адсячы Трайтана ды сам сабе грудзі расьсёк і рамёны 115II
    Дырггатамас што сын Маматы
    стары на дзясятым дзясятку I малітоўца а стаў калясьнічым
    асядлаў паток наравісты II6II
    5 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Неба-Зямля I джагаці
    Небу-Зямлі чыню я аброк дзівадзеям славаслоўлю вялікім ладакармільцам I богадзетным чукавым што разам з багамі на малітвы адказваюць шчодрадарэньнем 111 II чту мысьлітвай айца непадступнага мысьль матку самадужай прызываю завітвай I Дол зямны сутварылі бацькі краснасемем для нашчадкаў шырокі абшар неўміручы II2II
    спарадзілі сыны сваім першым адумам дзівадзеі вялікіх бацькоў шматумельцы I руш трымаючы неруш вы ісьціну гэту двое сьлед блюдзяце недваякага сына 113II
    так яны мерадзеі разьмералі мудра выйшлых з лона адзінага сястру ды брата I вечнановую ніць вешчуны-празарліўцы з мора цягнуць да Неба прадуць песьнятворцы 114II
    Савітара адгоду жаданую сёньня чцім у часе бажыстага чыну прачыну I нас о Неба-Зямля надзялеце зычліва дарам многадабротным багатакароўным II5II
    5 ДырГгатамас, сын Учатхйаў I Неба-Зямля I джагаці
    усяму яны Неба-Зямля споратворцы
    на сабе несучы празарліўца паветра I бог між пары бажыстых уродлівых чашаў рушыць сьветлае Сонца паводле закону 111 II
    даглядаюць яны невычэрпны вялікі
    бацька й маці ахоўваюць усіх істотаў I нібы тыя красуні найдзёрзкія дзевы разубраныя бацькам абедзьве відалі II2II
    сын вазьніца бацькоў ачышчае чысьцілам праз цадзіла бытаў чарадзейнай магою I у быка юрлівага ён доіць штодзённа малако празрыстае у рабой каровы II311
    празарлівы з умелых багоў най-умелец ён абодва спорныя нарадзіў быў сьветы I ды абедзьве разважна разьмераў прасторы надзяліў апорамі што ня знаюць зносу 114II
    адарэце вялікія славай вялікай
    нас уладай о Неба-Зямля найвысокай I каб узвысіцца па-над плямёнамі ўсімі абудзеце апетыя ў нас дзіва-сілу II5II
    14 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Рыбгу I джагаці, 14 трыштубг
    Рыбгу:
    з чым прыйшоў гэты красень да нас вечнаюны?
    з чым прыбыў пасланец? што ня так мы сказалі? I мы высокароднага ня ганьбілі кубка
    Агні браце ў драўніне адно сумняёмся 111 II
    Лгні:
    з аднаго хай кубка яны зробяць чатыры
    з гэтым божым наказам да вас і прыйшоў я I калі зробіце чашы сыны Судганвана
    доля ў жортве вам будзе нароўні з багамі II2II
    ітавядальнік:
    вестаношу Агні вы тады адказалі
    нам рабіці яшчэ скакуна й калясьніцу I нам рабіці карову ды юнасьць старэнькім пераробім усё і да вас пасьпяшаем II311
    парабіўшы ж усё задзівіліся Рыбгу
    дзе падзеўся багоў вестаноша гарлівы? I ледзь убачыў чатыры гатовыя кубкі
    тут жа Тваштар схаваўся сярод багавіцаў 114II
    і калі ён прамовіў заб'ема зьняслаўцаў
    што зьняславілі боганапоісты кубак I вы ўзялі сабе іншыя ймёны на вучце іншайменных тады ўратавала юніца II5II
    запрог Індра коней Ашвіны свой гюваз Вішварупу карову прыгнаў Пан малітвы I да багоў вы пайшлі Рыбгу Вібгван і Ваджа здабылі многаўмелыя долю ў аброку II6II
    вы стварылі малітвай са шкуры карову для бацькоў змайстравалі старэнькіх юнацтва з аднаго скакуна вы зрабілі другога да багоў паехалі на ўпрэжаным возе II7II
    пеце гэту ваду гэтак нам вы сказалі ці ж напецеся выпаласкамі ад муньджы I а калі вам о Рыбгу не да смаку гэта ап'янецеся Сомам ад трэцяга жыму 118II
    воды сама галоўныя першы прамовіў найгалоўны агонь так прамовіў другі брат I бліскавіцалюбіцу стаў узносіць трэці так вы ісьцінамоўцы выразалі кубкі II9II кульгу вядзе першы брат да вады карову мяса гатуе другі ў кашы паднашэньне I трэці раскідвае гной да заходу Сонца ці ж бацькі памагалі сыном працаваці? II10II
    на узвышшах траву вы яму сутварылі у нізінах воды о мужы многаўмельцы I як драмалі ў сялібе ў Нясхоўнага доме цудаў гэтых сёньня вы ня чыніце болей 1111II
    як навосьлеп хадзілі вы сярод істотаў дзе ж бацькі клапотныя прападалі вашы? I хто схапіў за руку вас таго праклялі вы і таму адазваліся хто вас аклікнуў II12II
    адаспаўшыся ў Нясхоўнага вы спыталі хто ж то нас пабудзіў? адкажы гаспадару I адказаў казларог што пабуднік сабака
    цэлы год праспаўшы вы расплюшчылі вочы 1113II
    па Небе высокім блукаюць Маруты
    Зямлёю бог Агні а Вецер паветрам I па водах па морах блукае Варуна усюды шукаючы вас дзеці сілы II14II
    22 Дырггашамас, сын Учатхйаў I Конь I трыштубг, 3,6 джагаці
    хай Мітра Варуна Арйаман Увішны
    хай Індра з Марутамі нас не прагледзяць I калі мы на вучце вяшчацьмем учынкі каня богароднага здабычаношы 111 II
    вядуць перад ім разубраным ў аздобы
    казла пярэстага дарунак у путах I ідзе ён з бляяньнем прастуе наперад да мілага жытлішча Індры-Пушана II2II
    перадуе прыгожаму каню на вучце
    той казёл усябожны Пушанава доля I жарабца ды прыяльную пераджаротву падганяе Тваштар дзеля славападзеі 113II
    калі ў час суладны жарабца-жаротву наўкол пуці божага тройчы абводзяць I то першаю рушыць Пушанава доля казёл што зьвястуе багом пра адправу 114II
    жрэц абраднік адрочнік вогнезапальнік дзяржальнік жорнаў і прамоўца натхёны I належнаабрэчаным гэтым аброкам напоўнеце чэравы краснаю стравай 115II
    пейце хвалу слупарубам ды слупавозам тым што вянец выразаюць на слуп аброчны I тым што зьбіраюць начыньне конегатоўлі хай іх услаўленьне нам стане ў прыгодзе II6II
    пайшоў у сялібу багоў прамасьпінны усьлед яму складзена мною мысьлітва I радуюцца жортве натхнёныя рушы на годах багоў здабылі мы супольца II7II
    аброць скакунова вузда жарабцова стрыножныя путы ды повад ягоны I трава каторую у рот палажылі
    хай будзе з табою і ў божай сялібе 118II
    што муха паела з убоіны конскай
    што к дрэву прыліпла і што да сякеры I што к пальцам рэзьніка да яго пазногцяў
    хай будзе з табою і ў божай сялібе II9II
    ад рэштак пахучых нястраўленай ежы
    ад затхі сьмярдзючага сырога мяса I хай рэзьнікі тушу скакуна ачысьцяць хай вывараць варма закольную страву II10II
    сок з тушы тваёй на ражон устыкнёнай жыр зь мяса твайго на агні гатаваным I няхай да Зямлі не прыстане ні к травам багом прагавітым хай будзе дарунак 1111II
    хто сочыць за смажаньнем конскае тушы хто кажа пах добры здымайце нарэшце I хто жджэ частаваньня жарабцовым мясам хай іх услаўленьне нам стане ў прыгодзе 1112II
    пруток каштаваць ці зварылася мяса судзіны якімі разьліваюць юшку I накрыўкі гаршкоў і тушыльныя чопы крукі ды паўміскі ўсё служыць стаенцу 1113II
    пакоцьвішча ходзішча лежбішча збруя стаенца стрыножныя путы I пакорм і наедак вада што ён выпіў хай будзе з табою і ў божай сялібе II14II
    агонь хай цябе не ўкуродыміць дымам кацёл не абернецца кіпам кіпучы I жаданы аброк асьвячоны апеты
    з ахвотай хай прымуць стаеньніка богі II15II
    убраньне каторым каня убіраюць
    апона й яго залатыя аздобы I аброць і стрыножныя крэпкія путы
    няхай у багоў жарабца утрымаюць 1116II
    калі цябе вершнік падганяючы надта ці пяткай ці пугай ударыў балюча I як жырачарпалам на жортваабрадах сцаляю твае ўсе вярэды малітвай II17II
    на трыццаць чатыры наткнецца сякера часак на каня богадружнага рэбры I бяз псоты разьберце яго на чалоны аддзелыде назваўшы сустаў за суставам II18II
    адзін разьбірае скакуна Тваштара
    а двое трымаюць такі бо парадак I
    і колькі тваіх прыгатую чалонаў
    ў агонь столькісама абраку я клёцак 1119II
    хай дых цябе любы на ўходзе ня мучыць
    і ў целе тваім не захрасьне сякера I хай рэзьнік няўмелы прамазаўшы ў празе нажом абы-як не адрэжа чалонаў II20II
    ня мрэш ты о коню ня церпіш вярэды
    а рушыш да багоў дарогаю лёгкай I з рабымі з буланымі ў супражы станеш скакун баявіты у дышлі асловым 1121II
    кароў жарабцоў прынясе нам стаеньнік сыноў найвыдатных скарб цэланасытны I бязгрэшнасьцю нас хай надзеліць Бязьмежа валоду хай конь нам здабудзе аброчны 1122II
    13 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Конь I трыштубг
    дастойнае славы тваё нараджэньне калі ўпершыню ты заржаў о скакуне I радзіўшыся з мора падняўшыся з здрою арлінакрылаты аленеваногі 111 II
    дарунак ад Йамы запрог яго Трыта найпершым яго асядлаў дужы Індра I ягоныя вожкі ухапіў Гандгарва
    із Сонца каня вы стварылі о сьвятцы II2III
    ты Йама ты есі нашчадкам Бязьмежы
    ты Трыта скакуне у тайным законе I
    ад Сомы аддзелены ты напалову
    гавораць тры прывязі ў цябе на Небе 113II
    тры прывязі кажуць у цябе на Небе тры прывязі ў водах тры прывязі ў моры I яшчэ мне Варуну нагадваеш коню дзе кажуць навышняя твая радзіма 114II
    вось коню твае ачышчальні-купальні
    вось спраты-сьляды капытоў пераможцы I я бачу твае павады балагія
    якія ахоўваюць пастыраў ладу II5II
    спазнаў тваю самасыдь я мыслам здалёку цябе што лятае ў паднябесьсі птахам I тваю храпучую галаву ў палёце
    я бачыў на лёгкіх бяспыльных дарогах II6II
    аблік твой навышні я гэтта пабачыў
    да сыціва мкнёны у сьледзе каровы I як сьмертны табой насалодзіўся ўдосыць
    пажор ты расьліны ненасытны жорца II7II
    ідуць за табою вазы ды каровы
    ідуць юны муж ды жаночая ласка I ідуць па сяброўства вялікія войскі
    адмералі богі табе велясілы 118II
    ён золатарогі жалезнакапыты
    імклівы як мысьль адстаў нават Індра I прыйшлі самі богі да таго на жортву
    хто першым каня таго асядлаў быў II9II
    бягуць табуном вырываюцца ўперад няўрымсныя гэты нябёсныя коні I у клін нібы гусі сабраўшыся стройна
    імкнуць па нябёсным яны бегавішчы 1110II
    лятучае цела тваё о скакуне
    плыве твая думка як вецер імкліва I твае галінуюцца рогі шырока
    бягуць лясамі выгінастыя зьвівы 1111II
    скакун баявы ён пайшоў на закольню з дабожнаю думкай празорлівы крочыць I казёл яго родзіч яму перадуе
    сьлядуюць вешчыя за ім песьнятворцы 1112II
    у вышнюю зборню ён рушыў сягоньня да бацькі пайшоў ён да маці на Неба I няхай жа папросіць багоў найпрыемец дароў для ўгодніка жаданага скарбу II13II
    52Дырггатамас, сын Учатхйаў I 1-41, усебагі, 42 перійая палова слаўню мова, другая воды, 43 першая палова слаўню Шакадгума, другая Сома, 44 Калматыя (Агні, Сонца й Вецер), 45 Мова, 46,47 Сонца, 48 гадавос кола часу, 49 Сарасваці, 50 садгйі, 51 Сонца, 52 Сарасват або Сонца I трыштубг, 15,23,20,36,41 джагаці, 42 прастарапанкці, 51 ануштубг