• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    на месца вядуць вечнаюнага бога
    у сэрцы хаваючы сваім празорцы I
    раку аглядзелі шукаючы шукма
    зьявілася Сонца мужоў асьвяціўшы 114II
    вачэй задзіўленьне жыхара згародаў
    малы ды вялікі заве жыцьцядаўцу I шматкротна бываў ён радзіцелем шчодры для нованародкаў усюдывідомы 115II
    5 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Агні I трыштубг
    як Агні табе палымяныя рушы
    гадзілі даўней нагародахоты I каб радзелі сьпевамі ладу багове
    у дзецях унуках спасобячы людзям? Ill II
    ты зваж на малітву о Агні найюны
    дару найшчодрую табе самавольны I адзін цябе гудзіць другі ж апявае табе славаслоўлю сабе я на славу II2II
    сьляпога відушчыя твае баронцы
    спасьлі Маматэйу ад ліха о Агні I ратуе ўсяведец мужоў добрачынных ушкодзіць ня зможа і шкодаахвочы 113II
    каторы ж зламысьнік о Агні ня дорыць а раніць сваёю двудушнасьцю хцівы I няхай сам сябе ён сурочыць сурочнік хай раніць самога сябе ліхаслоўем 114II
    ад мужа што мужа о дужы мардуе
    сваёю о волаце мовай двудушнай I хавай апяваны свайго песьнятворцу
    о Агні ніколі ў бядзе не кідай нас 115II
    5 ДырГгатамас, сын Учатхйаў I Агні I трыштубг
    калі яго выкраў руплівы Заплодак жраца ўсябожнага ўсяежнага Агні I зіхоткага ў весях людзкіх пасадзілі падобнага Сонцу прыгожага відам 111 II
    хай шкоды ня чыняць мысьлітвадаўцу мне Агні аховай хай прыме хвалебен I хай кожнаму ўчынку радуюцца рада апеватварушчага малітваношы II2II
    схапіўшы яго жортвагодныя богі
    вярнулі пад сьпевы на сьледнае месца I знайшоўшы беглага прывялі дадому бегучы бы коні запрэжаны ў поваз 113II
    шмат ён разгрызае сваімі зубамі
    у лесе дзівосны зіхціць вызьнівае I разносіць ягонае полымя вецер як стрэлы стралка падганяе штодзённа 114II
    ніякі зласьлівец ніякі зламысьнік
    яму не завадзіць у лоне зародку I сьляпыя паглядам яго не сурочаць сябры ахавалі яго ад уразу 115II
    5 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Агні I вірадж
    да веляга скарбу імкнецца пан дому магутны да месца магутных багацьцяў I страчаюць пачціва пасьпешнага жорны 111 II
    ён бык Небазем'я ён бык чалавецтва ўсёжыванасытны ягоныя плыні I
    ліюцца з улоньня зіхценьнем зіхоткім II2II
    ён асьвятліў быў цьвярдыню Нарміні празорца імклівы як порсткі стаеньнік I як Сонца сьвятлівы ён сотнедыханны 113II
    паўстаў над сьвятліцай трайной палымяны над кожнай прасторай жрэц двойчыраджоны I найлепшы аброчнік у сутоку водаў 114II
    усякі трымае дарунак жаданы
    ён двойчыраджоны сабе на славу I
    для сьмертнага мужа што годзіць гарліва II5II
    3 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Агні I ушніг
    часта слаўлю цябе я Агні
    і завуся мужам пачцівым I
    нібыта ў пабудніка ў цябе пад апекай 111 II
    багацеяў скупых на жортву
    унікаю тваіх перагудаў I
    анічога бязбожнік здабыць не прымее II2II
    гэты ж сьмертны вялікаясны
    найдужэйшы о Агні ў Небе I
    будзьма першымі ўсёды твае пашаноўцы II311
    і5і
    9 Дырггатамас, сын Учатхйаў I 1 Мітра, Мітра-Вар\/на I джагаці
    сябра сабе да кароваў каровахоты
    спарадзілі дбалыя на абрадзе ў водах I задрыжэлі два сьветы перад зычным асілкам перад мілым пачэсным атульцам спародаў 111 II
    першаважаць памочнікі вас Пурумідгі
    як сяброве сябру аддаюць перавагу I вы ж раскрыйце натхненьне апеўцу пуціну
    о быкі пачуйце гаспадара сялібы II2II
    хай шануюць плямёны на спор на пажытак славагоднае ваша быкі нараджэньне I дараносіце ж вы скакуну ды абраду
    вабіць вас адпраўленьне трудом і завітвай II311
    працьвітае о Духі вам любае племя
    абвясьцілі суладныя вы лад высокі I
    здолю Неба высокага вы на падмогу
    як быка у дышаль запрагаеце ў вучту 114II
    тут на Зямлі спаўняеце нашы жаданьні
    томяцца ў лоне ладу бяспыльныя дойкі I шумна галосяць яны у прыціне Сонца на зары на заходзе як злодзеялоўца II5II
    зычна прывецілі лад ваш калматыя дзевы
    там дзе пуць апяваеце Мітра-Варуна I дык пусьцеце на волю насыцьце малітвы правіце мысьлямі вы песьняра-празорцы 116II
    хто аброкамі годзіць вам жрэц трудавіты хто аброчыць натхнёны малітвавыконца I да таго на адправу вы рушыце рада
    дык прыйдзеце зычлівыя да нас на песьні II7II
    першымі вас малаком націраюць жортвай масыдяць нібыта малітву багоў суладных I песьні падносяць вам засяроджаным мыслам мыслам уважлівым вы дасягнулі вялікай II8II
    сілай вялікай валоднеце вы жыцьцёвай
    о чарадзеі натхняльнаю вечнаюнай I сілы божай ні днінам з начамі ні рэкам
    не дасягнуці ні скнарам вашых багацьцяў 119II
    7 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Мітра-Варуна I трыштубг
    у жырныя вы разадзеты адзежы
    цякуць несупыніста вашыя мысьлі I адрынуўшы нелад сваёй магутою у ладзе вы правіце Мітра-Варуна 111 II
    ня кожны прымее спасьцігнуці гэта
    ёсьць ісьцінным грозны заклён празарліўцаў I трохкутнага грозны б'е двойчыдвухкутны
    хто ганіць багоў той састарыцца першым II2II
    бязногая рушыць уперад суногіх
    хто тое о Мітра-Варуна спасьцігне? I зародак нясе сам бярэмя сусьвету спаўняючы лад вынішчае бязладзьдзе 113II
    мы зорым як кружыць вакол маладзіцаў каханак але не зьлягаецца зь імі I
    ў адзежы бяскрайнія адзеючыся
    устава прыемная Мітры-Варуны 114II
    няконь з нараджэньня скакун беспаводны
    ляціць іржучы ён дагары сьпіною I няздумнай радуюцца мужы малітве уставу шануючы Мітры-Варуны 115II
    насыцілі словалюбца Маматэйу
    каровы з вымя таго памачніцы I хай мкне да насыціва вехавядушчы Бязьмежы трымаецца вусназдабыўца 116II
    на жортву салодкую вас запрашаю паклонам о Мітра-Варуна любоўю I хай наша малітва змагае ў спаборах хай лівень нябёсны нам спорыць заўсёды II7II
    4 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Мітра-Варі/на I трыштубг
    мы чцім вас о волаты адзінамысна паклонам о Мітра-Варуна жаротвай I жырамі о жырасачлівыя ўсім што нясуць як абраднікі у нас з малітвай 111 II
    узьнесены славень вам мысьлезапрэжны хвалебен вялікі як вашая ўстава I на вучтах дзе жрэц намашчае вас жырам уладнік шукаючы вашае ласкі II2II
    набухла карова Бязьмежа для мужа суладнага Мітра-Варуна узьліўцы I што вас прыскорвае на жортвараздачу як жрэц чалавечы з гатовым узьлівам 113II
    хай воды нябёсныя вам і каровы у весях гасьцінных закрашваюць Сому I хай нашы пан дому у гэтым пяршуе усьпеце ж малокаў сьвітальнай каровы 114II
    6 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Вішну I трыштпубг
    я вычыны Вішну прамоўлю сягоньня
    як вымераў велі прасторы зямныя I як вышнюю зборню ён выставіў цьвёрда шагнуўшы трыкротна шырокасягалец 111 II
    за ўчынкі выбітныя вельбіцца Вішну жыхар на гары зьверагрозны блукалец I у чыіх трох кроках шырокіх шаганьнях знайшлі прыстанішча ўсе быты жывыя II2II
    хай рушыць зычная да Вішну малітва
    да горца да быка да шырокасяжца I што гэту вышнюю разлогую зборню адзін за тры крокі разьмераў сялібу 113II
    яго невычэрпныя поўныя мёду
    тры крокі п'яняцца яны самавольна I
    Зямлю ды Неба ён адзін трыадзіна
    падтрымвае стала апора ўсім бытам 114II
    папасьці б мне ў мілы ягоны прыстанак дзе рада раююць набожныя людзі I радзіна шырокасягальнага бога
    у вышнім сьледзе Вішну крыніца мёду 115II
    папасьці б у вашы двубогавы жытлы
    кароў многарогіх нястомных прыстанак I адкуль нам шырокасягальнага тура
    сьлед вышні пралівае сьвятло дадолу II6II
    6 Дырггатамас, сын Учатхйаў I 1-3 Індра-Вішну, 4-6 Вішну I джагаці
    усхвалеце ж ваш выжым уважнаму богу веляволату й Вішну нязманным асілкам I што на горным удвух узвышаюцца верху як на спрытным стаеньніку магутны вершнік 111 II
    грозныя вы Індра-Вішну багове ў бітве
    творыць для вас абарону сомапітушчы I о багі вы нацэлены ў сьмертнага выстрал прэч адводзіце стрэлы стральбіта Крышану II2II
    насычаюць яны яго сілай мужчынскай
    сын схіляе бацькоў насалодзіцца семем I зьнізу зьверху імя накладае айцова
    трэцяе ж ён разьмяшчае ў сьвятліцы Неба 113II
    сіле мужняй ягонай мы творым хвалебен невярэднаму сторажу шчодраму сьмельцу I што разьмераў шырокімі трыма шагамі на жыцьцё на прывольле зямныя абшары 114II
    толькі два сонцавіднага волата крокі
    бачыць сьмертны ў вялікім ужо задзіўленьні I а на трэці ніхто й не дзярзае глядзеці
    нават птахі крылатыя ў сваім палёце 115II
    налажыўшы тры сотні шэсьцьдзесят імёнаў
    ён стаеньнікаў выпусьціў колаваротных I веляцелы зьмераўшы сябе зь песьнярамі
    на завітву ідзе юны муж не хлапчына II6II
    5 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Вішну I джагаці
    будзь ласкавым як сябар о жырапітушчы хуткі хадок шырокабліскучы разьлеглы I вось для цябе о Вішну хвалебен успорны спорны аброк ад вядушчага жортвадаўцы 111 II
    хто ж урадніку даўняму й новаму богу годзіць Вішну ды жонкам яго пачціва I хто абвесьціць вялікага велераджэньне той у славе і роўню сваю перавысіць II2II
    дараносьце яму што вядомы вам слаўцам як дзіця пракаветнае ісьціны-ладу I абвясьцеце ж імя яго знаючы добра мы бажаем о Вішну тваёй памыслоты 113II
    сіле ягонага духу важа Марутаў
    верны валодар Варуна верны Ашвіны I здоляй навышняю Вішну дніназнаходнай з другам-супольцам ён раскрывае кароўнік 114II
    памагалец бажысты бажыстаму Індру добрачыннаму шчэ добрачыньнейшы Вішну I арйу ўраднік напоўніў жыцыдём трыдамовы надзяліў ён аброчніка доляю ў ладзе II5II
    6 ДырГгатамас, сын Учатхйаў I Ашвіны I 1-4 джагаці, 5-6 трыштубг
    абудзіўся Агні запалала Зара ўжо
    падымаецца Сонца зь Зямлі прамяніста I
    запраглі і Ашвіны свой воз у дарогу
    да жыцьця ўсё рухавае падняў Савітар 111 II
    мужны воз о Ашвіны запрогшы хупава
    мёдам жырам акропце вы нашую ўладу I узмацнеце вы нашую ў бітве малітву нагародам жаднь/ мы ў спаборы асілкаў II2II
    хай жа едзе да нас воз Ашвінаў славуты мёданосны трохколавы імкліваконны I хай жа спору ўсяшчасны трохмесцавы шчодры прывязе нам двуногім і двойчыдвуногім II311
    прывязеце Ашвіны нам клёку-падсілку
    акрапеце вы нас медавітаю пугай I працягнеце жыцьцё ды сатрэце хваробы адхілеце варажнечу будзьце сябрамі 114II
    то ж вы укладаеце ў самак зародак
    то ж вы ўнутар бытаў усіх о быкове I
    то ж вы да жыцьця падымаеце воды
    збуджаеце дрэвы Ашвіны агонь вы II5II
    то ж вы гаяры з гойным гоівам розным калясьнічыя на сваёй калясьніцы I
    уладу Ашвіны даруеце мужу
    што вас жаротваю пачціў шчырасэрда II6II
    бДырггатамас, сын Учатхйаў I Ліавіны I 1-5 трыштубг, 6 ануштубг
    о добрыя Рудры шматмудрыя спорцы адорце нас многаласкавыя дзівы I як вам сын Учатхйаў службуе нажыткам калі зь нескупою мчыце дапамогай 111 II
    які вам угодзіць угоднік на вучце
    што тут вы сядзеце у сьледзе каровы? I абудзьце сваю дараносную шчодрасьць