Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
напой ваш рупліўцы п'янлівага Сому ў аброк абрачэце шчадрыстаму Рудру I мужоў із мужамі нябёснага Духа
я слаўлю Марутаў бы Неба зь Зямлёю 111 II
дзьвюх жонак на ютрані богапрызыўнай
Зарыцу ды Ноч узьвялічце славутых і адна як бязьдзетуха ў зрэб'і дзірчастым другая красуецца золатам Сонца II2II
хай колаваротны ап'яніць нас Вецер
п'янкі вадавоз што разіць на сьвітаньні I о Індра-Парвата наточце нас добра
няхай нам багі прасьціраюць прастору II311
заве да сябе сын Ушыдж на сьвітаньні
бліскучую пару прыйсьці на паіны I праслаўце хвалітваю Парастка водаў дзьвюх матак праслаўце руплівага люду 114II
зывае Какшыват раўлівага бога
як Ггоша Шамсу на прыёме Арджуны I расшчодраце шчодрага Пушана расшчодру я дарападаўчага Агні II5II
пачуйце о Мітра-Варуна прызыў мой
і ўсіх што на гэтым аброку завуць вас I няхай нас пачуе найчуйная з чуйных краснапольная краснаводная Сіндгу II6II
я слаўлю ваш дар о Варуна о Мітра сто дойных кароваў сыноў Прыкшайамы I багаты дар Паджраў стаіць у згародзе стаіць Шрутаратхаў стаіць Прыйаратхаў II7II
я слаўлю сёй дар многашчодрага ўладцы для нас добрамужных ад мужа Нагуша I ад многадаўчага нагародцы Паджраў што мне надарыў калясьніц і стаенцаў 118II
той муж ліхамысны о Мітра-Варуна што вам выжымае ваду заміж Сомы I ён сам сабе ў сэрца ўкладае хваробу набожны ж узьліўца ўсяго дасягае II9II
магутнейшы ён за магута Нагуша натхнёны багамі апеты мужамі I ён шчодры і ў кожным баі непахісны з заўсёднай адвагай уступае ў бітву II10II
о вы што прыходзіце на зоў Нагушаў паслухайце ўладныя піўцы нясьмерця I якая адгода ў Набгоджы Ніравы уласьніку воза на вялікаславу 1111II
зрабіцца б нам сьвітаю гэтага ўладцы так мовяць яны на бяседзе аброчнай I хай кожны шчадровец у кожным пачыне заўжды здабывае сабе нагароду II12II нацешмася ежаю дзесяцівіднай бяседай з двукротна пяці насычэньняў I а што Іштарашмі Ішташва ўладыкі ці кінуцца дужыя мужоў адорваць? II13II
хай выпусьцяць золатавухі нам богі паток заструменяць маніставашыі I прымчаўшы на сьпевы набожнага мужа хай радзеюць Зоры і нам і шчадроўцам II14II
чацьвёра цялят падарыў Машаршара траіх Айаваса мне князь пераможны I
ваш воз доўгацелы о Мітра-Варуна
зазьзяў нібы Сонца праменьнепаводны II15II
13 Какшыват, сын Дырггатамаса й Ушыдж I Зара I трыштубг
запрэжаны шырокі поваз Уздачы
узышлі на яго нясьмертныя богі I паўстала зь цямрэчы разлогая дзева красуецца перад людзкою сялібай 111 II
раней за сусьвет абудзілася панна
падацелька шчодрая узнагародаў I згары пазірае радзіўшыся знову найпершай Зара завітала на ютрань II2II
як будзеш чату раздаваць уміручым сягоньня мужом о Зара краснародна I то хай Савітар назаве перад Сонцам бязгрэшнымі нас апякун дамавіты 113II
ідзе неадменна адвечнай хадою
падацелька ясная з дому да дому I штодня ахінаючыся новым імем дабром адборным надзяляе ахвотна 114II
сястра ўлагодная Варуны ды Бгагі прачніся найпершай Зара-зараніца I няхай астанецца пазаду зламысьнік адольма яго калясьніцай-Уздачай 115II
няхай узыходзяць бучныя ўлагоды
ужо палымнеюць агні языкамі I даброты прагныя сукрытыя цемрай яўляюць зіхоткія Зоры-зарыцы II6II
адна адыходзіць другая прыходзіць
дзьве розныя ў квеце палавіны содняў I прагнаўшы цямрэчу з абедзьвюх прастораў зазьзяла Зара на калёсах бліскучых II7II
аднакія сёньня аднакія заўтра
адвеку трымаюцца ўставы Варуны I праходзячы трыццаць за дзень перагонаў бязганна выконваюць замысел божы II8II
дня першага знаючы імя на сьвеце радзілася сьветлая з чорнае цемры I ня рушыць маладзіца уставаў ладу прыходзіць юная штодня на спатканьне II9II
нібыта дзяўчына красуесься целам прастуеш да бога што томіцца жадай I зардзеўшы на ўсходзе усьмешкай ірдзянай ты боскія грудзі прад ім агаляеш 1110II
нібы маладзіца прыбраная маткай
ты целам красуеш сваім о красуня I зарэй жа Зарыца на шчасьце шырока Зарыцам другім не зраўнацца з табою 1111II
багатыя коньмі багатыя гоўем
із промнямі Сонца шагаючы сьмела I зыходзяць Зарыцы каб знову прыходзіць пад іменем шчасным усёдараўніцы 1112II
заўсёды слухмяная поваду ладу натхненьнем ашчасным адары сягоньня I зарэй жа чуйная Зара-зараніца
на спор на багацье для нас і шчадроўцаў 1113II
13 Какшыват, сын Дырггатамаса й Ушыдж I Зара трыштубг
з агнём разгарэлася Зара-зараніца сьвятло на усходзе прасьцірае Сонца I і ўжо падымае Савітар на справы двуногіх будзячы і двойчыдвуногіх 111 II
ня рушачы ніколі законаў божых скарачаючы век людзкім пакаленьням I апошняя з прошлых Зарыцаў бясконцых найпершаю з прышлых яна асьвянула II2II
зьявілася на ўсходзе Небава дочка убраная ў сьвятло нязьменная дзева I шагае нязбочна дарогаю ладу ніколі ня блытае старонаў сьвету 113II
нібыта блудніца агаляе грудзі як Нодгас паказвае свае вабноты I як зыкаўка будзячы людзей заснулых прыйшла найпершаю з адвечнапрыходных 114II
на ўсходнім краі неабсяжнай прасторы ускінула знамя радзіцелька гоўя I разьлёгшыся ўдалеч шырэючы ўшыркі бацькоў абаіх запаўняе улоньне II5II найпершаю з многіх зьяўляецца дзева ні родных Зара ні чужых не мінае I красуецца целам сваім бездакорным і перад маленькім і перад вялікім II6II
як тая бязбратуха мкне да мужчынаў падобна скакусе што платы чакае I нібыта юрлівая жонка для мужа Зара раскрывае з усьмешкаю грудзі II7II
старэйшай сястра саступіла улоньне пайшла каб ізнову сустрэцца зь сястрою I ўмашчаецца промнямі Сонца Зарыца як масьцяцца жанчыны перад спатканьнем 118II
ідзе за апошняй з папярэдніх сёстраў наступнаю рушыць яна за пярэжняй I хай новыя Зоры сягоньня як перша зарэюць на спор нам на добрыя дніны II9II
абудзь о шчадрыца дарадарцаў шчодрых а скнары хай сном беспрабудным драмаюць I ты вызары шчодрым лагодніца скарбы пабудніца вызары песьнескладальцу 1110II
зазьзяла на ўсходзе яна маладзіца
чароду рудых запрагае кароваў I
няхай узарэе хай знамя падыме
няхай запалае агонь у што-доме 1111II
чуць сьвет узьлятаюць крылатыя птахі падымаюцца людзі шукаць пражыву I багаты вязеш ты на пасад гасьцінец багіня угодніку сьмертнаму мужу II12II
увельбіў вялебных я гэтай малітвай зычлівых Зарыцаў насыціў падсілкам I здабыць бы нам з вашай багіні пасобай нагароды стакротнай тысячакротнай 1113II
7 Какшыват, сын Дырггаіпамаса й Ушыдж I праслаўленьне шчодрасьці Сванайі I трыштубг, 4-5 джагаці
ураніцу ранішні госьць дараносіць
разумны ж той дар у сябе зьберагае I свой век і патомства ён ім прадаўжае
радуецца спору з дароў добрамужнік 111 II
гаспадар:
багата золата скакуноў кароваў
жыцьцёвае сілы таму дае Індра I
хто цябе багацьцем о ранішні госьцю
так ловіць як зьвера сілком паляўнічы II2II
госьць:
уранку прыйшоў я да зацнага сына
свайго жаданьня з калясьніцай скарбу I сьцяблінавым сокам п'янкім напаі ты
пасіль ваяводу ўлагодамі шчодра 113II
плынуць ашчасныя рэкі спорныя дойкі
да таго хто аброк учыніў і хто ўчыніць I да шчадроўца імкнуцца зусюды патокі нясуць плыні жыру насычальніку славу 114II
узыходзіць на верх небасхілу угоднік
хто багоў насычае той рушыць на Неба I
дзеля такога бруяцца патокі жыру
дзеля такога заўжды брыняе уздача 115II
адно для уздачніка гэты ясноты
адно для уздачніка Сонцы на Небе I адзіна уздачнік чатуе нясьмерце адзіна уздачнік свой век прадаўжае II6II
няхай дароўцу не сьпасьцігнуць ліхтугі няхай зарачысты ня старыцца ўладнік I няхай будзе кожны яму загародай няхай недароўцу агорнуць гароты II7II
ns
7 (1-5) Какшыват, сын Дырггатамаса й Ушыдж, 6 Сванайа Бгавайавйа, 7 Ромаша I 1-5,7 Сванаіш Бгавайавіш, 6 Ромаша I трыштубг, 6-7 ануштубг
някволыя слаўні прыношу я шчыра
для Бгавйі каторы жыве каля Сіндгу I ён тысячу выжмін для мяне прызначыў неадольны праўца шукаючы славы 111 II
сто зьліткаў адзержаў ад просьбіта-князя
сто коней ад праўцы скакуноў выдатных I сто дойных кароў атрымаў я Какшыват няўвядную славу прасьцёршы да Неба 112II
гнядых падарыў мне скакуноў Сванайа дзясятак вазоў з маладымі жанкамі I і тысяча шэсьцьдзесят кароваў дойных адзержаў Какшыват на згоне дняваньняў II311
чатырдзесят коней дзесяціпавозных
вядуць за сабой дзесяць соцень кароваў I стаеньнікаў порсткіх ў аздобах жамчужных
адзержалі Паджры радня Какшывата 114II
я дар і для вас атрымаў гэтаксама
тры повазы восем кароў многадойных I
для Паджраў прыбылых нібыта жанчыны
шукаць на калёсах сабе праслаўленьня 115II
прытулю абдыму юніцу затрапеча ласіцай дзева I
будзе сотні салодкіх злогаў мне дарыці у жарсьці палкай II6II
ты бліжэй да мяне туліся
і ня думай што я там лыса I я пакрытая там валосьсем як авечка племя гандгары 117II
\Т7
11 Паручхепа, сын Дыводасаў I Агні I атйашці, 6 атыдгрыці
Агні сёньня я чту як жраца дараношу як сьвятца сына сілы я чту Родаведа як натхнёнага Родаведа'І ён абраду адпраўнік добры бог да божжа хінецца відам I полымем зыркім прагнучы сполаху жыру паліваньня топленым маслам 111 II най-аброчніка клічам на гэты аброк мы най-Ангіраса яснага славаславітвай прызываем славаславітвай I зь небакружным путнікам сходны жрэча ўсіх людзкіх пасяленьняў I хай цябе скакуне агнягрывісты людзі заахвоцяць прысьпешаць людзі II2II
ён з патугай іскрыстаю зьзяючы зьзяйна палымнеючы ліха адольвае губіць як сякера што дрэвы губіць I нават крэпкае па-над крэпкім зь ім у стычцы трашчыць як дрэва I ён слухмяны хоць дужы ня мкнецца наперад са стральцом ня мкнецца наперад 113II найтрывалыя рэчы яму паддаюцца найвастрэйшымі служаць памочніку Агні брусамі памочніку Агні I угрызаецца ён у дрэвы чэша полымем як сякерай I
разгрызае і цьвёрдую еміну дужы трушчыць цызёрдую ежу дужы 114II
нам бы клёку здабыці яго неўзабаве што ўначы прыгажэй чым удзень палымнее перад рупнымі палымнее I дорыць жыцьце яго апору
нібы шчыт ён трывалы сыну I да любога падсілку няўвядныя мкнуцца багачы няўвядныя мкнуцца 115II
веляшумны падобна натоўпу Марутаў на радзючых палёх ён бушлівы бушуе на няўдобіцах ён бушуе I жортвы ён прымае прыемца як належыць знамя аброку I як узрушыцца ён у запале запальны ўсякі рады яго дарозе
як да шчасьця рады дарозе 116II
адпакону як рушы нябёсныя сьпеўцы запрасілі яго ўсепачцівыя Бгрыгу расьціраючы ўчціва Бгрыгу I Агні ўладне дабром-багацьцем ясны бог апірышча скарбаў I хай са сховінаў мілых ён вырвецца мудры з укрыцьця хай вырвецца мудры II7II пана весяў усіх мы цябе прызываем пана дому і госьця людзей на пажытак хваланошу завём на пажытак I ты у весях усіх аднакі тваім ротам нібы айцоўскім I спажываюць нясьмертныя богі жывіцу жортвы дораць багом жывіцу II8II