• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    нібыта заснулага ва ўлоньні сьмерці
    нібыта Сонца спачываючы ў цемры I Вандану нібы залатую аздобу
    зарытага вырылі сабе на славу 115II
    слаўляе о дзівы ваш вычын Какшыват дзівосную дзею калі вы ў аб'езьдзе I з капыта стаеньніка ў сотню карчагаў людзям мядовага налілі напою 116II
    вы слаўцу сваяму Вішваку Крышнійу вярнулі ягонага сыну Вішнапу I вы Ггошы мадзелай у доме бацькоўскім знайшлі о Ашвіны векавусе мужа II7II
    вы белай о Спасы кароваю Шйаву адарылі зь вялікага статку Канву I хай слыне ваш вычын калі о быкове вы сына Нрышады ахінулі славай II8II
    о многааблічныя мужы Ашвіны імклівым порсткім вы адарылі Пэду I нястрымным стаеньнікам тысячаносным канём зьмеяборчым славутым адольцам II9II
    хай слынуць вычыны вашы шчадроўцы малітва о Спасы ваш дом небаземны I калі о дзівы вас прызываюць Паджры да мужа вядушчага едзьце з падсілкам II10II
    апетыя песьнетварцом Сунор Манам далі вы празорцу здабыць нагароду I пакрэпшы малітваю ў руша Агастйі сцалілі нагу вы кабыле Вішпале 1111II
    ці ехалі вы на хвалебен да Кавйі о ўнукаве Неба альбо на спачынак I зарытага нібы гаршчок залатовак на дзень дзясяты вы адкапалі мужа 1112II
    мужы бушлівыя старому Чйавану вы юнасьць вярнулі сваёй магутою I на вашу ўзышла калясьніцу Санцоўна красою бліскучаю вас ахінула 1113II
    вы знову зважылі на Тугравы просьбы
    о Спасы ўважныя заўсёды Ашвіны I вы з вод бурапенных танулага Бгуджйу на птахах вывезьлі на конях рыжавых II14II
    прызваў прызываючы вас о Ашвіны аднесены ў мора адважны сын Туграў I
    на возе вы лёгказапрэжным о Спасы
    на хуткім як мысьль яго ўратавалі 1115II
    прызвала о Ашвіны вас перапёлка
    каб з пашчы ваўчынай яе ўратавалі I на возе вяршыню гары перасеклі забілі атрутай Вішвачава ўродзьдзе II16II
    Рыджрашву што сотню аўноў для ваўчыхі зарэзаў ды бацькам быў кінуты ў цемру I вярнулі вы мужу о Ашвіны вочы сьвятло о Спасы падарылі сьляпому II17II
    сказала жадаючы сьляпому шчасьця ваўчыха о Спасы мяне адарыў ён I як юны каханак дарункам багатым зарэзаў Рыждрашва мне сотню баранаў II18II
    вялікая вашая міласьць ды помач
    калек ацаляеце вы клапатліўцы I прызвала прызыўна вас неяк Пурандгі
    і вы прыехалі з памогаю шчодрай II19II
    пярэдайку вы падаілі для Шайу
    вярнулі ялавай малако карове I знайшлі о дзівы жану для Вімады дачку Пурумітраву юную дзеву II20II
    ваўком аручы ды сеючы збожжа насытак доячы сыну людзкому I паганца гучным адганяючы рогам вы арйу сьвятло разгарнулі шырока 1121II
    вы конскую голаў Атхарвана сыну прыладзілі Спасы песьняру Дадгйачу I ён выдаў вам праведны тайніцу мёду ад вас схаванага напою Тваштара II22II
    заўсёды благаў я аб вашую ласку спрыяйце ж празорам маім вешчунове I вялікім нас дарам о Спасы адорце славутым багацьцем багатасыноўнім 1123II
    далі вы бязьдзетухне сына о дзівы радзіла Вадгрымаці Гіранйагасту I натрое расьцятага Шйаву сцаліўшы вы знову Ашвіны жыцьцём надзялілі 1124II
    учынкі дзівосныя вашы о Спасы прамовілі людзі прадаўнія дзеі I малітваю гэтаю вас запрашаем
    на вучту Ашвіны па дзеля патомства II25II
    ns
    П Какшыват, сын Дырггатамаса й Утыдж I Атвіны трыштубг
    на возе о Спасы арлінай запрэжцы
    яжджайце да нас на пасобу Ашвіны I на ветраімклівым на тройчымясцовым хутчэйшым ад мысьлі сьмяротнага мужа 111 II
    на тройчымясцовым на тройчычастковым яжджайце да нас на трохколавым возе I напоўнеце спрытам стаеньнікаў нашых кароў малаком а грамаду патомствам II2II
    на шпаркалётнай летучы калясьніцы
    пачуйце о дзівы кліч нашага жорна I хіба ж то ня вас старажытныя рушы назвалі найскорай у бядзе падмогай? 113II
    няхай прывязе вас сюды калясьніца
    запрэжка арлоў о быкі быстралётных I нібы каршакі празь нябёсныя воды вязуць яны вас на ласунак жаротвы 114II
    на вашы калёсы мужы з асалодай
    узышла маладзіца Сонцава дочка I няхай вас крылатыя гожыя коні абвозяць учасна рыжавыя птахі II5II
    вы цудам о дзівы адрылі Вандану
    вы Рэбгу ажывілі сваім уменьнем I
    вы сына Тугры выбаўляеце з мора
    вярнулі юнацтва старому Чйавану II6II
    вы Атры ўкінутаму у пекла печы прыйшлі о Ашвіны на многападмогу I вы Канву асьлепленага песьнятворцу зрабілі відушчым за добры хвалебен II7II
    для Шайі вы некалі споўнілі просьбу напоўнілі вымя малаком карове I з атугі выбавілі вы перапёлку
    Вішпале галёнку прыладзілі спраўна 118II
    каня зьмеяборца падарылі Пэду
    сам Індра белага яго паганяе I жарабца магутнага слаўнага ў бітве трывалацелага заваёўцу тысяч II9II
    вас двух о Ашвіны мы клічам на помач завём на пасобу мужоў краснародных I прымчэце на гружаных скарбам калёсах на руч з уцехаю прымеце хвалебен II10II
    арлом імклівым абганяючы мгненьне яжджайце о Спасы да нас аднамысна I
    заву я на жортву Ашвіны сюды вас адвечнай Зарою на самым сьвітанку 1111II
    10	Какшыват, сын Дырггатамаса й Утыдж I Ашвіны I джагаці
    вашы воз чарадзейны імклівы як мысьль
    дзеля жыцьця гірызываю жваваскакунны I сотнезнаменны сотнескарбовы уважны
    творцу прывольля вартага жортвы на жортву 111 II
    толькі ён выедзе мкнецца насустрач малітва сьветастароны узносяць яму хвалебен I малако саладжу вам з памогай памогаў
    узышла на ваш воз о Ашвіны Жывіца II2II
    толькі зышлася ў спаборы сабе на славу сіла спаборцаў прагных здабыць перамогу I як паказаўся ваш поваз на небасхіле
    везьлі на ім спадарыню вы ў нагароду II311
    вы на птахах о Спасы на самазапрэжных
    вывезьлі Бгуджйу вярнуўшы яго ад продкаў I пуць няблізкую вы о быкі праляцелі
    Дыводасу памогай памаглі вялікай 114II
    вамі запрэжаны поваз каб красавацца
    два галасы прывялі о быкі да цэлі I
    дзеля дружбы пабраўшыся з вамі Ашвіны
    зацная дзева вашаю стала дружынай 115II
    Рэбгу зь цясьніны вынялі вы на прастору астудзілі сьнегам запяканага Атры I вы для Шайу напоўнілі вымя карове працягнулі жыцьцё ажывіўшы Вандану 116II
    мужа старога Вандану згнілага ў яме вы сабралі нібыта майстры калясьніцу I з долу дзівосна вы паднялі песьнятворцу вашаму чціўцу хай явіцца ваша цуда II7II
    пуць няблізкую вы праляцелі да Бгуджйу што ў бядзе бедаваў ад зламыснага бацькі I Сонцу падобныя вашы многапасобы ярка для просьбіта ўчас яны заярчэлі II8II
    прашаптала пчала вам таямніцу мёду сын Ушыдж праракае ап'янёны Сомам I мысьль Дадгйачаву вы да сябе схілілі тайну адкрыла тады вам конская голаў II9II
    вы адарылі Пэду канём шматжаданым белым стаеньнікам Спасы ворагаборчым I небаясным няўразным для стрэлаў у сечах вартага песень як Індра народаўладца II10II
    12 Какшыват, сын Дырггатамаса й Ушыдж I Ашвіны (12 проці дурных сноу) I 1 гайатры, 2 какубг, 3 кавірадж 4 наштарупі, 5 танушырас, 6 ушніг, 7 віштарабрыгаці, 8 крыці, 9 вірадж, 10-12 гайатры
    якім зовам да вас дазвацца?
    хто Ашвіны вам даспадобы? I
    як някемцу вам дагадзіці? Ill II
    вас вядушчых (каго другога?)
    невядушчы пытае пра дзьверы Неба I
    вы ж заўжды паможаце мужу 112II
    вось мы і клічам вас о Ашвіны
    ці не падкажаце знаўцы вы нам малітву? I засьпявае сьпеўца вам на уздачу 113II
    у вас ня ў іншых багоў я пытаю
    аб жортве таемнай о дзівы дзівоснай I
    бароньце вы нас ад болей хупавых і дужых 114II
    прыгожа ды гучна нібы ў Бгрыгаваны
    прамовіў хвалебен вам Паджрыйа знаўца I
    жадзён узнагародзе II5II
    вы пачуйце хваласьпеў Такаваны гэта я вам славаслоўлю Ашвіны I домаўладцам паном зіхценьня II6II
    вы паны вялікай уцехі
    вы дарамі сыплеце з калясьніцы I
    будзьце о сьвятцы нам пастухамі
    хароньце ад лютага воўка II7II
    мужом ліхамысным ня дайце у крыўду хай ручаць каровы у нашых сялібах I хай дояцца безь цялятаў 118II
    хай доіцца гоўе на вашую дружбу адмерце дароў нам нагароданосных I адмерце сыты нам карованадойнай II9II
    ад Ашвінаў здабыў я поваз
    без каня атрымаў ад шчодрых I
    вельмі я падарунку рады II10II
    што ж цягні мяне неяк возе
    за людзямі пляціся сьледам I
    быстраходны на сомапітву 1111II
    а цяпер сон дурны забуду
    багача забуду скупога I
    зьнікнуць разам яны паранку 1112II
    Г5і
    15 Какшыват, сын Дырггашамаса й Ушыдж I Індра або ўсе багі I трыштубг
    ці прыме мужоў ён субожных судзіну?
    ці ўчуе ў пасьпеху ён сьпеў Ангірасаў?
    няхай на абрад зашагае шырока
    у гэты сядзібу дастойнік жаротвы 111 II
    укарэніў ён Неба акрапіў аснову
    прызначыў за ўздачу для мужоў карову I сачыў за саміцай самароднай буйвал
    кабылу ў маці перавярнуў каровы II2II
    заўжды прыходзіў валадар на сьвітаньні магутны на зоў Ангірасаў штодзённы I
    перуном гатовым укарэніў Неба
    для бытаў двуногіх для двойчыдвуногіх 113II
    уручыў ты ладу ап'янёны Сомам
    чароду замкнёную шумных кароваў I калі б адступіў не напаўшы трыгорбы адчыніў бы вароты людзкой вярэды 114II
    табе гэты чыстасяменны напітак
    адгода бацькоў несутомных імклівых I твой спадак празрысты табе на жаротву напой малочны вечнадойнай каровы 115II
    радзіўся нарэшце п'янючы напітак
    зазьзяў нібы Сонца сягоньня на золку I здабыты мужамі што потам аброчаць ліецца сок сполам на дровы ў дамове II6II
    няхай жа абрадны касьцёр распаляюць аточыць Сонца загароды кароваў I штодзённы сьветач для гоўездабыўцы для дужага пана калёснага роду II7II
    ты восем стаеньнікаў прывёў нябёсных буланых змагацца за узнор буланы I надоены жорнамі сок сіладаўчы сядзёр забелены бушлівы п'янючы 118II
    ты кінуў нябёсны з скураное прашчы жалезны пярун свой прынесены ўмельцам I ты вырваў для Кутсу перамогу ў бітве абняўшы бясконцымі зброямі Шушну II9II
    пакуль цямрэча не затуліла Сонца пацісьні ў скалу жарнавіча суліцу I ты Шушнаў надзейна прывязаны покрыў сарваў зь небасхілу о шматпрызываны 1110II
    абедзьве о Індра бясколыя цьвердзі
    табе дзіваваліся Зямля ды Неба I калі ты разьлеглага у водах Врытру
    прыспаў вепрука перуном пераможным 1111II
    сядай жа на Ветравых лёгказапрэжных на коней найпорсткіх о мужапамочнік I натхненьне ўручыў табе Кавйа Ушанас пярун врытрабойчы змайстраваў Умелец 1112II
    ты коней Сонца супыніў о памочнік панёс яго зыркае кола Эташа I закінуўшы за дзевяць дзясяткаў рэкаў ты рынуў у прорву людзей неаброчных II13II
    ад гэтай вярэды барані нас надзейна ад ліха ўчасна затулі перуноўча I надай нагародаў калясьнічных конных пасіль нас о Індра на славу й лагоду II14II
    няхай жа ня чэзьне да нас твая міласьць няхай атачае заўсёды сыта нас I надзель нагародча нас гоўем бясчынцаў піры найшчодрыя табе гатавацьмем 1115II
    ITS
    15 Какшыват, сын Дырггатамаса й Ушыдж I усе багі I трыштубг, 5-6 вірадрупа