• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды II2II
    будзем цябе запальваць малітвавыконцу
    у табе спажываюць багове жаротву I
    прывязі нам жаданых нашчадкаў Бязьмежы
    Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды 113II
    дровы будзем прыносіць і жортвы гатовіць
    ддя цябе як належыць у кожныя зьмены I ты ж выконвай малітвы каб доўга жылі мы Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды 114II
    пастыра весяў блукаюць ноччу спароды ходзіць двуногі і ходзіць двойчыдвуногі I ты вялікі ты яркі правястун Зарыцы
    Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды 115II
    ты абраднік о Агні ты жрэц пракаветны ты чыстар і напраўца ачольнік ад роду I
    ўсіх урадаў аброчных ты знаўца й выконца Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды II6II
    гожы аблік твой адкуль ні глядзі пазорны нават здалёку ён яркі нібы маланка I нават скрозь цемру божа ты бачыш начную Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды II7II першым багове хай будзе воз выжымальцаў наш хваласьпеў няхай адалее зламысных I зважце багове споўнеце гэту малітву
    Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды II8II
    адгані сьмертазброяй зламысных зласлоўных адгані ўсіх ядухаў далёкіх і блізкіх I сутвары песьняру лёгкі пуць для аброку
    Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды II9II
    запрагаеш ты пару стаеньнікаў рыжых ветрагнаных чырвоных равеш быццам буйвал I на дзярэўе кідаесься дымазнаменны
    Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды II10II
    распужаў сваім трэскатам птахаў лятучых траважэрныя іскры паўсюль раскідаўшы I пралажыў для сваіх калясьніцаў дарогу Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды 1111II
    хай натоліць ён Мітру Варуну пазорны небывалы хай ятру адверне Марутаў I будзь ласкавым хай богі нас зноў падабаюць Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды II12II
    есі богам з багоў небывалым супольцам есі сьвятцам са сьвятцаў любёнцам адправы I
    заслані нас сваёй найшырокай заслонай Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды 1113II
    ты палаеш у доме сваім на прыдобу
    човіш Сомам паліты бог сама ласкавы I надзяляеш угодніка статкамі скарбам
    Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды 1114II
    каго ачышчаеш о краснабагатны
    цалком о Бязьмежа ад кожнага грэху I каму ты спрыяеш балагой магою
    адгодай шматсыннай хай будзем мы імі 1115II
    о Агні вядушчы ва ўсякай лагодзе
    наш век тутэйшы працягні нам о божа I
    хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам
    хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю II16II
    
    11 Кутса з роду Ангірасаў I Агні або Агні заранкавы I трыштубг
    дзьве розныя бродзяць з адзінаю цэльлю каровы чародна цяля адно кормяць I заўжды залатое ў адной з тых кароваў прыгожа ў другой палымнее заўсёды 111 II
    радзілі дзясяцера чада Тваштара
    юніцы нястомныя перанашэнца I наўкола яго востравіднага носяць
    яскравага самабліскучага бога II2II
    тры месцы народзін шануюць ягоных у моры на Небе і тое што ў водах I пачаўшы з усходу зямному жыхарству прызначыў ён поры ў належным парадку II311
    хто гэтую з вас разгадаў таямніцу?
    радзіла цяля мацярок самавольна I выходзіць зь іх лона шматлікіх руплівых дзіця самавольнае велепразорца 114II
    відомы расьце ўнутры іх мілавідны стаячы ў ляжачых ён самабліскучы I спужана раджэньнем яго Небазем'е супольна лява сустракае з павагай 115II
    яны яму рады як мужу дружыны
    як целе каровы рыклівыя лашчаць I валодар здаленьня над здольнымі здольны ўмашчаецца жортвамі правастаячых 116II
    як сам Савітар уздымае ён рукі абедзьве палы ён злучае жахлівы I бліскучы адзетак зь сябе дастае ён на матак накідвае новыя ўборы II7II
    прымае навышні ён вобраз іскрысты з вадой малаком на пасадзе зьмяшаны I асноведзь празорам вяшчун начышчае адвечнае месца сустрэчы з багамі II8II
    абняў ты шырокім абдоймам асноведзь ты сьветлаю рушыш дамоваю тура I баронь нас нязманнымі ўсімі сваімі баронцамі самабліскучымі Агні II9II
    ён хваляй струменіць па долу сухому Зямлю пакрывае патокам бліскучым I жадліва зжырае усё што старое
    між парасткаў новых бушуе бушлівы 1110II
    о Агні о чысты акрэплы на дровах
    славутага скарбу нам высьвеці божа I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю 1111II
    
    9 Кутса з роду Ангірасаў I Лгні або Агні падаўца пажытку I трыштубг
    народжаны сілай сягоньня як перша адразу ён стаў вешчуном празарлівым I уклалі угоду натхненьне ды воды блюдуць багі Агні падаўцу пажытку 111 II
    даўней на запрос празарлівага Айу ён гэтыя роды людзей спарадзіў быў I і Неба і воды сьветлавітым вокам блюдуць багі Агні падаўцу пажытку II2II
    прызвалі яго выканаўцам аброкаў найпершым імклівага арйа-плямёны I гадованца сына ільсьністага клёку блюдуць багі Агні падаўцу пажытку II311
    ён сонцазнаходнік Заплодак найшчодры знайшоў для патомства пуціну-дарогу I ён пастыр весяў і радзіцель сьвятліцаў блюдуць багі Агні падаўцу пажытку 114II мяняючы колер адна за другою адно дзіцяня кормяць Ноч і Зарыца I украсу яркую між Небам і Долам блюдуць багі Агні падаўцу пажытку II5II
    аснова багацьця ды зборня дабротаў ён знамя аброку выконца мысьлітваў I баронячы птаха сваё несьмяроцьце блюдуць багі Агні падаўцу пажытку II6II
    сягоньня як перша сядзеньне багацьцяў сялібу раджоных яшчэ нераджоных I дазорцу над існым і будучым многім блюдуць багі Агні падаўцу пажытку II7II
    падаўча пажытку адор нас пажыткам падаўча пажытку надзель добрамужным I падаўча пажытку падсілкам шматсынным падаўча пажытку надай доўгалецьця II8II
    так Агні расыдеш ты і крэпнеш на дровах ты шчодра о чысты зіхці нам на славу хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю II9II
    
    8 Кі/тса з роду Ангірасаў I Агні або Агні прамснны I гайатры
    адпраменьвай ад нас нягоду
    напрамень жа дабра о Агні I
    адпраменьвай ад нас нягоду 111 II
    мы аброчым на спор багацьце
    каб радзіла і каб вялося
    адпраменьвай ад нас нягоду II2II
    хай найлепшы зь пяўцоў пяршуе
    хай пяршуюць і нашы ўладцы I
    адпраменьвай ад нас нягоду 113II
    хай здабудуць патомства ўладцы
    упатомні і нас о Агні I
    адпраменьвай ад нас нягоду 114II
    хай імчацца на ўсе староны
    сілавітага Агні промні I
    адпраменьвай ад нас нягоду 115II
    Агні божа ты ўсюдытвары
    абдымаеш аброк абдымна I
    адпраменьвай ад нас нягоду II6II
    праз варожасьць усюдытвары перапраў нас нібы на чоўне I адпраменьвай ад нас нягоду II7II
    як на чоўне праз плынь рачную перапраў нас дзепя прасьвяды I адпраменьвай ад нас нягоду 118II
    3 Кутса з роду Лнгірасаў I Лгні або Агні ўсялюдны I трыштубг
    прабудзьма у ласцы ўсялюднага Агні валодар навышні ён бытаў дзяржаўца I народжаны згэтуль усёаглядатай
    на Сонца раўнаецца Агні ўсялюдны 111 II
    шуканы на Небе шуканы на Доле
    шуканы ў кожную пранік ён зёлку I хай Агні ўсялюдны рупліва шуканы хавае ад шкоды нас дзённа і ночна II2II
    дай споўніцца гэтаму Агні ўсялюдны
    каб нам сударожылі скарбы й шчадроўцы I
    хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам
    хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю 113II
    1 Кашйапа, сын Марычы I Агні або Агні Родавед I тры штубг
    выжмаем мы Сому напой Родаведу
    няхай жа хціваму папаліць набытак I
    няхай нас Агні праз усе небясьпекі
    нібы на чоўне праз раку пераправіць 111 II
    юо
    19 Рыджрашва, Амбарыша, Сагадэва, Бгайамана й Сурадгас, сыны Врышагіравы I Індра I трыштубг
    хай бык што бычынай надзелены сілай
    вялікага Неба ды Зямлі ўсядзержац I пан ісьцінны вояў прызываны ў бітвах хай Індра з Марутамі нам дапаможа 111 II
    чый пуць недасяжны як сонцадарога
    запал сьмертаносны для ворага ў бітве I наймужны зь сябрамі сваімі самохаць хай Індра з Марутамі нам дапаможа II2II
    чые несутрымна струменяць дарогі
    як доіцца зьверху нябёснае семя I адольца напасьнікаў мужны звыцяжнік хай Індра з Марутамі нам дапаможа 113II
    ён між Ангірасаў найлепшы Ангірас
    ён бык над быкамі над сябрамі сябар I ён сьпеўца найлепшы над слаўцамі слаўца хай Індра з Марутамі нам дапаможа 114II
    ён з Рудрамі быццам з сынамі умелец
    у мужазмаганьні змагае варожжа I
    з сулоннымі вычыны чыніць на славу
    хай Індра з Марутамі нам дапаможа II5II
    ён гневагубца сутваральнік супораў
    хай з нашымі Сонца здабудзе мужамі I ён многапрызыўны пан пасаду сёньня
    хай Індра з Марутамі нам дапаможа II6II
    яго дапаможцы бадзёраць у бітве
    ён мірам абраны за мірабаронцу I ён пан самаўладны над кожнаю дзеяй хай Індра з Марутамі нам дапаможа II7II
    яго залучаюць на сьвятах магуцьця мужы сяго мужа памагчы ў здабычы I у цемрадзі цёмнай сьвятло адшукаў ён хай Індра з Марутамі нам дапаможа II8II
    ён левай рукою і волата спыніць
    у правай зьбірае ўсе ўдачныя цыркі I ён нават са слабым здабудзе здабычу
    хай Індра з Марутамі нам дапаможа II9II
    ён людзям і сёньня як воевадатар вядомы як возавадатар здабыўчы I ён велехаробры агуднікабойца
    хай Індра з Марутамі нам дапаможа II10II
    калі ён з раднёй зь нераднёю ў змаганьні зьвядзе нас разам самаволь у барэньні I за воды за дзеці за ўнукапатомства
    хай Індра з Марутамі нам дапаможа 1111II
    ён сточнік забойца паганых жахлівы ён тысяч задумаў задумца стахітры I магутны як Сома бог пяцінародны хай Індра з Марутамі нам дапаможа II12II
    грымоча пярун яго сонцаздабыўчы як Неба раве пагражальна магутна I яму сударожаць надоба й здабычы хай Індра з Марутамі нам дапаможа II13II
    бязьмерна яго славагодная веліч два сьветы зусюды сабой абдымае I стадухі выбаўца што сомап'яніцца хай Індра з Марутамі нам дапаможа II14II
    канца яго сілы ні воды ні людзі
    ні нават багі не змаглі дасягнуці I ён Неба й Зямлю перавысіў тварушчы хай Індра з Марутамі нам дапаможа II15II
    зьявілася дзіва ў Нагушавых весях нябёсная зь белаю плямай на лобе I кабыла ў запрэжцы харобрага Індры гнядая Рыджрашву на многабагацьце 1116II
    табе гэты Індра узносяць хвалебен адгоду малітвай сыны Врышагіра I Рыджрашва з суполыдамі сын Амбарыша сын Сагадэва Бгайамана Сурадгас II17II
    забіў ён паганцаў шматпрызыўны шымйу сваім у Зямлю перуном увагнаўшы I здабыў ён краіну з дружынаю сьветлай здабыў ён і Сонца здабыў ён і воды 1118II
    хай Індра заўсёды бароніць нас словам хай будзе няўхільна нагарода нашай I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю II19II
    zfeTTgfen |75І
    П Kymca з роду Ангірасаў I Індра I джагаці, 8-11 трыштубг
    запявайце пітушчаму сытную песьню
    з Рыджышванам бурыў чорнаплодныя месты I хай паможа нам бык зь перуном у правіцы мы ў сябры прызываем важая Марутаў 111 II