• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    прыгоніш ледзь Індра зацінлівых коней сьпявак табе ў рукі пярун укладае I няўрымсьлівы духам затурыш далёка у цьвержы о многапрызыўны варожжа II2II
    ты ісьцінны Індра ты дзёрзкі парыўчы ты мужны Пан Рыбгу напасьнікам згуба I ты Шушну ў спаборы за загваздку кола для Кутсы юнага забіў у спаборы II311
    ты ісьцінна Індра натхніў нас суратнік калі ты Врытру ўтаймаваў мужначынны I калі мужнамысны зьнявечыў паганцаў ва ўлоньні далёкім адолеў іх лёгка 114II
    ты ісьцінна Індра ня церпячы шкоды на ліха трывушчаму сярод сьмяротных I раскрый для нашага каня загароды
    разьбі самавольны напасьнікаў нашых 115II
    цябе гэта Індра ў барэньні за рэкі у бітве за Сонца мужы прызываюць I хай будзе твая самавольны памога даступнаю ў бітве за най-нагароду II6II
    ты ісьцінна Індра сем цьвержаў варожых збурыў перуном для Пурукутсы ў валцы I Судасавых супараў вырваў што травы
    з атугі прывольле стварыў дзеля пуру II7II
    ты ісьцінна Індра сыть/ найвыдатнай
    даеш у дастатку бы воды навокал I што нас о божа надзяляе дыханьнем хай плыне у нас яно клёку падобна II8II
    стварылі табе Індра праўча малітвы
    для пары буланых нашчадкі Готамы I прыўкрасную нагарадзь ты прынясі нам хай прыйдзе на золку празорца дабротаў II9II
    15 Нодгас з роду Готамы I Маруты I джагаці, 15 трыштубг
    вельмісьмелай гурбе мужавітай пачэснай прынясі о Нодгасе ўрачыстань Марутам I як працуе умелец з душой спрытнарукі намашчаю я песьні памогу на вучтах 111 II
    нарадзіліся волата-быкамі Неба юныя сыны Рудры бязганныя Духі I ясныя чыстватворцы падобныя сонцам грознавідыя нібы ваякі зь сьцягамі II2II
    вечнаюныя Рудры забойцы скупендаў несутрымныя вырасьлі з гораў увелькі I ўсе зямныя істоты й нябёсныя быты перад імі дрыжаць перад іхнаю сілай II311
    дзеля красы яны носяць яркія ўкрасы на грудзях іх зярцалы бліскучыя зьзяюць I труцца аб плечы нябёсных мужоў валочні самі сабой радзіліся ўсе яны разам 114II
    велягодныя шумныя спрытныя Рудры бліскавіцы стварылі вятры саматугам I колаваротныя доячы вымя Неба
    пояць Зямлю малаком мужы маладыя II5II
    воды ад іх набухаюць шчодрых Марутаў тлустым жыр-малаком успамога на вечах I як скакуна адводзяць убок памачыцца
    дояць грымотны ўзнор што ня ведае высхі 116II
    яркасьветлыя буйвалы борздыя ў бегу самадужыя нібы гара чарадзеі I як сланы вырываеце дрэвы з карэньнем сілы з кабыламі паяднаўшы рудымі II7II
    нібы лявы равуць яны роўма празорцы шматквяцістыя нібы рабыя алені I ланямі коп'ямі ажыўляючы ночы грозныя волаты мчацца зьмеегняўліва 118II
    прывітайце ж Маруты гурбою Родасі правадыру адданыя зьмеегняўліўцы I вось узышла на сядзеньні повазаў вашых стала нібы маланка пазорная ў бліску II9II
    усяведы жывучыя ў доме багацьцяў
    сілай насычаны можныя магутою I лучнікі лучныя стрэлы пабралі ў рукі
    воі запалу бязьмежнага ў тоўстых колцах II10II
    залатым абадом сваім родзячы воды
    нібы той падарожнік падкідваюць горы I цьвердзь гайдаючы мкнуцца сваёю дарогай коп'ямі блішчуць нястомныя грознаборцы 1111II
    пераможных няўрымсных ачысных руплівых парасткаў Рудры мы прызываем у песьнях I жомапітушчай гурбе сьлядуйце на шчасьце мужным Марутам што праз паветра імчацца II12II
    той напраўду у сіле людзей перавысіў сьмертны якому вы памаглі о Маруты I з коньмі надбаўшы надобы з мужамі багацьцяў духам валодае слынным ды працьвітае II13II
    песьнягодным Маруты нязможным у бітвах палам бліскучым надзельце нашых шчадроўцаў I скарбаздабыўчым вядомым усім народам сотню зімаў квітнейма у дзецях і ўнуках II14II
    надзейным Маруты багатасыноўнім
    надзельце нас дарам трывалым у валках I стакротна і тысячакротна набухлым
    хай прыйдзе на золку празорца дабротаў 1115II
    
    10 Парашара, сын Шакці I Агні I двухступны вірадж
    за зьніклым таемна як злодзей з гавядай за ўпрэглым паклоны вязучым паклоны I памкнулі празорцы за ім аднадушна цябе ўшанавалі ўсе вартыя жортваў 111-211
    паводле закону ўчынілі багове
    бягляк быў замкнёны як Дол небасхілам I радзіўся прыўкрасны у ладавым лоне расьце ды мацнее гадаванец водаў 113-4II
    як росквіт прыемны як вёска шырокі
    як гара насытны як паток успорны I
    як шпаркі стаеньнік што мчыць бегавішчам як ток бурапенны хто яго стрымае? II5-6II
    ён рэкам суродзіч як брат сваім сёстрам як праўца багатых пажырае дрэвы I кідаецца Агні з павевам на дрэвы зразае і косіць зямное валосьсе II7-8II
    ён дыхае ў водах у весях бліскучы ураднік як Сома бучны як чароды
    нібы тая лебедзь
    ўстае на сьвітаньні I народжаны ладам
    і духам найкметны 119-10II
    
    10 Парашара, сын Шакці I Агні I двухступны вірадж
    яскравы як скарбы падобны да Сонца жывы як дыханьне як сын дзеля бацькі I разьюшаным зьверам за дрэвамі мчыцца малочнапрачысты малочнапрасьветлы II1-2II
    прыносіць зацішак пасьпелы як збожжа як сьпеўца рачысты як верны стаеньнік
    як дом улюбёны людзей пераможца I праслаўлены ў весях даруе жывіцу 113-4II
    палючы ня звыкнеш як дух неад'емны гатовы і блізкі як жонка на ложку I зазьзяў ён у весях як белы стаеньнік як поваз бліскучы разьюшаны ў бітвах 115-611
    як пушчаны вошчап наганяе страху як стралка маланка жахлівы ды грозны I і прошлы і прышлы абодва блізьняты каханак дзяўчатаў і муж для жанчынаў 117-8II
    ідзём да яго мы і люд падарожны калі ён запален як статак дадому I як рэкі паток свой пагнаў іх дадолу зараўлі каровы пабачыўшы Сонца 119-1011
    
    10 Парпшпра, сын Шакці I Агні I двухступны вірадж
    для дрэў заваёўнік для сьмертных таварыш жадае як праўца заўжды паслушэнства I ён міракарысны як дух балагі ён
    як жрэц клапатлівы адвозіць жаротвы II1-2II
    сабраўшы ўсю мужнасьць у сваёй далоні
    багоў напалохаў засеўшы у схове I знайшлі яны зьбега мужы-празарліўцы прарокшы малітвы тачоныя сэрцам 113-4II
    хоць не нарадзіўся трымае Зямлю ён усталіў малітвай ён ісьціннай Неба I сьляды ўлюбёныя барані скаціны са схову да схову ты ходзіш адвечна 115-6II
    хто Агні прымее адшукаць у схове хто зможа прыпасьці да патоку ладу I хто выпусьціць дбайны пра ладаабрады таму ён зьвястуе багатадаброты II7-8II
    хто расьце вялікі у кожнай расьліне унутры спародаў у чэраве матак I хто думкай ёсьць водаў хто ўдома заўсёды таму збудавалі празорцы сядзеньне II9-10II
    
    10	Парашара, сын Шакці I Агні I двухступны вірадж
    у начы да Неба ўздымае свой полым усё раскрывае што рушыць ня рушыць I адзін бо з усіх ён багоў неўміручых сваёй абдымае ўсё велічынёю 111-211
    усе твайму духу узрадзелі разам
    калі ты радзіўся жывым із сухога I
    змаглі прычасьціцца абрад учыніўшы
    быцьцю твайму божа нясьмертнаму імю II3-4II
    паводле наставаў і мудрасьці ладу усе усявечна чынілі адправы I
    хто будзе гадзіці таго о разважны
    табе ды старацца надзялі багацьцем 115-6II
    у нашчадкаў Продка
    за жраца абраны
    адзіны над скарбам усім гаспадарыць I знайшлі сабе семя у целах уласных
    былі яны мудры
    у тым аднамысны II7-8II
    хоць дужыя богі слухмяныя нібы
    а верны наказам сыны свайму бацьку I
    раскрыў многаежны вароты багацьцяў пан дому аздобіў ён зоркамі Неба II9-10II
    
    10	Парашара, сын Шакці I Агні I двухсіт/нны вірадж
    зіхоткі нібыта каханак Зарыцы
    нібыта сьвятло ён запоўніў два сьветы I радзіўшыся духам ты ўсё ахапіў быў
    стаў бацькам багоў ты хоць есі іх сынам 111-2II
    абазнаны Агні ураднік бясхібны як вымя кароваў салодзіць наедак I нібыта спрыяльны ды можа нашкодзіць
    пасаджаны ўсерад уцеха ў дамоўцы II3-4II
    як сын навародак уцеха ў дамоўцы
    як верны стаеньнік праносіць празь беды I калі я з мужамі багоў прызывацьму
    хай родзічаў Агні сам бог прывядзе нам 115-6II
    ніколі законаў тваіх не ламаюць бо сім паслушэнства мужом учыняў ты I што зьнішчыш о божа то разам з багамі вяртаеш да ладу дзівосны учынак II7-8II
    на золку палае як Зары каханак
    хай зьявіцца мужу ў вядомым абліччы I везучы самохаць адчынілі дзьверы
    усе закрычалі пабачыўшы Сонца 119-10II
    11	Парашара, сын Шакці I Агні I двухступны вірадж
    няхай пераможам чужыя мысьлітвы хай Агні зіхоткі усё нам здабудзе I бажыстых законаў вядушчы ахоўца знахар нараджэньня ён роду людзкога II1-2II
    ён водаў зародак зародак дзярэўя
    зародак стаячых зародак рухавых I унутры скалы ён нібы ў сябе дома нібы супляменьнік нясьмертны клапотны II3-4II
    таго надзяляе багацьцямі Агні
    хто годзіць належна яму хваласьпевам I о божа клапотны барані ўсе быты
    ты знаеш род божы іродчалавечы 115-6II
    каго жывяць ночы і вечныя Зоры стаячы й рухавы атожылка ладу I як жрэц і як Сонца прызначаны Агні усякую справу ён істую спорыць II7-8II
    пашану ад гоўя прымаеш ад дрэваў
    нясуць паднашэньні мужы табе служаць цябе разьдзяляючы
    ўсе нашаму Сонцу I у многіх мясьцінах як сыны айчызну 119-10II
    імклівы як выстрал ён страшны як воін
    харобры як лучнік разьюшаны ў бітвах 1111II
    7Т
    10 Парашара, сын Шакці I Агні I трышпгубг
    узбуджаны дзевамі жарснымі жарсны як мужа ўзбуджаюць уласныя жонкі I рудая й цёмная даспадобы сёстрам нібыта Зары зіхаценьне каровам 111 II
    трывалыя цьвержы айцы нашы сьпевам скалу раскалолі Ангірасы рэвам I стварылі яны нам дарогу на Неба знайшлі дзень і Сонца і знамя Зарыцы II2II
    абрад заснавалі й зачалі малітву і вось ужо полым іграе пабожны I няхцівы ды спраўны імкне да багоў ён каб род іх насыціць ласункам жаротвы II311
    калі яго выкраў паўсюдны Заплодак у кожным ён доме зазьзяў радавіты I падобна да весьніка ў дужага праўцы пасланьнікам стаў сьветлавіты служыці 114II
    стварыў для айца свайго Неба валогу той долу спусьціўся ласкавы клапотны I працяў яго лучнік харобра стралою уклаў свой запал бог ва ўласную дочку II5II
    хто ж у доме сваім цябе запаляе паклонаахвочаму годзіць штодзённа I таму век ягоны павяліч удвойчы
    хай едзе о Агні на возе з дарамі II6II
    да Агні цякуць усе сытныя жортвы
    як сем несупынных да мора патокаў I ня родныя дбаюць пра нашу жывіцу пра божаапеку падбай клапатлівы II7II
    калі абняла Неба жарсьць насалоды праліў семя чыстае пан чалавецтва I стварыў тады Агні бясхібных і юных руплівых Ангірасаў правіць абрадам 118II
    адно ўсім багацьцем валодае Сонца што хутка як мысьль ідзе сваім сьцегам I ахоўваюць Мітра-Варуна ў каровах прыгожарукія напой несьмяроцьця 119II
    ты дружбай нашаю пачатай ад продкаў ня грэбуй о Агні празорча вядушчы I як воблака старасыдь красу зацямняе раней ад праклёну сяго уратуй нас 1110II
    
    10 Парашара, сын Шакці I Агні I трыштубг