• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    напаілі мужове Індру
    хай п'янее поўніцца сілай I
    то яго мы ў вялікіх гонах
    і малых прызываем бога
    хай паможа нам у спаборах 111 II
    ты асілку муж ваяўнічы
    ты надаўца многаздабычы I
    ты мацуеш нават слабога памагаеш аброкадаўцу
    і выжымцу многадаруеш II2II
    у любых распачатых бітвах
    жджэ на дзёрзкага скарб здабычы I запрагай жа сп'янелых коней каго заб'еш? каго абдорыш?
    нас о Індра абдор багацьцем 113II
    самаволь ён вялікадухі
    ў сіле вырас Врытразабойца I краснагубы ён пан буланых дзеля славы пярун жалезны ашчаперыў рукамі волат 114II
    ён сабою Зямлю запоўніў
    ён уціснуў сьветачы ў Неба I
    не было табе роўні Індра
    і ніколі ня будзе роўні
    перарос ты ўсё магутою 115II
    хай жа Індра нам дапаможа што набытак ежу бясчынца I аддае гадзяшчаму мужу многадарча надзель адгодай хай і я атрымаю долю II6II
    ты што дорыш нам ап'янеўшы шчырадухі статкі кароваў I набяры многа соцень скарбаў у абедзьве рукі дарункаў навастры нас надай багацьцяў II7II
    ап'яняйся ў сомавыжымцы дзеля сілы дзеля адгоды I нам вядома ты шматбагаты мы жаданьні свае назвалі будзь жа божа нам добрадзеем II8II
    для цябе вось гэтыя людзі
    ўсё найлепшае ў дар запасяць I разглядзі набытак бясчынца негадзяшчых людзей о Індра прынясі нам іхны набытак II9II
    6	Готама, сын Рагуганаў I Індра I панкці, 6 джагаці
    прыхілі свой слых да хвалебнаў
    не пагрэбуй шчадроўча намі I
    калі хочаш нам улагоды
    не чакай прыяжджай адразу
    запрагай сваіх коней Індра 111 II
    ужо сыты твае сяброве
    панатрэсьлі дабротаў долу I мы апелі самабліскучых іх мысьлітваю найнавейшай запрагай сваіх коней Індра 112II
    мы цябе прыгожага хочам
    о шчадроўча праславіць слаўна I ты апеты з паўнюткім возам выяжджай калі ласка сейміг запрагай сваіх коней Індра 113II
    толькі той узысьці прымее на каровазнаходны поваз I хто падбае табе напоўніць коняўпрэжную божа чашу запрагай сваіх коней Індра 114II
    хай запрэжаны будзе правы о стадухі хай будзе левы I паяжджай да мілае жонкі ап'янёны выжымам Сомы запрагай сваіх коней Індра 115II
    я малітвай запрог тваіх коней грывастых выяжджай павады табе ўкпадзены ў рукі I ап'янілі цябе сокі моцныя Сомы ап'яніўся ты разам з жаной і Пушанам II6II
    
    6 Готама, сын Рагуганаў I Індра I джагаці
    той у здабычы кароваў і коней першы хто з тваёй помаччу чынна чыніць адправы I ты буйнейшым багацыдем яго напаўняеш як напаўняюць Сіндгу зіхоткія воды 111 II
    рушаць да чашы жраца як воды нябёсны зораць на жортву напятую як прастора I простай дарогай вядуць пабожніка богі як жаніхі яны рады яго малітве II2II
    двух надзядіў ты о Індра мовай хвалебнай што службуюць багом із працягнутым чэрннем хоць не ваяр а ў законе тваім квітнее моц балагая дадзена сомавыжымцу 113II
    першымі жаротву зачалі Ангірасы запаліўшы агні на аброчным труджэньні I цэлы спажытак скнараў яны адшукалі статак шчодры прыгнаўшы кароваў і коней 114II
    першым Атхарван дарогі напяў жаротвай Сонца тады радзілася пастыр закону I
    Ушанас Кавйа адразу прыгнаў каровы чцім неўміручае мы нараджэньне Йамы II5II там дзе сабраны мурог для добрай адправы там дзе славень узносіць свой покліч да Неба I там дзе жоран гаворыць пясьняр урачысты у таго й раскашуе на бяседах Індра II6II
    20 Ротама, сын Рагуганаў I Індра I 1-6 ануштубг, 7-9 ушніг, 10-12 панкці, 13-15 гаііашры, 16-18 трыштубг, 19 брыгаці, 20 сатобрыгаці
    ужо выжматы Сома Індра
    прыхадзі о найдужы дзёрзкі I хай напоўніць цябе індровасыдь нібы Сонца прастор праменьнем 111 II
    вось вязуць буланыя коні
    неадпорнадужагаІндру I на хвалебныя песьні рушаў на аброчныя вучты люду II2II
    узыдзі на воз Врытрабойча
    запрэжаны малітвай коні I хай жа мысьль тваю прыверне сюды жоран сваім грыменьнем 113II
    пі наш выжым п'янкі о Індра
    неўміручы напой найлепшы I пацяклі ўжо сьветлыя плыні да цябе на пасадзе ладу 114II
    запявайце хвалебны Індру
    прамаўляйце яму рачэньні I ап'янёнай выжматым сокам
    пакланецеся вышняй сіле II5II
    аніхто лепш ня правіць возам чым ты парай буланай Індра I
    аніхто цябе з краснаконных
    аніхто не дасяг у моцы 116II
    толькі той хто даруе шчодра свайму ўгодніку дар багаты I
    толькі той валадар бесьпярэчны сам Індра II7II
    калі ж непадаўцу адгоды
    ён раздушыць як грыб нагою? I
    калі ж нашы хвалебны пачуе сам Індра? 118II
    хто б цябе ні схацеў адвабіць ад выжатнікаў іншых Сомам I грознай змогаю тою ўладарыць сам Індра II9II
    ізь сярэдзіны самай локчуць мёд салодкі каровы-гаўры I ідучы за быком за Індрам ап'яняюцца прыгажэюць радыя яго самаўладзтву 1110II
    лашчацца да яго рабыя
    з малаком мяшаючы Сому I падганяюць пярун каровы балагія любыя Індру
    радыя яго самаўладзтву 1111II
    чтуць яны чукавыя сілу пакланеньнем яго магуцыде I і законам яго шматлікім балагія сьлядуюць пільна радыя яго самаўладзтву II12II
    загубіў дзевяноста дзевяць
    варагоў касыдямі Дадгйача I
    бесьпярэчна усьмерціў Індра 1113II
    скакуна шукаючы чэрап
    галаву схаваную ў горах I
    адшукаў у Шарйанаваце II14II
    разгадалі яны таямніцу
    Тваштаровай імя каровы I
    ў месяцовым скрытае доме II15II
    хто сёньня ў ярмо запражэ быкоў ладу
    са стрэламі ў пашчы што цэляцца ў сэрца I запальчывых гнеўных трудлівых уцешных
    хто будзе ім спраўна служыці той жыцьме II16II
    хто ў страху ўцякае? хто церпіць у муках?
    хто ў Індру сумніцца ці ёсьць ён напраўду? I хто слова замовіць за шчадкаў за чэлядзь?
    за скарб за сябе за людзей хто замовіць? II17II
    хто Агні жаротвай вітае? хто жырам?
    хто леўкаю ў час залажоны аброчыць? I на чыйную жортву багі пасьпяшаюць?
    хто лічыцца з жортвадаўцоў богумілым? II18II
    ты напраўду маеш праславіць
    мужа сьмертнага бог найдужы I
    іншых няма такіх што як ты пашкадуюць
    гэта я табе моўлю Індра II19II
    хай дарункі твае о шчадроўча пасобы
    не падводзяць нас аніколі I
    ты адмер ад усіх нам о людазычлівы
    ад багацьцяў іншых народаў 1120II
    
    12 Готама, сын РагуГанаў I Маругпы I джпгаці, 5,12 трыштубг
    аздабляюць сябе як жанчыны Маруты скакуны ў падарожжа мужы дзівадзеі I дапамогшы двум сьветам наберціся сілы на аброках п'яняцца няўрымсныя воі 111 II
    узмужнеўшы яны дасягнулі магуцьця сутварылі на Небе пасад сабе Рудры I абуджаючы песьнетварэньнем індровасыдь начапілі аздобы атожылкі Прышні II2II
    аздабляюцца красныя дзеці каровы убіраюцца Рудры ў зіхоткія ўборы I адганяюць упрочкі любога зладумцу рэяць за імі бучныя патокі жыру II311
    блішчуць удалеч коп'ямі сьмелыя воі нават няхісткае сілай сваёй хістаюць I у калясьніцы запрэгшы мужнай гурмою мысьляхуткіх уласных пярэстых аленяў II4II
    калі вы запрэглі пярэстых аленяў скалу падганяючы скора ў спаборы I пусьцілі крынічыць патокі рудога як шкуру Зямлю уваложваць вадою II5II
    хай прывязуць вас Маруты шпаркія коні мчэце наперад шпарчэй о Рудравы дзеці I сядзьце вы ў нас на мурог на пасад шырокі ап'янецеся выжматым поем п'янлівым II6II
    узрасьлі самадужыя Рудры магутна узышоўшы на Неба пасад распасьцерлі I толькі памог быку ап'янеламу Вішну селі яны як птахі на мілым мурогу II7II
    хутка шагаючы нібы сьмелыя бойцы
    сталі строем як воіны прагныя славы I ў страху дрыжаць перад імі усе істоты
    грозныя Рудры нібыта ўладныя праўцы 118II
    вычасаў спраўна Тваштар пярун залацісты тысячазубае ўмелец зрабіў аружжа I
    ўзяў яго Індра мужныя справы чыніці
    Врытру забіў і выдушыў воды на волю II9II
    сілай сваёю прымусілі біць калодзеж
    нават гару раскалолі цьвёрдую кручу I дмаючы ў дудку шчодрыя даўцы Маруты слаўныя дзеі ўчынілі п'яныя Сомам 1110II
    дзеля Готамы прымусілі біць калодзеж забруілі крыніцу асьмягламу мужу I хутка прымчалі на помач яркія Рудры каб асабіста споўніць жаданьне празорцы 1111II
    заслоны якія ў вас ёсьць для трудліўца трыкроць распастрэце над жортвападаўцам I над намі Маруты раскіньце шырока
    надзельце нас дарам выдатнасыноўнім 1112II
    
    10 Готама, сын Рагуганаў I Маруты I гайатры
    о Маруты могуты Неба
    у чыёй сялібе п'яце вы I
    пад найлепшай той муж аховай II111
    ці аброк вас прывабіць богі
    ці малітва мужоў натхнёных I
    о Маруты наш зоў пачуйце II2II
    а якому дужаму мужу песьняра вы стварылі ў помач I здабывае той шмат кароваў 113II
    на ягоных небапрасінах
    Сома выжматы як належыць I прамаўляюцца хваласьпевы 114II
    пераўзышлага ўсе народы маюць слухацца ўсе краіны I сонцасяжныя узьліваньні 115II
    многа восеняў о Маруты мы гадзілі вам рупатліва I
    з успамогай добрай народаў II6II
    о прачэсныя хай шчасьлівым будзе сьмертны той о Маруты I чый вы прымеце пачастунак II7II
    о мужове ісьціннай сілы вам жа ведамы пот трудліўцаў I шматдазорнага пажаданьне ІІ8ІІ
    сілу ісьцінную Маруты праявеце для нас магутна I бліскавіцай пратнеце чорта II9II
    змрок сукрыйце каб быў сукрыты прэч прагоньце усіх ядухаў
    і сьвятло жаданае створце 1110II
    6	Готама, сын Рагуганаў I Маруты I джагаці
    порсткія поўняцца магутою магутнай непахісныя жомапітушчыя воі I най-мужы найлюбыя ў бліскучыя ўборы убіраюцца нібы Зарыцы у зоркі 111 II
    толькі па схілах наважыце вы ў дарогу вырушыць нібы тыя крылатыя птахі I сочацца зразу на повазах вашых бочкі жыру мядовага сьпеўцу свайму накропце II2II
    трусіцца нібы жанчына Зямля калі вы гоніце коней запрэгшы каб красавацца I шумныя коп'ямі блішчуць сваймі гарэзы самі трубяць пра веліч сваю сутрасальцы ІІЗІІ
    юныя рушаць самохаць на конях пярэстых несутомныя ўладныя ўбраныя ў сілу I вы бездакорна сплачаеце доўг Маруты хай паспрыяюць мужы і гэтай малітве 114II
    ад праайца атрымалі мы гэту мову языком нашым рухае Сомава вока I паспасобіўшы Індру трудом песьнятворчым здабылі яны годныя вучты імёны II5II
    ахінуліся ў праменьне каб красавацца атачыліся мечаношы песьнетварцамі I быстрыя бясстрашныя ў колцах Маруты добравядомцы велічы ўласнай прыроды II6II
    хбалёіоёч §§
    6	Ротама, сын Рагуганаў I Маруты I трыштубг, 6 прастарапанкці, 5 вірадрупа
    прыяжджайце на бліскавічных на вазох о Маруты зьзяйных I конякрылых ды коп'яносных з най-сычэньнем о чарадзеі прылятайце да нас бы птахі 111 II
    на рыжа-залотных сабе на пацеху на конях красуюцца возаімклівых I блішчыць секачамі як зярцала поваз Зямлю прыбівае сваймі абадамі II2II
    клінкі пры сабе ў вас каб красавацца хай думы як дрэвы уздымуць высока I для вас о Маруты уродныя богі яны варочаюць азорана камень 113II
    шмат дзён каршакамі каля вас кружлялі ля гэтай малітвы й багіні Варкарйі I малітвенай песьняй асмаглыя рушы Готамы прымусілі біці калодзеж 114II