• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    бога што ў гневе забіў Шамбару ды Вйамсу бога што загубіў беззаконьніка Піпру I Індру бога што Шушну жарлівага зьнішчыў мы ў сябры прызываем важая Марутаў 112II
    бога чый вычын вялікі Зямля ды Неба
    бога ў чыім законе Варуна ды Сонца I Індру чыйму закону сьлядуюць патокі мы ў сябры прызываем важая Марутаў 113II
    богу ўладыку гавяды ўладыку коней
    богу апетаму стойкаму ў кожным чыне I Індру забойцу і дужых жаротваскупіндаў мы ў сябры прызываем важая Марутаў II4II
    бога ўладыку ўсяго што рушыць і дышыць бога што першым здабыў кароў малітоўцу I Індру бога што зрынуў паганцаў дадолу мы ў сябры прызываем важая Марутаў II5II
    бога што кліча і сьмелы і баязьлівы
    бога што кліча і ўцеклы і пераможца I
    Індру на кім асяроджаны ўсе істоты
    мы ў сябры прызываем важая Марутаў II6II
    рушыць на Рудраў загад ён далёкабачны сьцеле свой з Рудрамі пуць шырока юніца I Індру славутага словаславіць мысьлітва мы ў сябры прызываем важая Марутаў II7II
    ці ты ў найдалейшай сялібе на сходзе
    ці ты ў набліжэйшай п'янееш грамадзе I адтуль прыяжджай ты на нашу адправу табе шчырадарча мы зьберлі жаротву II8II
    табе многаздольны мы выжмалі Сому
    табе гэта жортва о мкнёны малітвай I дык разам з Марутамі пане запрэжак п'яніся на мурогу нашым аброкам II9II
    п'яніся з буланымі конямі Індра
    раскрый свае вусны растулі пашчэнкі I хай коні цябе прывязуць краснагубы
    смакуй з асалодаю нашы жаротвы II10II
    ахоўцы грамады марутахвалебнай
    няхай мы здабудзем нагароду зь Індрам I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю Illi II
    11	КутсазродуАнгірасаў I Індра I джагаці, 11 трыштубг
    веляму велі табе я празор прыношу
    праслаўляю твой розум у гэтым хвалебне I пераможцу у гонах усіх і пагонях
    Індру ўзрадзелі радасна богу багове 111 II
    славу ягоную рупна нясуць сем рэкаў
    Неба зь Зямлёю ягоны вобраз пазорны I рушаць уверсе Сонца ды месяц чародна каб мы бачылі Індру каб верылі ў Індру 112II
    памажы таму возу здабыць перамогу
    што абраны табою на радасьць нам божа I
    атулі нас у гонах шматслаўлены Індра
    дай адданым сваім о шчадроўча ахову 113II
    пераможма у зьвязе з табою варожжа
    дай здабыці нам долю у кожным змаганьні I сутвары нам Індра лёгкі пуць і прывольле ты зламі о шчадроўча варожую мужнасьць II4II
    адусюль прызываюць цябе песьнятворцы о надзельча надобай памочнік дзівосны I наш ты выберы поваз каб выйгралі ў гонах пёрамогу твая бо прыносіць увага II5II
    здабываюць кароў стопаможнага рукі безьбярэжнага духу ён бітвазацейнік I процівагі няма сіле Індры патужнай вось і клічуць наўзахват яго супраціўцы II6II
    твая слава ў людзей перавысіць і сотню перавысіць і тысячу славаў і болей I запаліла цябе о бязьмерны натхненьне дык раскідай супорцаў о горадабурча II7II
    тройчыкротная сіле тваёй процівага
    тры Зямлі тры сьвятліцы о мужаўладару I над быцьцём усім гэтым ты высісься божа
    і няма з нараджэньня табе супраціўцы 118II
    першым з усіх багоў мы цябе прызываем меў заўжды перамогу ты ў любым спаборы I хай падгоніць ён нашага сьпеўцу ўпаманйу хай перадуе ягоная калясьніца II9II
    ты ніколі ня ўдзержваў здабытых надобаў ані ў гонах малых ні ў вялікіх шчадроўча I навастраем цябе мы о Індра на помач паспрыяй жа нам божа у нашых прызывах II10II
    хай Індра заўсёды бароніць нас словам
    хай будзе няўхільна нагарода нашай I
    хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам
    хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю 1111II
    8	Kynica з роду Ангірасаў I Індра I трыштубг
    далёка навышняя твая індровасьць
    калісьці валодалі ёю празорцы I адна дзель на Доле другая на Небе зьліваецца разам у сьветлыя промні 111 II
    Зямлю укарэніў і ўшыркі пашырыў усьмерціўшы Врытру ён выпусыдіў воды I усьмерціў ён зьмея расшчапіў Раўгіну усьмерціў ён Вйамсу сваёй магутою II2II
    адвечны падтрымца надзейная сіла блукаў разбураючы цьвержы паганцаў I шпурні ж у паганца пярун свой умела памнож о шчадроўча бліск арйаў і сілу II311
    завуць яго людзі адвеку шчадроўцам хвалебнае носіць імя ён папраўдзе I як бойца паганцаў пярунадзяржалец здабыў для сябе ён імя Сына славы 114II
    убачце ж ягоную веліч бучную
    уверце ж у мужнасьць магутнага Індры I знайшоў ён каровы знайшоў ён і коні знайшоў ён і травы і воды і дрэвы 115II
    праўдзіва сьмеламу быку над быкамі шматчыннаму выжмем сомавы выжым I асілку што сочыць нібыта разбойнік каб жортваскупенду пазбавіць пажытку II6II
    вялікі ты вычын о Індра ўчыніў быў калі пабудзіў перуном сваім зьмея I узрадзелі запалу твайму дружыны узрадзелі богі няўрымснай жывіцы II7II
    ты Шушну ты Піпру Куйаву ды Врытру забіў і раскідаў Шамбаравы цьвержы I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю 118II
    9	Кутса з роду Ангірасаў I Індра I трыштубг
    гатова табе для сядзеньня улоньне сядай жа нібыта стаеньнік іржлівы I распрэж о Індра сваіх коней крылатых
    што зьмеркам і ўдосьвіт вязуць на бяседу II1II
    вось людзі да Індры прыйшлі за падмогай хай вырушыць зараз пуцямі сваімі I хай богі стамуюць паганцаву ятру
    і нашы народ прывядуць да прыдобы II2II
    сама бурапеніць пра замысел знае
    сама бурапеніць віруючы Шыпха I купаюцца дзьве ў малацэ маладзіцы
    хай згінуць дружыны Куйавы ў патоку II311
    сьцяло пупавіну наступнага Айу
    даўней жа шырока ён правіў адважнік I нясуць Аньджасі Кулішы Вірапатні
    струменяць з вадою малако імкліва 114II
    калі стала яўнай паганцава хітрасьць знайшла яго дом як уласны Сарама I ня грэбуй намі клапаціся шчадроўча
    ня дай нас чужому як стратнік багацьці 115II
    ты доляю ў Сонцы надзель нас о божа у славе жывых у бязгрэшнасьці ў водах I ты радасыді нашай ня нішчы у сэрцы мы верым у веліч індровасьці Індры II6II
    я мысьлю і ты ў яе верыш шчадроўча натхніся о быча на многаздабычу I ты нас не сялі ў негатовым улоньні дай клёку галодным пітвом напаі нас II7II
    ты нас не губі о шматзваны ня кідай ня крадзь у нас божа прыемных уцехаў I ты яйцаў о волаце не раздушы нам
    ня чэпай судзінаў ты з нашым патомствам 118II
    прыходзь жа п'яніся гатовым напоем гавораць што любіш ты сомавы выжым I дык лі о прасторны сабе яго ў бруха пачуй жа як бацька ты нашы прызывы II9II
    Т5Д
    19 Трыта Аптйа або Кутса з роду Ангірасаў I усе багі I панкці, 8 йавамадгйа магабрыгаці, 19 трыштубг
    бачу месяц у глыбі водаў краснакрылы лунае ў Небе I зьзяюць зоркі але ня ўхопіш абадоў залатых рукамі Дол і Неба мяне пачуйце 111 II
    дасягае ж дацэльны цэлі
    прыхінецца да мужа жонка I каб сачыцца валогай жарсьці сок аддаўшы соку надойваць Дол і Неба мяне пачуйце II2II
    не упасьці б гэтаму Сонцу о багі з высокага Неба I не пакінула б нас ніколі мірадаўчая вільгаць Сомы Дол і Неба мяне пачуйце II311
    аб астатняй спытаю жортве хай пасланьнік багоў адкажа I дзе ранейшы лад падзяваўся? ці блюдзе яго хто сягоньня?
    Дол і Неба мяне пачуйце 114II
    адкажэце ж багі нясьмертны жыхары трох сьвятліц нябёсных I што ёсьць ладам а што няладам? дзе пярэжняе паднашэньне?
    Дол і Неба мяне пачуйце II5II
    дзе ж цяпер апірышча ладу?
    дзе ж Варунаў назор за ладам? I як жа нам абмінуць зламысных на пуці Арйамана бога?
    Дол і Неба мяне пачуйце II6II
    я ж той самы каторы колісь славасловіў на выжыманьнях I сёньня ж гоніць мяне няшчасьце як асьмяглага зьвера воўкі Дол і Неба мяне пачуйце II7II
    грудзі мне апаляюць рэбры
    як раўнівыя жонкі мужа I
    як шчуры о стадухі свой хвост пажыраюць I твайго слаўцу грызуць згрызоты
    Дол і Неба мяне пачуйце II8II
    да сямі прамянёў тамтэйшых пупавіна мая ўзыходзіць I гэта ведае Трыта Аптйа радавод пацьвярджае песьняй Дол і Неба мяне пачуйце II9II
    вось пяцёра быкоў вялікіх пасярэдзіне Неба стаўшы I богаслаўнае дзіва зь дзіваў зноў назад вяртаюцца разам Дол і Неба мяне пачуйце II10II
    краснакрылыя селі седма пасярод падойму на Неба I праганяюць з дарогі воўка што празь юныя рушыць воды Дол і Неба мяне пачуйце 1111II
    вось і знову славаславуты хвалагодны стаіць у Небе I заструменілі ладам рэкі Сонца ісьціну працягнула Дол і Неба мяне пачуйце II12II
    Агні божа ты годны славы ты з усімі багамі дружыш I сядзь у нас як даўней у Продка абрачы як болей вядушчы Дол і Неба мяне пачуйце II13II
    за жраца як даўней у Продка сядзь у нас як болей вядушчы I саладзі ж для багоў жаротвы Агні бог між багоў прамудры Дол і Неба мяне пачуйце II14II
    мы Варуну малітватворцу пуцяведнага просім просам I раскрывае ён сэрцам мысьлі хай народзіцца лад нанова Дол і Неба мяне пачуйце II15II
    вось ён тор пратораны ў Небе славаслаўны дзяцей Бязьмежы I не зыходзьце зь яго багове зь невідочнага уміручым
    Дол і Неба мяне пачуйце 1116II
    увязьнёны у студні Трыта прызывае багоў на помач I
    і пачуў яго Пан малітвы ізь-цясьніны-прасторатворца Дол і Неба мяне пачуйце 1117II
    углядзеў рыжы воўк аднойчы як іду я сваёй дарогай I разагнуўся мяне закмеўшы бы з натруджанай сьпінай цесьля Дол і Неба мяне пачуйце II18II
    узвысьмася сім у грамадзе хвалебнам бо з намі мужы з намі Індра магутны I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю II19II
    7	Kymca з роду Ангірасаў I усебагі I джагаці, 7 трыштубг
    Індру Мітру Варуну ды Агні на помач прызываем Марутаў зываем Бязьмежу I калясьніцу нібы зь бездарожжа о сьвятцы уратуйце нас шчодрыя з кожнай атугі 111 II
    прыхадзеце о богі на цэласыдь і посьпех прынясеце удачу у ворагаборстве I калясьніцу нібы зь бездарожжа о сьвятцы уратуйце нас шчодрыя з кожнай атугі II2II
    хай памогуць нам продкі дастойныя славы богаматкі багіні дзьве множніцы ладу I калясьніцу нібы зь бездарожжа о сьвятцы уратуйце нас шчодрыя з кожнай атугі II311
    Мужаслава дароўцу пра дар нагароды ваяводу Пушана малітвамі просім I калясьніцу нібы зь бездарожжа о сьвятцы уратуйце нас шчодрыя з кожнай атугі 114II
    Пан малітвы заўжды нам чыні най-дарогу спору здароўя просім як некалі Продак I калясьніцу нібы зь бездарожжа о сьвятцы уратуйце нас шчодрыя з кожнай атугі II5II
    Індру Кутса прызваў увязьнёны у студні пана моцы пясьняр Врытрабойцу на помач I калясьніцу нібы зь бездарожжа о сьвятцы уратуйце нас шчодрыя з кожнай атугі II6II
    хай нас ахавае Бязьмежа з багамі
    хай нас абароніць бог пільнастарожы I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам
    хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю II7II
    хбаЛёІгёН Ry?
    3 Кі/іпсл з роду Анпрасаў I усе багі I трыштубг
    на міласьць багоў адпраўляецца жортва над намі зьлітуйцеся дзеці Бязьмежы I хай вашая ласка да нас прыхінецца