• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    Ноч, 2-20 Зара I трыштубг
    заяркнуў найлепшы са сьветачаў сьветач
    радзіўся прадвесьнік шырокабліскучы I
    і Ноч для Зары саступіла улоньне
    пайшла як прыйшла на загад Савітараў 111 II
    зьявілася зыркая з зыркім цяляткам
    каб чорная месца сваё саступіла I нясьмертныя родзічкі рушаць утропы чаргуюцца ў квеце штодня між сабою 112II
    сягаюць адзінай дарогай бясконцай
    адна за другою навучаны богам I ня знаюць разладу суладныя сёстры адзіныя мыслам адрозныя кветам 113II
    зазьзяла вадатарка многаўлагодаў
    адкрыла нам яркая дзьверы-вароты I
    і руш зварушыўшы явіла дары нам
    пабудніца бытаў усіх пабудзіла 114II
    ляжачага ставіць на ногі шчадрыца
    шукаці спажывы шукаці багацьцяў I
    у сьветлы абшар зь непраглядай цямрэчы
    пабудніца бытаў усіх пабудзіла II5II
    шукаці валоду шукаці вялікасьць
    займаціся справай ды славы шукаці I
    на розны пражытак Зара-зараніца
    пабудніца бытаў усіх пабудзіла II6II
    зьявілася Небава дочка Зарыца
    зарлівая дзева ў сьвятлістых адзежах I усіх добрадацяў зямных гаспадыня зарэй о Зара шчасьцядайніца шчасыдя II7II
    ідзе яна ўсьлед адыходным Зарыцам найпершай зь бясконцага ліку прыходных I зарэючы ўсё падымае жывое
    і мёртвага толькі ня будзіць ніколі 118II
    ты сонечным вокам раскрыла прастору зажэгшыся ў Небе зажэгла агонь ты I людзей абудзіўшы на жортвападачу ты чын богумілы ўчыніла Зарыца 119II
    як доўга яна спасярод адзарэлых
    і тых што усьлед ёй яшчэ зазарэюць? I пярэдніх яна пераймае ахвотна прадвесьніца іншых вядзе за сабою II10II
    пайшлі ужо сьмертныя перад якімі
    даўней заравала у Небе Зарыца I цяпер перад намі яна палымнее
    як будзе для прышлых яшчэ палымнеці 1111II
    народжана ў ладзе ты пастырка ладу ўлагодная злагадародзіца злагад I ты шчытніца богазапросін апора зарэй перад намі найлепшая сёньня II12II
    дагэтуль бясконца зарэла багіня
    і сёньня зарэе шчадрыца у Небе I
    і самавандруючы будзе зарэці
    у дні патомныя заўжды-маладзіца II13II
    зазьзяла ў аздобах на парозе Неба
    здымаючы чорнае покрыва Ночы I пабудніца едзе на конях пунсовых у добразапрэжнай сваёй калясьніцы 1114II
    вязе яна дар найадборны найспорны узьняўшы зіхоткае значнае знамя I апошняя з прошлых бясконцых Зарыцаў між яркіх найпершай Зара асьвянула II15II
    устаньце жыцыдёвы ў нас дух уваходзіць адхінена цемра й сьвятлее прастора I
    дарогу для Сонца яна апрастала
    мы там дзе жыцьцё прадаўжаецца знову 1116II
    паводзьдзем мовы паганяе вазьніца хвалебнам зіхоткіх Зарыцаў сьпявака I зарэй жа сягоньня яму о шчадрыца ды высьветлі веку багатага дзецьмі II17II
    Зарыцы гойныя на гоўе ды коні асьветачы ўгодніка сьмертнага мужа I у водгульлі песень бы ў водгульлі ветру хай мужападаўчых здабудзе выжатнік 1118II
    ты маці багоў ты аблічча Бязьмежы зазьзяй жа высока о знамя аброку I зарэй жа на чэсьць нашай словамалітве
    у родзе шчадрыца ўрадзі нам патомства II19II
    багацьце якое прывозяць Зарыцы дабро для трудлівага жортвападаўцы I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю II20II
    ТП
    11 Кутса з роду Ангірасаў I Рудра I джагаці, 10-11 трыштубг
    дужаму Рудру прыносім гэты малітвы
    ваяводу з валосьсем сабраным у куклу I дзеля спору двуногім і двойчыдвуногім
    на здароўе на росквіт у гэтай сяліцьбе 111 II
    зьлітуйся Рудра над намі даруй суцеху
    ваяводу паклонам табе мы служыцьмем I міру-спору здабытага Продкам праз вучту
    нам бы Рудра здабыць пад тваім правадырствам II2II
    нам бы здабыці о Рудра богапачосткай ваяводавай ласкі тваёй многашчодры I толькі ласкавым у нашы прыходзь аселі цэламужныя жортвай цябе ажортвім 113II
    выканаўцу аброку буянага Рудру
    клічам вілястага вешчуна на пасобу I хай далёка адгоніць ад нас гнеў божы мы адзіна ягонае шукаем ласкі II4II
    прызываем нябёснага рыжага вепра
    куклача выклікаем буяную постаць I дарадзяржальца ў руках адборных гаюнкаў хай даруе атул нам ахову й аслону II5II
    бацьку Марутаў пяецца гэтая песьня над салодкім салодкі насытак для Рудры I адары нас нясьмертны ядою ўміручых
    будзь зычлівым да нас да дзяцей да унукаў II6II
    не губі ні малых ні старых нашай весі
    не губі ні мужоў ні хлапцоў маладзенькіх I не губі ні айцоў ані матак таксама
    не губі нашых целаў о Рудра ўлюбёных II7II
    не вярэдзь ані дзецям ні ўнукам ні роду
    не вярэдзь ані коням ні нашым каровам I ты ня кратай мужоў нашых Рудра ў разьюсе мы ж усёды цябе прызываем на жортвы II8II
    я прыгнаў табе слаўні як пастыр каровы адары ж нас ласкаю о бацька Марутаў I балагою о Рудра найлітаснай ласкай толькі твойнай о божа мы просім памогі II9II
    хай будзе далёка твой гнеў мужазгубны
    хай будзе каровазагубны далёка I будзь вечналаскавым за нас заступайся атуль нас атулам удвойчытрывалым II10II
    пачцілі мы бога на помач-падмогу
    хай зоў наш пачуе з Марутамі Рудра I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю 1111II
    6 Кутса з роду Ангірасаў I Сонца I трыштубг
    узьняўся у Неба аблік усябожны
    бачь/ла Варунава Мітрава Агні I
    запоўніла Неба Зямлю ды паветра
    дых рушы ды нерушы яркае Сонца 111 II
    ідзе за сьвятлівай Зарыцаю Сонца
    нібыта юнак за юніцай прыгожай I пакуль запрагаюць сябе богалюбы ў ярмо балагое для болагадаўцы II2II
    ўзышлі балагія стаеньнікі Сонца
    дзівосныя рыжыя зыркія коні I на сьпіну нябёсную вартыя вучты за дзень аб'яжджаючы Неба зь Зямлёю 113II
    зьвіне сваё тканьне пасярод работы
    такая ў вялікага Сонца прырода I
    і коней рыжавых пагоніць упрочкі
    пакрые сваім яго Ноч пакрывалам 114II
    прымае выявы Варуны ды Мітры у лоне нябёсным каб быці відомым I бясконца нясуць іх яго кабыліцы
    і сьветлы і чорны аблік пачародна 115II
    сягоньня о богі на ўзыходзе Сонца
    вы нас перапраўце праз ганьбу атугу I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам
    хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю II6II
    idocTjVgfelH Шз
    25 Какшыват, сын Дырггатамаса й Ушыдж I Ашвіны I трыштубг
    для Спасаў рыхтую кацёл з малаком я ганю хваласьпевы як вецер аблокі I для тых што на повазе стрэлаімклівым прывезьлі жонку маладому Вімаду 111 II
    о Спасы бліскучыя ў лёце няхісным багамі натхняныя на порсткіх птахах I здабыў ваш асёл у спаборніцтве зь Йамам узяў нагародаю тысячу ў гонах II2II
    вы Бгуджйу кінутага Туграм у моры
    як мёртвы свае пакідае багацьці I на лодзях вывезьлі адухатвароных на водатрывалых паветраных чоўнах 113II
    тры ночы тры дні летучы на крылатых вы Бгуджйу імкнулі на трох калясьніцах I над брынай марскою на бераг пяшчаны ў станогіх повазах з шасьцю скакунамі 114II
    у моры зыбкім вы трымаліся мужна
    бязь цьвердзі усякай бяз жаднай апоры I адвезьлі вы Бгуджйу дамоў о Ашвіны на лодзі ставёслай ўратавалі мужа 115II
    конь белы о Спасы што вы падарылі
    на вечнашчасьце дрэннаконнаму Пэду I хай будзе апеты ваш датак вялікі заўждыпрызываны з чужынцам у бітве 116II
    явілі вы шчодрасьць свайму славаслаўцу песьняру Какшывату з радзіны Паджраў нібы праз цадзіла з капыта каня вы напоўнілі брагаю сотню карчагаў II7II
    вы полымя агню ўгамавалі сьнегам насыцілі Атры насытным падсілкам I дасталі закінутага ў печку мужа са сьвітай о Спасы яго ўратавалі 118II
    вы студню перанесьлі зь іншага месца уніз о мужы абярнулі калодзеж I Готаму асмагламу хлынулі воды каб тысячай скарбаў яго напаіці II9II
    вы скуру са старога цела Чйаваны сьцягнулі о Спасы нібыта адзежу I вярнулі о дзівы пакідзішчу юнасьць далі яму ў жонкі маладзіц крамяных 1110II
    то вашай славутай і плённай пасобай то вашай о Спасы апекай паможнай I вы зь ямы дасталі як спрат прыхаваны сабе на славу адкапалі Вандану 1111II
    пра вычын ваш грозны сабе на уздачу вяшчую Ашвіны бы гром пра залеву I як выдаў Дадгйач вам таямніцу мёду галавою конскаю сын Атхарванаў 1112II
    звала вас на помач о Спасы Пурандгі на выезьдзе вашым багатакарысных I пачулі наказам вы кліч Вадгрымаці падарылі ёй сына Гіранйагасту II13II
    вы з самае пашчы о Спасы ваўчынай
    мужы паратунак далі перапёлцы I о многакарысныя скрушнаму сьпеўцу
    вы зрок вярнулі ды зрабілі відушчым II14II
    калі ж адрубілі у Кхелавых гонах
    галёнку Вішпале бы сокалу крыльле I вы тут жа прыладзілі нагу жалезну ўзяла нагароду кабыла ў спаборы 1115II
    зьнявочыў бацька свайго сына Рыджрашву што сто бараноў для ваўчыхі зарэзаў I
    вы ж новыя мужу о гойбіты вочы
    уставілі ладна зрабілі відушчым 1116II
    на вашы ступіла калёсы Санцоўна
    нібы за рысу на кані пераможным I адобрылі гэта ўсім сэрцам багове красою вы Спасы сябе атачылі II17II
    калі ж вы паехалі ў сваю аб'ездку
    на зоў Дывадасаў на зоў Бгарадваджаў I багата багацьцяў прывёз ваш услужны быком і дэльфінам запрэжаны поваз II18II
    з багацьцем уладным багатанашчадным прыехалі вы з нагародамі Спасы I ахвотна прымчалі да радзіны Джагну што тройчы на дзень вам чатуе жаротвы 1119II
    вы ноччу з атачэньня мужа Джагушу дарогай паветранай вывезьлі лёгка I о вечнаюныя на возе скрышальным праз горы о Спасы вы хутка прамчалі 1120II
    памаглі вы быкове Вашу ў змаганьні здабыці тысячы за адзін сьвітанак I прагналі вы злыбеды зь Індрам упоруч ад Прытхушраваса варожыя сілы 1121II
    для сына Рычаткі для Шары са студні
    нагору ваду паднялі вы напіцца I для Шайі зьнябытага голадам Спасы вы ялай вярнулі малако карове II22II
    набожнаму слаўцу Вішваку Крышнійу што вашай о Спасы шукаў дапамогі I вярнулі страчанага сына Вішнапу вы як адбітую ад статка карову II23II
    зьвязанага Рэбгу сваім незычліўцам
    у студню кінутага гнісьці ад ранаў I дасталі празь дзесяць начэй дзевяць дзён вы як Сому леўкаю яго зачарпнуўшы II24II
    прамовіў я вычыны вашы Ашвіны
    падорце ж мне многа сыноў і гавяды I век доўгі падорце ды зоркія вочы
    ўвасьці б мне у старасьць нібыта дадому 1125II
    TfejVgfen П7
    25 Какшыват, сын Дырггатамаса й Ушыдж I Ашвіны I трыштубг
    на Сому мядовага да нас Ашвіны
    вас жрэц старажытны заве п'яніцца I мурог раскладзены разьдзелена мова прыходзьце з сытою сюды з нагародай 111 II
    на повазе вашым хутчэйшым ад мысьлі на добраскакунным заўсёднікам весяў I што вас прывозіць у дом добрачынцаў яжджайце да нас о Ашвіны ў аб'ездку 112II
    вы Атры вядомага пяці народам
    уратавалі зь печкі разам са сьвітай I паганца варожага ломячы чары адзін аднаму падцаваючы духу 113II
    нібы стаеньніка схаванага Рэбгу
    людзямі ліхімі ў калодзежных водах I вы зьберлі згнілага песьняра нанова ня счэзьне быкі вашых вычынаў слава 114II