• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    на руплівы род чалавечы I
    ты глядзіш о Духу Варуна 116II
    церазь Неба паветра рушыш
    вымяраючы дні начамі I
    на спароды глядзіш о Сонца II7II
    сем вязуць цябе кабыліцаў
    сем у возе о божа Сонца I
    агнякосага о празорча II8II
    ён запрог семярыцу чыстых дачарок калясьніцы Сонца I
    мчыцца ён на самазапрэжных II9II
    падымаемся мы зь цямрэчы да сьвятла што віднее вышай I
    мы да бога з багоў да Сонца
    да сьвятла навышняга мкнёмся 1110II
    узыходзячы сябраможны
    на вышэйшае сёньня Неба I
    адгані ад сэрца хваробу
    забяры о Сонца жаўтуху 1111II
    у папугаў маю жаўтуху
    у драздоў укладаем хіру I укладаем у жоўтадрэвы
    хай пакіне мяне жаўтуха 1112II
    узышоў гэты сын Бязьмежы
    у супоўным сваім магуцьці I ненавісьніка мне аддаўшы ненавісьніку не паддамся 1113II
    хіоалёіоёч
    15 Савйа з роду Ангірасаў I Індра I джагаці, 14-15 трыштубг
    ап'яняйце аўна шмытпрызыўнага Індру сьпевам сваім славагодны паток багацьця I дзеля карысьці слаўце найшчодрага мужа чыйныя ўчынкі шырацца нібы нябёсы 111 II
    прысягнулі падмогі памочніку Індру
    што паўняе паветра аточаны сілай I
    ап'янёнага Сомам здаляшчыя ўмельцы
    ахапіла стадухага тут жа ўлагода II2II
    ты раскрыў Ангірасам згароду з гавядай
    паказаў дарогу Атры ў стадзьверным доме I
    ты прывёз ураджай і багацьце Вімаду
    ты скалу разгайдаў дзе схаваўся акрутнік 113II
    ты раскрыў о пагрозны загароды водаў
    выдабыў з горных нетраў багацьце валогі I Врытру-зьмея ты ўсьмерціў о Індра адужаў
    Сонцу праклаўшы дарогу каб зноў сьвяціла 114II
    ты сваім чараваньнем садзьмуў чарадзеяў
    што чынілі ўзьліваньні сабе на рамёны I
    ты разбурыў мужнамысны цьвярдыні Піпру дапамог Рыджышвану адолець паганцаў II5II
    дапамог ты і Кутсу у бораньні з Шушнам падкарыў Шамбару на карысьць Атытхігву I раздушыў нагою ты магута Арбуду
    нішчыць паганцаў народжаны ты о Індра II6II
    разам сабранае божа тваё магуцьце
    цешыцца шчодрасьць твая смакаваньню Сомы I зброя твая перуноўча ляжыць у далонях
    адсячы ж у ворага ўсе мужнія сілы II7II
    хто паганец хто арйа адрозьнівай божа
    падкары нечасыдівых часьціваму мужу I будзь магутным натхненьнем замоўцу аброку
    дзеям тваім я цешуся на субяседах 118II
    Індра ты падкараў нечасьцівых часьцівым
    разам з супольцамі расьцінаў несуполыдаў I хоць і дужэў імкнуўся да Неба акрутнік
    мурашом ты прапоўз разбурыў яго сыдены II9II
    сіла што сілай табе сутварыў Ушанас
    могуць твая магутна рассунула сьветы I о мужнамысны мыслам запрэжныя Ветру
    коні прывезьлі цябе напітага к славе II10II
    ап'янеўшы на вучце ва ўшанаса Кавйі
    Індра сядае на коней вельмівілястых I грозны на поваз выпусьціў воды патокам
    Шушнавы цьвёрдыя ён разбурыў цьвярдыні 1111II
    ты сядаеш на воз па напоі мужнечы паднашэньні Шарйаты твае ап'янялыды I мілуеш ты мужоў выжымаючых Сому славы нярушнай Індра сягаеш на Небе 1112II
    ты аддаў Какшывату добраму сьпеўцу
    сомажымцу старому юніцу Врычайу I ты о Індра дружынаю стаў Врышанашвы кожны твой вычын згадаем мы на выжманьнях II13II
    апораю Індру найперш празарліўцы у Паджраў вялебен бы шула варотаў I кароваў ды коней вазоў ды багацьцяў адзінаўладар ён адзінападаўца II14II
    прапеты хвалебен быку самаўладцу праўдзіва харобраму богу асілку I апекуйся ж добра ты гэтай грамадай о Індра мужамі уладцамі й намі II15II
    15 Савйа з роду Ангірасаў I Індра I джагаці, 13,15 трыштубг
    славіцьму зараз аўна знаходніка Сонца што ў аточыве рушыць зычлівае сотні I калясьніцу на зоў як скакун да надобы сьпевамі Індру хачу прывярнуць на помач 111 II
    непахісны бы горы на цьвёрдых асновах тысячакротны памочнік вырас у сілах I
    Врытру забіўшы што рэкі сабой загаціў
    ап'янёны сокам выжымаючы плыні II2II
    ён вароты ў заворах атворына ў вымі соманапоены мудрымі на служэньні I сьветлакарэннага я прызваў славаслоўем повен бо соку найшчодры дарападаўца 113II
    поўняць яго бы мора пасобы на Небе добразычлівыя седзячы на мурогу I памаглі памочнікі няўрымсныя Індру неадольныя сьмелыя усьмерціць Врытру 114II
    хлынулі падмогі на дапамогу Індру
    як быстрыні ў нізіну да воя п'янога I расшчапіў перуном асьмялеўшы ад соку праламіў нібы Трыта загароды Валы II5II
    ахапіў Індру захват клякоча магуцьце
    воды загаціўшы лёгшы на дне прасторы I набрыняў неабхопна у тхлані акрутнік выцяў ты зьмея ў сківіцу громааружжам II6II
    напаўняюць цябе нібы возера плыні
    малітоўі о Індра твая падмацова I бог Тваштар павялічыў тваю самасілу сутварыўшы табе перуна-пераможцу II7II
    так наважыўся ты і прымчаў на буланых жарабцох ашчаперыўшы пярун жалезны I Врытру ўсьмерціўшы воды адкрыў чалавецтву Сонца відомае ты ўкарэніў на Небе 118II
    годны апеву вялікі грозны бліскучы
    узыход іх парыўчы у страху на Неба I уступіўшы ў бітву дзеля людзей паможцы прывіталі Індру правадыра Маруты II9II
    нават грознае Неба адступіла ў страху
    перад зьмеевым рэвам калі твая зброя I ў ап'яненьні Сомам галаву расшчапіла
    Врытру акрутнаму прыгнятальніку сьветаў II10II
    хай у дзесяць ахопаў Зямля пашырэе
    хай плямёны людзкія пладзяцца штодзённа I
    не паменее ўславы табе аніколі
    Небу роўная веліч твая ды магуцьце 1111II
    ты на краі паветра на краі разлогу самасільны паставіў Зямлю процівагай I сіле сваёй славаслыннай о мысьлядзёрзкі воды Сонца абняўшы сягаеш да Неба 1112II
    ты стаў процівагай шырокага Долу гаспадаром волатамужнага Неба I ты запоўніў сваёй магутой паветра напраўду о Індра няма табе роўні II13II
    Небу й Зямлі не абняць ягонай шырэчы як не даплынуць рэкам да канца прасторы I не зраўнацца нікому з п'янелым ваякам сам-адзін учыняе ўсе вычыны Індра II14II
    запелі Маруты у тым баруканьні багове усе табе ўзрадзелі разам I калі зброяй шыпастай ліхога Врытру ты ўсьмерціў о Індра ударам у пашчу II15II
    11 Савйа з роду Ангірасаў I Індра I джагаці, 10,11 трыштубг
    красны славень узносім вялікаму Індру хваласьпеў на пасадзе Сьветлавіта бога I дару шчодрага згораць ня ў сьпячага красьці дрэнны апеў ня цэніцца ў скарбападаўцаў 111 II
    ты здабыўца коней ты здабыўца кароваў
    ты здабыўца ячменю пан дужы багацьця I апякун спрадвечны не падводзіць ніколі сябар для сябраў узносіцца сёньня намі II2II
    о магутны Індра многачынны прасьветлы
    то табе аднаму ўсё належыць багацьце I о неадольны долю зь яго прынясі нам
    не пагрэбуй жаданьнем свайго песьняпеўцы II311
    гэтымі днямі памысны ад гэтых сядраў
    гоніць галечу ён дарам з кароў і коней I Індравай дужжу раструшчыць бы нам паганца
    сядрам насытку здабыці б нам безварожным 114II
    сыці здабыць бы нам Індра шчодрадарунку нагародаў бліскучых зіхоткіх вызьзяйных I божай апекі здабыць бы мужапарыўчай ласкі каровавяршыннай конепадаўчай II5II
    ап'янілі цябе ап'янючыя Сомы
    сілы мужнасьці ў бітвах о пане пасаду I пасьцяліў ты долу дзесяць тысяч акрутных песьняру што мурог пасьцяліў табе Індра II6II
    у бітві/ за бітвой ты ўступаеш адважна
    о неадольны бурыш за цьвержаю цьвержу I разам з Намі супольцам у краі далёкім Індра ты перамог чарадзея Намучы II7II
    ты перамог Караньджу й Парнайу о Індра забіў найвастрэйшым вобадам Атытхігвы I ты разбурыў і сотню цьвярдыняў Вангрыды абляганых о Індра Рыджышванам сьмелым 118II
    ты з Сушравасам разам пазбытым супольцаў дваццаць прыйшлых перамог народаўладыкаў I пасьцяліў калясьнічным цяжкавітым колам шэсьцьдзесят тысяч вояў дзевяноста дзевяць II9II
    памог Сушравасу сваёй дапамогай
    сваёй абаронай памог Турвайану I
    о Індра ты Кутсу Атытхігву Айу
    сяму падначаліў маладому праўцу 1110II
    сканчаючы славень тваёй абароны
    мы просім тваімі б нам стаць най-сябрамі I прымі наш хвалебен на многапатомства прадоўжы о Індра славуты жыцьцё нам 1111II
    
    11 Спвйа з роду Ангіраспў I Індрп I джагаці, 6,8,9,11 трыштубг
    не пакідай нас шчодры ў атузе змаганьняў хто ж дасягне о Індра канца тваёй сілы? I стогнуць ад рэву твайго і рэкі і дрэвы
    як жа людзям ад страху ня скупіцца разам? Ill II
    пей магуча магутнаму могуту зараз
    узьвяліч і праслаў прыслухмянага бога I Індру што дзёрзкаю сілай абодва сьветы мужнасьцю мужны буйвал сабе падкарае II2II
    пей жа высокаму Небу зычнае слова
    самаўладная дзёрзкага дзёрзкая мысьль I
    Дух высокаславуты ён зладжаны крэпка бык-калясьніца стаў ён паперад буланых 113II
    ты страсянуў вяршыню высокага Неба
    сам разрубіў у дзёрзкім парыве Шамбару I
    дзёрзкі ад Сомы ударыў па дзідавострай
    выцяў па лапе абмяклага чарадзея 114II
    кінуўся Індра ты на шыпучага Шушну
    дрэвам прыціснуў яму абмякламу голаў I хто ж запярэчыць табе як сягоньня захочаш
    у парыве парыўчым паўтарыць той вычын? 115II
    ты Нарйу Турвашу дапамог і Йаду
    ты Ваййу памог о стадухі Турвіці I
    ты возу Эташу ў рашучым спаборы
    ты зьмёў дзевяноста і дзевяць цьвярдыняў 116II
    той валадар пан пасаду і муж квітучы хто прыносіць жаротвы трымае парадак I хто ўхваляе хвалебны адгодай вялікай вільгаць Неба яму праліваецца шчодра II7II
    уладзе ды мысьлі яго няма роўных
    хай тыя прасунуцца з сомапітушчых I што крэпкую ўладу тваю падкрапляюць мацуюць мужную трудом абрачэньня II8II
    табе гэты жорнанадоены Сома
    паўнюткія чашы напою для Індры I напіся насыць сваю прагу да сокаў каб мысьль настроіць на дарадарэньне 119II
    агарнула цямрэча падваліны водаў
    скрыта гара ў нутробах акрутнага зьмея I выгнаў схаваныя ён запруднікам рэкі выпусьціў Індра плыні адну за другою II10II
    надай жа сілы багацьцепамножнай
    улады магутнай народазваёўчай I хавай нам шчадроўцаў барані уладцаў спрыяй у прыдобе сыце ды патомстве 1111II
    8 Савйа з роду Ангірасаў I Індра I джагаці
    нават ад Неба самога Індра шырэйшы
    нават Зямлі ня стацца яму процівагай I страшны магутны людзей апаляе скварам точыць пярун свой нібыта бык навастрае 111 II
    ён абдымае як мора рачныя плыні
    Індра патокі песень сваёй шырынёю I прагне ён Сомы напіцца як бык карову дзівіць спрадвеку патугай сваёю воін II2II
    мужнасьць табе ўласьціва вялікая Індра карыстайся жа ёю нібыта гарою I
    ведамы ён між багоў сваёю адвагай
    грозны бог учольнены ва ўсялякай справе 113II
    гэта ён славаслоўцамі мовіць ля кадзі мілае Індры іменьне зьвястуючы людзям I бык стаецца прыемным стаецца жаданым чуючы плынь малітвы ад шчодрага мужа 114II
    гэта ён сутварае патугай сваёю бітвы вялікія людзям бог ваяўнічы I так у яго пагрознага вераць народы Індру што перыць сваім перуном жалезным 115II
    ён вынішчае зь Зямлі спатворныя сёлы вырастаючы ў сіле магут славахочы I сьветачы верныя ён стварыў жортвадаўцу