• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    вызваліў воды стадухі пусьціў на волю II6II
    сомапіўча настройся на дарадарэньне павярні сваіх коней сюды хвалачуйны I хай вазьніцы твае найспраўнейшыя Індра буй-жаданьні цябе не падмануць о божа II7II
    ты нясеш у руках невычэрпныя скарбы
    ў целе славутага неадужная дужасьць I нібы студню цябе атачаюць учынцы
    дух вялікі сукрыты у тваіх цялесах II8II
    6 Савйа з роду Лнгірасаў I Індра I джагаці
    вось ён да чашаў шматлікіх з выжматым сокам падыходзіць узбуджаны як конь да кабылы I сыціцца здоляй воз залаты павярнуўшы спраўную супраж буланых да нас на вучту 111 II
    песьні напоўныя мчаць да яго з пакланеньнем нібы ў моры зьліваюцца прагнуць здабычы I уздыміся ж да пана пачосткі ды здолі як на гару па цябе старанныя слаўцы II2II
    пераможца бяспыльны дужак у дужэньнях як вяршыня яго зіхаціць зіхатліва I сіла якою Шушну суцішыў жалезны чарадзея пярун закаванага гнеўны 113II
    рушыць за Індрам нібы за Зарою Сонца божая могуць табой памножана множна I зь дзёрзкай адвагай ён разганяе цямрэчу пыл падымае пад кліч баявы высока 114II
    ты распасьцёр прасторы няхіснай аснову цьвёрда паставіў яе на апорах Неба I ты ў спаборы за Сонца заўзяты п'янёны выдушыў водаў патокі забіўшы Врытру II5II
    ты ўмацаваў многамоцны Зямлю і Неба ў месцах належных о Індра сваёй патугай I ты ў ап'яненьні ад Сомы выпусьціў воды праламіўшы навылет агароджы Врытры 116II
    57
    6 Савйа з роду Ангірасаў I Індра I джагаці
    малітоўе нясу сама шчодраму богу
    датак яго высокі адвага праўдзіва I дар несутрымны нібыта вада ў быстрынях вечнаадкрыты сілу даруе праслаўцу 111 II
    хай табе падрыхтуюць усё на жаротву выжым аброчніка нібы рака ў нізіну I нібы аб камень наточаны ён жаданы
    Індраў пярун вастрыё яго залатое II2II
    страшнаму богу о як-Зара-разубрана дзівагоднаму ўсё прынясі ддя адправы I чый дзеля славы нібы скакун дзеля бегу створаны сьветач Індрава ймя ды праява 113II
    Індра табе мы належым многаславуты прысягнуўшы табе мы жывём багатыру I толькі табе акілзаць хвалалюбе ўсхвалы нібы людзі прымі гэту нашу прамову 114II
    велямужны ты Індра табе мы належым споўні о шчодры жаданьне сяго праслаўцы I Небу высоку ў мустве з табой не зраўнацца ўклякла Зямля перад сілай тваёю божа 115II
    тую гару о Індра вяліку шыроку
    ты раскалоў перуном сваім перуноўча I воды скаваныя выпусьціўшы на волю толькі табе аднаму ўся сіла належыць II6II
    
    9 Нодгас з роду Готамы I Агні I джагаці, 6-9 трыішпубг
    як жа падгоніш сына нясьмертнага сілы чада што сталася пасланцом Сьветлавіта? I пространь мераючы простымі най-пуцямі рушыць жаротваноша па божую ласку 111 II
    дападае да емя свайго вечнаюны падымаецца прагна жадліва ў ламаччы I нібы той конь блішчыць акрапляная сьпіна затрышчаў грамавіта нібы небасхіл ён II2II
    Рудрамі сьвятцамі ўчольнены ён ачольнік за жраца на адправах абраны нясьмертны I рвецца наперад як воз між людзкіх сялібаў бог скарбавед раздае адборныя скарбы II311
    жваўлены ветрам радасна ліжа ламачча языкамі-сярпамі пажынае шумна I прагна як бык кідаецца ён на дзярэўе чорны твой пуць о Агні бліскучыя хвалі 114II
    ветрам узьняты полымязубы між дрэваў мчыцца нібыта бык пераможлівы ў статку I птахам шугаючы ў непарушную пространь страшачы ўсё навакольле і руш і неруш 115II
    цябе дарагога прынесьлі як скарбы людзям лёгказванага мудрыя Бгрыгу I за госьця любага за жраца за сябра прызначылі мілага боскаму роду II6II
    каго за жраца абіраюць сем левак найлепшым аброчнікам ставяць вядоўцы I таго я пасланьніка ўсіх сьвятцаў Агні частую ласункам прашу пра дарунак II7II
    даруй нам услаўцам о парастку сілы
    атул непрабіўны о сябрабагаты I раскрый шырока для песьняра цясьніну жалезнымі цьвержамі сыне магуцьця II8II
    будзь Агні зіхоткі дасьпехам апеўцу
    будзь Агні аховай шчадроўча шчадроўцам I раскрый цясьніну для песьняра шырока
    хай прыйдзе на золку празорца дабротаў II9II
    
    7 Нодгас з роду Готамы I Агні ўсялюдны I трыштубе
    ты іншымі Агні галініш агнямі
    табе раді/юцца нясьмертныя богі I ты пуп пасяленьняў людзкіх о ўсялюдны трымаеш народы як слуп нерухомы 111 II
    як Неба вяршыня й Зямлі асяродак
    ён стаўся пасланьнікам абодвух сьветаў I такім спарадзілі багі цябе богам
    сьвятлом дзеля арйі о Агні ўсялюдны II2II
    як промні трывала ўкарэнены ў Сонца у Агні ўсялюднага ўкладзены скарбы I багацьці што ў горах у травах у водах
    і тыя што ў люду ўсяго ты валоднік II311
    як сьветы высокія ўласнаму сыну
    так жрэц хваласьпевы нібыта умелец I шматлікія ісьцінна сьмеламу богу наймужу ўсялюднаму юныя слаўні 1141
    за Неба высокае нават сягае
    твая о ўсялюдны сонечны веліч I
    ты праўца сялібаў людзкіх Родаведзе
    у бітве стварыў ты для багоў прывольле II5II
    я веліч сягоньня пяю Врытрабойцы
    быка за каторым ідуць людзі пуру I забіўшы паганца ўсялюдны Агні строс водапатокі раскроіў Шамбару II6II
    вялікі ўсялюдны ўсім племям вядомы ён годны аброку сярод Бгарадваджаў у сына Шатавані сотнямі песень улагодны славіцца у Пурунітхі II7II
    5	Нодгас з роду Готамы I Агні I трыштубг
    пасла знакамітага знамя аброку найспраўнага весьніка хуткавазьніцу I двуроднага слыннага нібы багацьце для Бгрыгу прынёс у дарунак Заплодак 111 II
    абодва рады яго ўставе сьлядуюць аброчнікі рупныя й сьмертныя людзі I
    пачэсны пан весяў у весі ураднік
    яшчэ да сьвітаньня жрацом яго садзяць II2II
    хай новая песьня што з сэрца ліецца сягне наша мёдаязыкага бога I
    якога аброчнікі тут у грамадзе
    сабраўшы ласункі мужы спарадзілі II311
    сьвяцец між людзей і руплівы ачысьнік жаданым жрацом ён пастаўлены ў весі I
    пан двору у доме агонь дамавіты
    ён стаўся багатым валодцам багацьцяў 114II
    такім цябе Агні мы з роду Готамы аздобім мысьлітвамі пана багацьцяў I
    нібы скакуна нагародапрыношу
    хай прыйдзе на золку празорца дабротаў 115II
    Si
    16 Нодгас з роду Готамы I Агні I трыштубг
    адзіна яму многадужаму богу
    нясу бы ласунак вялікаму вельбу I нястрымнаму слаўнаму словы павагі найлепшыя Індру зычэньні-малітвы 111 II
    адзіна яму я ўручаю рачэньне
    нясу бы ласунак пабедніку славень I то Індру яны сэрцам духам і мыслам празор начышчаюць адвечнаму пану ІІ2ІІ
    адзіна яму гэты сонцаздабыўчы
    узношу вуснамі я зычань навышні I каб сілаў надаць малітоўным запросам найшчодраму ўладцу славітваю слаўнай 113II
    адзіна яму я ствараю малітву
    як воз для замоўцы вычэсвае цесьля I хвалебны для мужа што любіць хвалебны для мудрага Індры ўсеабсяжны славень 114II
    адзіна яму як стаеньніка к славе
    хвалітву Індру языком намашчаю I каб вечнашчодрага мужа спаважыць апетаслаўнага разбурніка цьвержаў II5II
    адзіна яму дзеля бітвы бог Тваштар грымучы вычасаў пярун усядзею I каторым і ў Врытры знайшоў слабіну ён ударыўшы ўладны ударнаю зброяй 116II
    адзіны на выжмінах у маці тут жа
    ён выпіў вялікага бацькі напітак I скраў варыва мілае Вішну дужэйшы дзікя праз скалу параніў стралец той II7II
    адзіна яму нават богадружыны саткалі хвалебен па зьмеезабойстве I
    абняў Неба з Долам шырокія Індра ягонай ім велічы не перавысіць 118II
    адзіна ягоная веліч сягнула
    за Неба за Дол за паветра прастору I у доме сваім самадзержца ўсяслаўны узрос няўрымсьлівы шумны на бітву II9II
    адзіна сваёй магутою раскроіў
    сваім перуном шыпучага Врытру I бы гоўе замкнёнае выпусьціў воды
    на славу сабе дарадаўца ахвотны 1110II
    адзіна сваім ён запалам патокі
    суцішыў стрымаўшы громааружжам I угодніку годзячы дзеяч уладны
    стварыў перапраўца брод для Турвіці 1111II
    адзіна яго перуном пасьпяшайся
    уладны ударыць акрутнага зьмея I растні як быка наўскос па чалонах
    патокі вады выпускаючы плынуць 1112II
    адзіна яго неўтаймоўнага бога
    нанова апей папярэднія ўчынкі I каб спраўна ў бітвах шпурляючы зброю напасьнікаў ён разганяў узбуроны 1113II
    адзіна яго баючыся раджэньня
    дрыжыць Небазем'е ды цьвёрдыя горы I на помач прызваўшы дазорцу прызывам адразу адвагай напоўніўся Нодгас II14II
    адзіна яму між усіх надалі мы
    чаго ён жадаў самаўладца над многім I Эташу што біўся за Сонца памог ён выжатніку Сомы у конным спаборы II15II
    так Індра табе запрагальцу буланых малітвы ўрачыста ўчынілі Готамы I укладзь жа ў іх дар усякрасны празору хай прыйдзе на золку празорца дабротаў II16II
    
    13 Нодгас з роду Готамы I Індра I трыішпубг
    мы дужаму думкай ствараем зычэньне на ўзор Ангірасаў любцу хваласьпеваў I вялебнага годнага ўрачыстых слаўняў услаўма ж далёкаславутага мужа 111 II
    нясеце ж вялікаму велепаклоны магутнаму вашу зычлівую песьню I якою нашы праайцы сьледаведы сьпяваючы гоўе знайшлі Ангірасы II2II
    пабегшы для Індры для Ангірасаў пражыву шчаняці здабыла Сарама I скалу з каровамі расьцяў Пан малітвы усьлед іх рыканьню мужы закрычалі 113II
    зь сямю сьпевакамі ты голасам гучным грымлівы грымотай з навагвамі дужы I бурдзюк раскалоў ты са шпаркімі рэвам
    о Індра скалу ты з дашагвамі Валу II4II
    раскрыў ты о дзіве пад сьпеў Ангірасаў з Зарыцаю з Сонцам з каровамі цемру I прасьцёр ты зямную о Індра паверхню ты ніжнюю Неба прастору ўкарэніў 115II
    найслаўны ж учынак над дзівамі дзіва ён зьдзейсьніў цудоўны над цудамі цуда I калі далавах ён ва ўлоньні напоўніў чацьвёра мядоваструменных патокаў II6II
    разьвёў дзьвюх сёстраў нястомны хвалебнам нарозна адвечных пачаўшы сьпяваці I як пан дзьвюх жонак на вышнім разлогу
    Зямлю трымае дзівадзейны Неба II7II
    адвеку круг Неба й Зямлі дзьве юніцы адрозныя рушаць адна за другою I у чорных Ноч шатах у сьветлых Зарыца па звычцы чаргуюцца яны бясконца II8II
    адвечную дружбу трымае найчынны
    сын сілы сяброўства вядзе дзівадзейны I уклаў гатаванае ўнутар сырых ён
    малако у рыжых прасьветлае ў чорных 119II
    адвеку струменяць ня знаючы высхі
    блюдуць запаветы сулонныя рэкі I шмат тысячаў сёстраў нібыта замужкі нясьмертныя песьцяць нясыдіплага мужа II10II
    адвеку з паклонам і з новаю песьняй імкнулі мысьлітвы да цябе па скарбы I як жонкі у жарсыді да жарснага мужа ільнуць о магутны да цябе малітвы 1111II
    адвеку ў далоні тваёй дзівадзейны ня нікне багацьце ня менее меньне I ты мудры о Індра бліскучы стадухі памож памагару сваёю памогай II12II
    адвечнаму вычасаў новамалітву
    запрэжцу буланых нашчадак Готамы I вадатару нашаму Індру муж Нодгас
    хай прыйдзе на золку празорца дабротаў II13II
    9 Нодгас з род\/ Готамы I Індра I трыштубг
    вялікі ты Індра радзіўшыся ледзьве спалоху нагнаў быў на Неба зь Зямлёю I калі і пачвары і цьвёрдыя горы задрыжалі ў страху нібыта пылінкі 111 II