• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    двух мае братоў гэты жрэц сівакосы
    сярэдні гавораць між іх пажыральнік I а ў трэцяга сьпіна ад жыру ільсьніцца вось тут ён пан весяў сямёрасыноўні 111 II
    запрэглі сямёра ў адну калясьніцу
    каня сямійменнага ў воз аднакольны I тры ў колесе гэтым няспынным калодкі стаяць усе быты на ім вечнановым II2II
    сямёра на гэтай стаяць калясьніцы яе сямікольную сем вязуць коней I сем сёстраў супольна яе праслаўляюць у якой сем складзена імён кароваў 113II
    хто бачыў найпершага нованародка
    і як бяскостаю нясецца касыдісты? I
    дзе кроў Зямлі? дзе дух яе і дыханьне?
    хто зможа ў мудрага аб тым запытацца? II4II
    пытаю няцямны ня кемячы мыслам
    пра тыя сьляды што пакінулі богі I на цяля перазімка сабе для тканьня сем нітак вешчыя напялі празорцы 115II
    някемны я кемных пытаю празорцаў бязьведны каб ведаць шукаю адказу I хто ж гэтыя шэсьць умацаваў прастораў ў абліку няроджаным адно адзіна? II6II
    няхай абазнаны раскажа сягоньня
    пра сьлед пакінуты гэтым мілым птахам I з чыёй галавы малакуюць каровы
    адзетыя ў цела ваду п'юць нагою II7II
    айца прылучыла яшчэ на пачатку
    да ладу маці зь ім зьлёгшыся духам I прыйшлі да працятай валогаю плоду
    з паклонам сьціплую яе прывіталі 118II
    запрэглі у дышаль Уздачы матулю
    а плод унутры прабываў загародаў I рыкала цялятка усьлед усякветнай карове удойнай у тройцы запрэжак 119II
    адзін несучы трох айцоў і трох матак стаіць старчаком несутомны ня гнецца I мысьлітваю твораць на сьпіне нябёснай ня ўсім уцямную ўсяведную мову II10II
    кружляе па Небе ня знаючы зносу дванаццацісьпічнае колеса ладу I
    стаяць сыны Агні на ім спарышамі сем соцень укупе і шчэ два дзясяткі 1111II
    дванаццацічасны айцец пяціногі
    пан здрою гавораць у дальнім паўнеб'і I а іншыя кажуць у бліжнім відаць ён
    сем колаў у возе яго шасьцісьпічным II12II
    на сім пяцісьпіцавым колаваротным
    на коле ўгнязьдзіліся усе істоты I
    ня грэецца вось пад цяжарам цяжэзным адвеку ня ломіцца яно з калодкай 1113II
    нядрузлае круціцца з вобадам кола дзясяцера цягнуць запрэжаны ў выгбу I плыве вока Сонца ахутана мглою
    усе укарэнены ў яго істоты II14II
    двойчы шасьцёра блізьнятаў сёмы няпарны богародныя разам радзіліся рушы I іх улюбёнцы расстаўленыя ў парадку
    скачучы на месцы чарадуюцца ў квеце 1115II
    жанчынаў гэтых называных мужамі ня бачыць сьляпы ды заўважыць відушчы I спасьцігне ўтаемненых сын празарлівы разгадаўшы станецца айцом айца ён 1116II
    ніжэй за навышні і вышэй за ніжні паўстала цельная цяляткам карова I несучы ў назе плод куды яна рушыць і дзе ж ацеліцца яна па-за статкам? II17II
    ніжэйшага за вышні каму вядомы вышэйшага за ніжні айцец цяляці? I няхай празарлівец прамовіць сягоньня адкуль нарадзілася божая мысьль? 1118II
    адыходнымі называюць прыходных прыходнымі называюць адыходных I стварылі вы разам о Індра о Сома вазіл упрэжаных у дышаль прасторы 1119II
    дзьве птушкі сябры неразлучная пара удзьвюх на адным угнязьдзіліся дрэве I есьць ягаду першая плод найсалодкі глядзіць не каштуючы другая птушка II20II
    дзе птахі клякочуць пра долю ў нясьмерці на жортвадачу не мігаючы клічуць I там пастыр магутны ўсяго бытаваньня у цёмнага ў мяне увайшоў цямушчы 1121II
    дзе мёдаядушчыя гнязьдзяцца птахі крылатыя плодзяцца на вышнім дрэве I там ягада кажуць наверсе салодка айца невядомец яе не дастане II22II песьняступы гайатры з напеву гайатры песьняступы трыштубгу з напеву трыштубгу I песьняступы джагату стварылі з джагату хто ведае гэта той дасягнуў нясьмерця 1123II
    на ступы гайатры разьмераны славень на слаўні напеў на трыштубг славаслоўе I на дзьве на чатыры ступы прамаўленьне сем песьняпамераў разьмераны складам II24II
    джагатам усталены паток на Небе у ратхантары праяўляецца Сонца I у ступах гайатры гараць тры палены таму наймагутны ён зь велемагутных 1125II
    заву многадойную клічу карову
    хай дойку выдаіць даяр спрытнарукі I
    хай вышнім Савітар натхніць нас натхненьнем нагрэты кацёл і гучыць мая песьня II26II
    рыкаючы скарбавалодніца скарбаў прыйшла перазімка шукаючы мыслам I няхай жа надоіць малака Ашвінам
    няхай узрасьце на вялікае шчасьце 1127II
    цяля-навародак расплюшчвае вочы
    вылізвае лоб яму з рыкам карова I да пысы хінецца ягонай гарачай мыклівая маці малаком бруіцца 1128II
    загуло заховішча валогі кароўнай
    стоячы на іскрыстым зарыкала рыкам I прыгінаючы сьмертнага трэскам грымлівым скінула покрыва бліснуўшы бліскавіцай 1129II
    нярушнае рушыць жыцьцё у сялібах у сэрцы асель хуткаплыннае дыша I блукае памерлага жывец свабодна нясьмертны са сьмертным адзінаулонны 1130II
    я бачыў пастыра што ішоў нястомна пуцінамі путнік тудою-сюдою I у сточных сукрыты у водах расточных ён вечна варушыцца ўнутры істотаў 1131II
    таму хто стварыў яго ён невядомы
    таго пакідае хто яго пабачыць I
    у лоне матчыным надзейна сукрыты здабыўшы патомства здабывае пагібель II32II
    мне Неба айцец там мая пупавіна
    Зямля вялікая мне родная маці I між чашаў шырокіх маё улоньне дзе бацькам укладзены дачкі зародак 1133II
    спытаю цябе пра край зямнога краю спытаю дзе месьціцца пуп бытаваньня I спытаю пра семя каня завадзкога спытаю пра Неба навышняе мовы II34II
    аброчня ёсьць краем зямнога краю жаротвадарэньне пупом бытаваньня I а Сома семенем каня завадзкога
    малітва ёсьць Небам навышняе мовы II35II
    раздаюць сямёра напалову-нашчадкаў усясьветнае семя з указаньня Вішну I славаслоўем чукавыя малітвамысьляй нераўзышлых усіх яны пераўзыходзяць 1136II
    я сам ня ведаю чым есьмі напраўду узброены мыслам блукаю таемна I ледзь першынец ладу у мяне увойдзе v мове гэтай я здабываю долю II37II
    туды-сюды рушыць нязрушны свабодна нясьмертны са сьмертным адзінаулонны I адвечная пара расходзіцца вечна
    як першага бачаць ня бачаць другога 1138II
    хто складу хвалітвы у Небе навышнім
    дзе ўсе багове усьсядаюць супольна I ня ведае што ж ён з хвалітваю зробіць?
    сабраліся тут мудраведнікі складу 1139II
    пасіся на шчасьце на пашах раскошных каб шчаснымі быці нам разам з табою I еж травы няўшкодная зімой ды летам пі воды найчыстыя на водапоях II40II
    зараўла буйваліца ствараючы воды аднаступнай двуступнаю двойчыступнай I васьміступнаю стаўшыся дзевяціступнай тысячаскладовая у Небе навышнім 1141II зь яе выцякаюць точацца моры чатыры жывячы стараны сабою I зь невычэрпнага ўсё чарпае
    ім жыве у быцьці жывое 1142II
    я бачыў здаля як ад гною куродым дыміў пасярэдзіне па-над Зямлёю I рабога мужове быка гатавалі паводле усталеных першапарадкаў 1143II
    калматых троіца у свой час прыходзіць за год мінаючы адзін зь іх стрыжэцца I усё аглядае другі ўсемагутна
    а трэці бязьвідны відаць у парыве 1144II
    разьмерана мова на чатыры чвэрці прамудрым вядомыя малітватворцам I тры чвэрці таемна яны зьберагаюць і толькі чацьвертаю гавораць людзі II45II
    завецца Індрам Мітрам Варунам Агні само ж яно птах небажыхар Гарутмат I адзінае розна завуць сьпеватворцы то Йамам завуць то Заплодкам то Агні 1146II
    дарогаю чорнай залатыя птахі адзеўшыся водамі лятуць на Неба I з пасаду вярнуўшыся з аселі ладу Зямлю акрапляюць патокамі жыру 1147II
    калодкі тры а зьвенчакоў дванаццаць у коле адзіным хто ж гэта спасьцігне? I тры сотні устаўлена трывалых сьпіцаў
    і шэсьць дзясяткаў нерухомых рухома 1148II
    да грудзяў сваіх да бучных невычэрпных да многанасытных да многапажыўных I да шчодрападаўчых падайніцаў скарбу дазволь нам Сарасваці да іх прыпасьці 1149II
    аброкам аброку абраклі багове
    паводле усталеных першапарадкаў I сягнулі магутныя яны да Неба
    туды дзе багі папярэднія садгйі II50II
    адзіныя воды струменяць
    угору й дадолу штодзённа I
    Зямлю ажыўляюць аблокі
    а Неба жыв/цца агнямі 1151II
    арла нябёснага вялікага птаха
    пазорнага водаў нашчадка траваў I напойбіта гойнага дожджападаўцу
    я Сарасвата прызываю на помач 1152II
    1,2,4,6,8,10-12 Індра, 3,5,7,9 Маруты, 13-15 Агастйа, сын Мітры й Варуны I Індра з Марутпмі I трыштубг
    апавядальнік:
    зь якім жа намерам зь якім аднагодкі сабраліся аднагняздоўцы Маруты? I адкуль жа прымчалі яны красавацца? ў запале сьпяваюць быкі скарбахоты 1111
    чые ж малітвы ўпадабалі малойцы?
    хто змог іх на гэты абрад прывярнуці? I якой жа вялікай нам мысьляй спыніць іх
    што мчацца ў паветры нібыта саколы? II2II
    Маруты:
    адкуль Індра рушыш адзін а вясёлы?
    скажы што сталася о пане пасаду? I паведай мужом разубраным прыгожа пашто нас турбуеш о пане буланых? 113II
    Індра:
    гатовы малітвы выжымы гатовы
    наладжаны жоран запал у запале I
    чакаюць жадаюць мяне хваласьпевы
    да іх і вязуць нас буланыя коні 114II
    Маруты:
    то й мы запрагаючы коней найбліжніх
    у шаты убраўшыся самавалодных I скакуноў пярэстых запражом магутных заўжды ты нашай давяраў самасіле 115II
    Індра:
    дзе ж ваша Маруты была самасіла
    калі са зьмеем я адзін барукаўся? I
    то я велягрозны магутны магутнік
    любога ворага згібаю аружжам 116II
    Маруты:
    ты многае зьдзейсьніў у суполе з намі ў агульных о туру парывах адвагі I мы многае зьдзейсьнім яшчэ о найдужы
    о Індра Маруты калі пажадаем II7II
    Індра:
    забіў я індровасыдю сваёю Врытру
    ад гневу ад ятры набрыняўшы сілай I
    на волю выпусьціў зь перуном аберуч
    я воды ўсясьветлыя для чалавека 118II
    Маруты:
    нікому шчадроўча цябе не прыгнобіць няма табе роўнага на сьвеце боства I няма не было ды ніколі ня будзе
    што маеш чыніці чыні о магутны II9II
    Індра:
    хай нават самотны а буду ўсясільным усякую справу я чыню з натхненьнем I то я велягрозны Маруты патужнік
    за што б я ні ўзяўся мне ўсё падуладна II10II
    натхніў мяне гэты Маруты хвалебен малітва слушная што вы сутварылі I дзеля Індры быка адважнага воя
    сябры дзеля сябра мужы дзеля мужа 1111II
    насустрач зазьзялі вы мне бездакорна
    сыту здабываючы сабе ды славу I мужы яркашатныя гурма Марутаў я рад вам радуйце ж мяне і надалей II12II
    апавядальнік:
    хто ж гэта Маруты вам тут славасловіць? імчэце ж да вашых сяброў о сяброве I мае мысьлітвы прывячаючы ветла
    ані не прагледзьце заўважце абрады II13II
    сабрала нас гэтта мудраслоўе Манйі як дар дарахочых зьбірае апеўцаў I прыходзьце хутчэй да хупавага слаўцы для вас песьнятворца сьпявае малітвы 1114II
    для вас гэты славень Маруты хвалебен ад песьнясутворцы ад Мандарйі Манйі I з сытою няхай прынясе нам патомства хай будзе грамада насытнай і шчодрай II15II
    15 Агастйа, сын Мітры й Варуны I Марупгы I джпгаці, 14-15 трыштубг