• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    на радасьць табе гэты выжымы ў моры
    валога багоў што іграе ў малоках I хай кожная натоліць цябе карова калі да людзей ты прыйдзеш да ўладцаў II8II
    хай будзе у нас зь яго помаччу сябар падтрымца добры як на мужахвалітвах I хай Індра у нашым прабудзе вяльбеньні як спрытны работай хай слаўнямі правіць 119II
    змагаймася ж тут як на мужахвалітвах
    хай нашым ён будзе пярунарукі I у войце як сябра шукаюць падмогай пасярэдніка так у Індру аброкам II10II
    удачны ж аброк хоць і будзе блукаці у мысьлях кружляючы наўкола Індры I а бога прыводзіць як смаглага к прошчы як пуць далёкая дацэльнага мужа 1111II
    ня ўцягвай нас Індра ў спаборы з багамі насыцься буяны аброкам адкупным I у жортвападаўцы малітвай найноўшай што славіць магутна шчадрыстых Марутаў 1112II
    табе гэты славень о Індра хвалебен знайдзі ім дарогу для нас дабрабыту I вядзі нас о пане буланых к прыдобе хай будзе грамада насытнай і шчодрай 1113II
    10 Aracim'ia, сын Мішры й Варуны I Індра I трыштубг
    ты праўца о Індра багоў і народаў баронь мужоў о Духу ды нас ахоўвай I ты пан пасаду шчодры наш уратоўца ты ісьцінны скарбаўладар сіладаўца 111 II
    прыгнёў ты о Індра зласлоўныя племі
    сем іх пабурыўшы асеньніх цьвярдыняў I пусьціў бязганны ты водапатокі
    скарыў наступетніка для Пурукутсы 112II
    выводзь жа о Індра як дужы ачольнік ты войскі па дзённае сьвятло сягоньня I
    ахоўвай бы леў ты жарлівага Агні
    абрады што раніцай чыняцца ў доме 113II
    хай зьлягуць о Індра у лоне адзіным
    акрутнікі ў славу валочні жалезнай I ён выпусьціў воды у валцы каровы на конях буланых захапіў здабычу 114II
    імкліў жа о Індра ўлюбёнага Кутсу
    на пары слухмяных рудых коней Ветру I сарві кола Сонца ў рашучае мгненьне хай супараў стрэне пярунадалонны 115II
    ты зьнішчыў о Індра таварышаздрайцаў натхнёны пасілкам патрушчыў бязбожных I убачыўшы пры арйах вернага друга разьбегліся ворагі разам з патомствам 116II
    запеў ён о Індра вяшчун дзеля Сонца зямною пакрыў ты пасьцеляй паганца I напоўніў шчадровец тры плыні вадою у лона няславы улажыў Куйавачу II7II
    ня сёньня о Індра былі тыя ўчынкі
    далей і надалей натоўпы паганцаў I валі як цьвярдыні навалы бязбожных гні грозную зброю бязбожных ганьбоўцаў 118II
    ты ўзбурнік о Індра бурлівыя воды
    пусьціў на волю як плыні патокаў I калі пераправіш о дужы праз мора то іх перапраў і Турвашу і Йаду 119II
    ты нашых о Індра як найневарожы
    заўсёды мужоў будзь мужабаронцам I хай дорыць нам сілу ва ўсякім спаборы хай будзе грамада насытнай і шчодрай II10II
    TfejVsfen 175
    6	Агастйа, сын Мітры й Варі/ны I Індра I 1 скандгогрыві брыгаці, 2-5 ануштубг, 6 трыштубг
    ап'яняйся Індра напоем
    поўначашнай п'янючай апойнай сытою I бык быку табе гэты выжым
    нагародамногапрыносны 111 II
    хай памкне да цябе п'янючы
    бык апойны адборны нашы I тур адольца здабычаносны адалюшчы ў бітвах нясьмертны II2II
    ты ж асілак ты заваёўнік падганяй чалавечы поваз I беззаконнага ты паганца
    спапялі ды спалі як чашу 113II
    адымі у Сонца вяшчуне
    кола грознай сваёй патугай I
    адвязі проці Шушны зброю
    ты для Кутсы на конях Ветру 114II
    найбуяны ты ў ап'яненьні
    з найбліскучаю сілай духу I врытрабойчай прасторадаўчай слынеш ты найздабыўцам коней 115II
    ты быў для пярэжніх апеўцаў о Індра
    нібыта вада для асмаглага мужа I таму прызываю цябе я сягоньня хай будзе грамада насытнай і шчодрай II6II
    TVS'
    6	Агастйа, сын Міпгры й Варуны I Індра I ануштубг, 6 трыштубг
    ап'яняйся на скарбаздобыч Індру сядру насыць напоўні I ты бушуеш быком і гоніш супара сабе не знаходзіш 111 II
    у яго ўвядзі нашы песьні што адзіны на ўсе народы I за каторым сеецца сіла нібы бык узорвае поле II2II
    ты ў чыіх руках добрабытак балаго ўсіх пяці плямёнаў I варагоў ты высачы нашых перуном нябёсным забі іх 113II
    непрыступнага невыжымцу ты забі што табе ня мілы I нам аддай ты яго набытак хоць уладцам ён нават будзе 114II
    памагаў ты двойчыцьвярдому
    апяванаму безупынна I
    у спаборы о сядру Індру
    памагай і далей асілку 115II
    ты быў для пярэжніх апеўцаў о Індра нібыта вада ддя асмаглага мужа I таму прызываю цябе я сягоньня
    хай будзе грамада насытнай і шчодрай II6II
    Гт7
    5	Агастйа, сын Мітры й Варуны I Індра I трыштубг
    напоўнік народаў бык люду прыемны ўладар плямёнаў многапрызыўны Індра I услаўлены славашукалец з падмогай едзь гэтуль буланых запрогшы стаенцаў 111 II
    сядлай жа о быча быкоў многадужых
    малітвай запрэжаных мужнакалёсных I
    едзь гэтуль о Індра на конях імклівых
    мы клічам на выжым гатовага Сомы II2II
    сядай жа о мужны на поваз свой мужны
    гатовы ўжо Сома наліты мяды ўжо I о быча плямёнаў запрогшы быкоў двух імчы да мяне на буланых стаенцах 113II
    гатовы дабожны аброк із заколам
    гатовы малітвы о Індра ды Сома I прыедзь жа о могут мурог пасьцялёны сядзь гэтуль напіся распрогшы запрэжку 114II
    едзь гэтуль о добрапраслаўлены Індра
    хутчэй на малітвы хвалатворцы Манйі I
    памож нам адведаць Зары пад апевы
    хай будзе грамада насытнай і шчодрай 115II
    5 Агастйа, сын Мітры й Варуны I Індра I трыштубг
    калі ты о Індра уважны калісьці
    яшчэ памагаеш мужом песьнятворчым I то нашаю вельбаю ты не пагрэбуй
    я песьняй шукаю цябе не адправай 111 II
    ня нішчы о Індра ты нашай надобы
    што ў лоне сваім дзьве сястры сутвараюць I заплынулі й воды для яго патокам
    хай Індра адорыць жывіцай і дружбай II2II
    з мужамі ён Індра змагае ў змаганьнях уважны да просьбаў пяўца-малітоўцы I ён гоніць наперад да ўгодніка поваз зьявіўшыся сам падхапляе хвалебен II311
    з мужамі так Індра жадаючы славы
    змагае і зьвязы паядун жаротваў I на вучце славіцца на словаспаборы хвалітва аброчніка дзеяч нястомны 114II
    з табою шчадроўча о Індра паганцаў змагайма заўсёды варагоў пыхлівых I ты наш абаронца будзь нам падмацункам хай будзе грамада насытнай і шчодрай 115II
    ГтЛ
    (	6) 1-2 Лопамудра, 3-4 Atacrmia, сын Мітры й Варуны, 5-6 Агастйаў вучань I любоўная ўцеха I трыштубг, 5 брыгаці
    Лопамудра:
    каторую восень зь відна да сутону
    труджуся старэючы з кожнай Зарою I
    уроду ж у цела адбірае старасьць
    хіба не павінен муж з жонкай любіцца? Ill II
    і ладаслужбоўцы прадаўнія рушы
    што ісьціны ладу вяшчалі з багамі I
    спыніліся ўрэшце канца не сягнуўшы
    хіба жонка з мужам любіцца ня мае? II2II
    Агастйа:
    ня марніцца справа дзе богі спрыяюць ва ўсякіх супорах мы выстаім разам I здалеем і ў гэтым стахітрым спаборы як будзем заўсёды змагацца у згодзе 113II
    уздыбіўся конь абняла мяне жада
    аднекуль узьнікла адкуль невядома I
    быка Лопамудра змушае струменіць
    някемная кемнага смокча стагнальца 114II
    Агастйаў вучань:
    Сому выпітага у сэрцах
    я прашу як блізкага сябра I
    хай даруе грахі нам што мы учыняем
    многім жарсьцям адданы сьмертны 115II
    капаючы глебу капачом Агастйа
    патомства ды сілы сабе захацеўшы I у станах абодвух спасьпеў грозны сызеўца пайшоў да багоў давяршыўшы жаданьні II6II
    10	Агастйа, сынМітры й Варуны I Ашвіны I трыштубг
    вось вашы слухмяныя коні ў паветры
    калі над патокам ваш поваз кружляе I абады залатыя пырскаюць жырам напіўшыся мёду мчыце за Зарою 111 II
    вы гонам каня здаганяеце дзівы
    лятучага мужнага вартага вучты I калі ўсеапеўных прыносіць сястра вас
    заве на сыту вас на дар мёдапіўцаў II2II
    вы ўклалі ў карову малако каровы
    у сырую вараны спрат старадаўні I які у карчазе вам птахабліскучы аброчыць ладавідным жаротвадаўца 113II
    вы горач прыемнай зрабілі для Атры
    загацілі сьпёку як бурныя плыні I
    вось вашы Ашвіны каровашуканьні
    імкнецца к вам мёд нібы поваза колы 114II
    мне б вас на дарэньне схіліці о дзівы аброкам малака як стары сын Туграў I у водах на Небе й Зямлі ваша помач тупы о Ашвіны для вас нож атугі II5II
    запрогшы запрэжкі о многадароўцы адвольна раскошу праліваеце шчодра I усьцешаны ўладнік памчыцца як вецер той дарапрыемца хто дарападаўца II6II
    мы вашы запраўдныя хвалебнатворцы скупы ж на хвалебны скупее й на славу I таму й бездакорнымі слынеце дзівы што богумілага бароніце мужа II7II
    то вам ён Ашвіны аброчыў штодзённа бяз Рудраў плыннага здабыўшы напою I слыве між мужоў мужаслаўны Агастйа як рог баявы прывяртае вас сотняй II8II
    калі прыедзеце на велічным возе
    да нас о сьпешныя як жрэц чалавечы I надзельце ўладнікаў выдатнымі коньмі здабудзьма о Спасы і мы долю ў скарбе II9II
    ваш поваз мы зноў прызываем сягоньня на шчасьце хвалебнамі небааб'езны I вялічны Ашвіны нязломнаабодны
    хай будзе грамада насытнай і шчодрай II10II
    9 Агастйа, сын Мітры й Варі/ны I Ашвіны I трыштубг
    што ж вы найвялікшыя любцы жаротвы
    як тыя абраднікі дасталі з водаў? I на славу вам гэта учынена вучта памочнікам люду багацьцепадаўцам 111 II
    хай вашы чыстыя пітуны малокаў
    як вецер шпаркія нябёсныя коні I як мысьль хуткія са сьпінай прамою хай самапраўныя прывязуць Ашвінаў II2II
    хай воз ваш прыедзе шырокасядзенны прымчыцца патокам багацьцепрыносны I хутчэйшы за мысьль о вы клапатліўцы сам-першы магутны дастойны аброку 113II
    радзіліся розна адзіныя воляй
    у целе бязганныя ў сваіх імёнах I адзін з вас адольца аброчніка ўладца другі сынам Неба ўважаецца шчасным 114II
    хай вашы уважлівы буйвал самохаць сягне залацісты сюды на пасады I насычаны дарам буланкі другога прымчацца шумныя праз усе прасторы 115II
    блукае ваш буйвал як бык пераможны шмат пырскае ён шматасеньні сытою I насычаны дарам і гонамі коні
    прымчалі як рэкі што рэюць угору 116II
    ліецца трыкроць вам ураднікам песьня густая Ашвіны струменіць магутна I паможце прасільцу што творыць хвалітву ў дарозе ці не вы пачуйце прызыў мой II7II
    для вас гэта песьня бліскучая сыціць мужоў на пасадзе трыкротнамурожным I набухла вашая бычыная хмара
    каб людзям даіцца нібы сырадоем 118II
    для вас о Ашвіны нібыта для Агні
    нібы для Зары як Пушан і Раскоша I пяю жортвадаўца я дзеля прывольля
    хай будзе грамада насытнай і шчодрай II9II
    8 Агастйа, сын Мітры й Варуны I Ашвіны I джагаці, 6,8 трыштубг
    вось і знаменьне ўсьцешцеся мудрыя мыслам будзьце ж гатовыя іх ляціць калясьніца I мысьленатхняльных шматклапатліўцаў Вішпалы чадаў Неба празарліўцаў чыстазаконных 111 II
    Індру Марутам о Спасы вы найпадобны най-дзівадзеі о дзівы вазьніцы з вазьніцаў I поўны воз везяце вы напоўнены мёдам добрачыннаму шанатварцу о Ашвіны II2II
    што вы там робіце дзівы? што ж седзяце вы покуль муж безаброчны сябе праслаўляе? I адалейце ж скнару дых ягоны састарце