Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Наша Ніва
Інйлрняіжта
Дртыр Клінаў
шдлпм
ВАЕННЫ РАМАН
Мінск /Аогвшаў / 2011
Сэрыя заснаваная ў 2006 г.
Ня ўсе падзеі ў рамане прыдуманыя, але ўсе супадзеньні з рэальнымі асобамі выпадковыя.
www.salom.by
ISBN 978-985-6991-08-3
© Артур Клінаў, 2011
© I. П. Логвінаў, выдавец, 2011
Чылійскае чырвонае
ЦВАЙ бір, бітэ! Унд шнэль! — прахрыпеў ён кельнэрцы, якая не пасьпела зрабіць і трох крокаў да дзіўнага чалавека, што нечакана ўзьнік у напаўпустой кнайпе. Прагучала гэта неяк няветліва, нібы рэпліка з даўно забытага фільму, дзе нямецкі жаўнер у пацяганым студыйным мундзіры і бутафорскай касцы, махаючы гэткім жа бутафорскім аўтаматам, швэндаецца па невядомай беларускай вёсцы ды гундосіць з-за плоту: «Матка, яйка! Шнэль, шнэль!»
Ён уляцеў у піўную на Фрыдэнспляц узрушаны і ашаломлены, ледзь не паваліўшы з ног пару старых бюргераў, што выходзілі з кнайпы. Плюхнуўшыся за першы-лепшы столік, ён ліхаманкава спрабаваў асэнсаваць тое, што здарылася зь ім дзесяць хвілінаў таму. Асэнсаваньне набягала ўрыўкамі думак. Сэрца, якое ён раней адчуваў дзесьці ў грудзях, цяпер білася наўпрост у мазгох. Яно павялічылася да памераў агромністай птушкі і махала крыламі, грукатала імі аб сьценкі чэрапу, выдаючы пры гэтым глухі мэталічны гук, нібыта ягоная галава зрабілася мядзяным тазікам, у які нейкі злы хлопчык шпурляў маленькі гумовы мячык.
Ад хваляваньня яго кінула ў жар, вены ўва ўсім целе набрынялі, пагражаючы лопнуць, узарвацца, выбухнуць крывёю, калі неадкладна, проста зараз жа, у іх не ўліецца які-небудзь жыватворны й прахалодны трунак.
Мусіць, адчуўшы такую пагрозу, кельнэрка ля барнай стойкі як мага шнэль-шнэль напоўніла півам два вялікія паўлітровыя куфлі й нясьмела, быццам зь перасьцярогай, што гэты тып можа ўчапіцца ёй у нагу, паставіла іх перад ашаломленым госьцем. Загасіўшы толькі пачатую цыгарэту, той ухапіўся рукамі за адзін з куфляў і тут жа спустошыўяго некалькімі вялікімі глыбокімі глыткамі.
Хто не зазнавау гэтых шчасных імгненьняў! Кожны, хто перанёс сапраўдную смагу, хто прайіпоў праз пакуты пахмельля, добра знаёмы са смакам гэтых салодкіх глыткоў, якія ссуша-
нае нутро прымае з радасьцю, быццам скатаваная сонцам зямля ратавальны лівень.
Як толькі прахалодная жывая вада пачала прасякаць ува ўсе закуткі распаленага, набрынялага гарачынёй арганізму, распускацца ў крыві, крыху студзячы яе, спакой паволі пачаў вяртацца да дзіўнага госьця. Узяўшы ў рукі другі куфаль і зрабіўшы яшчэ адзін вялікі глыток, ён агледзеўся.
Гэта была звычайная нямецкая кнайпа. У прыцемках невялічкай залі стаялі дужыя, адпаліраваныя часам дубовыя сталы. Наведнікаў было няшмат — чалавек шэсьць-сем, але чамусьці ўсе яны моўчкі і неяк грузна глядзелі на яго. Павярнуўшыся, ён пабачыў яшчэ трох чалавек: пару сталага веку й кельнэрку, што прыносіла піва. Яны таксама пазіралі нібыта на яго, але не зусім. Іх погляд застыў над яго галавой. Там як быццам зьзяў німб, ад якога яны не маглі адарваць зачараваных вачэй. Аднак у цэлым піўнуху агарнула напружаньне. Здавалася, варта яму ўзмахнуць рукой, зрабіць рэзкі рух — і ўсе ў паніцы нырнуць пад паліраваныя дубовыя сталы альбо кінуцца гуртом, расштурхоўваючы адно аднаго, да масіўных дзьвярэй, што вядуць на плошчу.
Дапіўшы другі куфаль, незнаёмец замовіў яшчэ адзін і запаліў цыгарэту. Сэрца-птушка ў ягонай галаве ўжо цішэй стукала крыламі. Яна зрабілася меншай і, здавалася, зьбіралася вярнуцца на сваё звычайнае месца. Хлопчык зь мядзяным тазам і мячыкам таксама кудысьці зьнік. Напружаныя погляды, прыкутыя да німба,
пачалі пакрысе мякчэць і сыходзіць кудысьці ў бок. Публіка ў кнайпе, не дачакаўшыся ўзмаху рукой і пераканаўшыся, што дзіўны госьць не ўяўляе пагрозы, паступова вярнулася да сваіх ціхіх размоваў. Незнаёмец зрабіў яшчэ глыток і ўзяўся аднаўляць у памяці падзеі мінулага дня.
Напачатку ў гэтым дні не было нічога адметнага. Хіба што пахмельле ды тая акалічнасьць, што гэта быў апошні дзень у Боне, і назаўтра ён мусіў вяртацца дадому ў Магілёў. Напярэдадні ён прысутнічаў на банкеце з нагоды адкрыцьця іх выставы і заканчэньня скульптурнага пленэру, на якім ён прабавіў гэты месяц.
Задоўга да банкету ён з прыяцелем Генрыхам зганяў на «Лідл», дзе яны набылі па пары віна й дзьве па нуль сем таннага віскі чатыры семдзесят эўра за пляшку. За шмат гадоў вэрнісажнага стажу ён засвоіў адно бясспрэчнае правіла: на кожны — няхай нават самы шыкоўны — банкет трэба прыходзіць са сваім. Тады ты пачуваесься гаспадаром пляжу. Цябе не турбуе тузаніна каля столікаў з дармовым віном, ты не падлічваеш з трывогай колькасьць пакуль не адкаркаваных бутэлек, што хаваюцца за сьпінамі афіцыянтаў, і пагатоў ты ўпэўнены, што а дзясятай гадзіне вечара табе не давядзецца бегчы да найбліжэйшай бэнзакалёнкі па дарагое і гідкае пойла, таму што ўсе крамы ў навакольлі ўжо зачыненыя.
Перад пачаткам імпрэзы яны з выглядам двух яснавяльможных паноў перакулілі па пляшцы чылійскага, у працэсе ўзаемна нахвальваючы плён працаў сваіх. Хоць пленэр і называўся «скульптурным», скульптурай тут ніхто не
займаўся. Хутчэй гэта было тое, што цяпер завецца «інсталяцыяй», калі твор складаецца з разнастайнага хламу альбо рэчаў новых, але па мачымасьці недарагіх — дошак, кардонак, бляшанак, цьвікоў, сена, травы, тканіны, поліэтыленавай плёнкі, шкарпэтак, кніжак і ўсялякай іншай лухты.
Шчыра кажучы, «скулыітура» Генрыха яму ня вельмі падабалася. Ен ня надта разумеў, навошта ставіць у зарасьцях парку гэты драўляны «чэлес», падобны да вясковага клязету. 3 усіх праектаў яму больш імпанавала інсталяцыя Франкі — мастачкі з Бэрліну, на якую ён паклаў вока яшчэ на пачатку пленэру. Яе «скульптура» складалася зь вялікіх рознакаляровых поліэтыленавых плёнак, сабраных у нейкае падабенства агромістага лябірынту. Калі ён заходзіў усярэдзіну, плёнкі пачыналі варушыцца і вабілі прайсьці далей — у глыбіню сваіх суплётаў, дзе, здавалася, гледача павінен чакаць нейкі прыемны эратычны сюрпрыз.
Яму падабалася гэтая праца, але яшчэ больш падабалася сама Франка. Калі яна, высокая ды зграбная, упершыню зайшла ў майстэрню паглядзець, чым ён займаецца, яго ўразілі яе вочы — вялікія, прыгожыя й маркотныя. Ен адразу зразумеў, што Франка — адна з тых вальтанутых жаўнераў мастацтва, якія аддаюць яму ўсё жыцьцё, маючы наўзамен адзіноту ды стосы каталёгаў зь нейкіх калектыўных.выставаў і ідыёцкіх пленэраў. Яна належала да тых простых шарагоўцаў вялікай арт-арміі, плён служэньня якіх калі-небудзь будзе расьсеяны па
безыменных магілах на бязьмежных палёх лэндартаў, поп-артаў, канцэптуал-артаў ды ўсялякіх іншых відэа-артаў. Ці то з сымпатыі, ці то з спагады, ён зараз жа прапанаваў госьці на выбар: піва, віно альбо віскі. Яна адказала: віскі, але, не дапіўшы й паўшклянкі, сышла, пакінуўшы стрэмку ў ягоным сэрцы.
Потым Франка заходзіла ў майстэрню амаль штодня, выпівала кілішак віскі, распавядала нешта пра свае праекты, называючы яго на францускі манэр — Андрэ. Звычайна сябры зьвярталіся да яго па прозьвішчы або проста казалі «Андрэй», жонка часам называла «Андрэйка», але «Андрэ» гучала неяк асабліва прыгожа. У гэтым не было ані будзённага «Андрэя», ані крыху прасьцецкага «Андрэйкі», затое прысутнічала нешта такое, што ўзносіла яго на Манмартар, у рамантычныя мроі, ставячы яго імя побач зь Вялікімі, неяк міжволі зьмяшчючы яго працы поруч з Мадыльяні, Радэнам, Пікасо.
«Андрэ» любіў маркотныя вочы Франкі, бачыў у ёй музу і, магчыма, мадэль для будучай скулытгуры. Адно яе імя ўвасабляла ў сабе нешта ўзьнёслае. Франка... Францыя... Цудоўная, прыгожая краіна, што вабіла яго з самога юнацтва. Парыскія кавярні, Эйфэлева вежа, «Мулен Руж», пляц Пігаль, Ban Гог, Дэга, Тулюз-Лятрэк...
«Андрэйка» ж меў больш сьціплыя памкненьні. Ен хацеў зацягнуць Франку ў ложак: месячнае ўстрыманьне ўжо адбівалася на парадку ягоных думак, аранжуючы іх гэткім чынам, што ва ўяўленьні пачыналі дамінаваць не
інсталяцыі са скулытгурамі, а дзявочыя ножкі зь дзівоснымі бутонамі кветак, што хаваліся паміж імі.
Аднак Франка зьяжджала рана, калі ўсе вакол яшчэ мітусіліся са сваімі скрыначкамі, дошчачкамі й цьвічкамі. Яна начавала ў горадзе, дзе спынілася ў кароткавалосай сяброўкі андрагіннага выгляду. Шанец спакусіць яе мог зьявіцца толькі на адкрыцьці выставы, калі госьці й мастакі ўжо дакладна нікуды ня будуць сьпяшацца, а, падагрэтыя дарамі фуршэту, пачнуць складаць часовыя, але цёплыя кааліцыі з пэрспэктывамі, што сыходзяць далёка ўглыб ночы...
— Нох айн бір?
Андрэ ачомаўся ад сваіх думак. На дубовым стале перад ім стаяў пусты піўны куфаль на тле белага фартуху, аздобленага па краёх тонкай чырвонай тасьмай. Па цэнтры красавалася кветка невядомага яму віду, падобная ці то да астры, ці то да гвазьдзіка з трохкутнымі пялёсткамі. Падняўшы вочы вышэй, Андрэ натыкнуўся на позірк кельнэркі. Яна ўжо бяз сполаху, але зь цікаўнасьцю і ўхмылкай у вачох глядзела на госьця.
Але піва больш не хацелася. Крыху падумаўшы, ён замовіў падвойны «Егермайстар». Гэта была яго слабасьць, яго любоў — салодкія, моцныя, цягучыя напоі, настоеныя на кветках, падобных да тых, што вышытыя на фартухах нямецкіх фройляйн-кельнэрак.
...Андрэ адвесіў тузін камплімэнтаў «клязэту», які збудаваў Генрых, і, сербануўшы па вялікім глытку віскі проста з рыльца, таварышы выправіліся на адкрыцьцё выставы. Народу да таго часу зьехалася нямала. Акрамя Андрэ й вялікай колькасьці немцаў у пленэры ўдзельнічалі яшчэ пара французаў, італьянец, швайцарац і чамусьці адзін фін.
Зрэшты, слова «чамусьці» хутчэй тычылася Андрэ. Усе астатнія былі мастакі з Эўропы і тусавалі з пленэру на пленэр, з выставы на выставу, быццам гэта было нешта штодзённае, накшталт выправы ў булачную па сьвежы багет. Ен жа прадстаўляў маленькую, забытую Богам краіну, што прытулілася дзесьці пад плотам Эўропы. Усім, хто знаходзіўся з гэтага боку плоту, яна ўяўлялася нейкім страшным Мордарам з казак Толкіна, дзе ўладу захапілі оркі, якія зьдзекаваліся зь бедных хобітаў ды ўсяляк уціскалі іх грамадзянскія правы.
Каб дапамагчы няшчасным хобітам, іх час ад часу запрашалі ў Эўропу на які-небудзь сэмінар — растлумачыць, як перамагчы оркаў на выбарах і ператварыць Мордар у дэмакратыю хобітаў, альбо на літаратурны фэстываль — паслухаць, як гучыць іхняя дзіўная архаічная мова, альбо, як цяпер, — на скульптурны пленэр, каб пераканацца, што яны ўвогуле яшчэ існуюць і нават здольныя вырабляць творы мастацтва.