Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
ІІотым бойфрэнд выцягнуў з кішэні элеганцкую табакерку і прапанаваў пыхнуць. Андрэ ветліва адмовіўся, сказаўшы, што не па гэтых справах. На што Макс утаропіў на яго такія зьдзіўленыя вочы, як быццам упершыню ў жыцьці сустрэў адзінага ў сьвеце ўнікальнага чалавека, які адмаўляецца ад марыхуаны. Каб не выглядаць поўным лохам, госьцю давялося патлумачыць: колькі ён ні спрабаваў прызвычаіць свой арганізм да марыхуаны, ніводнага разу нічога добрага з гэтага не выходзіла. Магчыма, ён сапраўды ёсьць той самы ўнікальны чалавек, якога трава не бярэ, але, наадварот, прыбівае. Таму няма сэнсу пераводзіць каштоўны прадукт, а лепш ён вып’е віна.
He да канца паверыўшы, што такі цуд, калі трава не бярэ, існуе ў прыродзе, Макс забіў касячок, і яны зь Інгрыд пыхнулі. Андрэ ж выпіў яшчэ віна ды паабяцаў, што, калі прыйдзе да ўлады, адправіць Максу ў падарунак марскім транспартам з Уладзівастоку вялікі кантэйнэр «Беламору», каб яны надалей ня мучыліся з рознымі там самакруткамі. У дадатак ён вышле ім у Гановэр цэлую скрыню «Крыжачка», праўдзівага, круцейшага за абсэнт дурману, настоенага не на нейкіх траўках, а на сапраўдных балотных грыбках-галюцынагенах.
Усё складалася някепска, і другі дзень новага жыцьця, у адрозьненьне ад першага, схіліўся б да хэпі-энду, калі б не падаў голас гэты чортавы вакзал. На жаль, кватэра Інгрыд месьцілася ў небясьпечнай да яго блізкасьці, усю непрыемнасьць якой Андрэ адчуў пасьля першай гадзіны ночы, калі да іх на агеньчык пачалі наведвацца ўсялякія асобы, што засумавалі ўначы й пасьпелі да гэтага часу знудзіцца і ад нуды вакзалу.
Спачатку намаляваліся два панкі. Яны былі ўжо ладна абдзяўбаныя, але галоўнае, калі яны зьявіліся на кухні, там адразу стала шумна, цесна й няўтульна. Андрэ зразумеў, што вечар для яго скончыўся, і папрасіў паказаць месца, дзе можна прылегчы. Інгрыд адвяла яго ў вялікую залю, прынесла ватовую коўдру і сказала, што спаць ён можа тут, на канапе, а яны з Максам звычайна сьпяць у суседнім маленькім пакоі.
3 кухні зноў даносілася музыка ў выкананьні Макса й яго бязьлітаснага бэнду.
— Ну што, едзеш са мной у Магілёў на сьвята піва? — Андрэ прыціснуў Інгрыд да сябе гэтак блізка, каб адчуць усе пірсынгі на яе целе.
— Ты псых... — яна дакранулася маленькім пярсьцёнкам на ніжняй губе да яго вуснаў. — Трэба ісьці! Абудзі мяне раніцай...
Як і варта было чакаць, спакойна паспаць у гэтай кватэры не далі. Празь нейкі час пасьля першых двух панкаў зьявіўся яшчэ хтосьці, потым яшчэ. Потым нехта сыходзіў, нехта прыходзіў. На кухні раўла музыка, грымеў рогат, зьвінелі бутэлькі. Потым Андрэ быццам забыўся ў неглыбокім крохкім сьне...
Ен прачнуўся ад пачуцьця, што шалом спаўзае з галавы. Андрэ расплюшчыў вока й убачыў у цемры над сабой незнаёмага тыпа, які, працягнуўшы рукі, асьцярожна спрабаваў зьняць зь яго шалом. Сон умомант зьнік.
—Ахты, падла, казёл!!!
Ён учапіўся ў твар невядомага і з усяе сілы адштурхнуў ад сябе. Той, зваліўшыся з канапы, ускочыў і кінуўся да дзьвярэй. Андрэ схапіў першае, што трапілася пад руку, і запусьціў у невядомага сваім чаравікам.
Андрэ ўзьняўся і, уключыўшы сьвятло, пачаў нэрвова хадзіць па пакоі.
—Ах ты, чортава багадзельня! Трахнутыя на галаву лузэры! Фак! Фак! Фак! — ён ніяк ня мог супакоіцца.
3 кухні па-ранейшаму чуліся галасы й грала музыка. Відаць, там гэтае здарэньне прайшло незаўважаным. Андрэ зазірнуў у маленькі па-
кой — у ім спакойна спала Інгрыд. Ён расштурхаў яе і, калі тая расплюшчыла сонныя вочы, запытаў:
— У цябе ёсьць скотч?
—Які ЯПІЧЭ скотч, віскі?
— He, стужка такая клейкая!
— Ідыёт! Ідзі спаць! — яна павярнулася тварам да сьцяны.
Вярнуўшыся ў пакой, Андрэ гіачаў рыцца па розных шуфлядах у пошуках скотчу. Нарэшце ён знайшоў маток клейкай стужкі і, прыгаворваючы як закляцьце: «Чортава багадзельня! Чортавы лузэры!» — пачаў намертва прыкручваць скотчам шалом да сваёй галавы. Скончыўшы гэтую працу, ён узяў нейкі шалік і для надзейнасьці павязаў яго зьверху.
— Наце, курвы, выкусіце! Чорта з два цяпер вы яго здымеце!
Андрэ выключыў сьвятло, забраўся назад на канапу і перакананы, што да раніцы можа спаць спакойна, заснуў.
Прачнуўся ён позна. Расплюшчыў вочы і адразу адчуў, што ягоная галава зрабілася драўлянай. Скотч сьціскаў вены, таму япа распухла й пачырванела. Андрэ ўзыіяўся з канапы й заўважыў у пакоі яшчэ нейкага чалавека: якісьці хрэгі ляжаў ды пахропваў на матрацы ў далёкім куце. На кухні ўжо было ціха.
Ён скіраваўся ў ванную й, разьбінтаваўшы галаву, засунуў яе пад кран з халоднай вадою. Потым набраў яе ў тазік і, расіірануўшыся, абліў усяго сябе цалкам. Зірнуўшы ў люстэр-
ка, ён заўважыў, што адзін леў на шаломе паранейшаму бадзёра зіхацеў пазалотай, але другога шчыльна пакрывалі рэшткі жоўтага скотчу. Быццам ён, як кляшар, правёў ноч у кардоннай скрыні і цяпер сядзеў у ёй, рыкаў, незадаволена скаліў зубы, усім выглядам даючы зразумець, што такі кшталт начлегу ніяк не адпавядае яго цэсарскай пэрсоне. Андрэ ўзяў вяхотку і прыняўся выдаляць з шалома рэшткі кардоннага зьняволеньня, ціхутка мармычучы сабе пад hoc:
— Прабач, прабач, Лёва, ня думаў, што такі паскудны скотч трапіцца. Лёва зьлева... Лёва з Магілёва... Трэба вас неяк назваць... Вася. Бася, Базыль. He. Нейкае кашэчае імя. Уладзімір, Фіяклест, Сьвятаслаў, Сьвятагор, Сьвятадыр, Майдадыр, Варфаламей, Авакум, Грыміслаў, Сьвятаполк. Так! Няблага. Сьвятагюлк! Сьвятаполк і Зыгфрыд. He, Зыгфрыд не падыходзіць. Леапольд. Бальтасар. Грацыян, Гільдэнстэрн, Гілыпэрзон, Бэўвульф, Валенрод... Хай будзе Валенрод. Добрае імя. Сьвятаполк і Валенрод!
Закончыўшы шчыраваць вяхоткай, Андрэ зноў наблізіўся да люстэрка. Валенрод, як і раней, зіхацеў пазалотай, але Сьвятаполк між тым выгляд меў крыху патрэпаны — на ім заставаліся дробныя парэшткі скотчу. Зь лёгкім пачуцьцём незадаволенасьці Андрэ апрануўся і выйшаў на кухню.
Галава крыху пабольвала — ці то ад скотчу, ці то ад віна, што далі «тавагішчы» на дарожку, ці ад піва ды «Егермайстра», а можа, ад усяго адразу На кухні панаваў маўклівы бардак мінулай
ночы. Валяліся пустыя бляшанкі, сьмярдзела недапалкамі.
«Час вастрыць лыжы на трасу», — падумаў Андрэ і паціху прабраўся ў маленькі пакойчык. Макс, расьцягнуўшы сваё даўжэзнае цела, спаў тварам да сьценкі. Інгрыд, на шчасьце, ляжала на краі ложка.
Андрэ запусьціў руку пад коўдру й, як скульптар па матэрыяле, прайшоўся далоньню па выгібах яе цела.
—Уставай, нам пара! — прашаптаў ён на вушка.
Інгрыд расплюшчыла вочы й нейкі час моўчкі глядзела на Андрэ.
— Нам пара! — паўтарыў ён.
— Куды пара?
—Як куды? У Бэрлін!
— Ты ненармальны! — яна заплюшчыла вочы, потым ізноў зірнула на Андрэ й дадала: — Пачакай мяне на кухні.
Калі Інгрыд зьявілася на кухні, Андрэ пераканаўся ў сваёй учорашняй здагадцы, што чорная касмэтыка яе толькі псуе, надае выгляд вульгарнейшы, чым ёсьць у жыцьці. Насамрэч вочы фасбіндэраўскага анёлка аказаліся настолькі выразныя, што ў прынцыпе не патрабавалі ніякай касмэтыкі, ну хіба самую дробязь.
— Шайзэ! Галава баліць, — Інгрыд прысела каля стала, заваленага пустымі пляшкамі з-пад піва. Паглядзела на іх з надзеяй знайсьці хоць адну неадкаркаваную. — Што за шайзэ ты пытаў мяне ўначы?
—Атак, глупства! Праехалі!
—Чортавы прыдуркі, хоць бы адну на раніцу пакінулі!
Вытрымаўшы паўзу, Андрэ палез у заплечнік і выцягнуў бляшанку піва, якую прадбачліва заныкаў зь вечару.
— М-да... Хведар Міхайлавіч мяне ня ўхваліць! — ён уявіў, як бровы Міхалыча на партрэце пэндзля Крамскога нахмурыліся, а ўказальны пальчык зрабіў некалькі амаль заўважных дакорлівых рухаў. Затое вочы Інгрыд, наадварот, акрыялі — у іх зазіхацеў лёгкі агеньчык:
— Хто такі Фьедор Міхайловіц? — адкаркоўваючы бляшанку, спытала яна.
—Ды так, знаёмы адзін. Дастаеўскі. Дастае мяне па раніцах! Прыйдзе, сядзе ля ложку й пазірае сумнымі вачыма!
— Будзеш?
—Буду! Але пазьней! Дабярэмся да Тахелесу — тады яшчэ як буду!
«Трэба пазнаёміць яе з Хведарам Міхайлавічам!» — падумаўАндрэ, заўважыўшы, зь якім задавальненьнем Інгрыд перакуліла шклянку піва. Запаліўшы цыгарэту, яна запытала:
— Што такое Тахелес?
— Гэта калёнія мастакоў у Бэрліне. Табе там спадабаецца! Паехалі!
— Ты ненармальны!
— Ня хочаш?1 Ну й заставайся на гэтай смуроднай кухні сярод бычкоў і пустых пляшак! А мне трэба на трасу! — Андрэ ўзьняўся й дэманстратыўна накіраваўся да выхаду.
— Стой! — Інгрыд пільна, ва ўпор паглядзела ямуўвочы. Некалькі імгненьняў, не міргаючы, узіралася ў іх, нібы счытваючы нейкую радыёграму, што перадавалася адтуль. Потым яшчэ некалькі імгненьняў расшыфроўвала, аналізавала, думала, вырашала й нарэшце прамовіла:
—Добра! Пакіну Максу запіску, што некалькі дзён буду ў Бэрліне! Паехалі!
Далей падзеі разгортваліся імкліва. Інгрыд хутка сабралася. Андрэ папрасіў яе ў сувязі зь недахопам часу абысьціся сёньня без гатычнага грыму. Ужо ля дзьвярэй Інгрыд зьняла зь вешалкі доўтае чорнае скураное паліто й працягнула яму.
—Апрані гэта! Да шалому яно больш пасуе!
—А як жа Макс?
— У яго ёсьць іншае. Потым вышлеш яму якнебудзь марскім транспартам з Уладзівастоку.
Бразнуўшы дзьвярыма, яны вышлі на вуліцу й рушылі на ўсход, у бок узыходу сонца.
Фінляндыя
АНДРЭ любіў вяртацца ў гэты горад. Упершыню ён прыехаў у Бэрлін праз пару гадоў пасьля таго, як зьнікла сьцяна. Золкай сакавіцкай раніцай ён выйшаў зь цягніка на пэрон Бэрлін-Цоо і ўдыхнуў першы глыток яго паветра — дзіўнага паветра,
настоенага на пахах позьняга сьнегу, паравознага гару, водару кавы зь імбісаў. Сустракаў яго стары прыяцель, таксама мастак, які ўжо некалькі гадоў як пераехаў сюды і ў той час здымаў невялічкую двухпакаёўку на Араніенбургер штрасэ ва Ўсходнім Бэрліне.
Першае, што ўразіла Андрэ, калі з вакзалу яны пешшу выправіліся на кватэру, была калёна з залатым анёлам, тым самым анёлам зь «Неба над Бэрлінам» Віма Вэндэрса. Гэта падалося так незвычайна — яна стаіць сярод парку існая і зямная, і ў той жа час быццам ставіць пад сумнеў рэальнасьць тваёй прысутнасьці тут. Бо гэтая прысутнасьць — адно дзіўны сон, ілюзія, працяг фільму, у які ты выпадкова патрапіў нязьведаным шляхам.
Андрэ зьдзівіла незвычайнае падабенства гэтага гораду зь Піцерам. Калі ён убачыў яго пашарпаныя аблезлыя сьцены, парадныя з каціным смуродам, кватэры са старымі шпалерамі, кавярні, што нагадвалі піцерскі «Сайгон», і нават прусакоў, якіх нідзе болып у Нямеччыне ён пе сустракаў, яму адразу стала тут неяк добра і ўтульна, быццам у мілым сэрцу горадзе сваёй маладосьці.