Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Каб унікнуць журботных думак, ён пачаў прыслухоўвацца да шэпту дажджу. Нічога новага сёньня ён не казаў. Гэтак жа, як учора і два дні таму, ён манатонна шамацеў сваё шшш-шшшшшшшшшшшшшшшшшшшшшшш...
Шшшшшшшшшшш-Шух-Шух-шшшшш... Андрэ напружыў слых. Яму падалося, што ў аднастайным гучаньні прысутнічаў яшчэ нейкі староньні, невядомы матыў. Шшшппп-
Тук-Шух-Тук-Шух-шш шш ш ш-Тук-Шухшшшшшшшш...
Цяпер ён выразна чуў гэты чужародны дамешак. «Тук-шух-шух» відавочна быў нечымі крокамі... Андрэ прыўзьняўся і замёр. «Тук-шухпіух» набліжаўся... Мінула пару хвілінаў, і ён быў ужо зусім побач. Нехта невядомы хадзіў каля шафаў... Цяер Андрэ чуў ня толькі крокі, але й цяжкое, з задышкай, дыханьне незнаёмца. Рука асьцярожна пацягнулася за кіем, прыхаваным пад матрацам. Ен напружыўся, затаіўся... Толькі танюткая сьценка фанэрных дзьверцаў аддзяляла яго ад нечаканага госьця...
—Тук! Тук! Тук! — Андрэ ледзь не падскочыў на месцы. Хтосьці зь іншага боку грукнуў тры разы па дзьвярах шафы проста перад ягоным носам. Ён сьціснуўся, як спружына, гатовая да стрэлу, але нічога не адказаў.
— Тук! Тук! Тук! — стук паўтарыўся.
— Хто там? — ціха спытаў Андрэ.
— Шалом!
—I вам шалом! Чаго трэба?
—Выйдзі! Пагутарыць трэба! —данёсься з Ta­ro боку хрыплаваты голас.
Андрэ прыадчыніў дзьверцы шафы і асьцярожна высунуў свой шалом на вуліцу. Перад ім у цемры стаяў на мыліцах аднаногі стары. Сказаць, што выгляд ён меў страшэнны, было б няпраўдай. Ен быў жахлівы настолькі, што ў гэтым жаху зьяўлялася нейкая неспасьціжная гармонія. Твар старога нёс сьляды вялікага апёку. Замест левага вока з-пад броваў блякла зіхацела пустое сьляпое бяльмо. Чымсьці ён
нагадваў патрапанага вайной і мірам Льва Талстога. Яго даўгія сівыя валасы і велізарная барада спускаліся на белую касаваротку, падпярэзаную простай пяньковай вяроўкай. Суворым самотным вокам падрапаны леў пранізьліва глядзеў ва ўпор на Андрэ...
Тут жа зразумеўшы, хто перад ім, крыху зьбянтэжаны, ён вылез з шафы і з пашанай прамовіў:
— Шалом вам, Стваральнік! He чакаў тут Вас убачыць! Хаця, па шчырасьці, менавіта такім і ўяўляў. Праўда, ня думаў, што Вы яшчэ й бязногі!
—А нагу Яму стварэньні няўдзячныя адарвалі! Пакрыўджаныя яны наЯго! — азвалася нечакана за сьпінай. Андрэ павярнуўся.
Крокаў за дзесяць, у праёме моста, стаяў невысокі вузкавокі мужчына ў спартовым касьцюме з элегантнай клюшкай для гольфа ў руках. На выгляд яму было гадоў пяцьдзясят пяць. Пешчаны, дагледжаны твар, чорныя, відавочна фарбаваныя, зачэсаныя назад з брыналінам валасы, зграбныя тонкія вусікі, пякучы погляд выдавалі ў ім састарэлага плэйбоя, які калісьці быў сапраўдным, тым яшчэ мача. На галаве джэнтэльмэна красавалася чырвоная бэйсбольная кепка з амэрыканскім сьцягам замест кукарды.
«Дзіўна, — падумаў Андрэ, — ня ведаў, што чэрці бываюць катайцамі», — і ўголас прамовіў:
— I вы тут! Хер, як вас там, пан Люцыпар!
Стваральнік зрабіў два аднаногія крокі насустрач і прамовіў асіплым басам:
— Ну што, Андрэй? Нагуляўся ў вайну? Час табе да міру вяртацца! Здымі шалом з галавы!
— Ня слухай гэтага стваральніка выродцаў! Можаш увогуле пагнаць яго прэч! Твая вайна яшчэ ня скончылася!
Старац кінуў на кітайца гнеўны позірк і, пагрозліва махнуўшы мыліцай, прамовіў:
— Сам ідзі прэч! Чаго прыпёрся! Разьвялося вас, чарцей! Праходуняма! У кожную шчыліну пос сунеце!
— Ой-ой-ой! Напалохалі, дзядуля! Тварэныіі Вашыя адно вока Вам ужо выбілі! Будзеце на іх наяжджаць — і апошняй нагі пазбавяць! Скончыўся Ваш час! Ствараць выродцаў яны і бяз Вас навучыліся! Вунь на шафы зірніце — колькі адтуль вар’ятаў на Вас лыбяцца! Для іх ён — Бог! — кітаец тыцнуў у бок Андрэ клюшкай. — Над імі той улады, што раней, Вы ўжо ня маеце! He зьдзіўлюся, калі хуткаўвогуле бяз ног ды з драўлянай рукой на вазку будзеце езьдзіць!
— Сэр, — нечакана заступіўся за старца Андрэ. — Ды й вы, хоць маладзіцеся, сівізну падфарбоўваеце, але сілёнкі таксама ўжо ня тыя, што раней!
— А ты наогул заткніся! Імпэрскіх ільвоў па галаву надзеў, а на што ты здатны? Які ты леў? Нават мост узарваць ня можаш! Я ж табе такую ідэю падкінуў! А ты што зрабіў! Дошку гонару ля брамы аўтабазы заваліў! I ўсё?
Чорт зрабіў некалькі крокаў насустрач.
—Якая карысьць, што ты пустыя трохлітровыя слоікі сабраў? А трыіуолам нанакаваць? А ручку пякельнай машынкі павярнуць? Сілёнак бракуе?
Як ты быў няўдачнікам, так і застаўся! Так што здымай шалом і ўбірайся назад да выродцаў!
— Ён цябе спэцыяльна спакушае! He жадае, каб ты шалом здымаў. Хоча, каб далей у вайну ты гуляўся! Ня слухай яго! А лепш па-добраму здымі шалом! Які сэнс у тваёй вайне?
—Сэнс? А што ж Вы, Стваральнік, выродцаў стварылі, а сэнс для іх прыдумаць забыліся? — Андрэ зірнуў у бяздоннае вока Старца. — У чым сэнс гэтага сьвету, калі канчаецца ён усё адно пустатой?
— Слушна фармулюеш! — містэр Лу бліснуў дыямэнтавай фіксай. — Няма ў Яго сьвеце для вас ніякага сэнсу! Толькі я магу яго даць! Грошы, улада, слава, прыгажосьць, каханьне жанчынаў? Заваюй усё гэта! Вайна — вось сэнс! Толькі яна дасьць усё! Усе да мяне з гэтым прыходзяць! Да Яго ж толькі ўбогія цягнуцца, а Ён адныя мір ды любоў даць ім можа! Паглядзі, як за такую любоў Яго па шчацэ схвасталі, ажно вока выбілі!
— Вы мяне выбачце, мэсье Чорт, але вашая вайна таксама нічым не сканчаецца. Што толку ад грошай, улады, славы, прыгажосьці, каханьня жанчынаў, калі за імі пустэча стаіць? У Яго бессэнсоўнасьці куды болей сэнсу! Ужо, калі душа бяз вашых дароў у гэтым сьвеце спакутуецца, то смерць-пустату як вызваленьне ад пакут успрыме! Пасьля бессэнсоўных мукаў нябыт для яе выраем стане! Вы ж, спадар чорт, спрабуеце яе прывязаць, зрабіць так, каб ёй тут добра было. Каб нябыт для яе не збавеньнем быў, а пеклам, аб якім і падумаць ня сьмела! Таму і грузіце яе ўсялякай дрэньню! У сэнсах блытаеце! Каб у
іх чалавек, як у гішіатычным сьне, жыў, пакуль пустэча ў адзін дзень яго б ня зжэрла!
—А ў чым сэнс тваёй вайны? Што яна табе дала? Славу? Уладу? Багацьце? Новыя рынкі? Толькі я магу яе сэнсам напоўніць!
—Страшна будзе ад сэнсаў вашых ачуцца! Ня дай Божа раптам у прытомнасьць прыйсьці і зразумець, што кашчавая з касой ужо на парозе стаіць, а дароў вашых з сабой у пустэчу забраць ты ня можаіп! А праўда, як ёсьць: няма тут ніякіх сэнсаў акрамя аднаго — пакутаваць, каб потым пустату як збавеньне прыняць! Таму, што сэнс — гэта пустата! Няма яго!
— Пустата! Ну што ж! Сам напрасіўся!
Тут Андрэ раптам заўважыў, як зь цемры за шафай аддзялілася высокая худая постаць у чорнай паранджы. У руках яна трымала касу і была падобная да сьмерці са старажытных гравюраў, толькі замест чэрапа на месцы твару зьзяла чорпая пустая дзірка.
— Ааа!!! I ты ўжо тут! Лёгкая на ўспамін! Нарэшце ўсе сабраліся! Бог, Чорт, Сьмерць і Жаўнер! Як жа я адразу не зразумеў! Батлейка! Вядома ж, гэта чортава батлейка! I вы — ўсяго толькі лялькі з шафы! Вось толькі адной усё роўна не хапае! Дзе нявеста? У батлейцы жаўнер мае нявесту!
Пашкамутаны леў, шоргнуўшы мыліцай па бэтоне, зрабіў крок насустрач Андрэ.
— Ня ведаеш, хто ў жаўнера нявеста? Смерць! Яна твая нявеста!
—Аднаго толькі, Стваральнік, зразумець не Ma­ry! Навошта? У чым сэнс гэтага дурацкага спэк-
таклю? Навошта з пустаты ў сьвет прыходзіць, каб потым у пустэчы зноў зьнікнуць? — Андрэ ўтаропіў погляд на Старца.
Самотнае пустое вока моўчкі нерухома глядзела на яго, але адказу не было...
— Хопіць вумнічаць! Нявеста зачакалася! — раздалося за сыіінай. — Альбо здымай шалом, альбо проста зараз вас зарэгіструем і павянчаем!
Андрэ рэзка разьвярнуўся да спадара ў бейсболцы і, ледзь стрымліваючы сябе, з раздражненьнем не вымавіў, а амаль пракрычаў яму ў твар:
—А не былі б вы ласкавы ўбрацца ад маёй шафы? Зусімі вашымі чортавымі сэнсамі і боскімі бессэнсоўямі! Мая вайна — гэта мая вайна! I бабу вашую з сабой забярыце! He падабаецца мне такая нявеста! Занадта кашчавая, бяззубая і галава пустая! I пагатоў, няма вас тут! Hi Бога, ні Д’ябла! Ілюзіяўсё! Мроі! Сон! Аў чым сапраўды я ўпэўнены — ёсьць толькі Я і Пустэча!
Тут жа павярнуўшыся да старца, ён больш стрымана, але рашуча прамовіў:
— Вас, Стваралыіік, я таксама папрасіў бы сысьці. Мой сьвет — гэта мой сьвет! Астатнія пытаньні мы быццам бы праясьнілі. На галоўнае ж адказаць вы ня можаце! Ідзіце ратаваць кагонебудзь іншага! А мне пара ў шафу — спаць! Раніца хутка, тралейбусы па мосьце паедуць, ведаеце, як яны на сьвітанку віскочуць, спакою не даюць?
—Ды іпто зь ім базарыць! Давайце, бацюшка, пачынайце абрад вянчаньня! А я пакуль запіс у кнізе рэгістрацыі шлюбаў зраблю!
Чорт адкрыў немавед адкуль узьніклы стары фаліянт у скураным пераплёце і, падрыхтаваўшыся пісаць, зь яхідцай у голасе прамовіў:
— Вось жа, нявеста! Ці згодная вы ўзяць у мужы жаўнсра Андрэя, Сьвятаполка, Валенрода?
Кашчавая прыйшла ў рух і, трымаючы касу напагатове, пачала павольна, ледзь чутна набліжацца да Андрэ. Ен з жахам зразумеў, што патрапіў у пастку. Усе шляхі адступленьня былі адрэзаныя. Сьпераду на яго насоўваўся старац, справа быў чорт, зьлева нявеста, а за сьпінай заставаліся шафы — ягоная сцэна, апошні бастыён, у якім ён мог бы ненадоўга схавацца. Зрабіўшы некалькі крокаў назад, Андрэ ўчапіў першае, што трапілася пад руку, — «Крытыку чыстага розуму» Канта і шпурнуў яе да чорта.
Той увярнуўся ад Крытыкі і бадзёра прамовіў:
—Так і запішам! Паступіў маўклівы адказ згоды!
Андрэ ў жаху пачаў хапаць і кідаць у сватоў пустыя трохлітровыя слоікі. Тыя з грукатам разьбіваліся аб бэтонны адхон, але гэта не ратавала ягонага становішча. Тройца па-ранейшаму панура насоўвалася на яго.
—Жаніх! Ці вы гатовы ўзяць у жонкі Смерць, Пустату?
Слоікі ў гэты момант скончыліся, і ў руках аііынуўся прас, які ён тут жа кінуў у нявесту. Прас нырнуў у бездань яс твару, зьнік там і сэкунд празь пятнаццаць гучна грукнуўся аб нешта, быццам зваліўся на дно глыбокага калодзежу.
— Так і запішам! Паступіў адказ, які трэба разумець як знак згоды!
Жудасьць і паніка ахапіла Андрэ. Ён пачаў хапаць з шафаў галовы звар’яцелых ад жаху выродцаў і кідаць іх пад ногі сватоў і нявесты. Апошняя рэч, якую ён шпурнуў, — электрычная плітка — паляцела ў бацюшку. Але той спрытна адмахнуўся ад яе мыліцай, і яна, стукнуўшыся аб бэтонавую апору маста, развалілася на часткі. Андрэ схапіў немавед адкуль паўсталую трысьціну Хведара Міхайлавіча і пачаў махаць ёю перад тварамі і пустотамі родных. Кола няўмольна сьціскалася. Адступаць не было куды. У жаху Андрэ заскочыў у сваю трухлявую цытадэль і замкнуў на засаўку дзьверцы.