Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Андрэ нечакана адчуў незвычайную лёгкасьць. Гэта быў знак. Да д’ябла сумневы! Трэба зрабіць новы крок, бо безь яго цяпер усё — недарэчнасьць. Цяпер толькі ён дапаможа ўчапіцца за гэты сьлізкі, недасяжны, зьнікаючы сэнс.
Вярнуўшыся ў майстэрню, ён вынес зь яе ўсё падчыстую, акуратна падмёў падлогу, зачыніў дзьверы і, павесіўшы на цьвік перад уваходам ключы, зьнік...
Празь некалькі дзён, калі заўхоз унівэрсытэту зайшоў у майстэрню, ён убачыў у цэнтры пустога пакою вялікага саламяпага чалавека. Зь ягонай шыі зьвісала шыльда, на якой па-нямецку было напісана: Achtung! Miniren! Экстраны кансыліюм у складзе: рэктар Барыс Фадзеіч, пажарны Пётр Яўлампіевіч, даўгалыгі Швабра ў шэрым гарнітуры, заўхоз і мясцовы дворнік — доўга вырашаў, што з гэтым рабіць, але ў выніку прыйшоў да высновы: сапёраў не запрашаць.
Фадзеіч адразу выказаў думку, што, хутчэй за ўсё, мае месца ідыёцкі жарт шызанутага крэтына ў прускім шаломе. А калі выклікаць сапёраў, пачнецца гвалт на ўвесь горад. Давядзецца спыніць заняткі, эвакуяваць студэнтаў, і ўжо дакладна гэтае здарэньне не застанецца незаўважаным для Менску. Зашлюць ва ўнівэрсытэт якую-небудзь
камісію, распачнуць разьоіральшцтва, стануць шукаць крамолу ўва ўсёй установе, а ў дадатак скажуць, што ён прыгрэў у падвале бэнээфаўскіх адмарозкаў. У выніку надаюць па шапцы, улепяць строгую вымову з унясеньнем у асабістую справу, a то і ўвогуле здымуць з пасады ды сашлюць загадваць сьвінафэрмай. Таму, рэзюмаваў Фадзеіч, салому з хаты выносіць ня будзем, нікога не выклікаем, а разьмініруем самі.
Хударлявы Швабра з рэктарам цалкам пагадзіўся, дадаўшы, што ён таксама атрымае пістон у дупу за тое, што ўся яго агентурная сетка не змагла разгледзець варожы элемэнт у падначалеыай установе. Параіўшыся яшчэ, яны вырашылі даручыць разьмінаваньне дворніку, як самаму малакаштоўнаму зь сяброў камісіі. Аднак дворнік раптам узбунтаваўся і заявіў, што за такі мізэрны заробак ён жыцьцём рызыкаваць ня будзе. Маўляў, пляваць ён хацеў на гэтую бомбу, а калі яго звольняць, то такая праца — сабачае лайно з асфальту падмятаць — усюды знойдзецца. 1, паглядзеўшы на Фадзеіча, дадаў, што даручаць разьмінаваньне трэба таму, у каго заробак больш тлусты. На што Фадзеіч запярэчыў: нельга пакідаць штурвал карабля ў такі адказны момант. I ўвогуле, зарплата ў яго невялікая — ледзь зводзіць канцы з канцамі, a яму яшчэ даводзіцца дачку ў Лёндане вучыць, да таго ж, ужо другі год ён катэдж пад Магілёвам дабудаваць ня можа, — і паглядзеў на Швабру.
Швабра сказаў, што разьмінаваньне не ўваходзіць у кола ягоных абавязкаў ва ўнівэрсытэце, а займацца гэтай справай павінен
заўхоз. У адказ заўхоз, замахаўшы рукамі, закрычаў, што ліквідацыя бомбаў ёсьць прамой задачай Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, а адзіны чалавек, які тут яго прадстаўляе, — Пётр Яўлампіевіч, пажарны. Яўлампіевіч па прыроднай дабрыні й глупстве нічога запярэчыць ня змог, а толькі выцягнуў насоўку і пачаў выціраць з лысіны пот. Потым чамусьці ўзгадаў, што ў яго трое дзяцей, і ўвогуле, без шалома ён у падвал заходзіць баіцца.
На шчасьце, у заўхоза ў бутафорскім пакоі студэнцкага тэатру мелася адна нямецкая каска часоў другой сусьветнай вайны. Хуценька зганяўшы па рэквізыт, ён насунуў шалом на галаву бледнага Яўлампіевіча. Яшчэ, наўсялякі выпадак, яму на пуза павесілі расьпісны жостаўскі паднос з калекцыі падарункаў Барыса Фадзеіча і, тройчы асяніўшы крыжам, зачынілі за ім дзьверы ў майстэрню.
Калі Яўлампіевіч увайшоўу пакой, то спачатку, нічога не кранаючы, доўга разглядаў саламянага чалавека, спрабуючы знайсьці ў яго спарахнелым нутры сьляды драткоў ці якіх-небудзь небясьпечных мэханізмаў. Потым, нічога не заўважыўшы, узяў доўгі мэталічны шомпал і пачаў вельмі асьцярожна пратыкаць пудзіла ў розных месцах. Недзе шомпал пратыкаў чалавека навылёт, але дзесьці ўпіраўся ў нешта цьвёрдае. Была гэта бомба ці драўляны каркас, Яўлампіевіч зразумець ніяк ня мог.
Вельмі доўга ён мучыўся з шомпалам, утыкаў пруток у салому, абліваўся потам, але раптам у яго пад шаломам нешта цокнула, надламалася,
нэрвы ня вытрымалі напругі, і схапіўшы ў абярэмак саламянага чалавека, з крыкамі: «АААаааааа!!! Бляяяяяя!!! Кладзіся!!!» — Яўлампіевіч выляцеў з майстэрні. Пранёсшыся, як вар’ят, з пудзілам у руках па ўнівэрсытэцкім двары, ён забег за кантэйнэры са сьмецьцем і, паваліўшыся на зямлю, накрыў небясьпеку сваім целам. Паляжаўшы некалькі імгненьняў і зразумеўшы, што выбух не адбьгўся, ён асьцярожна падняўся і, выцягнуўшы з кішэні запалкі, падпаліў пятку саламянага Ахілеса. Затым хуценька адбег і схаваўся за кантэйнэрамі, дзе яго ўжо чакалі Фадзеіч, Швабра, заўхоз і дворнік.
Студэнты з навакольных карпусоў, узбударажаныя нечалавечым крыкам, прыліплі да вокнаў і са зьдзіўленьнем назіралі дзіўную сцэну: у цэнтры двара палала саламянае пудзіла, a рэктар, заўхоз, чалавеку нямецкім шаломе і яшчэ нейкія два тыпы назіралі за гэтым, схіліўшы галовы да бакаў са сьмецьцем. Калі ггудзіла дагарэла, яны вылезьлі з укрыцьця і, пакалупаўшыся ў рэштках няшчаснага насамі сваіх чаравікаў, нешта ажыўлена абмяркоўваючы, размахваючы рукамі ды пакрыкваючы адзін на другога, сышлі са сцэны. На месцы здарэньня застаўся толькі дворнік, які, узяўшы вялікую мятлу, старанна згроб вугольчыкі ў шуфлік і выкінуў іх у кантэйнэр са сьмецьцем.
Аднак дзівосныя падзеі ў падначаленай Барысу Фадзеічу ўстанове на гэтым ня скончыліся. Праз тры дні, зайшоўшы раніцай у свой кабінэт, 300
ён аслупянеў: нейкі нягоднік, зрэзаўшы ўначы ўсе фікусы, акуратна паклаў іх у шуфляды рэктарскага пісьмовага стала. Замест іх з вазонаў, што стаялі на падаконьніках, тырчалі мэталічныя ёршыкі для чысткі бутэлек.
Убачыўшы такое, Фадзеіч прыйшоў у неверагодны гнеў. Яго і без таго чырвоны з пахмельля твар наліўся крывёй, ён затупаў нагамі і хацеў ужо зараўці — паклікаць сакратарку Зіну, але раптам скамянеў ад жаху... На высокім венцаносным чале кіраўніка дзяржавы, што вісеў над шыкоўным крэслам са львамі, красаваў цярновы вянок, выкананы па-майстэрску, у вельмі экспрэсіўнай манеры.
Тут жа сьцяміўшы, што гэта ідэалягічная дывэрсія, Фадзеіч зноў склікаў надзвычайную камісію. Праўда, гэтым разам акрамя Швабры і заўхоза, у яго ўвайшлі Альгерд Браніслававіч — загадчык катэдры малюнка і Элеанора Якубаўна — выкладчыца біялёгіі, вядомая ўсім як экстрасэнс, спэцыяліст па нетрадыцыйнай мэдыцыне, прадказальніца, астроляг і варажбітка на картах таро. Час ад часу Фадзеіч зьвяртаўся да яе паслугаў пры вырашэньні розных далікатных сытуацый. Цяпер жа выпадак быў ня проста далікатны, a надзвычайны, абуральны, нахабны — той, які патрабаваў неадкладнага рэагаваньня.
Як толькі Швабра, увайшоўшы, зірнуў на партрэт, ён адразу зьбялеў, ягоны і без таго худасочны твар пакрыўся белай нягашанай BanHaft, і ён проста рухнуў бы ў непрытомнасьці на падлогу, калі б мяккія, пухленькія ручкі заўхоза не падтрымалі яго. Крыху ачуняўшы, рэзы-
дэнт агентурнай сеткі заявіў, што калі зьвесткі пра гэтае здарэньне дойдуць да галоўнага ўпраўлепьня, яму ня сьвецяць пагоны ня тое што палкоўніка, але нават капітана.
У сваю чаргу Альгерд Браніслававіч, уважліва разгледзеўшы партрэт, зрабіў выснову, што гэта вельмі майстэрская, прафэсійная праца, вытрыманая ў канонах пануючага сёньня ў сьвеце стылю іюстмадэрнізму. Аднак вызначыць, чыйму менавіта пэндзлю належыць гэты шэдэўр, ён ня можа, і, магчыма, Элеанора Якубаўна хутчэй дасьць адказ на такое пытаньне.
Якубаўна доўга разглядала ёршыкі для чысткі бутэлек і нарэшце, выдраўшы адзін са збанка, паведаміла, што забярэ гэты ўзор дадому, пагатоў яе ўласны ёршык ужо зусім патрапаўся. У тэму ёршыкаў тут жа ўмяшаўся заўхоз. Сабраўшы з вазонаў vbccb астатні ўраджай, ён заявіў, што гэта вельмі карыспая рэч ва ўнівэрсытэцкай гаспадарцы. Маўляў, студэнты і выкладчыкі пакідаюць пасьля сябе шмат посуду, і часам у такім непрывабным выглядзе, што перад тым, як аднесьці яго ў пункт прыёму шклатары, даводзіцца ладна папрацаваць ёршыкамі.
На што Фадзеіч ізноў прыйшоўу неапісальны гнеў: затупаў нагамі і, ня стрымліваючы сябе ў моцных выразах, закрычаў, што п’янства ў даручанай яму ўстанове не зьяўляецца тэмай сёньняшняй надзвычайнай камісіі. I, паслаўшы ў Браніслававіча некалькі злосных маланак, загадаў, каб той выпраўляўся па мэльбсрт і палітру і зараз жа прыбраў з галавы гэты нахабны цярновы вянок.
У сваю чаргу ад Элеаноры Якубаўны ён запатрабаваў неадкладна вылічыць невядомага дывэрсанта. Каб атрымаць патрэбную інфармацыю, тая прапанавала правесьці сьпірытычны сэанс з удзелам усіх сяброў камісіі, выклікаць дух Сталіна і спытаць, дзе хаваецца гэты невядомы вораг народу.
Аднак Швабра раптам занэрваваўся, запратэставаў і, сказаўшы, што выклікаць Сталіна ў іх сытуацыі было б рызыкоўна — ці мала чаго можа наламаць гэты горац — прапанаваў кандыдатуру тутэйшага гайста, жалезнага камандора Фелікса Дзяржынскага. Пасьля доўгага абмеркаваньня, перабраўшы духаў Молатава, Рыбэнтропа, князя Вітаўта, Камо, Крупскай, Клары Цэткін, Люксэмбургскай Ружы, Максіма Танка, Льва Талстога і Напалеона, сябры камісіі спынілі свой выбар на бязногім лётчыку Аляксеі Мярэсьеве, зь дзяцінства ўлюбёным героі Фадзеіча, зь якім, як паведаміў рэктар, калі паўстануць нейкія неспадзяванкі, заўсёды можна будзе палюбоўна дамовіцца. Ва ўсялякім выпадку, хаця б узяць зь яго абяцаньне, што ён там нікому не распавядзе пра здарэньне ў рэктарскім кабінэце. Параіўшыся яшчэ, на ролю мэдыюма вырашылі прызначыць Швабру як самага малахолыіага і схільнага да ўнушэньня сябра камісіі.
Паколькі сьпірытычны сэанс праходзіў у кабінэце не ўпершыню, Фадзеіч звыклым жэстам дастаў з шафы саламянага пеўніка і, утыркнуўшы яму ў бруха аловак, уручыў гэты
містычны інструмэнт Швабры. Затым паклаў перад ім чысты аркуш паперы для запісу стэнаграмы адказаў адтуль, і, уладкаваўшыся вакол стала і самкнуўшы мезенцы, камісары пачалі выклікаць на перамовы Мярэсьева.
Неўзабаве Швабраўвайшоўу самнамбулічны стан. Адчуўшы гэта, Барыс Фадзеіч ціха прамовіў:
— Усё. Ён ужо ў трансе. Мярэсьеў недзе блізка...
— Я думаю, ён ужо тут... — прашаптала Якубаўна. — Давайце яго спытаем...
— Таварыш Мярэсьеў, вы ўжо тут?
У пакоі павісла далікатная цішыня... Неўзабаве з далёкага кута кабінэту пачуўся лёгкі шоргат, быццам дзіцячы вазок каціўся па падлозе. Гук павольна наблізіўся, на імгненьне заціх, але раптам пад сталом нешта грукнула так, што ад нечаканасьці ўсе здрыгануліся.