Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Сыход Казіміравіча мусіў засмуціць Андрэ, бо цяпер зноў паўставала пытаньне: дзе здабыць грошай? Але як ні дзіўна, гэтага не адбылося. Наадварот: злосная радасьць перапаўняла яго. Быццам ён пазбавіўся ад непрыемных путаў, ад прымусу да нелюбімага, што выклікала пакуты, рамяства. «Хопіць! — казаў ён сабе. — Скончыўся час убогіх! Да д’ябла кліентаў, да д’ябла мерцьвякоў! Цяпер толькі тое, што цікавіць мяне!»
Пахадзіўшы ва ўзбуджэньні па майстэрні, ён зірнуў на няскончаную скульптуру, акуратна зьняў яе са станка і паставіў на паліцу ў кампанію сівых ад пылу выродцаў. Увечары ён вырашыў
нікуды ўжо не выбірацца. Пакорпаўшыся ў кнігах, Андрэ знайшоў стары нумар часопіса «pARTisan» і прыняўся чытаць. Праз гадзіну, стаміўшыся ад пажоўклых павінаў сучбеларту, ён адклаў часопіс убок. Есьці амаль пе было чаго. На стале, накрытым газэтай, ляжала паўбохана чорнага хлеба, колькі цыбулінаў і маленькі кавалачак таннай каўбасы. Побач дзьве вялікія квадратныя іпафы, прыціснуўшыся адна да адной плячыма, спадылба, змрочна паглядалі на яго прастакутнымі вачыма. У далёкім куце шастала мыш.
Узяўшы ліхтарык, Апдрэ адправіўся на шпацыр па лябірыптах падвалаў, у якія вяла адна зь дзьвярэй ягонай майстэрні. За ёй пачыналася бясконцая чарада пустых памяшканьняў, што цягнуліся пад усімі злучанымі паміж сабой карпусамі ўнівэрсытэту. Калісьці іх збудавалі як бомбасховішча на выпадак непрадбачанага канца сьвету. У хвіліны мэлянхоліі Андрэ любіў пабадзяцца па гэтых цёмных, волкіх, прапахлых цьвільлю і чаканьнем вайны залях. Часам ёп знаходзіў у іх нешта цікавае для працы — старую валізку, стос кніг, плюшавага мядзьведзіка з адарваным вухам.
Цяпер жа ў адной з заляў ён нечакана натыкнуўся на невялікі, цалкам у добрым стане мэталічны вазок. Прыхапіўшы яго, Андрэ вярнуўся ў майстэрню, падсілкаваўся сьціплай вячэрай і, крыху пачытаўшы, незаўважна заснуў.
Раніцай наступнага дня ён зноў выправіўся на заняткі ва ўнівэрсытэт. Калі яго залатыя львы
зьявіліся на парозе цэнтральнага ўваходу, непрытоенай радасьці студэнтаў, якія зь нецярпеньнем яго чакалі, не было межаў. На перапынках натоўпы разявак па-ранейшаму высыпалі ў двор быццам бы падыхаць сьвежым паветрам, калегі-выкладчыкі пры сустрэчы ў даўгіх цёмных калідорах сарамліва адварочвалі вочы і зь нечаканай руплівасьцю пачыналі вывучаць наглядную агітацыю, што вісела на сьценах. Альгерд Браніслававіч, зазірнуўшы ў клясу, з сумам прамармытаў нешта невыразнае, а перад канцом заняткаў у аўдыторыю зайшоў прарэктар па выхаваўчай працы і паведаміў Апдрэ, што яго выклікае сам Барыс Фадзеіч, рэктар унівэрсытэту.
— Што за цырк ты тут ладзіш? — грозна прамовіў рэктар, як толькі Андрэ ўвайшоў у кабінэт. Барыс Фадзеіч меў манеру «тыкаць» усім, хто быў рангам ніжэй. Ен узьляцеў на пасаду нечакана, гадоў дзесяць назад, дзякуючы таму, што быў асабіста знаёмы з самім прэзыдэнтам. Яны расьлі ў суседніх вёсках. ГІасьля Фадзеіч стаў звычайным настаўнікам у сельскай школе і праседзеў бы там да самай пэнсіі, але раптам яму ўсьміхнулася фартуна, і былы таварыш па футбольнай камандзе прызпачыў яго на гэтае цалкам прэстыжнае месца.
Ня даўшы Андрэ вымавіць і слова, Фадзеіч працягнуў:
— He чакаў я ад цябе такога! Моцна падвёў ты мяне! Я ж табе і майстэрню ва ўнівэрсытэце даў, і на выставы вашыя розныя там авангардысцкія ў разгар навучальнага году адпускаў. Хоць, як
ведаў, што гэта гойсаньне па Эўропах не давядзе да дабра!
Ён узьняўся са свайго шыкоўнага рэктарскага крэсла, узяў са стала графін і, наліўшы ў шклянку, нагбом выпіў. Пасьля наліў яшчэ раз і пачаў паліваць фікусы ў вазонах на падваконьні.
Трэба зазначыць, што па пышнасьці ягоны кабінэт не саступаў, а ў чымсьці й пераўзыходзіў пампэзнасьць многіх высокіх менскіх кабінэтаў. Барыс Фадзеіч меў неадольную жарсьць да чапурыстага сталічнага стылю, які нагадваў часы закату імпэрыі старажытных рымлянаў. Хоць будынак унівэрсытэту быў пабудаваны ў сямідзясятыя, у гэтай залі са сьценаў немавед адкуль прарасталі калёны кампазытнага стылю. Мэбля ў кабінэце таксама вылучалася мудрагелістасьцю. Яна была спрэс фігурнаразьбяная, з дарагіх гатункаў дрэва, а рэктарскі фатэль нагадваў хутчэй сталец якога-небудзь Людовіка, да прыкладу, Чатырнаццатага. Яго сьпінку таксама ўвенчвалі два пазалочаныя, праўда, гіпсавыя, ільвы. Заўважыўшы сваіх самазваных братоў на троне, Сьвятаполк з Валенродам надзьмуліся і ганарліва ўзьнялі вышэй падбародзьдзі, але тут жа натыкнуліся поглядам на вялікі жывапісны партрэт прэзыдэнта, які вісеў адразу над крэслам і строга пазіраў на іх сваімі ласкавымі аксамітнымі вачыма.
— Прабачце, Барыс Фадзеіч, што такога я ўчыніў, што вы так убіваецеся? — нарэшце спытаў Андрэ пасьля арашэньня другога вазона.
— Што ўчыніў? Я табе зараз растлумачу, што ўчыніў! — інтанацыя голасу Фадзеіча стала больш патаснай. — Мне многія тут казалі, што ты звар’яцеў. Дах у цябе ад п’янства і ўсялякага там авапгардызму зьехаў! Трэба, маўляў, цябе падлячыць — і ўсё ўстаканіцца! А я думаю — не, ты ня чокнуўся! Ты сьвядома на гэтую ідэалягічную дывэрсію пайшоў! Спэцыяльна каску жаўнера непрыяцельскай арміі надзеў! У той час, калі наша краіна з усіх бакоў аточаная ворагамі, якія сьпяць і бачаць, як бы яе сцапаць і зьесьці, — тут ён няўхвалыіа зірнуў на Валенрода, — калі вакол імпэрыялісты, Амэрыка, НАТА, Газпром, аранжавыя, апазыцыя, варожыя галасы, Крэмль, расейскія алігархі, ты зьяўляесься ў даручанай мне ўстанове з гэтай дывэрсіяй на галаве! Вось скажы, хто гэта? Хто гэтыя львы? Ангельцы? Немцы? Французы? A можа, рускія? Дык, калі б ты каску савецкага салдата-вызваліцеля ці хаця б будзёнаўку надзеў, я б слова не сказаў! Хочаш? Хрэн з табой, хадзі ў будзёнаўцы па ўнівэрсытэце! Але ты ж вунь што ўздумаў! Хочаш усю нашую навучальную ўстанову зганьбіць! Каб у Менску сказалі, што я тут крамолу разводжу, карбанарыяў прыгрэў! Каб мяне самога з працы паперлі! Адным словам, вось табе чысты аркуш! Альбо ты тут і зараз здымеш з галавы гэтую праказу, альбо пішы заяву па ўласным жаданьні!
Фадзеіч паклаў перад Андрэ белы аркуш паперы. Крыху памаўчаўшы, ён дадаў:
— Звольніць цябе мы можам і без заявы. Ты прапусьціў без паважных прычынаў некалькі
заняткаў на мінулым тыдні. <Але так і быць, зраблю табе ласку: сам пішы!
Андрэ ўзяў асадку і пачаў накідваць тэкст заявы:
Я, такі і такі, прашу вызваліць мяне ад пасады выкладчыка малюнка ва ўнівэрсытэце ў сувязі з поўным неразуменьнем кіраўніцтвам навучальнай установы маёй ідэйнай пазыцыі. Лічу, што ў той час, калі наша дзяржава з усіх бакоў аточаная непрыяцелямі, калі ёй пагражае Амэрыка, НАТА, Крэмль, ААН-Газпром, нафталінавыя картэлі й ічшыя нядобразычліўцы, скрайне неабходна наладзіць масавую вытворчасьць вырабу № 215, узору 1905 году (які ў народзе завейца «шалом») з мэтай пагалоўнага ашаламленьня грамадзянаў краіны. Гэты прадмет служыў бы сымбалем няскоранага духу нашага народу, які, насуперак усім зласьліўцам, цьвёрда і ўпэўнена ідзе да. сваёй, яму аднаму вядомай, мэт ы .
Гэты шалом, абоў прастамоўі «каска», сваім задраным угару шпілем кідаў бы выклік супольчасьці непрыязных дзяржаваў. На мой погляд, было б мэтазгодна пры запуску вырабу (каскі) у масаву ю вытворчасьць адразу ж падбаць пра замену наканечніка-пікі на стылізаваны сярэдні палец рукі. Такі ўдасканалены вырабмеў бы назву «факінгшалом». Паколькі па-нашаму «шалом» -гэтакаска, а на іншых мовах «мір», то сэнс вырабу чытаўся бяк «фак на ўвесь мір», ці, па-нашаму, «сьвет». Надзеўшы на галаву факінг-шаломы, наш народ прадэманстраваў быўсім, штояму глыбока насраць на інтрыгі непрыязнай Антанты, на сусьветную
змову і пагрозы нафталінавых картэляў. Што ён, нягледзячы ні на што, будзе пафанейшаму рухац-ца да запаветных, недасяжных вышыняў.
Мне вельмі шкада, але пакуль мая прапанова аб паўсюдным укараненьні факінг-шаломаў не знайшла разуменьня ў кіраўніцтва ўнівэрсытэту. Па непаразуменьні й недальнабачнасьці яно і самога падаўца гэтай заявы залічыла ў шпіёны Антанты. 3 чым выказваю поўную нязгоду і свой катэгарычны пратэст!
Барыс Фадзеіч уважліва вывучыў заяву, дастаў насоўку і, працёршы спацелую лысіну, вымавіў:
— Крыўляцца надумаў, блазан хрэнавы! Дажартуесься калі-небудзь!
Ён ізноў падышоў да графіна з вадой, наліў і нагбом выпіў. Мабыць, учора Фадзеіч моцна паддаў, і цяпер яго мучыла смага. Ён вытрымаў паўзу, паглядзеў на Андрэ і, рэзка наліўшыся крывёю, залямантаваў:
— Прэч адсюль!!! Прыдурак!!! Юродзівы!!! Даю табе дзесяць дзён, каб вызваліць майстэрню!!! Каб да сямнаццатага ні цябе, ні твайго барахла й духу ў ёй не было!!!
Пакінуўшы кабінэт рэктара, Андрэ пакіраваўся ў горад. У гэты вечар ён мусіў вырашыць дзьве задачы: пазычыць крыху грошай і падумаць, куды часова прыстроіць хаця б самае каштоўнае з майстэрні. Паколькі ў Магілёве любая навіна ўмомант аблятала паўсьвецкія кулюары, то, куды бы ён ні прыходзіў, усе ўжо ведалі пра ягонае
дзівацтва, а, убачыўшы жывое пацьверджаньне, пачыналі кожны па-свойму ўгаворваць Андрэ абдумацца ды зьняць з галавы праказу.
Як зазвычай бывае з плёткамі, яны пакрысе абрасталі новымі акалічнасьцямі і невядомымі раней дэталямі. Таму, зьяўляючыся ў чарговых знаёмых, Андрэ высьвятляў пра сябе шмат цікавага, аб чым сам і не здагадваўся. У адных гасьцях яму расказалі, што ён уступіў у сатанінскую сэкту і ўвайшоў у змову з самім Люцыпарам, іпто абрад адбываўся ўначы на бэрлінскім мосьце. Яго апранулі ў паранджу, а ў пацьверджаньне клятвы прымусілі зьесьці адзін дамскі бот.
У другіх — нібыта на яго зваліўся кавалак Бэрлінскага мура. I цяпер яму паўсюль мрояцца цагліны, што падаюць на галаву. Таму ён надзеў шалом з расьсякальнікам і баіцца здымаць. У трэціх — што ён вінаваты ў сьмерці нейкага Хвсдара, былога сужыцеля, які ад непадзеленага каханьня павесіў на шыю камень і кінуўся ў Шпрэе. Кажуць, калі цела вылавілі, на ім былі чырвоныя жаночыя боты. Гэтая падзея так засмуціла Андрэ, што ён надзеў на галаву прускі шалом і пакляўся насіць да самага скону. У чацьвертых — што, наадварот, яго за нейкія боты хацеў утапіць круты мэн па мянушцы Герасім. Але Андрэ апрануў паранджу і зьбег з Бэрліну, а цяпер хаваецца тут, але на ім заўжды каска, a пад вопраткай — бронекамізэлька, бо ён баіцца, што людзі Герасіма знойдуць яго і ў Магілёве.