• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шалом  Артур Клінаў

    Шалом

    Артур Клінаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 334с.
    Мінск 2010
    70.81 МБ
    — Мне пляваць, што яны там вырашаць, — спакойна адказаў Андрэ.
    — Паслухай, стары, не мне цябе, вядома, вучыць, але, здаецца, ты нешта ня тое робіш! Ну, я разумею, набухаліся вы ў Нямеччыне, павесяліліся. Можа нават утапілі па п’яні ў куражы нейкія там боты ў рацэ. Ды халера зь ім, усадзіўты з бадунаўсе грошы ііа гэтую каску! 3 кім не бывае! Але навошта ва ўнівэрсытэт на заняткі яе насіць? Цябе ж адтуль імгненна выпруць!
    — Таму, што я не магу яе зьняць!
    —Як — ня можаш зьняць? Ты што, яе да галавы прыклеіў? — Яўген усё болып і больш пачынаў заводзіцца. — Назаві мне хоць адну прычыну, па якой ты яе зьняць ня можаш!
    — Проста не хачу!
    — I ўсё? I гэта твая прычына? Толькі адна тупая ўпартасьць?
    — Можаш так лічыць! Дастала! He жадаю! He хачу! He здыму!
    — I наступны раз на заняткі ў ёй пойдзеш?
    — Так, у пятніцу пайду ў ёй на заняткі!
    —Так...— Яўген запаліў цыгарэту. — Ну, дачакаесься, значыць, непрыемнасьцяў на сваю галаву! Хаця ў чымсьці, стары, я цябе разумею. Часам так усё дастане, што хочацца паслаць усіх да д’ябла, сысьці ў лес, залезьці на самую высокую хвою...
    — Паслухай, — перапыніў яго Андрэ, — я хацеў пазычыць у цябе крыху грошай. Заўтра ў мяне будзе кліент, адразу аддам.
    —А ты ня думаў, што Сьвета на самай справе можа здаць цябе ў псыхушку? Як жонка, яна мае права. Накатае паперу, прыедзе брыгада з
    дурдому, і ведаеш, нешта мне падказвае, што яны ёй павераць!
    —Дык як наконт грошай?
    — Слухай, стары... — Яўген крыху замяўся, — з бабкамі зараз цяжка! Mary даць толькі тысяч дваццаць.
    — Нармалёва! I за гэта дзякуй!
    Дагііўшы піва, Андрэ падняўся і накіраваўся да выхаду. Разьвітваючыся, Яўген сказаў:
    —Андрэй! I ўсё-ткі падумай! Ня можаш жа ты з усім сьветам ваяваць! Мо, здымі на хрэн ты гэты шалом?
    —Дзякуй за грошы! Я хутка вярну!
    Раніцай наступнага дня ў майстэрні нечакана зьявіўся пажарны. Андрэ вельмі зьдзівіла ягоная цікаўнасьць да памяшканыія, у якое той не зазіраў ужо гадоў восем. 3 важным выглядам пахадзіўшы ад сьцяны да сьцяны, ён уважліва агледзеў усіх прысутных выродцаў, і нарэшце прамовіўшы: «Вельмі прыгожа, я б так ня здолеў. Такі талент даецца ня кожнаму», — пачаў даваць указаньні па тэхніцы бясыіекі.
    У адным з кутоў ён знайшоў стос старых нумароў «Советской Белоруссгш» і сказаў:
    — Непарадак, трэба прыбраць! Калі здарыццца пажар, яны першыя загарацца.
    У іншым месцы параіў рассунуць дзьве шафы, маўляў, калі запалае адна, то агонь хутка перакінецца і на другую. I ўвогуле, шафы — заўсёдная небясыіека: ніколі ня ведаеш, якой чартаўшчыны ад іх чакаць. Потым ён доўга разглядаў ванну з глінай, але іут так і не
    прыдумаў, да чаго б дакалупацца. Старая канапа з разадраным матрацам таксама выклікала ў яго занепакоенасьць. Але болып за ўсё ён абурыўся, калі зазірнуў у каморку і знайшоў там саламянага чалавека. Сказаўшы, што гэтаўжо форменная бесталковасьць, параіў неадкладна выкінуць яго на сьметнік. Андрэ, праўда, пацікавіўся, у якім сэнсе гэта бесталковасьць — мастацтва альбо пажару. На што той адказаў: «У абодвух», — і, запаліўпіы, сеў на канапу.
    Аднак, як толькі пажарны зьявіўся на парозе, Андрэ адразу зразумеў, што ягоная цікаўнасьць выклікамая не саламяным чалавекам у каморцы, ня стосам старых газэт, а ім самім, ці дакладней, яго шаломам. Зрабіўшы пару зацяжак і крыху павагаўшыся, пажарны нарэшце спытаў:
    — Можна пацікавіцца? А што гэта ў вас на галаве?
    —Як што! Вы ж бачыце — пажарны шалом!
    — Вельмі добра! Ухваляю! Надта прадбачліва! — пажарны ажывіўся.
    —Ну нарэшце, прабачце, як вас па бацьку?
    — Пётр Яўлампіевіч.
    —Нарэшце, Пётр Яўлампіевіч. Вы першы чалавек у гэтым горадзе, які ўхваліў мяне! — Андрэ таксама прыпаліў цыгарэту.
    —I няўжо вы сапраўды ўвесь час у ім ходзіце? — працягваў цікавіцца Пётр Яўлампіевіч.
    — Што вам адказаць, вы ж ведаеце, Пётр Яўлампіевіч, у які пажаранебясьпечны, нават, не пабаюся гэтага слова, выбуховы час мы жывем! Гэта як на вайне — пажар можа выбухнуць у любую мінуту! Вось нядаўна ў Маскве элек-
    трычку ў мэтро ўзарвалі! Ехаў сабе чалавек, ехаў і лясь! — а вакол пажар'
    —Так, так, маеце рацыю. Часы небясьпечныя! Месяц назад у нас у Чавускім раёне сьвінафэрма ўначы згарэла! Дык усе сьвіньні як адна жыўцом падсмажыліся!
    — О, жах! А вось яшчэ нядаўна ў газэтах пісалі. У Менску нейкі чалавек прыйшоў голы да помніка Перамогі і сеў ля Вечнага агню! Міма вэтэран вайны праходзіў, хацеў спытаць яго, што, маўляў, здарылася? Паклікаў. Той маўчыць. Яшчэ раз паклікаў. Цішыня. Тады дзед падышоў бліжэй і за плячо яго крануў. А гэты голы ўскочыў, як вар’ят, схапіў дзеда і кінуў у вечны агонь! Уяўляеце, Пётр Яўлампіевіч, вэтэрана — і проста ў Вечны агонь! Ну рыхтык чорт нейкі!
    — Сапраўды, кашмар! — пажарны зусім ужо прасякнуся даверам да Андрэ. — Ці вось сядзім мы з вамі на канапе, палім. А калі б п’яныя былі, ды раптам бычок вось у гэтую дзірку ў канапе, з якой спружына тырчыць... Матрац загарэўся, а побач шафа, а за ёй яшчэ адна шафа, а за той куча газэтаў. I восьусё ўжо палае! Вы бегчы, а тут ванна на праходзе. Спатыкнуліся, замарудзіліся — а вакол агонь! Пакуль падняліся, кінуліся да выхаду, а там саламянае пудзіла з каморы падпаленае на вас падае!
    —Або вось яшчэ выпадак! Нядаўна ў Менску ажно цэлыя тры паверхі архіву Міністэрства ўнутраных справаў згарэла!
    — Што вы кажаце! А я і ня чуў!
    — Праўда, гэта быў толькі сон! Дрым, як кажуць, мары й летуценьні!
    —Ааа, разумею. Але тое, што вы да пажару гатовыя, я ўхваляю!
    — Заўжды гатовы! — выгукнуў Андрэ піянэрскае прывітаньне і прыставіў руку да шалома.
    — Ну, ня буду адцягваць вас ад працы! — Пётр Яўлампіевіч падняўся з канапы і накіраваўся да выхаду. — Стварайце вечнае! А шафы ўсё-ткі рассуньце! Крыўдна будзе, столькі хараства загіне!
    Ужо ля дзьвярэй ён азірнуўся на Андрэ і паўшэптам спытаў:
    —А каску гэтую вы дзе дасталі?
    — Ва Усходняй Прусіі, ледзь адшукаў!
    — Паслухайце, у мяне да вас будзе вялікая просьба! Наступным разам, можа, вы і мне такую самую з Усходняй Прусіі прывезяце? Вось, я вам тэлефончык пакіну! Надта, надта ж мне хочацца мець такую самую!
    Андрэ паабяцаў абавязкова пашукаць што-небудзь падобнае і, праводзіўшы Пятра Яўлампіевіча да дзьвярэй, узяўся за скульптуру. Справа зь бюстам сёньня прасоўвалася значна лепей, чым учора. Зьяўленьне роднаснай душы, кагосыді, хто, як і ён, хацеў бы хадзіць па Магілёве ў прускім шаломе, дабратворна паўплывала на Андрэ. Гадзіны да трэцяй дня ён ужо зрабіў ладны кавалак працы. А пятнаццатай дваццаць, заўважыўшы, што да візыту кліента засталося дзесяць хвілінаў, ён узяў газэткі з кучы, што не спадабалася Яўлампіевічу, і асьцярожна, як клапатлівая маці, прыкрыў імі выродцаў.
    Дакладна а палове на чацьвертую зьявіўся пунктуальны замоўца — невысокі мужчына
    гадоў пяцідзесяці пяці ў гарнітуры і з ладным жывоцікам пад белай кашуляй. Арсень Казіміравіч належаў да мясцовых гандляроў сярэдняй рукі і трымаў некалькі шапікаў: на вакзале, на Быхаўскім рыпку і яшчэ недзе ў мікрараёнах.
    Увайшоўшы ў майстэрню, ён кінуў на канапу скураную тэчку і пачаў зь цікаўнасьцю разглядаць няскончаны бюст жонкі, якая загінула каля году назад у катастрофе. Пакрытыкаваўшы памер носа, адтапыраныя вушы, няправілыіы выгін вуснаў, ён раптам паглядзеў на Андрэ і нечакана спытаў:
    — Паслухайце, Андрэй, а вы што, лепіце партрэт маёй жонкі ў гэтым шаломе?
    —Так, а вас нешта не задавальняе?
    — Мяне ўсё задавальняе, але я хачу, каб вы здымалі яго падчас працы.
    Казіміравіч нахмурыўся, ссунуў бровы і суха працягнуў:
    — У гэтым ёсьць нейкі зьдзек зь нябожчыцы! Я не хачу, каб адтуль, — Казіміравіч узьнес палец да столі, — яна бачыла, як нейкі незнаёмы мужчына лепіць яе партрэт у фалічнай касцы з тоўстым эрагаваным наканечнікам, задраным да неба.
    — Вы бачыце ў гэтым спробу спакусіць яе мэнтальнае цела?
    — Мне не падабаюцца такія намёкі. Калі б вы надзелі шапку-вушанку або кепку, я ня меў бы нічога супраць. Але вы ўзьнялі на галаву чэлес. Таму альбо вы здымеце яго і працягнеце працу, альбо я зьвярнуся да скульптара бяз чэлеса.
    Андрэ пачынаў нэрвавацца. Пазбавіцца апошняга кліента і разам зь ім грошай было б вельмі недарэчна. Таму, крыху падумаўшы, ён адказаў:
    — Паслухайце, Арсень Казіміравіч, я бачу, вы чалавек адукаваны і, відавочна, да таго, як арганізавалі свой першы каапэратыў па вытворчасьці плястыкавых сурвэтніцаў і мухабоек у выглядзе чалавечай пяцярні, займаліся сур’ёзнай навуковай працай. Таму вам, пэўна, вядома, што кожны сапраўдны мастак — гэта мэдыюм, усяго толькі праваднік патаемных сэнсаў, якія ён увасабляе ў сваіх творах. Магчыма, гэты фалападобны прадмет ёсьць толькі інструмэнтам, які дазваляе мець лепшую сувязь зь іншымі сусьветамі. Вы ж трактуеце яго такім чынам, нібы я ўзьняў на галаву фалас у сэнсе выкліку ўсім. Нешта накшталт паднятага ўверх мэдыюса — сярэдняга пальца рукі, які крычыць сьвету: фак! фак на вас усіх — у тым ліку на вас, на вашую жонку, на маю жонку, на Пятра Яўлампіевіча, на Карла і Фрыдрыха, на папа ў чорнай рызе, на старых са свастыкамі на галовах, на імпэрыялістаў, антыглябалістаў, алігархаў, на чортавыя партыі, нафтавыя картэлі, на куратаршаў у акулярах, на цешчу зь яе ботамі! Аднак, паверце, гэты фалас ня ёсьць прыкметай узбуджэньня адносна вашай жонкі, і я зусім не зьбіраюся спакусіць яе і правесьці зь ёй астральны полавы акт. Ён неабходны мне толькі для сьпірытычнага кантакту, каб усталяваць сувязь зь яе духам і лепш зразумець твор, над якім я працую.
    Арсень Казіміравіч з падазрэньнем і незадаволенасьцю паглядзеў на яхідную фізію Сьвятаполка.
    —Але, у рэшце рэшт, калі ўсё ж такі вы настойваеце, — працягнуў Андрэ пасьля даволі доўгага, якое не прадракала нічога добрага, маўчаньня, — я магу нацягнуць на фалас засьцерагалыіік! Гэта нешта накшталт прэзэрватыва. Вось, паглядзіце!
    Ён дастаў шмат разоў выпрабаваны абрэзак дошкі, узьняў яго на кончык шалома і з крыху ідыёцкай усьмешкай прадэманстраваў Казіміравічу гэтую дзіўную кітайскую пагаду.
    — Ваш мэтад сьпірытуалізму, — сказаў пасьля невялікага роздуму Арсень Казіміравіч, — здаецца мне шарлятанствам. Я ня ведаю, чым вы там займаецеся з маёй жонкай у астрале. Але мне будзе спакайней, калі яе партрэт зробіць ня мэдыюм з чэлесам на галаве, а нармальны скулыггар. Бывайце! Аванс можаце не вяртаць!