Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
грудастымі дзеўкамі, кацянятамі ў кошыках, вазамі з садавіной і чамусьці партрэтам прэзыдэнта. Ён вісеў акурат над сталом і, раскінуўшы свае шыкоўныя вусы, ласкавымі аксамітнымі вачыма паглядаў на Андрэ.
Нечакана дзьверы ў суседні пакой адчыніліся, і зь іх выйшаў невысокі мужчына з залысінай на галаве, апрануты ў цёмна-фіялетавы працоўны халат. Убачыўшы Андрэ, ён зусім не зьдзівіўся, а толькі спытаў:
— Вы картрыдж запраўляць?
—Так, так! Я запраўляць картрыдж! Зараз, пачакайце, дайце аддыхацца! — з гэтымі словамі Андрэ прысеў на лаўку і ўтаропіўся ў процілеглую сыденку. Толькі цяпер ён заўважыў, што ў скрынках, вакол іх і наагул па ўсім памяшканыіі ляжалі картрыджы. Некаторыя зь іх былі неверагодна вялікіх памераў. Андрэ не ўяўляў, што бываюць такія здаровыя картрыджы.
Тым часам мужчына ў халаце прысеў за стол і, больш ні на што не зьвяртаючы ўвагі, пачаў парадкаваць нейкія паперкі. Мінула хвілін дзесяць, а можа, пятнаццаць. Андрэ крыху ачомаўся. У пакоі стаяла ціша, вялізарныя картрыджы загадкава зіхацелі ў жоўтым сьвятле бляклай лямпачкі, і толькі шолах старонак зрэдку парушаў гэты дзіўны спакой. Аднак трэба было незаўважна адсюль выбірацца. Прыкінуўшы, што ісьці вуліцай цяпер небясьпечна — напэўна, пагоня дзесьці побач і шукае яго — Андрэ вырашыў пракрасьціся дварамі да Цэнтральнага вакзалу, сесьці там на тралейбус і даехаць да Усходняга, зь якога ідуць аўтобусы на Магілёў.
Ён выцягнуў з заплечніка недапітую ў Варшаве бутэльку крупніку, зрабіў некалькі глыткоў і, схаваўшы яе назад, падняўся з лаўкі:
—Да пабачэньня!
—Усяго добрага! Заходзьце да нас заўтра! — адказаў мужчына, не падымаючы галавы.
— Так, так, абавязкова зайду, — з гэтымі словамі ён выйшаў у двор, пералез празь невысокую цагляную агароджу і накіраваўся да падваротні, што выходзіла на Камсамольскую. Вакол было ціха. Адзінае, што трывожыла, — дзіўная бязьлюднасьць гэтай звычайна ажыўленай у такі час вуліцы.
Перабегшы на другі бок вуліцы, Андрэ апынуўся ў іншым двары, дзе таксама нікога не было, адно нейкая старая ў жоўтым халаце сядзела, зьвесіўшы ногі з акна на першым паверсе, і чытала газэту. У наступным двары ён натыкнуўся на міліцыянта, які корпаўся пад капотам аўтамабіля. Дабегшы да аркі, што вяла на вуліцу, Андрэ заўважыў, што машына ня мела колаў і ўсім брухам ляжала проста на асфальце. «Мусіць, не рамантуе, а скручвае што-небудзь», — падумаў Андрэ і выйшаў на апусьцелую вуліцу памерлага гораду.
Раптам у далечыні паказаліся вялікія зялёныя машыны з жаўнерамі. Яны паварочвалі з-за рогу палацу Дзяржаўнай Бясьпекі на Гарадзкі Вал і павольна рухаліся ў ягоным напрамку. Паніка зноў агарнула Андрэ. Цяпер шлях да вакзалу ляжаў толькі празь Пішчалаўскі замак. Ен зірнуў угару, на змрочныя сьцены старой гарадзкой вязыііцы і з жахам заўважыў, што некалькі паверхаў высотнага Архіва Міністэрства Ўнутраных Справаў,
што стаяў побач, ахопленыя полымем. 3 трох шэрагаў вокнаў, якія разам чамусьці ўтваралі правільны квадрат, валіў густы чорны дым.
Андрэ зразумеў: у горадзе адбываецца нешта жахлівае. Сабраўшы апошнія сілы, ён кінуўся ўверх па вуліцы. Куляй узьляцеў на гару, прабег паўз маўклівы замак, агорнуты зьедлівым пахам гару і, ужо ля калюмнаў Рускага тэатру, ён заўважыў, як дзьверы тэатру нечакана адчыніліся і на вуліцу пасыпалі хасыды. Мноства мужчынаў зь вялікімі сівымі бародамі, у чорным адзеньні і шыракаполых капелюшах спускаліся па прыступках, гучна спрачаючыся пра нешта на незразумелай яму мове. «Цікава, — зьдзівіўся Андрэ, — пя ведаў, што ў Рускім ізноў зрабілі сынагогу».
Адышоўшы ад натоўпу мэтраў на сорак, ён раптам пачуў тупат у сябе за сьпінай, а азірнуўшыся, аслупянеў ад нечаканасьці. Чалавек дзесяць у чорных адзеныіях несьліся проста на яго.
— Вось ён! Шлемазел! Хапай яго! — крычаў чарнабровы хасыд, размахваючы сямісьвечнікам — такім самым, які стаяў у бэрлінскай майстэрні Хведара.
Валенрод зь Сьвятаполкам на шаломе падскочылі, як два каты, на якіх раптоўна зваліўся злобны сабака, і панесьліся ў бок Незалежнасьці. Выскачыўшы на рог праспэкту, яны ўбачылі сваю ранейшую пагоню. Тыпы ў шэрых гарнітурах стаялі каля казыно і палілі з дзяўчатамі.
— Дык вось жа ён! Прусак недабіты! — закрычаў адзін.
Пераляцеўшы на іншы бок Незалежнасьці, празь імгненьне яны ўжо несьліся ўніз па Ва-
ладарскага. Прабягаючы паўз пабітую вітрыну крамы за рогам палацу Пошты Андрэ пабачыў, як перад ім на вуліцу, зьнянацку, як гарох, пасыпаліся глёбусы разнастайных памераў. Ён спатыкнуўся на адзін і ледзь не пакаціўся кулём па ходніку, але ўсё ж цудам утрымаўся на нагах і пабег далей. Пагоня, аднак, таксама спатыкнулася на глёбусы, што на нейкі час яе затрымала.
Да вакзалу было ўжо блізютка. Андрэ збочыў на Маркса, карацейшым шляхам перасек сквэр, але, выскачыўшы на Кірава, раптам убачыў шырокую, вышынёй з чалавека, траншэю, якая ішла ўпоперак вуліцы, цалкам перакрываючы подступы да вакзалу. Ен зразумеў, што патрапіў у пастку. 3 бакоў навісала каменная цясьніна, a ззаду яго наганяла пагоня.
Заўважьгўшы побач дзьверы, ён кінуўся да іх, убег усярэдзіну і нечакана апынуўся ў той самай краме, дзе ўчора купляў гарэлку. Тут паранейшаму было поўна народу. Тыя ж п’яныя гуны, якіх ён бачыў увечары, усё гэтак жа стаялі ў чарзе ў вінны аддзел. Праўда, цяпер памяшканьне здавалася моцна пракураным. Мабыць, гуны палілі ўсю ноч, у чаканьні яго. Шызы густы цыгарэтны дым, зьмешваючыся з бляклым дзённым сьвятлом, што пранікала праз запыленыя вітрыны, падымаўся пад столь залі, хаваючы ў зьедлівым тумане капітэлі карынфскіх калюмнаў. 3 крыкамі:
— За мной гоняцца! Прапусьціце мяне без чаргі! — ён пачаў праштурхоўвацца да прылаўка.
Гуны ў краме незадаволена загаманілі, але, не зьвяртаючы ні на каго ўвагі, ён упарта лез
наперад і, калі, нарэшце разапхнуўшы ўсіх, праціснуўся да прылаўка, са зьдзіўленьнем убачыў за ім замест учорашняй млявай гандляркі трох вялікіх мужыкоў з велізарнымі сівымі бародамі. Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса ён пазнаў адразу. Трэцім у кампаніі клясыкаў чамусьці быў non у праваслаўнай рызе з высокім каўпаком на засаленай, мабыцьдаўно ня мытай, галаве.
— Дайце мне пляшку гарэлкі і два сыркі «Дружба»! Толькі хутчэй! За мною пагоня! — закрычаў Андрэ і працягнуў Марксу дзесяць тысяч адной паперкай.
— «Дружбу» табе?! — Карл нахмурыў бровы, злосна зыркнуў на перапалоханнага Сьвятаполка і раптам гнеўна залямантаваў, заматляўшы барадой: — А гаўна на лапаце ня хочаш!?
— Найн! Найн! Вы мяне няправільна зразумелі! Я ж свой! — у жаху і амаль у гістэрыцы закрычаў Андрэ. — Я чытаў «Маніфэст», «Фаўста» Гётэ, і «Тэзысы пра Фэербаха», і прывідаў, што па Эўропе блукаюць, прызнаю!
— Вярні шалом, паскуда! — грозна ляснуў Карл Маркс і скасавурыўся на Энгельса.
Фрыдрых выглядаў добрым сьледчым. Ён, ня кажучы ні слова, з загадкавай германскай ухмылкай пазіраў на Андрэ, пагладжваючы вольнай рукой сваю раскошную бараду. На вялікім яго пальцы красаваўся здаравенны масонскі пярсьцёнак, з трохкутніка якога, пабляскваючы нядобрым сьвятлом, на шалом паглядала яшчэ адно — дыямэнтавае — вока.
Сьцяміўшы, што тут ён разуменьня ня знойдзе, Андрэ кінуўся да папа:
— Ойча! За мной гоняцца хасыды! Дапамажыце мне! Яны вось-вось уварвуцца сюды! Дайце мне бутэльку «Белай Русі» і два плаўленыя сыркі «Дружба»!
Але той паглядзеўшы на яго гэтак жа гнеўна, як і Карл, глыбокім царкоўнаславянскім басам прасьпяваў:
— На сьвятую Русь замахнуўся? Немчура! Гніда! Сука! Анатэма табе! — з гэтымі словамі ён выцягнуў з-пад прылаўка валёнак і стукнуў ім Валенрода па пысе. Потым размахнуўся і стукнуў мацней.
Гуны, што стаялі за сьпінай, абурана загаманілі і, выхапіўшы загадзя прыхаваныя валёнкі, з крыкамі: «Фашыст! Сыяніст! Масон! Самазванец!» — рушылі на Андрэ. Адскочыўшы ад прылаўку, той хацеў быў кінуцца да дзьвярэй, але шляхі да адступленьня былі адрэзаныя. 3 думкаю: «Куды ж падзеліся тыпы ў шэрых гарнітурах? Лепш бы яны зараз забралі мяне!» — ён пачаў пасоўвацца да сьцяны. Але тыпаў не было. Жах ахапіў Андрэ. Натоўп набліжаўся, трымаючы валёнкі напагатове. Нарэшце наперад выскачыўучорашні аднавокі тып з забінтаванай галавой і з крыкам: «Гэта Ka­ro ён сабакам назваў?!» — размахнуўся і...
— Шайзэ! Нісянеціца! Цьху! Маразм! Проста крэтынізм нейкі! Якая лухта сьніцца! — Андрэ сядзеў на ложку ў кватэры Ягора. За вакном пачынала віднець. У пакоі было спакойна, толькі ціканьне настольнага гадзіньніка парушала цішыню сваім гіпнатычным разьмераным «ціктак», «цік-так...»
— Глупства! Які маразм! — Андрэ ніяк ня мог супакоіцца. — Трэба ж, такі ідыятызм! I прычым тут валёнкі? — ён падняў з падлогі падушку, павярнуўся на іншы бок і, паляжаўшы пару хвілінаў, зноў заснуў.
Раніцай ён выраійыў болып не затрымлівацца ў Менску. Разьвітаўшыся зь Ягорам, ён высунуўся з пад’езду, агледзеўся і, не заўважыўшы нічога падазронага, пайшоў да аўтобуснага прыпынку. Па дарозе ён пэрыядычна азіраўся назад, але хваста за ім не было.
Сёныія горад выглядаў больш прыветным, чым учора ўвечары. Зьзяла сонца, на Кастрычніцкім пляцы не было ніякіх маніфэстантаў, а за столікамі вулічных кавярняў мірна сядзела стракатая публіка. Палац Дзяржбясьпекі красаваўся ў сваім ярка-жоўтым гарнітуры, маладыя людзі пілі піва з паўтарачак на лаўках каля помніка Дзяржынскаму, а на высотным архіве Міністэрства Унутраных Справаў, піто стаяў побач зь нізенькім, нібыта прыплюснутым Пішчалаўскім замкам, не было ніякіх сьлядоў начнога кашмару.
На плошчы Брамаў два безгаловыя арыстакратычныя тулавы па-ранейшаму прыгажэлі сваімі аксэльбантамі, ордэнамі, падвязкамі, накладнымі кішэнямі ды карункамі. А вакол іх тысячы няўрымсьлівых ліліпутаў сьпяшаліся да электрычак, крамаў, рэстарацыяў, банкаў, заводаў ды іншых карысных установаў.
Даехаўшы на тралейбусе да Усходняга вакзалу, Андрэ подумкі пасьмяяўся з учорашніх страхаў, купіў квіток на бліжэйшы аўтобус, нейкую газэтку ў дарогу і рушыў на Магілёў.
Крыжачок
I А дарозе зь Менску надвор’е сапсавалася, таму калі Андрэ выйшаў у Магілёве на плошчы Леніна, падаў непрыемны ліпкі дожджык. Нідзе не затрымліваючыся, ён адразу накіраваўся на прыпынак маршруткі, каб дабрацца на ёй да хаты — невялікай кватэры, што месьцілася ў адным з спальных раёнаў.