Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
— Выцягвай шклянкі! Стрэс трэба зьняць!
—А!!! Цяпер я разумею, у чым рэч! Вядома ж, гэты прускі шалом! А ці ведаеце вы, Андрэй Міхайлавіч, як ставіліся Карл Маркс і яго верны паплечнік Фрыдрых Энгельс да германскага імпэрыялізму?
— Цудоўна ставіліся! Самі імпэрыялістамі былі! Лічылі, што місія немцаў — цывілізаваць славянскія плямёны. Пачытай Бярдзяева! A інтэрнацыянал — гэта так, інструмэнт.
—Ды ну! Ня можа быць! Вось я табе зараз зацытую!
Ягор выйшаў у пакой, неўзабаве вярнуўся з маленькай кніжкай і, адгарнуўшы, пачаў чытаць:
— Галоўны недахоп усяго папярэдняга матэрыялізму — улучна з фэербахаўскім — у
тым, што прадмет, рэчаіснасьць, пачуцьцёвасьць бярэцца толькі ў форме аб’екта, або ў форме сузіраньня, а не як чалавечая пачуцьцёвая дзейнасьць, практыка — не суб’ектыўна. Адгэтуль і павялося, што дзейны бок, у супрацьлегласьць матэрыялізму, разьвіваўся ідэалізмам, але толькі абстрактна, бо ідэалізм, у прынцыпе, ня ведае сапраўднай, пачуцьцёвай дзейнасьці.
— Ну і прычым тут германскі імпэрыялізм?
— А чорт яго ведае! Я і сам не дапіраю! — адказаў Ягор. — Калі хочаш, пайду паклічу Карла і Фрыдрыха! Напэўна, яны зараз у пад’езьдзе: прыліплі вушамі да дзьвярэй і, пераплёўшы бароды, слухаюць, пра што мы гаворым! Хай растлумачаць, што яны тут панапісвалі!
— Хопіць крыўляцца! Мне зараз не да жартаў! Паслухай, я хачу памыць галаву. A то ўжо сьвярбіць нясьцерпна!
— Якія праблемы? Вунь ванны пакой — ідзі й мый!
—Але ты мусіш мне дапамагчы. Я павінен памыць яе, не здымаючы шалома!
Ягор зьдзіўлена зірнуў на госьця:
— Ня думаў, што тваё захапленьне германскім імпэрыялізмам зайшло так далёка! На гэты конт у Маркса таксама цытата маецца.
— Хопіць мне гэты імпэрыякрэтынізм чытаць! He магу я яго зьняць! Гэта пытаньне жыцьця і сьмерці! Дай лепей шампунь і якую-небудзь клізму!
— Клізма ў мяне толькі літровая.
— Падыходзіць! Болыпай ня трэба!
Ягор дастаў з буфэта дзьве чаркі, расклаў на стале лёгкія прысмакі і, наліўшы гарэлкі, прамовіў:
— Ну што ж, Андрэй Міхайлавіч, я бачу, вы як заўсёды бадзёры, аптымістычны, поўны новых творчых задумаў! За тое, каб у вашай цывілізацыйнай місіі вам таварышавала ўдача!
Ен выпіў, хруснуў марынаваным агурочкам і ўжо сур’ёзна дадаў:
—Апошнімі днямі ў горадзе неспакойна! Дробныя гандляры бунтуюць. Бацька нейкі чарговы ўказец падмахнуў, дык, відаць, кранты ім надыходзяць. Сёньня цэлы дзень на Кастрычніцкай мітынгавалі. Па горадзе шпегі шнараць, ловяць завадатараў. Можа, гэтыя дзьве здані з вуліцы Маркса таксама з ахоўнага ведамства. Падумалі, нейкі бунтаўшчык з-за мяжы вярнуўся.
— Так, Уладзімір Ільліч Ленін! Атрымаў грант германскага генштабу і таемна прыехаў рэвалюцыю рабіць! — раздражнёна адказаў Андрэ.
—А што? — Ягор ажывіўся. — Ты на цягніку прыехаў? Так, як Ленін, на цягніку! Зь Нямеччыны? Зь Нямеччыны! Што грант нямецкага генштабу атрымаў, гэта ў цябе на твары, то бок на ілбе напісана! I восьуяўляеш, шнырыць які-небудзь шпік па горадзе і раптам — ба! якая ўдача! Насустрач Ульянаў уласнай пэрсонай, толькі што зь цягніка выйшаў і накіроўваецца на кансьпірацыйную кватэру! Замаскаваўся, праўда, пад нямецкага обэрштумбамштумобэрфюрэра, у начнік зайшоў пляшачку гарэлкі й два плаўленыя сыркі купіць для цёплай сустрэчы з
таварышамі па партыі. I што ты думаў? Яны на хвост табе ня сядуць? Н-да, баценька, так што цяпер і гэтая яўка праваленая!
Ягор яшчэ раз хруснуў агурочкам і дадаў:
— Трэба вам, Уладзімір Ільліч, часова схавацца ад агентаў ахранкі на кватэры рабочага Мітрафанава! Толькі вось пытаньне, як вам туды незаўважна дабрацца з такім прыкметным гардэробам? Можа, шчаку разам з шаломам забінтаваць? Як быццам зубы ў вас баляць?
—Ня трэба бінтаваць! У мяне для кансьпірацыі паранджа ёсьць!
— Ну, даруйце, Уладзімір Ільліч! Вы ж ня нейкі там Керанскі! Каб ад шныпароўу жаночай сукенцы хавацца! Вы ж павінны разумець сваю адказнасьць перад гісторыяй! Што потым на скрыжалях напішуць? Як нашчадкам патлумачыш гэты далікатны эпізод?
Андрэ разьліў па чарках, выпіў, кінуў у рот лусту плаўленага сырка «Дружба» і, крыху картавячы, прамовіў:
— Так, Ягог Мікалаевіч, вы чэгтоўскі правы! Паганджа адмяняецца! Давайце, пішыце обгашченіе к габочым! Тавагішчы! Улада сатгапа сёньня слабая, як ніколі! Мы, тгудяшчыяся масы, пгі поддегжке дгобных лавачнікаў павінны ўзяць яе ў свае гукі! Газам мы пегаможам! Усе на на штугм гезэдэнцыі тыгана! Гевалюцыя не чакае! Далоў самадзегжавіе!
Ён кінуў у рот агурок і дадаў:
—Давайце, тавагішч Ягог, нясіце сюды ваіпу маглевую павязку, шампунь і клізму! — з гэтымі словамі ён устаў, зайшоў у ванны пакой, а ад-
туль наўздагон крыкнуў: — Пгамедленіе сьмегці падобна!
Мыцьцё галавы з шаломам на ёй аказалася справай няпростай. Спачатку Андрэ нахіліў яе ўніз і заліў унутр ладную колькасьць вады. Потым падняўся і выліў яе назад. Праўда, рабіць гэта ў вопратцы, не намачыўшы яе, выявілася немагчымым, таму пасьля першай спробы давялося распрануцца. Паўтарыўшы гэтую працэдуру некалькі разоў, Андрэ ўзяў клізму і напоўніў яе шампунем. Запусьціўшы раствор пад шалом, ён пачаў круціць яго вакол галовы — управа, улева, уверх, уніз — пакуль шампунь не намыліў валасы. Пасьля ён у некалькі прыёмаў змыў яго і папрасіў у гаспадара кватэры фэн.
Усё гэтае дзейства суправаджалася даволі зьедлівымі камэнтарамі Ягора Мікалаевіча, які ў нейкі момант нават усумніўся ў псыхічнай адэкватнасьці Ільліча і яго здольнасьці ўзначаліць рэвалюцыйныя масы. Але вырашыўшы, што лепшага кандыдата на ролю лідэра партыі на сёньняшні дзень у іх усё адно няма, працытаваў рэпліку зь вядомага фільму, маўляў, кожны мае свае слабасьці, аднак неабходна зрабіцьусё магчымае, каб ні працоўныя з заводзкіх ускрайкаў, ні дробныя гандляры, ні таварышы па партыі ніколі не даведаліся, якім чынам іх правадыр мые галаву.
Высушыўшы фэнам валасы, Андрэ яшчэ нейкі час пасядзеў зь Ягорам на кухні. Яны дапілі гарэлку, абмеркавалі сытуацыю ў краіне, пляны рэвалюцыйных дзеяньняў на заўтра і пайшлі спаць. Упершыню за апошні тыдзень у Андрэ
зьявілася магчымасьць адпачыць у нармальнай чалавечай пасьцелі. Ён нарэшце распрануўся, ссунуў падушку ў кут шырокага ложку, лёг па дыяганалі, каб не ўпірацца шаломам у драўляную сьпінку і падумаўшы, як добра, што хваляваньні апошніх дзён ужо за плячыма, заснуў салодкім глыбокім сном.
— Вось ён! Сучара!
-Дзе?
—Ды вунь! У шаломе! Хапай яго!
Андрэ абярнуўся на крык і ўбачыў у мэтрах пяцідзесяці перад сабой двух учорашніх тыпаў у шэрых гарнітурах! Яны глядзелі на яго злосна і ва ўпор, нібыта два ганчакі ў прадчуваньні паляўнічай забавы. He вагаючыся ні сэкунды, ён згроб у абярэмак сваіх анямелых ад нечаканасьці плюшавых ільвоў і з усіх ног кінуўся ўцякаць!
Андрэ бег па плошчы, а пад шаломам куляліся думкі: «Божа! Навошта я тут зноў апынуўся? Чаму папёрся на Кастрычніцкі пляц! Мяне ж папярэджвалі: тут неспакойна! Шпегаў больш за маніфэстантаў! Яны ж ужо гадзіну гаўкаюць у мэгафон, каб усе разыходзіліся! Было ж зразумела, зараз пачнецца хапун! Вялікія чорныя машыпы! Яны ўжо тут! Але чаму іншых пакуль не хапаюць?! Чаму толькі мяне?!»
Ён уляцеў у арку на Энгельса і пабег праз двор да праходу насупраць. Пагоня неслася сьледам. Ён чуў за сыіінаю яе азартныя крыкі:
— Жвавы ганс трапіўся! Нічога! He ўцячэ, тэўтон хрэнавы!
Двор быў бітма застаўлены аўтобусамі зь людзьмі ў чорных бронекамізэльках і з каскамі на галовах. 3 плошчы, што засталася ззаду, даносіўся гуд тысяч галасоў. 3 гукаўзмацняльнікаў грала «а я лягу-прылягу» і іншая вясёлая музыка, якую ўключылі адмыслова, каб заглушаць выступоўцаў, а мэгафоны ўжо які раз запар паўтаралі адну і тую ж фразу:
— Грамадзяне! Ваш мітынг несанкцыянаваны! Зараз жа разыходзьцеся! У адваротным выпадку ў дачыненьні да вас будзе ўжытая сіла!
Дабегшы да аркі, Андрэ нечакана наляцеў на бамжа, які выходзіў з падземнай прыбіральні, трымаючы ў руках дзьве торбы пустых пляшак. Адна зь торбаў выпала, і бутэлькі, бомкаючы, пасыпаліся на тратуар.
—Ах ты пэдэраст! — пачулася ўсьлед, але часу аспрэчыць гэтае сьцьверджаньне або ляснуць па пысе не было. Выскачыўшы на Леніна, Андрэ хацеў кінуцца да праспэкту, але ўбачыў, што яго ўжо ачапілі. АМАГІ двума шэрагамі перакрываў тратуар, не выпускаючы нікога з пляцу. Заставаўся адзін варыянт — бегчы ў бок Інтэрнацыянальнай. Галопам праскочыўшы па бульвары, ён вылецеў на рог ля гатэлю «Эўропа», але заўважыўшы, што ўся Інтэрнацыянальная застаўленая вялікімі зялёнымі грузавікамі з жаўнерамі, збочваць на яе ня стаў, а рушыў далей, у бок вуліцы Рэвалюцыйнай.
Каля ратушы ён кінуўся ўлева, перабегшы дарогу калёне вялікіх грозных машынаў. Гэта было мясцовае вынаходніцтва — аўтазакі, вязьніцы на чорных МАЗах. Яны прызначаліся
для дэманстрантаў і зьяўляліся заўсёды, калі ў горадзе было неспакойна. На Рэвалюцыйнай Андрэ краем вока заўважыў, што пагоня крыху адстала. Тыпы ў шэрым стаялі на другім баку Леніна і чакалі, пакуль праедуць чорныя тупарылыя будкі.
Гэтая акалічнасьць давала невялікі запас часу. Hi жаўнераў, ні АМАПу, ні мінакоўу гэты момант на Рэвалюцыйнай не было відаць. Андрэ зразумеў, што можа скарыстацца з сытуацыі, даўпіы нырца ў які-небудзь двор. Прабегшы яшчэ крыху, ён рэзка збочыў улева і апынуўся ў вузкім падворку між двума высокімі дарэвалюцыйнымі дамамі. Пабачыўшы ў канцы двара адчыненыя дзьверы, ён, ні сэкунды ня думаючы, спусьціўся па прыступкахі, праскочыўшы караценькі калідор, апынуўся ў цёмным напаўпадвальным пакоі.
Сэрца шалёна білася, быццам спрабавала выскачыць з грудзей. Лёгкія прагна хапалі паветра, але ён усё роўна задыхаўся, як выкінутая з вады вялікая рыбіна, што ляжыць на пяску і бездапаможна рухае жабрамі, але ня можа пазбыцца ўдушша.
Крыху супакоіўшыся, Андрэ агледзеўся. Ен знаходзіўся ў невялікім пакоі бяз вокнаў зь невысокай пажоўклай стольлю. Са столі зьвісала лямпачка без абажура; хоць яна й давала крыху сьвятла, памяшканьне ўсё роўна здавалася цёмным. Ля сьцяны стаяў стары канцылярскі стол з крэслам, побач зь імі ляжалі кардонныя скрыні. У куцс віднеліся дзьверы ў наступны пакой. Даўно не фарбаваныя сьцены былі пакрытыя мудрагелістымі разводамі ад вадзяных падцёкаў. Дзе-нідзе іх прыкрывалі плякаты з