Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Сэрца-птушка зноў білася ў ягоным мозгу. Цяпер яна павялічылася да памеру шафы і грукатала ў ёй, нібыта ў вялікай драўлянай клетцы. Раптам звонку ўсё сьціхла. Мінула доўгая бясконцая хвіліна.
— Тук! Тук! Тук!
— Хто там?
— Шалом!
— He патрэбны мне ваш Шалом! Мой шалом у мяне!
— Сьвятаполкушка! — гэта быў голас старца. — Апошні раз па-добраму прашу! Здымі шалом! He шукай новага жыцьця! Няма яго!
Андрэ маўчаў.
— Здымай шалом! Валенродзік дамарошчаны!
— Зубы пачысьці! Рэгістратар рагаты!
—Ах ты...
—Абвяшчаю вас мужам і жонкай! Цяпер можаце пацалавацца!
На вуліцы ізноўусё сьціхла. Толькі дождж паранейшаму шаптаў сваё манатоннае — шшшшШШШПІШШ-ШІПШШШШШПІШ	
Раптам рэзкі глухі ўдар прабіў цішыню. 3 драўлянага нутра дзьверцаў выскачыла доўгае лязо касы і праткнула прыцемкі шафы зусім блізка ад твару Андрэ. У жаху ўскочыўшы, ён кінуўся да лазу, што вёў у наступную шафу. Каса вынырнула вонкі, але тут жа выскачыла ў іншым месцы, на шчасьце, нашмат вышэй за яго галаву. Аказаўшыся ў суседняй шафе, Андрэ выпрастаўся ва ўвесь рост і прыціснуўся да бакавой сьценкі. Наступны ўдар ізноў лёг зусім блізка. Андрэ ўпаў на дно і папоўз назад. У паніцы ён пачаў кідацца з шафы ў шафу. Але жонка з тупой упартасьцю дзіравіла яго маленькую цёмную прастору ўсё ў новых і новых месцах. Адзін з удараў амаль дастаў яго, але прыйшоўся па хвасьце Валенрода. Той завішчаў мэталічным звонам, і каса зноў выскачыла на вуліцу. «Божа! Якое ідыёцкае, бязглуздае вясельле!» — асуджана мільганула ў галаве. У поўным адчаі Андрэ лёг на дно спальнай шафы. Жонка, быццам адчуўшы яго паставу, утыкнула касу туды ж, але сантымэтраў на трыццаць вышэй. Наступны ўдар быў дакладнейшым. Заставалася сантымэтраў дзесяць. «Усё! Зараз мой!» — ён увесь сьціснуўся, прыгатаваўся. У галаве чамусьці прамільгнуў бар у Боне і кельнэрка ў вышываным пярэдніку з куфлем халоднага піва...
...Мінула сэкунда, дзьве, тры...
Раптам шафа здрыганулася і тузанулася кудысьці ўбок.
— Вось падла, цяжкая!
— Мыліцай! Мыліцай яе падчапі!
—Я табе пакажу гніду рагатую! 3 рота, бачце, у мяне сьмярдзіць! «Лакалютам» пачысьці! Я іх, па хуй, кожны дзень гарэлкай палашчу!
Шафа, скрыгочучы па бэтоне драўляным дном, рьгўкамі рухалася ў невядомым напрамку, а з вуліцы даносіліся нейкія дзіўныя незнаёмыя галасы.
— Ну, бля, немчура, за казла адкажаш!
— Выродцам аднавокім мяне назваў, педэраст!
— Я пакажу, хто тут акупант і русішэ швайн! Ты ў мяне маскаля барадатага надоўта запомніш!
— Давай наверх шафу зацягнем! 3 моста скінем!
—Ды ну яго ў дупу! Надта цяжкая! Лешп з прычалу ў Дняпро кульнём!
Андрэ адчуў, як піафа нахілілася ды панаўзла кудысьці ўніз. Празь некалькі сэкундаў яна ўва штосьці ўперлася і замерла.
—Давай на рабро паварочвай! Кантаваць лягчэй, чым цягнуць!
—Зьнізу, зьнізухапай! Падымай! Майна! Віра!
Шафа павалілася на бок, затым паднялася на рабро і праз імгненьне стаяла ўжо на даху. Потым зноў упала на бок, зноў на рабро, на ногі, на бок, на рэбра, на дах.
— Во, сука прыдурашная! Сапраўдную бамбёжку ўчыніў!
— Колькі, падла, пустой тары пабіў! Тысяч на дзесяць!
— I дзе ён столькі галоваў набраў? Усіх засранец расхуячыў! Ледзь нагу мне не адбіў!
—Херам вузкавокім мяне абазваў! Развялося, бачце, кітайцаў з таннымі аднаразовымі фугасамі!
—I славяне яму не падабаюцца! Ну, ты ў мяне сёньня ў Дняпры, паскуда, паплаваеш!
Шафа паварочвалася на рабро, спадала на дах, станавілася на ногі. Андрэ круціўся, быццам вавёрка ў дурацкім коле, спрабуючы ўтрымаць паставу, каб пе апынуцца да нізу шаломам.
—Худой клячай мяне абазваў! Морда не падабаецца! Іншую нявесту яму падавай! Добра, што адскочыць пасьпела! A то галаву прасам да бэтону так бы і прыхуячыў! На хрэн мне такі жаніх прыпадачны здаўся!
— Разьвялося, бля, адмарозкаў! Каскі тэўтонскія надзелі і ходзюць! Ужо нават ноччу пад мостам нельга спакойна выпіць!
—Культурны, сука, адпачынак у парку спаганіў! Цэлую бутэльку «Крыжачка» разьябошыў!
—Яшчэ крыху! Ну... яшчэ! Майна! Віра!
Шафа кульнулася апошні раз, упала на сьпіну і замерла...
—Давай з размаху на адзін, два, тры!
— Паплавай крыхуў Дняпры, ідал хрэнавы!
Андрэ адчуў, як усё разам зь ім прыпаднялося, сьвет наўкола захістаўся, паплыў у адзін бок, потым у другі. Качнуўся яшчэ раз і... перакуліўшыся ў бездань, паляцеў уніз... і рухнуўува штосьці цяжкое і ледзяное... ГІачуўся ўсплеск, і з усіх бакоў у яго маленькі каўчэг хлы-
нула вада... халодная, апякаючая скуру вада... Яна імкліва запаўняла прастору, зацягваючы яго, шалом, ільвоў у сваё бяздоннае, каламутнае нутро. Андрэ зрабіў апошні глыток яшчэ не заваяванага вадой паветра і пачаў ліхаманкава, здранцьвелымі пальцамі адчыняць засаўку на дзьверцы, каб паспрабаваць выбрацца з шафы. У гэты момант залатая рыбка на гербе шалома раптам старпянулася, пачуўшыся дома, і вільнуўшы хвастом, зьнікла ў чорнай муці Дняпра. Сьвятаполк з Валенродам кінуліся былі яе лавіць, але тут жа счапіліся паміж сабой.
—Гэта мая рыба!
— На Клязьме твая рыба!
Апошняе бульканьне, якое Андрэ чуў, вынырваючы з шафы: «Хапай яе! Сыходзіць, сволач, сыходзіць!» У наступны момант ягоная галава выскачыла з вады, і, зрабіўшы глыбокі ўздых, ён ужо плыў да берага. Першае, што ён убачыў, выбраўшыся з Дняпра, — тры постаці: кульгавы з мыліцай, нехта маленькі ў спартовых нагавіцах і баба ў чорнай хустцы — беглі ўдалечыні па алеі парку ў бок гораду. Ільвоў на шаломе ўжо не было. Зь неба імжэў дробны дождж. Холад і вецер прабіралі наскрозь, але нейкая незразумелая радасьць перапаўняла Андрэ. Ён прагна, быццам чалавек, што вярнуўся з задушлівых водаў, з асалодай удыхаў паветра гэтай вільготнай позьняй восені, аўнутры яго граў, грэючы душу, стары напаўзабыты матыў — «Вясновыя сьпевы Звышчалавека»...
Славяне, якія ў гэты раньні час ехалі па мосьце праз Дняпро першым тралейбусам, сталі сьведкамі дзіўнай карціны. Нейкі чалавек у залатым прускім шаломе, узьняўшы рукі да неба, у самоце танчыў у цемры пад дажджом. А час ад часу перадсьвітальную цішыню над Дняпром праразаў яго гучны голас, што раствараўся ў вышыні:
-Я Вярнуўся!!!!!!!!!!!!! Шалом!!!!!! HE ЗДЫМУ!!!!! НЕеее ЗДыымууууууууу!!!! ПАЙШЛІііі ВЫыыыыыыыыыы ўсееее!!!! УСЕЕЕ, УСЕЕЕ, УСЕЕЕееееее НАааа ХУуууйййййй!!!!!!ййййй ЙЙЙЙ’ п f t п п I "ЙЙЙЙ” П П ШIШШП Ш
Працяг будзе...
Зьмест
Чылійскае чырвонае	3
Егермайстар	42
Фінляндыя	81
Крупнік	135
Скарб Радзівілаў	179
Белая Русь	200
Крыжачок	228
Ідал вярнуўся	288
Клінаў, A.
К 49 Шалом : ваенны раман/ Артур Клінаў — Мінск : I. П. Логвінаў, 2010. — 334 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»),
ISBN 978-985-6991-08-3.
Раман Артура Клінава «Шалом» — ня проста чарговы літаратурны бэстсэлер. Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці існуе сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славян, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўра ў месяц, зразумееце, як трэба паводзіць сябе ў выцьвярэзьніку й што рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, non і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць сарваць яго з вашай галавы.
Прачытаўшы «ваенны раман» Клінава «Шалом», магчыма, вы зробіце адзіна слушны выбар: вырашыце надзець на галаву шалом і больш ніколі яго не здымаць.
УДК 882.6
ББК 84(4Бен)
кнігарня
Л О Г В I н
•	самая лепшая мастацкая літаратура Ьеларускіх і замежных аўтараў
•	кнігі па філасофіі, паліталогіі, сацыялогіі, гісторыі, мастацтве
•	імпрэзы: лекцыі, сустрэчы з пісьменнікамі, канцэрты, дыскусіі
•	хуткасны бесправадны інтэрнэт
•	выдавецкія і паліграфічныя паслугі
Прыходзьце кожны дзень з 10:00 да 22:00
Праспект Незалежнасці, 37а
Тэлефоны:
+375 17 290 63 06
+375 29 667 47 57
+375 29 137 06 62
books@logvinau.by
Літаратурна-мастацкае выданьне
Клінаў Артур Аляксандравіч
ПІАЛОМ
Раман
Рэдактар: Марыя Мартысевіч
Карэктура: Алена Пятровіч, Віктар Жыбуль Вокладка: Сяргей Ждановіч Вёрстка: Сяргей Кандраценка
Падпісана ў друк 08.12.2010. Фармат 84x108/32. Афсэтны друк. Папера афсэтная. Гарнітура Baskerville. Ул.выд. арк. 17,54. Наклад 700 асоб. Замова 1820.
Выдавец I. П. Логвінаў. Пр-т Незалежнасці, 19-5, 220050, г. Мінск. ЛН 02330/Э494468 ад 8.04.2009 г. logvinovpress@mail.ru
Друк ТДА «НоваПрынт». ЛП 02330/1552786 ад 25.02.21X19.
Вул. Геалагічная, 59-4-10, 220047, г. Мінск.
РАМАН ЙРТУРА «ЛІНАВА "ШАЛПМ” НЯ ПРПСТА ЧАРГПВЫ ЛІТАРАТВРНЫ БЗСТСЗЛЕР. ГЭТА КНІГА. ЯКАЯ ПРЫМЫСІЦЬ ВАС ПА-ІНШАМЫ ЗІРНУЦЬ НА НАШ СЬВЕТ. Прачытаышы яе. ВЫ НАРЗШЦЕ ДАВЕДАЕЦЕСЯ, ЦІ ІСНУЕ СЗНС ЖЫЦЬЦЯ. СПАСЬЦІГНЕЦЕ ТАЯМНІЦЫ ПРАКЛЁНУ СЛАВЯН, НАВУЧЫЦЕСЯ ЗАРАБЛЯЦЬ ДВАЦЦАЦЬ ТЫСЯЧ ЗЎРА Ў МЕСЯЦ, ЗРАЗУМЕЕЦЕ. ЯК ТРЗБА ПАВОДІІЦЬ СЯБЕ Ў ВЫЦЬВЯРЗЗЬНІКУ Й ШТО РАБІЦЬ, КАЛІ ДА ВАС ДАХАТЫ АДНВ ЗА АДНЫМ ПРЫХПДЗЯЦЬ ПАЖАРНІК, УЧАСТКОВЫ МІЛІЦЫЯНТ. ЦЕШЧА, ППП І ГРАМАДЗЯНІН У ШЗРЫМ ПАЛІТО. ВЫ ДАВЕДАЕЦЕСЯ, ЯК МЫЦЬ ГАЛАВН. HE ЗДЫМАЮЧЫ ШАЛОМУ, І ШТП ТРЗБА АДКАЗАЦЬ ЛЮДЗЯМ, ЯКІЯ ЎСЁ Ж ТАКІ КВЧУЦЬ
САРВАЦЬ ЯГО 3 ВАШАЙ ГАЛАВЫ. Прачытаўшы ‘ВАЕННЫ раман" Клінава “Шалпм", магчыма. вы ЗРВБІЦЕ АДЗІНА слушны выбар: ВЫРАШЫЦЕ НАДЗЕЦЬ
НА ГАЛАВУ ШАЛОМІ БПЛЬШ НІКОЛІ НГО HE ЗДЬІМАЦЬ.
МІНСК2ОП
U
IE U
X 13 1E>
*
*