Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
— Так! Так! Ен ужо тут! Задавайце хутчэй пытаньні! — ажывіўся Барыс Фадзеіч. — Таварыш Мярэсьеў, хто гэты невядомы шкоднік, які зрэзаў сёньня фікусы ў маім кабінэце?
Элеанора, Фадзеіч, заўхоз і Альгерд Браніслававіч моўчкі ўтаропіліся на Швабру. Той нейкі час сядзеў нерухома, але потым схамянуўся, і певень, якога ён трымаў кончыкамі пальцаў, ледзь прыкметна заварушыўся.
— Піша! Піша! Ужо піша! — захваляваўся Фадзеіч. — Чытайце, што там!
—Не...Нее...Нееп...
— «He пізьдзі» ці што?
—Ды не! Якое «не піздзі»! Апошняя літара лацінскае R! I яшчэ адна!!! Ён напісаў HERRI
—Гэтаўякім сэнсе «хер»? Элеанора Якубаўна, распіыфруй, што азначае гэты «хер»?
— «Хер» па-нямецку — пап, Барыс Фадзеіч.
— Таварыш Мярэсьеў, вы не маглі б удакладніць вашае выказваньне? «Хер» у сэнсе «хер» альбо ў сэнсе «пан»?
Саламяны пеўнік ізноў заварушыўся і на аркушы паперы зьявілася новае слова, напісанае вялікімі кірылічнымі літарамі: ДУРАНЫ
— Вось бачыце, я ж казала: за гэтым стаіць дурань! — зашчабятала Якубаўна. — Значыць, «хер» у сэнсе «хер»!
— Тое, што за гэтым стаіць нейкі хер маржовы, я і сам ведаю! — раздражнёна працадзіў Фадзеіч. — Таварыш Мярэсьеў, а ці нельга падрабязьней? Што за хср? Адмысловыя прыкметы? Судзімасьці? Прапіска? Дзе хаваецца?
Усё ізноў наглядзелі на Швабру. Той сядзеў бледны й нерухомы хвіліны дзьве, потым здрыгануўся, і певень у яго руках хутка-хутка загойсаў, пакідаючы на аркушы адно за другім словы: Рака... Шафы... Бомба... Рагатыя машыны... Галубы сруць...
— Я ж казаў, трэба Крупскую выклікаць. Ад Мярэсьева ні храна толкам не даб’есься, — прашаптаў заўхоз на вуха Фадзеічу.
— Таварыш Мярэсьеў, а ці цяжка самалётам бяз ног кіраваць?
— Што там?
— Ноч... Мароз... Немцы наўкол... Ногі ў лесе засталіся...
— Што вы за глупоты ў яго пытаеце! У самалёце ўсё роўна пэдаляў няма!
—А чым жа ён тады тармозіць?
—Таварыш Мярэсьеў, а калі нашы прыйдуць? — нечакана ляснуў Альгерд Браніслававіч.
— Гэта што яшчэ за «нашы»? — грозна зароў Фадзеіч.
— Цішэй, цішэй, панове! Гэта я так, для падтрыманьня размовы! Усё роўна Швабра нічога ня чуе!
Тым часам рукі мэдыюма зноў заварушыліся, і на аркушы зьявілася словы: Чацьвер... Дняпро... Ідал вернецйо...
—Які такі ідал?
— Можа, ён мае на ўвазе ідала, якога славяне ў Дняпро кінулі?
— Пры чым тут, на хрэн, славяне?
— Кажуць, гэта адбылося, калі Уладзімір паганцаў хрысьціў. Калі ідал па Дняпры плыў, ён праклён ім паслаў. Ад таго часу ў славянаў усё праз дупу пайшло!
— I то праўда, у славянаў усё праз дупу! Таварыш Мярэсьеў, у мяне да вас просьба, — лісьліва прамовіў Фадзеіч. — Калі ласка, ні Іосіфу Вісарыёнычу, ні Каўцкаму, ні Хрушчову не распавядайце, што ў нас тут фікусы абрэзалі. Бо засьмяюць. А я потым магарыч вам прастаўлю!
У пакоі завісла доўгая, ватная цішыня. Раптам пад сталом зноў нешта гучна грукнула. Ад нечаканасьці ўсе здрыгануліся, а Швабра, ускокнуўшы на месцы, выпусьціў пеўніка з рук і ў непрытомнасьці ляснуўся бокам на падлогу.
—Вось, бля, сволач малахольная! Сэанс сувязі сарваў! Прабачце, таварыш Мярэсьеў! Паглядзіце, зь якім гаўном працаваць даводзіцца! Запаўзайце да нас яшчэ! Заўсёды будзем рады вас бачыць! — Фадзеіч схапіў графін з вадой, прагна спустошыў з рыльца палову яго зьмесьціва і, нічога больш ня кажучы, нэрвова выйшаў з кабінэту.
3 гэтага дня загадам Барыса Фадзеіча ва ўнівэрсытэце былі ўведзеныя строгія захады перасьцярогі. На вокны рэктарскага кабінэту павесілі шыкоўныя, ручной коўкі, мэталічныя краты. Дзьверы замянілі на новыя — з багатай інкрустацыяй каштоўнымі пародамі дрэваў і шматлікімі хітрымі замкамі. А вартаўнікоў абавязалі ўважліва сачыць за ўсімі, хто ўваходзіць у корпус ці боўтаецца па тэрыторыі ўстановы.
Праўда, нічога надзвычайпага ў наступныя дні ва ўнівэрсытэце ня здарылася. Калі пе лічыць таго, што вартаўпік Гаўрыла некалькі разоў па вечарах заўважаў у двары падазроную постацьу чорнай паранджы. Аднойчы ён нават паспрабаваў яе затрымаць і ўжо амаль дагнаў, але двухмэтровая баба нечакана разьвярнулася і засадзіла Гаўрылу між ног з такой сілай, што, пакуль ён курчыўся на зямлі, незнаёмкі не засталося і сьледу.
У горадзе таксама нічога асаблівага не адбывалася. ГІраўда, некаторыя грамадзяне час ад часу заўважалі на вуліцах дзіўную істоту ў чорным балахоне. Некалькі разоў яе бачылі ноччу ў парку непадалёк ад Дняпра, у гаспадарчай
краме на Быхаўскім рынку і каля аўтабазы. Кажуць, калі наступнай раніцай Сямён Сямёныч Налівайка выехаў на сваім пазіку абслугоўваць чарговую аблаву на зайцаў, то адразу за брамай аутабазы ўбачыў гіпсавы бюст невядомага мужчыны, што стаяў па цэнтры дарогі.
Налівайка выйшаў з пазіка і асьцярожна перанёс галаву на ходнік. Калі ж ён зноў сеў за стырно і рушыў далей, вялізная дошка гонару з партрэтамі перадавікоў, што стаяла ля брамы аўтапарку, раптам ляснулася і з грукатам пацягнулася за машынай. 3 таго часу ўсе з Налівайкі пасьмейваліся, дражнячы яго бунтаўшчыком ды баламутам. Ад чаго ён моцна запіў, разьвёўся з жонкай, зламаў нагу, прадаў кватэру, зноў сышоўу запой, вывіхнуў сківіцу, пырнуў нажом трох калхазанаў, разьбіў вітрыну ў гастраноме і неўзабаве ў кашулі для буйных з прыступам белай гарачкі быў адпраўлены ў псыхушку на курс лячэньня.
У Магілёве Андрэ болын ня бачылі. Зрэшты, на гэтую акалічнасьць ніхто не зьвярнуў асаблівай увагі, акрамя жонкі, якая пасьля месяца ягонай адсутнасьці ўсё ж сабралася на ўсялякі выпадак падаць заяву ў міліцыю. Але ёй нечакана патэлефанаваў Яўген, які распавёў, што напярэдадні да яго заходзіў Андрэ. Паводзіўся ён вельмі дзіўна. Папрасіў клізму з шампунем і зачыніўся ў ванным пакоі. Потым ён распавёў, што апошнім часам яго вельмі непакояць ільвы. Равуць на сьвітанку грамчэй за тралейбусы і спрачаюцца пра нейкую рыбу. Яшчэ казаў, што
да яго часта прыходзіць Хведар Міхайлавіч. Сядзе насупраць, закіне нага на нагу і моўчкі за ім назірае. А галубы, што гняздуюць зьверху, гадзяць яму проста на галаву і элегантны шэры гарнітур. Але той, ніякай увагі на іх не зьвяртаючы, пасядзіць гадзінкі дзьве, выцяне насоўку, страсе з плечаў птушыны памёт і, нічога ня кажучы, моўчкі сыходзіць.
Потым Андрэ нешта доўга прапаведаваў панямецку. Але паколькі Яўген гэтую мову ведае слаба, то ўсё, што ён зразумеў, — мост, вайна, славяне, нейкая місія, новае жыцьцё ды няшчасныя выродцы. Затым пазычыў крыху грошай, сказаў, салетры трэба купіць, сабраў усе трохлітровыя слоікі, што былі ў кватэры, і, апрануўшы паранджу, выйшаў на вуліцу.
Месяца гэтай ноччу над горадам не было. Ужо некалькі дзён цяжкая коўдра з хмараў накрывала яго, таму вуліцы, якімі самотны падарожны ішоў да Дняпра, хавалісяў цемры. Гэтая акалічнасьць радавала Андрэ. Чорная тканіна распускалася ў чорным чэраве двароў, робячы яго амаль непрыкметным. Толькі зрэдку, калі на шляху траплялася бязьлюдная вуліца, паранджа па-выкрывальніцку мільгала бясформенным сылюэтам у сьвятле ліхтароў, але тут жа імкліва зьнікалаў цемры чарговай падваротні.
Двор, яшчэ двор. Тры гадзіны ночы. Марозу няма, але волка. Вуліца. Кароткая перабежка. Ізноў цёмны падворак. Ісьці вельмі нязручна. У руках два трохлітровыя слоікі, даверху набітыя трытуолам. «Чорт. Паранджа блытаецца
пад нагамі. Галоўнае — не спатыкнуцца, не кульнуцца ўніз, інакш усё адбудзецца тут і цяпер, — мільганула ў галаве. — Па-ідыёцку тупа і недарэчна. Засталося зусім няшмат. Хутка Дняпро. Так! Сёньня! Толькі сёньня! Цягнуць далей нельга. Трытуолу хапае. Зраблю ўсё гэтай ноччу».
Андрэ вызірнуў з падваротні на шырокую асьветленную вуліцу. «Здаецца, нікога. Чорт, колькі тут ліхтароў, — ён выскачыў з прыцемкаў і кароткімі крокамі пабег да нраёму між дамамі пасупраць. — Дзякуй Богу! Ніхто не заўважыў! Так, толькі сёньня! I так ужо зацягнуў. Рызыкую. У любы момант якая-небудзь сабака на шафы можа натыкнуцца. Адчыніць — а там слоікі з трытуолам. А раптам ужо знайіплі? Зараз прыйду, а там засада! Хопіць. Пара канчаць! Сёньня пастаўлю кропку!»
Да Дняпра было ўжо блізка. Наперадзе — вузкі пешаходны масток праз дарогу, і адразу за ім пачынаўся парк з ратавальнай, непралазнай цемрай. Ступіўшы на мост, Андрэ хуценька, наколькі дазваляла паранджа, пакрочыў да іншага боку, але калі быўужо амаль на палове, раптам заўважыў, як з-за рога ўдалечыні выехаў міліцэйскі ўазік і рушыў у ягоным напрамку. Бегчы было рызыкоўна. Людзі ў машыне маглі заўважыць падазроную постаць, якая кінулася ў бок парку. He разважаючы ні сэкунды, ён упаў на калені, асьцярожна паставіў на асфальт слоікі і ўсім целам распластаўся па тратуары. Ён чуў, як гук матора набліжаўся, рабіўся ўсе гучней і гучней і, нарэшце, нырнуўшы пад мост, пачаў аддаляцца.
Ускочыўшы, Андрэ схапіў слоікі і праз імгненьне ўжо крочыў па бакавой алеі парку. Падышоўшы да моста цераз Дняпро, ён схаваўся ў кустах і стаў назіраць, ці не адбылося нейкіх падазроных зьменаў падчас ягонай адсутнасьці. Аднак усё выглядала спакойна. На мосыде нікога не было відаць. Апошнія тралейбусы праехалі ў парк больш за гадзіну таму. Дрэвы вакол Дняпра, быццам спачуваючы Андрэ, замёрлі ў цішыні так, што ён змог бы пачуць кожны сумніўны шолах. I толькі пад мостам, ля шафаў, закінуўшы нага за нагу, у крэсьле сядзеў нейкі чалавек з трысьцінай у руках.
«Халера! Зноў прыпёрся! Ну і хрэн зь ім! Хай сядзіць! Калі прыйшоў — будзе суўдзельнікам. Я асабіста яго не запрашаў!» — Андрэ выйшаў з кустоў і накіраваўся да моста. Выцягнуўшы прыхаваную лесьвіцу, ён хутка ўскараскаўся па ёй на адхон і, не зьвяртаючы ніякай увагі на чалавека ў крэсьле, зьняў з шафаў замкі ды праверыў, ці ўсё на месцы. Яго маленькае войска — шэрагі вялізных трохлітровых слоікаў з трытуолам, загадкава зіхацелі ў прыцемках шафаў.
«Трэба пачынаць. Хутка па мосьце пойдуць тралейбусы», — сказаў сам сабе Андрэ і, павярнуўшыся, уголас прамовіў:
—Хведар Міхайлавіч, шаноўны, ці не маглі б вы перасесьці? Бо мне трэба мост падарваць. Калі б вы ўладкаваліся з вашым крэсьліцам мэтрах у трохстах адсюль, вам бы і бясьпечней, і камфортней было. Да таго ж, назіраць канец шалома вам цікавей будзе з партэру, а не са сцэны.
Хведар Міхайлавіч, нічога не адказаўшы, паранейшаму моўчкі, ва ўпор глядзеў на Андрэ.
— Разумееце, выбух будзе моцны, можна казаць, канец сьвету! Ад вашага гарнітуру і крэсла, на якім вы сядзіце, умомант адны вугольчыкі застануцца! А потым яшчэ бэтонная бэлька вам на галавуўпадзе! Я вас вельмі нрашу — перасядзьце! А лепш наогул — на той бок Дняпра. Ну хочаце, мы разам там у кустах уладкуемся! Я нават магу даць вам ключ пякельнай машынкі павярнуць!