Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Зрэшты, Андрэ ня стаў аспрэчваць гэтыя чуткі. У кожным выгіадку ён дамалёўваў прапуш-
чаныя дэталі і распавядаў, як усё было на самой справе. Што да зьедзенага абутку, ён паведаміў, што бот быў усё ж такі не сыры. Напачатку яны доўга варылі яго ў тазе на вогнішчы пад мостам. Але еў ён не адзін, а з усімі, праўда, яму дасталася самая кашчавая частка — падэшва, якую прыйшлося вельмі доўга разжоўваць.
Наконт Бэрлінскага муру ён зазначыў, што яго даўно не існуе ў прыродзе. А насамрэч на яго зваліўся кавалак карынфскай калёны з фасаду Пэргамона, калі ёнувечары, насьвістваючы палянэз «Разьвітаньне з радзімай», нрагульваўся па Музэйнай высьпе.
Пра сьмерць Хведара ўдакладніў, што калі цела вылавілі, на ім былі не чырвоныя боты, a даўжэзныя чорныя батфорты на высокіх абцасах. На пытаньне, калі ён пасьпеў зьмяніць арыентацыю, адказаў, што здарылася гэта нечакана для яго самога, калі яны з Хведарам, моцна выпіўшы на нейкім вэрнісажы, спалі разам пад адной коўдрай.
Але самым непрыемным для Андрэ былі ня гэтыя гісторыі, а тое, што грошай ён ні ў каго не пазычыў. Усе спасылаліся на часовае безграшоўе, адсутнасьць замоваў, будаўніцтва лецішча, вясельле дачкі, дзень нараджэньня жонкі й іншую лухту. Затое паўсюль ён патрапляў на вясёлыя бяседы і, ня стрымліваючы сябе, добра набраўся. Калі ўначы Андрэ апынуўся ў апошняй кампаніі, то ўжо ледзь стаяў на нагах. А выпіўшы яшчэ, заявіў, што гэта ён забіў у Бэрліне Герасіма, пра што, зрэшты, ні кроплі не шкадуе. Што Герасім быў апошні гаўнюк, які
ўтапіў у Шпрэе не аднаго сабаку. А яшчэ пад сакрэтам паведаміў, што менавіта Герасім быў тым дворнікам, які працаваў у доме каля каналу, дзе жыла забітая старая-працэнтшчыца. За што верныя сябрукі Герасіма — Кох і студэнт Пестракоў — пакляліся адпомсьціць яму, таму зараз ён мусіць хавацца ў Магілёве і ні днём, ні ноччу не здымаць з галавы шалома...
Пад раніцу Андрэ неяк дабраўся да майстэрні і адразу паваліўся на матрац спаць.
Падзеі наступных дзён для большай дакладнасьці прывядзем зь дзёньніка самога Андрэ, куды ён пачаў занатоўваць іх пасьля Ta­ro, як яго звольнілі з унівэрсытэту.
7	кастрычніка. Субота.
Дзесяць дзён да выгнаньня.
Прачнуўся сёньня са страшэннага бадуна. Быў учора ў гасьцях і, відаць, намяшаў рознай дрэні. Мусіць, спаў бы да вечару, але раніцай нечакана абудзіў участковы мент. Доўга грукаў у дзьверы, пакуль я не прачнуўся. Затым расхаджваў па майстэрні, разглядаў выродцаў. Запытаў, ці ня страшна сярод іх начаваць. Адказаў — ужо не, ну хіба што з пахмельля. А ўвогуле, нас, авангардыстаў, адмыслова вучаць не палохацца сваіх твораў. Потым ён пачаў цікавіцца ўсялякай хрэньню: ці шмат п’ю, ці часта п’ю? Як на ліха, выгляд я меў хворы, быццам зь Пятром Водкіным толькі пару гадзінаў таму разьвітаўся. Часта падыходзіў да ўмывальніка ды сёрбаў ваду з крана. Гаўнюк, мусіць, падумаў, што я скон-
чаны п’янтос. Наогул, тып быў вельмі непрыемны. Вочкі маленькія і злыя. Каб ведаў, дзьверы б не адчыняў.
Спытаў пра адносіны з жопкай. Пра бацькоў. Ці пілі? Адказаў, хто ж на фронце ня п’е. Цікавіўся, ці ёсьць сваякі? Ці часта бываю за мяжой? Што там раблю? Сказаў, ня ваіпа сабачая справа. I наогул, я хутка звальваю зь яго раёну, таму хай ідзе трахае мазгі іншым крэтынам.
Зазірнуў у маленькі пакойчык. Убачыў там саламянага чалавека. Спытаў, хто гэта? Я адказаў: былы гаспадар. Жарту не зразумеў. Затым адчыніў шафу і пакорпаўся ў барахле. Знайшоў часопіс з голымі дзеўкамі. Пацікавіўся, ці не займаюся распаўсюдам парнаграфіі? Ці прымаю наркотыкі? Ці стаю на ўліку ў наркалягічным дыспансэры? У псыхіятрычным шпіталі? У апазыцыйнай партыі? Ці маю судзімасьці? Ці знаходзіліся сваякі на акупаваных тэрыторыях? Ці я не габрэй? Ці не гомасэксуаліст? Ці нюхаю клей? Ці заўсёды размаўляю па-беларуску? Чым зарабляю на жыцьцё? Дзе быў 28 лютага a трэцяй ночы? Ці гэта ня я скраў навалачкі каля стадыёну? Навошта я надзеў на і'алаву шалом?
Адказаў, што меў адкрыцьцё: зьявілася Панна Марыя, наказала надзець шалом і ніколі больш не здымаць. Потым паглядзеў на яго і кажу: не хвалюйцеся, я пажартаваў, на самай справе гэта non мяне ў віна-гарэлачным валёнкам агрэў, з таго часу і не здымаю. Тады ён сііытаў, якой я канфэсіі? Ці часта хаджу ў царкву? Адказаў, увогуле не бываю і папоў не люблю. Пацікавіўся, дзе ўзяў шалом. Кажу, атрымаў грант герман-
скага генштабу. Спытаў, што такое грант? Я растлумачыў. У адказ участковы паведаміў, што любую матэрыяльную дапамогу з-за мяжы я павінен зарэгістраваць у адмысловым камітэце і атрымаць дазвол на выкарыстаньне. А яшчэ неабходна падаць дэклярацыю ў падатковую інспэкцыю і заплаціць мыта дзяржаве.
На пачатку, калі міліцыянт прыйшоў, я імкнуўся быць ветлівым, але тут зусім выйшаў зь сябе і сказаў, што чхаць хацеў на іх камітэт і падатковую інспэкцыю, што мне сёныія пажраць няма за што купіць і ўжо тым болып я не зьбіраюся плаціць ніякага мыта! Ён вельмі раззлаваўся, пачаў пагражаць адказнасьцю перад законам. Я сказаў, што ён мяне дастаў! Калі мае нешта канкрэтнае, няхай прыходзіць з панятымі й ордэрам на ператрус ды шукае свае навалачкі. У іншым выпадку хай правальвае з майстэрні, a то львоў спушчу. Гэта пакуль не акупаваная, гэта яшчэ мая тэрыторыя.
Пасьля сыходу ўчастковага думаў, дзе здабыць грошай. Учора стрэльнуў адно нейкую дробязь. Зусім горад зьбяднеў, нават спытаць няма ў каго. А знаёмыя ўсе — галота: мастакі, пісьменьнікі ды паэты! У галаву прыйшла ідэя з вазком. Але тут спрабаваць ня хочацца. Пакіну яе на скрайні выпадак. Выйшаў на прыпынак, купіў літар піва. Выпіўшы, выправіўся ў катакомбы пад унівэрсытэтам. Хачу прыхаваць тут частку барахла. Трэба знайсьці ціхае месца і прыдумаць, як у яго прабірацца не праз майстэрню, а з вуліцы.
8	кастрычніка. Нядзеля.
Дзевяць дзён да выгнаньня.
Пасьля абеду выправіўся ў горад. Надвор’е выдатнае. Сонца быццам ашалела. Напасьледак хоча даць усім пагрэцца перад доўгай зімою. У тралейбусе натрапіў на кантралёрку. Сказаў, грошай няма і штраф плаціць ня буду. Хацела высадзіць, але, пакуль кудахтала, даехалі да патрэбнага мне прыпынку. Выйшаў, спусьціўся да Дняпра й пайшоў блукаць па беразе. Нечакана знайшоў цікавае месца пад мастом на праспэкце Пушкіна. У галаве круціцца нечаканая думка: а калі плюнуць на ўсё й пераехаць туды? Глупства, канечне. Але і напрошвацца на кватэру ні да кога ня хочацца. Ды й няма да каго. Як высьветлілася, і сяброў, апроч Яўгена, тут не засталося. Усё знаёмцы адныя. Будуць як на хворага глядзець і бухцець: здымі шалом, здымі шалом. Трэба нешта з кватэрай хутчэй прыдумаць.
Увечары зайшоў да Яўгена. Дамовіліся, што сёетое каштоўнае перавязу да яго. Вельмі спачуваў, што мяне з унівэру выкінулі. Намаўляў пайсьці да Фадзея пакаяцца. Сказаць, што, маўляў, чорт паблытаў, прасіць назад узяць. Пазычьгў дзесяць тысяч. Больш, кажа, няма. Людзі на вуліцах азіраюцца. Міма пройдуць, а потым спыняцца й усьлед глядзяць. Ідыёты! А месца пад праспэктам Пушкіна цікавае! Заўтратуды зноў наведаюся.
9	кастрычніка. Панядзелак.
Восем дзён да выгнаньня.
Ізноў быў пад мостам. Вывучыў усё даскапала. Гэта першы пралёт з боку Вялікай Грама-
дзянскай. Месца тамака ціхае, а галоўнае, разьмешчанае на ўзгорку. Выпадковыя разявакі туды не даходзяць, бо трэба па бэтонавым адхоне залазіць. Атрымліваецца нешта накшталт гнязда пад мостам. Калі нахабна агароджу ды вялікую скрыню паставіць, то ў спальніку нават начаваць можна. Над галавой, праўда, увесь час тралейбусы езьдзяць, але гэта нічога: яны мне не замінаюць. Пад шаломам ізноўусё сьвярбіць, трэба да Яўгена схадзіць памыцца.
На рагу бульвару Няскораных каля гастраному два аблезлыя п’яныя каты прычапіліся. Тры кварталы за мной па вуліцы беглі, усё прасілі шалом даць памераць. Потым адзін набраўся нахабства й палез сваімі ручанятамі паганымі сам здымаць. Давялося пхнуць яму паміж ног, а пакуль ён курчыўся, я другога за валасы — і мордай аб дрэва ляснуў. Вось табе, кажу, курва пралетарская! Добра, што міліцыі побач не апынулася.
Увечары нечакана ў майстэрню цешча заявілася. Пачала ўгаворваць шалом з галавы зьняць, адумацца і ў сям’ю вярнуцца. Прасіла пра дзяцеіі падумаць. Сказала нават, што даруе мне боты ды іншыя грахі мае. Я ёй у адказ: «Што ж гэта вы, Цешча Марыя, сабораваць мяне прыйшлі, што грахі даруеце? Думаеце, яўжо паміраць сабраўся?» А яна: «Ты ў гэтым шаломе, напэўна, у канаве згніеш, як той прусак, што ў першую сусьветную сюды ў ім прыпёрся!» А я ёй: «Ну піто ж, матухна, гэта вайна, а ў акопах мы ўсе рана ці позна згніем. А калі памру, пахавайце мяне ў маім баявым боце, я зь ім франтавымі
шляхамі ад Бэрліну да самага Магілёву дайшоў!» 3 гэтымі словамі я дастаў чырвоны цешчын бот на высокім абцасе, зь цяжкасьцю нацягнуў яго на na­ry і пад цюгаканьне выродцаў, што разьвесяліліся на паліцах, пачаў скокаць па пакоі.
Марыя ўзьвілася і вылецела з майстэрні, на разьвітаньне сказаўшы, што я юродзівы й месца маё на цьвінтары ля царквы. Гэтая думка мне спадабалася. Пасьля яе сыходу я выцягнуў вазок, што нядаўна знайшоў у катакомбах, і ўважліва агледзеў. Мабыць, давядзецца паспрабаваць: усё адно грошай няма.
10	кастрычніка. Аўторак.
Сем дзён да выгнаньня.
Вырашана! Пераяжджаю! Пераяжджаю пад мост! Лепшага месца ў гэтым горадзе мне не знайсьці. Ужо пачаў зьбіраць рэчы. Раніцай схадзіў ваўнівэрсытэцкі гараж, дамовіўся пра мікрааўтобус на заўтра. Самае каштоўнае: інструмэнты, альбомы — завязу ў майстэрню Яўгена, астатняе — пад мост; частку схаваю ў катакомбах.
Пачаў разьбіраць вялікую шафу. Калі ўзяўся за другую, нечакана зьявіўся мужык у шэрым гарнітуры. Хаця які ён мужык, шчанюк яшчэ — гадоў дваццаць сем, даўгалыгі й худы, гарнітур на ім, як на швабры, вісіць. Я яго некалькі разоў бачыў ва ўнівэрсытэце. 3 сакрэтнага адзьдзелу. Студэнтаў вярбуе, каб адзін на аднаго й на выкладчыкаў стукалі.
Перш за ўсё пацікавіўся, чым я тут займаюся. Я яму: «Што, ня бачыце? Шафы разьбіраю! У падпольле сыходжу і мэблю з сабой забіраю!»
Гэты выявіўся не такі тупы, як участковы. Пасьмяяўся і запытаў, навошта мне шафы ў падпольлі? А я кажу: «Як навошта? Гісторыю пра славянскую шафу памятаеце? Ды і ў засадзе ў шафе сядзець значна выгодней!»