• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шалом  Артур Клінаў

    Шалом

    Артур Клінаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 334с.
    Мінск 2010
    70.81 МБ
    Нечакана мэталічныя дзьверы адчыніліся, і ў пакой увайшлі дзьве постаці ў белых халатах.
    — Ты што гарлапаніш? — строга спытаў адзін зь іх. — А табе чаго? — сувора зыркнуў ён на малпападобнага.
    — Пасцат хачу!
    —Адвядзі яго! — кіўнуў ён другому халату.
    —Дзе я? — запытаў Андрэ здушаным голасам.
    —Як дзе? У раі. Ха-ха-ха! А мы арханёлы! — ён падміргнуў другому. — Во нажэрся! Нават як патрапіў сюды, ня памятае!
    — Чаму я прывязаны?
    —Таму што буяніў! Ты да нас увогуле ластаўкай шызакрылай прыляцеў!
    Тут за сьпінай Андрэ, мабыць, на суседнім ложку, нехта гучна і цяжка замыкаў.
    —А ты чаго мыкаеш? — істота ў белым прайшла ў глыбіню пакою. — Ляжы ціха, ня тое таксама скруцім.
    — Разьвяжыце мяне! — з болем у вачах Андрэ паглядзеў на белы халат.
    — Разьвяжам, калі час прыйдзе! — той павярнуўся да ўваходу і рэзка ляснуў за сабой дзьвярыма. Праз хвіліну яны зноў на імгненьне адчыніліся, і крывалапы, хутка прабегшы па пакоі, плюхнуўся на свой ложак.
    Андрэ паспрабаваў павярнуць, на колькі мог, галаву, каб зразумець, дзе ён знаходзіцца. Пакой быў даволі вузкі й доўгі. Уздоўж сьцен адзін за другім стаялі нізенькія ложкі. Колькі іх хавалася за сьпінай, палічыць ён ня мог, але той, што месьціўся паміж ім і дзьвярыма, у гэты момант пуставаў. Справа, бліжэй да ўваходу, знаходзілася вялікае акно. 3 боку пакою яго засланялі мэталічныя краты, а сама шыба амаль цалкам была пафарбаваная белым. Толькі ўверсе, на фортках, фарбы ня мелася, і па цемры за імі можна было здагадацца, што цяпер ужо ноч альбо позьні вечар. Хто яшчэ прысутнічаў у пакоі, Андрэ ня вядаў. Але напэўна акрамя яго тут знаходзіліся малпападобны і той парнакапытны, што нядаўна мыкаў.
    Андрэ паварушыў рукамі і адчуў, як моцна яны зацяклі. Дзьве вяроўкі туга прыціскалі іх да бакоў ложка. Знаходзіцца ў такой паставе было вельмі нязручна. Апроч таго, у роце зусім перасохла, хацелася піць, і смага, зьмешваючыся зь
    фізычнымі й маральнымі пакутамі, вылівалася ў адну вялікую нясьцерпную муку.
    «Дзе я? — намагаўся зразумець Андрэ. — Мужык у белым сказаў, што ў раі. Мусіць, тут, у апраметнай, такія жарты. Але, напэўна, гэта ня пекла. У пекле мусіць быць горача. Надоечы non палохаў вечным агнём, а тут стаіць жудасны холад. Фортка адчыненая, і зь яе невыносна дзьме. He, гэта больш падобна да чысца. Зараз прыдуць арханёлы і забяруць кожнага куды трэба. Мяне, хучэй за ўсё, у пекла. Ня думаю, каб перад раем чалавека прывязвалі да ложка. А гэтага малпападобнага, мусіць, у рай. Нездарма ён ходзіць тут зусім голы. Ды і «пасцат» яго выпускаюць. Вось дзе нявіннае стварэньне. Ваісьціну, чалавек-убожак: наіўны, незаплямлены інтэлектам, просты, як палена, — такіх Госпад любіць.
    А гэты парнакапытны, што мыкае, мабыць, яшчэ пад пытаньнем. Напэўна, ня вырашылі, куды яго, вось ён і вые — душа мучаецца. Цікава, хто з гэтых у белым Міхаіл, а хто Рафаіл? Рафаіл, мяркую, дабрэйшы. Маўчыць ды ўсьміхаецца. А той, што сувора вачыма зыркае, — пэўна Міхаіл. Ён тут галоўны спэцыяліст па чарцях. Мабыць, і накладныя на пекла асабіста падпісвае.
    I ўсё ж! Дзе я? Гэта псыхушка? Палата для буйных? Але чаму прывязалі толькі мяне? У псыхутпцы павінна быць вячэра. Нянечкі ходзяць зь пілюлямі й шпрыцамі. ГІсыхіятары ў акулярах. Гэтыя два тыпы не падобныя да псыхіятараў. Хутчэй да мардаваротаў. Можа, турмаг' Але ча-
    му ложкі, белыя прасьціны? Дзе параша? У вязьніцы абавязкова мусіць быць параша. Халера! Калі яны разьвяжуць? Халодна».
    Раптам дзьверы адчыніліся, і на парозе зноў зьявіліся асобы ў белым.
    — Ну што, бузіць больш ня будзеш? — запытала адна, паглядзеўшы на Андрэ.
    — Разьвяжыце мяне!
    — Ну, глядзі! A то імгненна скруцім! — мужык у халаце падышоў і пачаў разьвязваць вяроўкі.
    —Дзе я?
    —Як дзе! У выцьвярэзьніку!
    —Дзе мой шалом? — Андрэ прыўзьняўся на ложку.
    —Які яшчэ шалом?
    — Залаты такі, прыгожы, з ільвамі!
    — Глядзі, Міша. Так паддаў, што ня памятае, дзе мір згубіў! Ха-ха-ха! Ня ведаю! Калі будуць выпускаць, шалом, мір, ільвоўіўсе фенечкі, што пры табе былі, назад атрымаеш.
    — Паслухайце, але я ўжо працьверазеў! Адпусьціце мяне!
    — Цяпер нельга! Раніцай галоўны прыйдзе, агледзіць, тады выпусьцім!
    —Але паслухайце..
    —Усё! Размова закончана!
    —А пасцат хоць можна!
    —Добра! Пасцат можна? Пайшлі!
    Вярнуўшыся ў пакой, Андрэ пабачыў, што за яго ложкам стаялі яшчэ два шэрагі мэталічных шконак, на якіх акрамя парнакапытнага і малпападобнага спаў яіпчэ нехта невядомага пакуль віду. Ён залез пад прасьціну і, скурчыўшыся ад
    холаду, паспрабаваў заснуць, каб тужлівыя думкі хоць ненадоўга пакінулі яго ў спакоі.
    Прачнуўся ён ад таго, што нехта зноў гучна лупіў па мэталічнай блясе кулакамі. Гэтым разам то быў траваядны. Ён стаяўу доўгіх сямейных трусах са ўскалмачанай шавялюраю і, прыскокваючы з нагі на нагу, барабаніў па дзьвярах капытамі. Па рухах было заўважна, што хмель яшчэ не пакінуў яго. Сон больш ня йшоў у спусьцелую галаву Андрэ. Ён варочаўся з боку на бок, але гэта не дапамагала схавацца ад назолыіых, ужо цалкам цьвярозых думак. Яны выскоквалі зь цёмных калідораў сьвядомасьці і з адмысловай нялюдзкай жорсткасьцю катавалі яго.
    —Ну што, давыёбываўся са сваім шаломам? 3 гэтай сваёй атупелай упартасьцю? Ідыёт! Што і каму ты хацеў давесьці? Усяму сьвету вайну абвесьціць? Усяму шалому фігу паказаць?
    — Што, тужліва? Бессэнсоўна? Ты сам жадаў ператварыць гэтую тугу і бессэнсоўнасьць у поўны абсурд! Хацеў яе ў квадрат, нават у куб узьвесьці! Задаволены? Зразумеў, што не зтваімі мазгамі да бессэнсоўнасьці ў кубе набліжацца? Адзін яе выгляд разарве іх на дробныя кавалкі! I ніякі шалом не дапаможа! Усьвядоміў, што месца тваё — сядзець у бессэнсоўнасьці першага градусу? Аблажыцца газэтамі, тэлевізарамі, бабамі, палітыкай, півам, глупствам усялякім і любым спосабам думку пра сэнс удушыць, каб яна ў тваёй мазгаўні, крый божа, слова ня вякнула!
    —Кім ты сябеўявіў? Звышчалавекам? Шалом на галаву нацягнуў і да бессэнсоўнасьці вышэйпіых градусаў памкнуўся? Усе, хто гэты шлях
    да цябе прайшоў, альбо Напалеонамі ў псыхушцы сканчалі, альбо Напалеонамі рабіліся, але ўсё роўна кепска сканчалі. Спадар Ніцшэ, хоць і прасьпяваў гімн Звышчалавеку, але па той бок бездані зазірнуў — і ўсё адно ў вар’ятні загнуўся!
    — Hore sie nicht! Du der Krieger! Der preuBische Krieger! Spucke auf ihren Sinn! Die Nichtigkeiten! Sie werden deines Krieges niemals verstehen!
    — Што, цывілізаваў славянскія плямёны? Леў хрэнавы! Ляжыш цяпер сярод гэтых траваядных, якія бяз портак па камэры бегаюць, трасуць яйцамі, кулачкамі ў дзьверы тарабаняць — пасцат просяцца!
    — Es nichts! Dein Krieg wurde noch nicht beendet!
    — Und du darfst, der Kretin, wollte dadurch zum Gott wird sich nahern! Durch die Leiden hat der Weg zu ihm gewahlt! Wollte Narr in Christo werden! Стыгматы auf den Kopf sich hat aufgerichtet!
    —Wenn dich so der Unsinn qualt, dass du der einfache Weg zu ihm nicht gefunden hat! Stumpf hatte sich — gesagt ich glaube! Obwohl ich nicht glaube, glaube ich aber dennoch! Ich glaube daran nicht dass ich glaube, deshalb glaube ich noch mehr! Ich glaube, weil sinnlos! Und des Males ist es sinnlos, so glaube ich besonders! So nein! Крыўляцца надумаў! Mit бязногімі von den Kriippeln auf die паперці куляцца! He ў храме, a побач — грымасы ідыёцкія крывіць! Dabei von allem, und in erster Linie dem Gotti
    Ais ob von den Kurven рож deine юродзівых er dich und асяніць vom Glauben und den Sinn liebgewinnen wird! Wollte in der Sinnlosigkeit den Sinn знайсьці!
    — Die ScheiBe! Fuck! Fuck! Fuck!
    — Ня слухай ix! Самая вялікая бязглузьдзіца будзе, калі ты зараз ад шалома адмовісься! Калі адсюль безь яго выйдзеш, Du wirst нікчэмным vom Menschen werden! Von der HundescheiBe, liegt was den Asphalt!
    — Адпомсьці ўсім! Зрабі прыгажосьць! Разьнясі да д’ябла гэты грэбаны сьвет!
    — Прыдурак! Што ты можаш зрабіць?
    —У цябе дзьве велізарныя шафы пад мостам стаяць! Проста пад апорай! Начыні іх дынамітам!
    — Ого! Бач якія думкі палезьлі! Да тэрору пацягнула? А калі людзі загінуць? Ня страшна грэх на душу ўзяць?
    —А ты ўначы падарві! Калі на мосьце нікога ня будзе!
    — Ідыёт! Дзе ты потым начаваць будзеш?
    —А адкуль ты столькі выбухоўкі возьмеш, каб дзьве шафы ёю набіць?
    — Здабудзь «Кулінарную кнігу анархіста»! Там рэцэпт мдецца...
    — Прыдурак! He надакучыла зь бязглузьдзіцай гуляцца? Сьпі лепш! A то дагаварышся да...
    —Zwei und zwanzig, drei und zwanzig, vier und zwanzig, fiinf und zwanzig, sechs und zwanzig, sieben und zwanzig, acht und zwanzig, neun und zwanzig...
    Час хіліўся да раніцы. Андрэ павярнуўся на другі бок і паспрабаваў хоць ненадоўга прагнаць з галавы гэтыя вар’яцкія, злыя, нахабныя думкі.
    —Zwei und dreissig, drei und dreissig, vier und dreissig, funf und dreissig, sechs und dreissig, sieben und dreissig, acht und dreissig, neun und dreissig...
    Неўзабаве крохкі перадсьвітальны con нарэшце авалодаў ім....
    — ...а яна, сука, мянтоў выклікаць! Я ёй кажу, ну пачакай, бля! Выйду — ногі выдзеру! Жаба!
    —Дай вады сербануць!
    Андрэ адкрыў вочы. За акном ужо разьвіднела. Праз адчыненую насьцеж фортку віднеўся кавалак чырвонага цаглянага муру. Малпападобны з парнакапытным сядзелі на ложках адзін супраць другога і пра нешта размаўлялі.
    — Буль-буль-буль... Ааа! Добра пайшла!
    —Аў мяне вось, нахуй, нядаўна быў выпадак: напіўся я сьпірцягі чыстай. Раніцай пайшоў, на хуй, у ванную вады папіць. Галаву пад кран сунуў, сербануў — а яна, на хуй, на старыя дрожджы! Мне ў галаву як ебане! I я ў ванну ўніз мордай піздрык! А там матка бялізну замачыла! I я тану, на хуй, задыхаюся, а падняцца не магу! Так бы капыты, у пізду, і адкінуў! Добра, што матка побач, на кухні была! Прыбегла і за ногі мяне выцягнула! Во бля, якая гісторыя!
    Раптам дзьверы ў палату адчыніліся, і на парозе зьявіўся чалавек у белым халаце. Акінуўшы ўсіх поглядам, ён кіўнуў Андрэ галавою:
    —Уставай! Пайшлі'
    Далей пачаліся нудныя, малацікавыя працэдуры — аналіз мачы, крыві, пытаньні, адказы, складаньне пратаколу. Калі праз гадзіну выдалі
    рэчы, Андрэ з палёгкай уздыхнуў: шалом быў сярод іх. Узьнёсшы яго на галаву, ён выйшаў на вуліцу і заўважыў, што паступіла зіма. Зь цяжкога шэрага неба на зямлю спадалі вялікія белыя шматкі сьнегу.