Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Тады ён пачаў пра мае замежныя паездкі распытваць. Куды езьдзіў? Што рабіў? 3 кім сустракаўся? Потым пацікавіўся палітычнымі поглядамі. Я кажу: «Не зьмяніў!» А ён: «Што не зьмяніў?» — «Ну як жа, — адказваю, — Карла й Фрыдрыха люблю, ды й Валодзю ўважуха! Праўда, — кажу, — Карл мяне апошнім часам непакоіць пачаў! На днях у гастраноме бутэльку гарэлкі ды два плаўленыя сыркі не захацеў прадаць. Хоць я яму растлумачыў, што з тэзамі пра Фэербаха азнаёмлены, а яшчэ сьпяшаюся, за мной пагоня, між іншым, з вашых. А ён мяне ў адказ гнідай імпэрыялістычнай абазваў! Зусім у дзеда дах паехаў! Дарэчы, — пытаю я тыпа ў шэрым гарнітуры, — а вы ведаеце, што Фрыдрых — масон? Калі ён за прылаўкам у вінным стаяў, я на ўласныя вочы пярсьцёнак на яго руцэ бачыў!»
Тып прамаўчаў. Па скасабочаным выразе твару было відаць, што Карла ён не паважае. Ды й адкуль яму! Гэты шчанюк ужо ў такі час у школу пайшоў, што нават у піянэрах не пасьпеў пабываць! Потым, ён кажа мне: «Ну добра: тое, што вы прыхільнік марксісцкага вучэньня, я зразумеў. А навошта ж вы тады на галаву прускі шалом надзелі? Вам як камуністу трэба іншы галаўны ўбор насіць».
А я яму зьедліва адказваю: «А ці ведаеце вы, васпане, што я ня проста марксіст, а марксіст-
імпэрыяліст? Гэта значыць, вызнаю самае што ні ёсьць першапачатковае, незакаламучанае, неспаганенае ўсялякімі рэвізіяністамі вучэньне! А ці маеце вы паняцьце, вашамосьць, што Карл Маркс быў найпершым германскім імпэрыялістам?» Тут я дастаў кнігу Бярдзяева й зачытаў гэтаму маладзёну фрагмэнт з «Духоўных асноваў рускай рэвалюцыі»:
«Маркс кажамоцнай іўладнай мовай германскага імпэрыллізму... Ён выдатнаўсьведамляерасавае прызначэньне германцаў цывмізаваць славянскі Усход, у германізацыі славянаў ён бачыць прагрэсіўны рэвалюцыйны працэс і нават амаль клясычныя формулы германскага імпэрыялізму. Вышэйшая раса мае права заваёўваць, калянізаваць і цывілізаваць ніжэйшую pacy... А мы ж, дурні, думаем, што Маркс быў інтэрнацыяналістам на гуманнай падкладц ы, што ён жадаў братэрства народаў, запаведваў не рабіць «анэксій» і дазваляе ўсім народам вольна самавызначацца... Унемцаможа быць ідэя інтэрнаі}ыяналізму, але гэта будзе інтэрнау,ыяналізм пасьля выкананьня германскайрасай сваёй йывілізатарскай місіі, пасьля германізайыі славянскага Усходу».
«Таму, кажу, бачыце, таварыш, я як праўдзівы марксіст-артадокс прыбыў у ваш горад зь вялікай місіяй — падпарадкаваць германскаму духу вашыя дзікунскія плямёны. А цяпер для выкананьня гэтай імпэрыялістычнай задачы мне трэба працаваць — шафы разабраць, а вы замінаеце.
Юнак у шэрым касьцюме нават разгубіўся. Сказаў, што гэта першы такі выпадак у яго-
най практыцы. I ён нават ня ведае, у які аддзел перадаць маю справу, бо ўва ўсім мясцовым упраўленьні няма ніводнага спэцыяліста па марксістах-імпэрыялістах. На што я параіў яму адправіць маё дасье ў цэнтральную ўправу. Маўляў, у Менску ў Вялікім Жоўтым Палацы абавязкова знойдзецца чалавек, знаёмы з гэтым пытаньнем.
Перад сыходам тып спытаў, як я стаўлюся да прэзыдэнта. Я адказаў, што мне вельмі падабаецца ягоны партрэт, асабліва той, што вісіць у кабінэце ў Барыса Фадзеевіча. Гэты жаўтароты неяк нядобра паглядзеў на мяне і на разьвітаньне папрасіў сур’ёзна падумаць. Пра што падумаць, я, праўда, не пасьпеў у яго ўдакладніць.
Увесь астатні дзень да глыбокай ночы зьбіраў і пакаваў рэчы. Барахла ўсялякага за гады набралася багата. Нават ня ведаю, як заўтра адным рэйсам усё вывезу.
11	кастрычніка. Серада.
Шэсьць дзён да выгнаньня.
Раніцай займаўся перавозам манатак. Як я і думаў, у адну машыну за раз усё ня ўлезла. Давядзецца потым на тралейбусе астатняе давозіць. Каштоўныя скульптуры й інструмэнты пакінуў у майстэрні Яўгена. Разабраныя шафы, крэсла, маленькі столік, дошкі й посуд завёз пад мост. Туды ж прыхапіў і электрычную плітку. Пагляджу потым, можа, ад вулічнага ліхтара атрымаецца падключыцца. Узяў з сабой пяць выродцаў. Хацеў болып, але ў машыну ня ўлезьлі.
Калі прыехаў пад мост, паўстала праблема, як усё па адхоне падняць. Прыйшлося абвязваць і ўгару вяроўкамі зацягваць, але часу на гэта пайшло багата.
Пасьля абеду прыняўся зьбіраць шафы. Зьбіўшы, паставіў іх сыіінамі да бэтонавай апоры моста. Паспрабаваў у адной пасьцелю раскласьці, уладкаваўся, але аказалася, спаць нязручна — капыты ня выцягнуць. Давялося пілаваць дзірку для ног у наступную шафу, a шчыліны паміж імі дошкамі забіць, каб па начах ня дзьмула. Атрымалася цалкам неблагое двухпакаёвае жытло. У адной шафе спалыія, у другой — вітальня, кухня, шатня і бібліятэка. Бюсты выродцаў я ўверсе, на даху, паставіў. Да дзьвярэй завесы прыкруціў і замкі павесіў, каб кожная блядзь туды ў маю адсутнасьць нос не савала.
Са столікам таксама крыху пакорпаўся. Спачатку на адхоне роўна не хацеў станавіцца. Давялося дзьве ножкі падпілаваць, але ў выніку даволі сымпатычнае гняздо атрымалася. Праўда, над галавой кожныя тры хвіліны тралейбус праяжджае ды ўвесь час нейкія ўроды равуць, затое краявід тут прыгожы. Што ўправа, што ўлева з-за апоры зірнеш — паўсюль Дняпро перад табой прасьціраецца!
У майстэрню вярнуўся позна. Заўтра займуся катакомбамі. Трэба там другое патаемнае гняздо зрабіць.
12	кастрычніка. Чацьвер.
Пяць дзён да выгнаньня!
Раніцай спусьціўся ў падвалы. Усё абышоў і ўважліва агледзеў на прадмет патаемнага сховішча. Спыніў выбар на маленькім пакоі ў бакавым тупіку, крыху далей ад вялікіх заляў. Праўда, дзьвярэй у ім няма, трэба будзе адну з майстэрні зьняць, там паставіць і замок павесіць.
Прыдумаў спосаб, як туды прабірацца. Знайшоў вакенца на вуліцу, забітае знутры дошкамі. Я цьвікі выцягнуў і адмысловую зашчапку змайстраваў, каб можна было звонку яго адчыняць.
Пасьля абеду дзьверы ў каморцы павесіў і пачаў ужо рэчы туды перацягваць, як раптам non у майстэрні зьявіўся. Ужо каго-каго, а яго я напэўна не чакаў пабачыць. Мусіць, цешча зайсьці папрасіла. Яна ў царкву апошнімі гадамі часта наведваецца.
Вельмі ён завітаў нясвоечасова, некалькі дзён засталося, а працы яшчэ — конь не валяўся. Але думаю: добра, хрэн зь ім — асоба духоўнага званьня, трэба хаця б гарбаты прапанаваць. Ад пачастунку non не адмовіўся, але, як толькі на крэсла прысеў, адразу пабелкай вымазаўся. Я яму кажу: «Асьцярожна, бацюшка, брудна туту мяне. Рызу запэцкаць можаце!»
А ён у адказ пачаў мяне ўгаворваць адумацца і чартаўскога шалому пазбыцца. Маўляў, нячысты за гэтым стаіць, вунь і рог ужо адзін гіаказаў. А далей толькі горш будзе! Я пытаю: «Што, і хвост вырасьце?» А ён: «Гарэць будзеш у вечным агні! У пякельным полымі!» Я яму ў адказ,
маўляў, дзякуй, бацюшка, за папярэджаньне, але на днях пажарны ўжо заходзіў і наконт пажару праінструктаваў.
A non працягвае: «Вось бачыш, ужо і языком тваім авалодаў сатана! Сам ня ведаеш, што вярзеш! Геену вогненную з пажарам блытаеш! ГІакайся! Здымі гэтую чартаўскую каску з галавы!» А я ў яго на гэта пытаю: «Бацюшка, а вы ў якім званьні? Капітан альбо пакуль яшчэ старшы лейтэнант? Вы сюды па заданьні камітэту ці па просьбе Марыі Іванаўны завіталі?»
Ён раззлаваўся вельмі й пачаў на мяне нешта крычаць, накшталт, каб базар фільтраваў. А я яму ў адказ: «Дзякуй, бацюшка, за добрыя словы, але мы ў пасярэдніках для сувязі з Богам патрэбы ня маем! Калі прыпячэ, я як-небудзь выхад на яго сам знайду! Пагатоў камісійныя плаціць вам ня хочацца! А зараз, выбачайце, мяне катакомбы чакаюць! Калі жадаеце мне яшчэ нешта нра вечны агонь распавесьці, то заўтра я ў вас на дзядзінцы ііерад царквой буду, тады й пагаворым!»
Сышоў non вельмі раздражнёны, усё пра нейкую чартаўню сам сабе мармытаў. А я, разабраўшы стэляж, перанёс яго на новае месца. Затым у каморку выродцаў і сёе-тое з рэчаў даставіў.
Увечары вазок да заўтрашняга дня падрыхтаваў, дзьвярныя ручкі анучамі абгарнуў, каб ад асфальту адшіурхоўвацца, бязногага ўяўляць. Але драўляную куксу майстраваць ня стаў. Думаю, тут безь яе абыдземся. Жэрці ўжо зусім няма чаго. Апошнія рэшткі сёньня даеў.
13	кастрычніка. Пятніца.
Чатыры дні да выгнаньня.
Раніцай пагрузіў на вазок двух вялікіх выродцаў і пацягнуў іх пад мост. Прыбыўшы на месца, усё ўважліва агледзеў — ці ня лазіў хто безь мяне. Здаецца, пакуль усё ціха. Трэба падумаць, чым бы бэтонавы адхон нашмараваць, каб склізкі стаў і ўскараскацца ніхто ня змог. Узімку прасьцей будзе: дастаткова яго вадой паліваць, а для сябе драўляную лесьвіцу зрабіць і ў хмызьняку схаваць.
Адзін бюст на шафу ўзьняў, а другі там ўжо не зьмясьціўся, побач яго паставіў. Вельмі ён мне філёзафа старажытнагрэцкага нагадвае — стары, зь вялікай барадой. Праўда, твар злосны, быццам незадаволены чымсьці. Тых выродцаў, што пазаўчора на шафах пакінуў, ужо галубы засраць пасьпелі. Выявілася, іхныя гнёзды проста над маім гняздом вісяць. Адчуваю, за пару месяцаў засяруць яны ўсё да непазнавальнасьці.
Потым ізноў у шафу залез, яшчэ раз прымерыўся, як спаць буду. У прынцыпе, някепска. Калі б сюды яшчэ электрычны провад ад ліхтара кінуць, то можна было б сьвятло правесьці ды абагравальнік паставіць.
Зачыніўшы шафы на замкі, выправіўся да Мікольскага сабору. Мэтраў за сто ад яго сеў на вазок і, адштурхоўваючыся рукамі ад ходніка, пакаціў да галоўнага ўваходу. Прыехаўшы, кепку перад сабой кінуў, і сяджу на дзядзінцы, сытуацыю ацэньваю. Народу няшмат, ды й тыя ўсё старыя бабулі. Нарэшце, некалькі жанчын у чорных хустках з царквы выйшлі, а я ім і кры-
чу: «Падайце, праваслаўныя, убогаму калеку, вэтэрану першай сусьветнай, на квіток да Гамбургу!» Цёткі паглядзелі, як на пракажонага, і спалохана кінуліся ад мяне.
Праседзеў на дзядзінцы гадзіны тры. Накідалі нейкай драбязы, толькі піва й пачак цыгарэтаў на гэта й купіш. У асноўным чульлівыя бабкі, якім самім да наступнай пэнсіі дацягнуць не хапае, хто сто, хто дзьвесьце рублёў пакладуць. A адна бабулька падышла й пытае: «Вой! Адкуль жа ты такі гаротнічак узяўся?» Я ёй адказваю: «3 фронту, бабуля, еду! Пад Смаленскам ногі адарвала, і вось ужо шмат гадоў дадому вярнуцца не магу!» — «Дык вайна ж, — кажа, — даўно скончылася!» — «Гэта для вас скончылася, а мяне ўсё па франтох матляе!» — «А куды, — пытае, — табе, сынку, ехаць?» Кажу: «Вой, далёка, бабуля! Да Гамбургу!». А яна: «А дзе ж гэты Гамбургер?» — «Ды, у прынцыпе, тут, за рогам. Толькі грошай усё роўна няма!» — «Ай, ай, няшчасны», — і кінула ў кепку трыста рублёў.