Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Пасядзеў яшчэ гадзіну і сабраўся ўжо адчальваць, як бачу, немаведама адкуль яшчэ адзін калека на вазку падкотвае й проста да мяне руліць. Пад’ехаў, злосна паглядзеў і кажа: «Валі адсюль, гніда, гэта маё месца!» Я яму спачатку спакойна адказваю: «Што? Месцаў у горадзе мала? Вунь колькі цэркваў апошнімі гадамі набудавалі!» A ён мне: «Вось і піздуй на хуй, у мікрараёны на гэтыя цэрквы! Яны ўсё адно пустыя, народ туды, на хрэн, ня ходзіць, таму што бязбожнікі ўсё, а вернікаў і на адну царкву не набярэцца! A ты, сука, на хуй — самазванец! У цябе ногі з-пад
плашча тырчаць! I ты, паскуда, у сапраўднага вэтэрана кавалак хлеба забіраеш! А я, у натуры, з Аўгану бяз ног вярнуўся!»
Тут ён адкінуў покрыва, і мне адкрылася, што ног у яго сапраўды не было. Замест іх з тулава тырчэлі дзьве ўбогія кароткія куксы. Тады я кажу яму: «Добра, давай разам сядзець: дзядзінец вялікі, месца й на дваіх хопіць». Але калека, зусім ашалеўшы, залямантаваў немым голасам: «Ты што, гніда няруская, на хуй, ня ўехаў? Гэта наш сабор! Піздуй жабраваць у электрычкі! I каб я цябе тут больш ніколі ня бачыў!» Тут ён усунуў два пальцы ў рот і гучна, па-злодзейску, сьвіснуў. Раптам з-за рога выехалі яшчэ два бязногія на вазках і, грукочучы па бруку коламі, кінуліся да мяне. Атачыўшы з трох бакоў, яны схапілі свае мыліцы і, брудна лаючыся, пачалі біць мяне па сьпіне, руках і шаломе.
Тут я ўжо пе стрымаўся, ускочыў на ногі і, выхапіўшы мыліцу ў аднаго з выродцаў, адлупцаваў іх зьверху, як малых дзяцей. ГІраўда, ня моцна, а так, для постраху. Старыя, што былі на дзядзінцы, заверашчалі пісклявымі галасамі. На шум з царквы выбег учорашні non і закрычаў пастаўленым басам: «Ах ты, нячысьцік! Чортаў вырадак! Прэч, прэч адсюль, немчура паганая!»
Кінуўшы мыліцу пад ногі, я выгукнуў ім: «Наце, забярыце, сабакі, вашу мыліцу! Чорт з вамі! Ня вельмі й хацелася! Усё, дасталі, зьяжджаю ў Гамбург! Усё адно ў вас тут галеча, нічога толкам пе заробіш!» I, узяўпіы пад пахі вазок, ганарліва сышоў зь дзядзінца.
Вярнуўся ў майстэрпю зусім без настрою. Папіў гарбаты з хлебам і сырком «Дружба»
ды прыняўся астатняе барахло ў катакомбы выносіць. Праўда, сілаў сёньня зусім не засталося. Усю эпэргію гэтыя калматыя, бязногія чэрці забралі. Мабыць, спаць трэба класьціся.
14	кастрычніка. Субота.
Тры дні да выгнаньня!
Настрою сёньня па-ранейшаму няма. Увесь дзень праляжаў на канапе. Прыгадаў Бэрлін. Падумаў: субота, сямісьвечнік, мусіць, на стале Хведара гэтак і стаіць, а побач ён, перапэцканы фарбай, схіліўся над сьвежай карцінай і, варкочучы нешта сабе пад нос, малюе. Вось дзе адзіны ў сьвеце шчасьлівы чалавек. Ён даўно свой нябачны шалом на галаву надзеў, і іншага яму ня трэба. Цікава, дзе цяпер Інгрыд? Хаця б вестачку жаўнеру на фронт даслала. Праўда, куды яна напіша? У мяне й адрасу ўжо няма. Так, безымснны акоп.
Увечары пайшоў у горад. На рагу Будзённага і Піянэрскай прымроіліся два санітары ў белых халатах. Я на Капэрніка зь пярэпалаху збочыў, гляджу: быццам няма. Здалося, мабыць. Да Вялікай Грамадзянскай дайшоў — ізноў яны. Я хутка за рог на Гогаля, схаваўся ды чакаю, калі бліжэй падыдуць. А потым бачу — не санітары гэта, а дзьве дзеўкі ў сьветлых плашчах.
Па дарозе дамоў нейкая сволач у булачнай прыдуркам абазвала. Калі я ў касу ў чарзе стаяў, сторублёўка на падлогу звалілася. Нахіліўся падняць, а тут яна сваёй тоўстай задніцай проста да шалому падлезла і на піку напаролася. Ды як закрычыць наўсю краму, што я, маўляў, наўмысна
яе ў дупу рогам бадаю! А я ёй ў адказ: «Такую дупу ніводны рог ня возьме! Ну, хіба што насарогавым паспрабаваць!» Аяна: «Хам, скаціна, сэксуальны маньяк!» Чорт падзяры! Нэрвы зусім здаюць! Учора на гэтых убогіх калек з мыліцай накінуўся! Сорамна. Папа сабакам барадатым абазваў. Кінуць усё на хрэн і сапраўды зьехаць куды-небудзь у Гамбург!
15	кастрычніка. Нядзеля.
Два дні да выгнаньня!
Раніцай настрой лепшы. Кінуўшы ў заплечнік прас, набор адкрутак і некалькі альбомаў, выправіўся на вакзал, як бязногі параіў. Па дарозе зазірнуў да прыяцеля-музыкі, губны гармонік пазычыў. Зайшоўшы ў вагон, выканаў «Інтэрнацыянал» і крычу: «Падайце, грамадзяне, апошняму прывіду камунізму на квіток — вярнуцца ў Эўропу!» Кажу, маўляў, надакучыла ў вас тут блукаць, жадаю назад у Фатэрлянд, на гістарычную радзіму. Людзі ў вагоне тупа вылупіліся на мяне й глядзяць моўчкі. Нарэшце нейкі жартаўнік кажа: «Дык чаго ж ты ў цягнік ня ў тым напрамку сеў? Табе трэба на Асіповічы, а не на Воршу!» Я яму: «Не разумнічай! Лепш дапамажы матэрыяльна! А ня можаш, дык вось прас купі!» Вымаю з заплечніка і паказваю, кажу: зусім яшчэ новы й аддам нядорага. Тут нейкая баба крычыць: «Прас? Ну-ка, дай-ка сюды! Мне прас патрэбны!»
Праехаў з тузін прыпынкаў, але колькі «Марсэльезу» ды «Майн лібэ Аўтустын» ні сыіяваў, як ні ўпрошваў грамадзянаў, што ў іх жа інтарэсах
хутчэй ад мяне пазбавіцца, скінуцца на квіток і адправіць у Гамбург, каб ня тут, а тамака людзі са мной мучыліся, ніяк гэта на іх не падзейнічала. Так, дробязі нейкай накідалі. Праўда, прас, набор адкрутак і альбом Дзюрэра прадаў, а потым выйшаў на станцыі й пазад у Магілёў паехаў.
Зайшоў у дызэль у зваротным напрамку, ізноў гармонік дастаў і пачаў палянэз Агінскага «Разьвітаньне з радзімай» граць. А пасьля крычу: «Падайце, грамадзяне, апошняму партызану на справу змаганьня з праклятымі акупантамі! Колькі цярпець будзем, спадарства, зьдзекі з роднай Бацькаўшчыны?» Усе адвярнуліся да вакна і робяць выгляд, што ня чуюць, быццам яны не тутэйшыя, а так, праездам. А адзін мужык пытае: «А ты чый партызан?» — «Ясна, — кажу, — чый: наш!»
Тут кантралёр уваходзіць і кажа: «Дзе ваш квіточак?» А я яму: «Для партызанаў у электрычках бясплатны праезд» — «А адкуль, — кажа, — я ведаю, што ты сапраўдны партызан? 3 выгляду ты болып да паліцая падобны» — «Гэта, — адказваю, — для кансьпірацыі. Бачыце, у куце дзьве старыя з качанамі капусты? Пераапранутыя фээсбэшнікі. Яны мяне ад самай Воршы пасуць» — «Добра, — кажа, — яжджай! У Ma­ne дзед таксама з маскалямі ваяваў. Толькі Ba­ron мне не разьябош!»
Увечары прыехаў у майстэрню. Зараз бяру спальнік, падушку, па дарозе піва куплю і адпраўляюся пад мост начаваць. Хачу паспрабаваць, як па новым месцы спацца будзе.
16	кастрычніка. Панядзелак. Адзін дзень да выгнаньня!
Раніцай вярнуўся ў майстэрню. Учора як прыехаў, спальнік разгарнуў, падушку кінуў і адразу ў шафу залез, вырашыў нават піва ня піць. Але потым заснуць доўга ня мог, з боку на бок варочаўся. Усё ж мулка там, ды й вузка — рукі ў сьценкі ўпіраюцца.
Нарэшце надакучыла мне гэтая бессапь, вылез вонкі і, паставіўшы крэсла зь відам на Дняпро, бутэлечку піва адкаркаваў. Цішыня вакол, толькі зрэдку апошнія тралейбусы па мосьце пралятаюць. А перада мной рака распасьціраецца. Вада ўначы цёмная, нсшта там шамаціць ды нашэптвае пра сябе, нясе свае таямніцы да Чорнага мора. Падумалася: вось хто — славянскі брат Райна. Вось дзе хрыбет гэтай зямлі. I ідала бачыла, што праклён славянам паслаў, і ўся цывілізацыя іх тут пачыналася. А вакол прыгажосьць — усё загадкава ды ўрачыста, быццам не Дняпро гэта ўвогуле, а Архонт ііясе свае воды да падземнага царства. Узгадаў маці. Падумалася: вось адзіны чалавек ува ўсім гэтым вар’яцкім шаломе, які бы прыняў, зразумеў, прытуліў. Сіратліва зусім безь яе. Трэба будзе на могілкі зьезьдзіць. Пажурыўшыся, дапіў піва й пайшоў спаць.
Уначы птушка ў гіарку крычала. Пранізьлівы гэткі крык, быццам клікала кудысьці. Спалася так сабе — драмаў у палову вока. Раніцай, як тралейбусы наверсе загрукаталі, падняўся, шафу на замок зачыніў і ў майстэрню паехаў.
Увесь дзень рэшту рэчаў у катакомбы перацягваў. Туды ж і канапу з парваным ма-
трацам накіраваў. У выніку някепскі бярлог выйшаў. Буду ў ім начаваць, калі зусім халодна стане. Толькі трэба незаўважна, у прыцемках туды прабірацца. Бо ўдзень, імгненна вылічаць, па сьлядох пайдуць і на логавішча натрапяць.
Толькі што Яўген зьявіўся. Прынёс «Крыжачка» дзьве бутэлькі. Ох, не люблю я гэты гліцэрын, але давядзеца выпіць за сканчэньне сэзону! Пайду стол накрываць, цыбулю, сыркі й хлеб наразаць...
17	кастрычніка. Аўторак.
Нуль! Пуск!!!
У гэтым месцы запісы Андрэ нечакана абрываюцца. Але не таму, што ў той вечар ён ізноў зашмат выпіў (а вядома ж, адной бутэлькі на дваіх, можа, і хопіць, але дзьвюх на дваіх заўсёды бракуе). Натуральна, выпіўшы ўсё, яны выправіліся ў начнік па дагонку. Але паколькі пасьля дзявятай вечара ў горадзе пачыналася камэнданцкая гадзіна на моцныя напоі, даганяцца давялося адным толькі півам. Тут і хаваўся падступны падвох. Бо любы профі ведае: нельга заліваць паўтара літра гліцэрыну зьверху такой жа ці, крый Божа, большай колькасьцю піва. Інакш утвараецца нітрагліцэрын — рэчыва выбуховае, небясьпечнае і непрадказальнае. I нават калі вы пазьбегнеце непрыемных прыгодаў, раніцай вас чакае найцяжэйшы бадун.
Але прычына, па якой абарваліся запісы ў дзёныііку Андрэ, ня толькі ў гэтым. Сямнацца-
тым вечарам імглістага сырога кастрычніка ён не зьявіўся ў месцах, дзе мог бы працягнуць іх. Ен не прыйшоў начаваць ні ў былую майстэрню, ні ў шафы пад мостам, ні ў патаемнае сховішча ваўнівэрсытэцкіх склепах. Ня бачылі яго і ні ў адной з кватэраў магілёўскіх знаёмых.
Проста гэтым шэрым аўторкам ён выправіўся ў палёт. У той палёт, якога чакаеш, а прыходзіць ён усё адно нечакана. Да якога ў думках ты быццам гатовы, але калі зьяўляюцца анёлы ў белым, ты крычыш ім: пакіньце! Пакіньце мяне ў спакоі! He жадаю! He хачу я з вамі ляцець! Аднак анёлаў не цікавіць вашае меркаваньне. Яны бяруць пад белыя крылы і эскартуюць з сабой, са смуткам паведамляючы, што гэтае целаўжо табе не належыць...
I паляцеў Андрэ гэтым пахмурным восеньскім днём ластаўкай шызакрылай — паляцеў ня ў Гамбург, не ў Бэрлін і нават ня ў Менск. Ён кружляў над Дняпром, над местам, дзе калісьці жыў Леў, дзе засталася яго Магіла, паводле якой горад і назвалі Магілёвам.
Калі яны зь Яўтенам, які застаўся начаваць у майстэрні Андрэ на кучы анучаў, абудзіліся ранкам, тое, што адбывалася ў іх мазгаўнях, нават пахмельлем назваць было нельга. Пад шаломам Андрэ нібыта пасялілася двухпудовая чыгунная гіра, якую той проста ня мог адарваць ад матраца. Яна скруціла скроні, здушыла артэрыі, спляжыла Сьвятаполка і Валенрода так, што яны без прыкметаў жыцьця ляжалі на шаломе, быццам два каты на асфальце, па якім праехаў шматтонны каток. Вакол усё круцілася, чыгун ціснуў