Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Што праўда, многія хобіты, не чакаючы нейкага адмысловага запрашэньня, самі рознымі шляхамі прабіраліся цераз шчыліны плоту й
распаўзаліся па ўсёй неабсяжнай матухне-Эўропе, ствараючы маленькія, у прынцыпе бясшкодныя й нікому не заўважныя калёніі ў Бэрліне, Брусэлі, Амстэрдаме, Варшаве. У такую мікраскапічную бэрлінскую калёнію хобітаў Андрэ, уласна, і зьбіраўся наведацца на пару дзён адразу пасьля пленэру. Але спачатку ён мусіў закончыць адну важную справу — спакусіць Франку, якая, як яму здавалася, і сама была б ня супраць.
Ён адразу знайшоў яе вачыма, калі ўжо цалкам «вясёлыя» яны ўваліліся ў павільён, дзе стаялі накрытыя фуршэтныя сталы. Госьці, a ў асноўным гэта былі мясцовыя аматары мастацтва з Бону ды Кёльну, паходжвалі па залі з келіхамі чырвонага віна.
— Ну что, окропнм глотку красненькнм?
Але Генрыха можна было й не пытаць. Ён і без таго ўжо меўу руках поўны келіх, які пасьпеў стрэльнуць з тацы, што праплывала побач.
— Фу, кісьляціна! — вымавіў ён, зрабіўшы першы глыток. — Чылійскае было лепшае!
— Ведаеш, а ў нас віно робяць з бульбы.
—Ды ну, ня можа быць!
— Праўда. Яно зялёнага колеру й завецца «Крыжачок» — танец ёсьць такі народны. Я пару разоў каштаваў — дагэтуль не магу забыць. Галоўная праблема, калі яго п’еш, — чым глотку заткнуць, каб назад ня выйшла. Напрыклад, проста цукерка альбо кавалак хлеба не дапамогуць. Лепш за ўсё агурок салёны ці цыбуліна, тады ёсьць шанец, што яно ў табе застанецца.
— Так...так... «Ка-за-цок», — зачаравана паўтарыў Генрых.
— He «Казацок», a «Крыжачок». — A ведаеш, што «крыжачок» перакладаецца як «вальтануты або п’яны тэўтонец»?
— Пры чым тут тэўтонец?
— Таму, што па-беларуску «тэўтонскі рыцар» — гэта крыжак, а «чок», сам разумееш, ад слова «чокацца». Вось і атрымліваецца: «крыжа-чок»!
Тым часам імпрэза перайшла да афіцыйнай часткі. Гутаркі наўкол сыцшыліся, і на сцэну пачалі выходзіць усялякія важныя, адмыслова запрошаныя госьці. Яны распавядалі аб тым, які выдатны выйшаў праект, як ён дапамагае наладжваць кантакты паміж народамі, ды ўсякія іншыя разумныя рэчы.
Андрэ пакінуў Генрыха слухаць гэтую лухту пра дружбу народаў, а сам паволі рушыў у бок Франкі. Праціснуўшыся, ён стаў у яе за сьпінай і для пачатку хвілінаў пяць лашчыў поглядам яе станістае цела. У думках ён песьціў яго: запусьціў рукі пад сукенку, абмацаў сьцёгны, потым крануў кончыкам языка яе шыю, рушыў ніжэй, да сьпіны, наблізіўся да таліі, потым ніжэй, яшчэ ніжэй, і яшчэ, дайшоў да кветкі, але, не затрымліваючыся, перабраўся на іншы бок і пачаў уздымацца па жываце да вытанчаных грудак, а калі ўжо наблізіўся да вуснаў, яна раптам абярнулася і ціха шапнула на вушка:
— П рывітаньне!
— Хочаіп віскі?
— Крыху пазьней, — шапнула яна ў адказ.
— Ты сёньня ня зьедзеш?
-He.
— Калі ўсё скончыцца, хадзем да мяне!
— Пабачым, — напаўнамякнула, напаўпаабяцала яна.
Шчасьлівы, падбадзёраны, задаволены дыялёгам, Андрэ пакінуў Франку далей слухаць прамову пра высокае майстэрства мастакоў, якія тут сабраліся, а сам паляцеў да Генрыха, каб на радасьцях зрабіць зь ім па яшчэ адным салідным глытку віскі.
Усё пачыналася нядрэнна і, мабыць, мусіла таксама нядрэнна скончыцца, калі б пасьля другога глытку віскі на сцэну не ўскараскаўся Андрэйка. Ён зьявіўся адразу, як толькі Андрэ зь Генрыхам адасобіліся ў хмызах і, глынуўшы з гарла, запалілі па цыгарэце. Нахабная пыса Андрэйкі проста прамалявалася праз высакародны твар Андрэ. Алейныя, юрлівыя вочкі выскачылі на месцы разумных, глыбокіх вачніцаў, а ўжо пра баўбаталку ў роце, якая з гэтага моманту, не сьціхаючы, пачала несьці ўсялякую хрэнацень на ўсіх вядомых ёй мовах, і зусім няма чаго казаць.
— Ведаеш, Іёнрых, а прусы гэта ж ня вы, a мы!
—Якога чорта?
— Бо прусы — балцкае племя, што жыло на нашых землях! А вось якога чорта нашае імя да вас перакачавала?
—Увогуле, я саксонец, — зь легкай крыўдай у голасе прамовіў Генрых.
—А! Якая, на хрэн, розніца! Шкада, што ты не нарадзіўся ў Гурзуфе!
— Чаму менавіта ў Гурзуфе?
—Ды халера яго ведае! Так, прыгадалася! Я быў тамака ў дзяцінстве, з маці. Мы паехалі ў горы на возера Рыца, паелі шашлыкоў, а потым усю ноч ванітавалі. Хаця пачакай! He! Гэта было ў Піцундзе, — з гэтымі словамі ён паднёс бутэльку да рота і зрабіў трэці глыток.
Далей падзеі разгортваліся па звычайным для Андрэйкі сцэнары. Калі б нават ён піў, але засяродзіў увагу на Францы, то, верагодна, усё пайшло б паводле пляну. Але, пабачыўшы столькі незнаёмых маладзенькіх фройляйн, якія пасьля сканчэньня ўрачыстай часткі высыпалі з павільёну, яго агаладалыя вочкі наліліся алеем валяр’яны, і ён кінуўся знаёміцца, паіць і спакушаць кожную, за каго чапляліся кіпцюры ягоных лапак.
Тым часам мастакі ды госьці пачалі разбрыдацца па парку. Болыпасьць інсталяцыяў ня месьцілася ў павільёне, а была раскіданая па вялікай тэрыторыі старой і крыху запушчанай садова-паркавай гаспадаркі. Андрэйка таксама скіраваўся да месца, дзе прытулілася ягоная скульптура, і падрыхтаваўся да сустрэчы гасьцей, асабліва маладых фройляйн, кожная зь якіх рана ці позна мусіла натыкнуцца на гэты твор. Пагатоў ён быў аб’ектам надзвычай прыкметным.
Андрэ збудаваў дзьве вялікія скульптуры з саломы. Адна ўяўляла зь сябе аголеную Вэнэру, другая была копіяй антычнага Апалёна. Статуі стаялі на пастамэнтах адна супраць другой у бакавой алеі парку і выглядалі, як два вялікія, вышэйшыя за чалавечы рост, калматыя мядзьведзі.
Пазнаць у адным зь мядзьведзяў Вэнэру магчыма было па адсутнасыді рук і вялікіх саламяных грудзях, што крыху нязграбна тапырыліся вожыкамі ў тры бакі сьвету. Апалён жа стаяў з узьнятай рукой і чамусьці гэткім жа значным калматым узбуджаным чэлесам, што пяўся кудысьці ў напрамку Вэнэры, быццам руля расійскага танка ў бок Прусіі.
Як толькі пачалі зьяўляцца госьці, Андрэйка з розным градусам натхненьня ўзяўся тлумачыць ім, што ён, уласна, жадаў сказаць гэтым творам. Калі падыходзіла сталая пара або які-небудзь крытык, яго аповед быў скупы й халодны. Ен нешта казаў пра новыя магчымасьці, якія дае мастаку такі матэрыял, як салома, пра сувязі з традыцыяй, пра новае прачытаньне клясыкі, удавана цяжка ўздыхаў і нешта няўцямна падтакваў калі гутарка заходзіла аб нягодах яго няшчаснай краіны.
Але калі падыходзіла маладзенькая зграбная фройляйн, ён тут жа ўскокваў на каня, выцягваў шкляначку, прапаноўваў паненцы віскі, сам рабіў ладны глыток з бутэлькі, а далей яго несла ў неўтаймаваныя стэпы натхненьня. Ен распавядаў пра геніяльнасьць саломы як матэрыялу і яе двухсэнсоўнасьць. Пра тое, што пры сьвятле яна зьзяе чыстым золатам, але, калі прыгледзецца, кожны прадмет, выраблены з саломы, уяўляе зь сябе ўзор спарахненьня матэрыі, пацяруху, якой, па сутнасьці, ёсьць усё зямное. Асабліва гэта тычыцца саламяных чалавекаў, якія нагадваюць яму паўспарахнелых ваўкалакаў зь фільмаў жахаў.
Далей ён пераходзіў да асаблівасьцяў саламянага сэксу Распавядаў пра ягоную абсалютную экалягічнасьць і пэрспэктыўнасьць. Пра тое, як менавіта павінны займацца гэтым саламяны Апалён і саламяная Вэнэра, пра тое, куды лепей устаўляць чэлес і што рабіць, каб партнэры не разваліліся падчас акту.
Паненкі не без задавальненьня й цікаўнасьці выслухоўвалі гэтую ахінею, пасьмейваючыся, выпівалі віскі і адвальвалі. На жаль, яны зьяўляліся, як правіла, не адныя, а ў суправаджэньні кавалераў альбо невялікімі кампаніямі. Таму ў Андрэйкі ніяк не выходзіла затрымаць якую-небудзь фройляйн каля саламяных мядзьведзяў надоўга.
Тым часам паступова сьцямнела. Наведнікаў стала менш. Андрэйка раптам згадаў пра Франку і з жахам зазначыў, што віскі ў пляшцы амаль скончылася. Перш за ўсё, падумаў ён, неабходна знайсьці Генрыха, бо ў яго мусіць заставацца яшчэ бутэлька, а потым выправіцца на пошукі Франкі.
Ен прысьпеў Генрыха ў адным з зацішных куткоў парку ў невялікім. але вясёлым таварыстве. Ен быў ужо добра п’яны. і віскі ў яго бутэльцы заставалася ня болей за шклянку. Упэўненым жэстам прыватызаваўшы апошняе. Андрэйка зрабіў вялікі глыток і ўсе наступныя падзеі гэтага вечару й ночы памятаўужо фрагмэнтарна
Яны яшчэ пілі нешта зь іншых бутэлек, ператусоўваліся з кампаніі ў кампанію. Ён паранейшаму спрабаваў спакусіць нейкіх паненак, але быў ужо ў такім градусе, што палёт
яму не даваўся, і выглядала гэта неяк непрыстойна й пошла. Пару разоў яны сустракаліся з Франкай, але тая былаў кампаніі незнаёмага і агіднага плэйбоя. Потым яны ганялі з Генрыхам на бэнзакалёнку купіць яшчэ бухла. Затым ён сьпяваў нейкім фройляйнам «Очн черные, очм страстные...» і «Тумбалайку», размаўляў з кімсьці ў хмызах пра ролю будучай беларускай рэвалюцыі, выконваў басам «Смело мы в бой пойдём...» і запрашаў усіх у Магілёў. У іншых хмызах ён распавядаў пра Маскву як новую Мэку і сталіцу сусьветнага мастацтва, сьпяваў ужо зусім разьдзяўбаным басам «Боже, царя хранн», нахабна заляцаўся да Франкі ў прысутнасьці незнаёмага плэйбоя і каля чатырох гадзін ночы незразумела якім чынам прыцеляпаўся да сябе ў пакой, адразу адключыўшыся на неразабраным ложку.
Раніцай ён прачнуўся ад дзікага жаданьня піць. Зразумеўшы, што спаў у адзеньні, сяктак узьняўся, адпіў палову зь вялікай бутэлькі мінэральнай вады, распрануўся й плюхнуўся зноў у ложак. Так бы ён і спаў да самага вечара, і, магчыма, нічога гэтага ў яго жыцьці ня здарылася б, калі б не трыклятыя цешчыны боты.
Андрэ ўспомніў пра іх гадзіны празь дзьве, калі прачнуўся выпіць наступныя паўбутэлькі вады. Розум прарэзала балючая думка, што сёнызя субота і гэта апошні дзень у Боне. Што заўтра раніцай трэба выпраўляцца дадому, у Магілёў. Але да гэтага ён павінен зрабіць шопінг — купіць боты для цешчы, якая адмыслова дала на гэта
грошы. А яшчэ набыць пару рэчаў дачкам і падарунак жопцы. Вядома, можна зрабіць шопінгу Бэрліне, але ён будзе там усяго пару дзён. Тут жа за месяц Андрэ прыгледзеў усё неабходнае, трэба толькі падняць хворую галаву й прайсьціся па даўно пазначаных, вядомых месцах.
Ен зноў забраўся ў ложак і нейкі час тупа глядзеў на белую столь і вялікі белы шар жырандолі, што зьвісала зь яе. Думка пра непазьбежнасьць шопінгу не давала расслабіцца й заснуць. «Вось паскудзтва! Чакаеш адкрыцьця выставы, быццам за ёй дзьверы ў новае жыцьцё. А там усё: шчасьце, вядомасьць, грошы, прыгожыя машыны, віла ў Ніццы. А адкрыеш — і тое самае лайно: бадун, смага, Хведар Міхайлавіч, скаціна... нажэрся... Кока-колы б зараз... А шчэ гэтыя ідыёцкія боты!».