Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Пасьля, калі Андрэ ў самоце адправіўся шпацыраваць па Бэрліне, горад уразіў яго размахам. Ен здаваўся ашаламляльна вялізным, бясконцым — такім, якім у яго ўяўленьні і павінен быць сапраўдны горад. Каб выйсьці з цэнтру апоўдні й ісьці, ісьці, ісьці кудысьці ўсё новымі вуліцамі, але ўсё роўна не дасягнуць ускраінаў да заходу сонца.
Увечары яго чакала яшчэ адно адкрыцьцё. Сакавік толькі пачынаўся, таму горад даволі рана сышоў у сутоньне прыцемкаў, а затым хутка накрыўся цёмным вэлюмам яілчэ ня позьняга, а таму мітусьлівага вечара. Стомлены, Андрэ вяртаўся бясконцымі вуліцамі назад да цэнтру.
Для бадзёрасьці ён купіў штоф моцнага напою і, зрэдку адпіваючы з пляшкі, цягнуўся да месца прызначанай зь сябрам сустрэчы, на стрэлку між двума мастамі ля ўваходу ў Бодэ-Музэум.
Дабраўшыся да Музэйнай выспы, Андрэ акамянеў ад убачанай прыгажосьці. Уражвала нават не архітэктура, што прамянела магутнасьцю і размахам, а тая атмасфэра, якая ахутвала велічныя палацы. Гэта здавалася квінтэсэнцыяй прускага духу, тым, што несла ў сабе вобраз Нямеччыны, намаляваны ў яго ўяўленьні яшчэ ў юнацтве, калі ён узахлёб чытаў Гётэ, Кляйста, Гофмана, іншых нямецкіх рамантыкаў ды спрабаваў пранікнуць у «Крытыку чыстага розуму» Канта.
Андрэ быў няблага знаёмы зь нямецкай літаратурай. Калісьці ў маладосьці ён вырашыў самаадукаваць сябе, прачытаўшы ў храналягічным парадку ўсе галоўныя творы чалавечай думкі. Пачаўшы ад старажытных грэкаў, ён упарта, часам ііраз нуду і пакуту, адольваў стагодзьдзі. Дайшоўшы да новага часу і без асаблівай цікаўнасьці праглынуўшы Пэтрарку і Дантэ, ён узяўся за немцаў. Тут Андрэ чакала адкрыцьцё, якое нешта перакуліла ў яго сьвядомасьці. Прыхапіўшы ў бібліятэцы шматтомны збор твораў Імануіла Канта, ён пачаў вывучаць «Крытыку чыстага розуму». Пранікнуцьу заблытаныя лябірынты кантаўскай думкі было няпроста. Нядужа чаго зразумеўшы, Андрэ усё ж дачытаў да апошняй старонкі, сьцяміўшы галоўнае: напэўна, існуе толькі ён, а наўкола ёсьць пустэча, ці рэчы ў сабе, пранікнуцьу якія ён ня можа.
Ён ўявіў, што любы прадмет — кніга, стол на якім яна ляжыць, шклянка з гарбатай — усяго толькі чорныя замкнёныя скрыні, шафы, што лётаюць у такой жа чорнай бяздоннай прасторы. Уяўленьне чамусьці малявала яму рэч у сабе менавіта чорнай шафай, завіслай у бясконцай ггустэчы. Зазірнуць за дзьверы шафаў было немагчыма. Але калі ўявіць, што яны раптам адкрыліся, то ўнутры зьзяла б усё тая ж чорная бяздонная пустэча.
Па сутнасьці, сьвет наўкола рабіўся адным вялікім таямнічым аб’ектам. Як бы мы ні ыамагаліся спасьцігнуць яго, памацаць, лізнуць языком, адкусіць кавалачак, паспрабаваць на смак, ён усё адно заставаўся толькі адлюстраваньнем у нашай сьвядомасьці, а таму прывідным, няпэўным, ілюзорным. Дастаткова заплюшчыць вочы, прыбраць рукі са стала, выключыць розум, нарэшце, памерці — і ўсё зьнікае разам з табою... у пустэчу — загадкавую, неспасьцігальную пустэчу. Гэтая думка так уразіла Андрэ, што ён нават упаў у дэпрэсію, a калі выйшаў зь яе, то ўзяўся за Ніцшэ, які, на шчасьце, крыху паправіў кантаваную Імануілам нэрвовую сыстэму.
Тады ж, у першы бэрлінскі вечар, з муроў Пэргамону, што нісходзіў сваёй веліччу ў чорныя воды Шпрэе, на Андрэ глядзеў сам геній нямецкага духу, яе філязофіі, уяўлены ў каменыіі архітэктуры. 3 таго дня ён гіалюбіў гэты горад бясконца і незваротна. I вяртаючыся сюды, ён раз за разам рабіў гэта з радасьцю і лёгкім трапятаньнем у сэрцы.
Да гораду дабраліся надзіва хутка — сонца стаяла яшчэ высока, калі яны ўжо былі непадалёк ад Патсдаму. Даехаўшы эсбанам да цэнтру, яны выйшлі на станцыі «Хакішэмаркет» і рушылі ў кірунку Араніенбургер штрасэ.
3 усіх бэрлінскіх вуліцаў Араніенбургер была бясспрэчна самай любімай для Андрэ. У кожны з прыездаў ягонае жыцьцё ў Бэрліне круцілася альбо на ёй, альбо ў аддаленьні, якое ніколі не перавышала адлегласьці ў некалькі кварталаў.
Тут, у суседнім з сынагогай двары, калісьці знаходзілася тая самая кватэра прыяцеля. Тутака ж на Араніенбургер пасьля заходу сонца разгортвалася начное жыцьцё гораду — бары, індыйскія рэстараны, кнайпы запаўнялі турысты, бэрлінскія мастакі і паэты, на ходніках зьяўляліся путаны. Але ня проста путаны, a путаны-творы мастацтва, прыгажуні з вокладак глянцавых часопісаў, якіх, прыхапіўшы ў кішэню бутэлечку віскі, можна было, шпацыруючы, разглядаць як прыўкрасную экспазыцыю ў добрым музэі.
На гэтай самай вуліцы месьціўся Тахелес — прытулак маленькай калёніі хобітаў, якая ўжо шмат гадоў была цэнтрам прыцягненьня як для хобітаў, што аселі ў Бэрліне, так і для тых, што бывалі тут праездам. Кожны раз, трапіўшы ў горад, Андрэ перш за ўсё накіроўваўся сюды зь ведай, што апроч цёплага прыёму і немудрагелістага прытулку сустрэне тут людзей, якіх гадамі ня бачыў на радзіме.
Што праўда, Тахелес меў у горадзе не найлепшую славу. Паўстаўшы як сквот яшчэ да па-
дзеньня сыдяны, ён, па сутнасыді, і заставаўся сквотам, які засялялі беспрытульныя мастакі з усіх магчымых ускрайкаў матухны Эўропы. 3 часам, каб крыху цывілізаваць гэтае месца, тут пачалі праводзіць выставы, чытаньні, невялікія канцэрты ды іншыя тусоўкі, што вабілі да сябе альтэрнатыўную публіку з усяго гораду.
Аднак мастакі парэспэктабельней у Тахелесе не выстаўляліся, бо лічылі яго занадта трэшавым і непрыстойным для вялікага мастацтва. Арт-генэралы яго прынцыпова не заўважалі. Шараговыя жаўнеры — пазьбягалі, каб не псаваць паслужны сьпіс, калі жадалі некалі выбіцца ў генэралы. Толькі арт-партызаны анархісцкага разьліву лічылі яго сваім месцам і, паклаўшы вялікі X на меркаваньні генэралаў, маёраў, прапаршчыкаў, куратараў і іншай малапрыемнай для іх публікі, дзейсьнілі тут сапраўдны разгул першабытнага крэатыву.
Многія ў горадзе даўно зачынілі б Тахелес як рассаднік п’янства, блядзтва і ўсялякага бязладзьдзя. Але ён ужо стаўся такім культавым месідам, што турысты шыхтом ішлі паглядзець на гэтую выспу хаосу сярод зіхоткіх сьвежым рамонтам фасадаў Усходняга Бэрліну. Таму, каб не ўздымаць лішняга шуму, яго пакінулі на нейкі час у спакоі як адзін з бэрліыскіх атракцыёнаў для шарэнгаў дапытлівых маленькіх чалавечкаў з вузкімі вачыма ды фотаапаратамі «Соні» ў руках.
Тахелес узвышаўся на самым канцы Араніенбургер вялікім цёмным гмахам, падобным да гіганцкага бохана чорнага заплесьнелага хлеба. Сваім выглядам ён нагадваў бэрлінскі
дом, які пасьля вайны зь нейкіх прычынаў ня сталі парадкаваць, а пакінулі як ёсьць — з разводамі на фасадах, сьлядамі куляў, адбітай тынкоўкай ды надпісамі на сьценах.
Сэрца Андрэ радасна затрымцела, калі ён пабачыў у далечыні вуліцы змрочны абрыс Тахелеса. Увайшоўшы з параднага ганку, яны падняліся па размаляванай лесьвіцы на чацьвёрты паверх. Тут ужо шмат гадоў месьцілася атэлье, у якім цяпер жыў Хведар, — яго даўні прыяцель зь Менску.
Спыніўшыся перад дзьвярыма з прылепленай скотчам паперкай, дзе ад рукі артыстычнакаравым почыркам было напісана «атэлье Хведара», ён пастукаў. За дзьвярыма нейкі час панавала маўчаньне, аднак, калі Андрэ пагрукаў мацней, нешта з таго боку заварушылася, ды пачуўся ціхі шоргат нясьпешных крокаў.
— Оооооо... Якія людзі! — на парозе ў ніжняй бялізьне стаяў Хведар. Галава яго была ўскалмачаная, твар выглядаў заспаным і крыху пакамечаным, але шырокая ўсьмешка, што завяршала гэтую канструкцыю, надавала Хведару выгляд цалкам абаяльны і ііават мілы.
— Якім ветрам? — Хведар, па хобіцкай завядзёнцы, палез быў абдымацца, але, заўважыўшы Інгрыд, што стаяла за сьпінай Андрэ, засаромеўся і прыняўся нацягваць нагавіцы.
— Гэта Інгрыд!
— Хведар! А ў нас тут учора... Ну, адным словам... разумееш, мы толькі нядаўна леглі спаць! — працягнуўшы руку Інгрыд, ён зь цікаўнасьцю акінуў яе поглядам.
Хведар лічыўся адным з старажылаў бэрлінскай калёніі. Але, галоўнае, ён уяўляў зь сябе вобраз стоадсоткавага, без староньніх дамешкаў і дабавак, сапраўднага жаўнера мастацтва, для якога паходы, нягоды неўладкаванага жыцьця ў акопах, плямы бэрлінскага лязурку на вопратцы, смурод ацэтонаў ля падушкі, арт-абстрэлы, бамбёжкі, налёты на галерэі былі справай штодзённай і ў той жа час любімай. Ён ня ведаў, не ўяўляў, ды й не хацеў сабе іншага лёсу. Хведар аддаваўся творчасьці цалкам, быў гатовы несьці гэты крыж самазабыўна, не патрабуючы ўзамен ані ўзнагарод, ані званьняў, ані пасьмяротнай славы.
Яго нават цяжка было назваць шарагоўцам мастацкага войска, ён быў хутчэй старшыной, есаулам, малодшым афіцэрам. Калі б ён служыў у іншай арміі — францускай альбо нямецкай, то напэўна насіў бы ўжо пагоны калі не генэрала, то палкоўніка ці маёра. Але ў Мордары генэралаў у мастацтве не існавала, дакладней, мелася пару, якіх прызначалі зьверху. Але войсжа, хоць гэта было нават ня войска, а хутчэй апалчэньне — разрозьненыя і расьсеяныя па лясох ды балотах партызанскія атрады, іх не прызнавала.
Маладыя салабоны глядзелі на Хведара з павагай. Для іх ягоны аўтарытэт бьгў бясспрэчным, і папраўдзе сказаць, прускі шалом павінен бы насіць ён — Хведар. Менавіта яго галава як мага больш падыходзіла пад гэты гіазалочаны знак воінскай пашаны, доблесьці і ўлады. Але шалом красаваўся на галаве Андрэ, і Хведар нарэшце заўважыў яго:
—Ух, якая рэч! Ты дзе яго здабыў?
—Ды так! Потым распавяду! Хведар, мы пажывем у цябе пару дзён. Акей?
— Ясна! He пытаньне! Знайдзіце сабе матрац на сьметніку ў калідоры і начуйце колькі заўгодна. Ну, праходзьце, праходзьце! — скінушы нейкае рызьзё з крэсла, Хведар паставіў крэсла перад Інгрыд. — Вельмі рады! Даўно ня бачыліся! Жадаеце віна? — сымбалічна спытаў ён і, не чакаючы адказу, выцягнуў зь нейкага завалу літровы пакет белага.
Трэба сказаць, Хведар не прызнаваў лёгкіх напояў у шкляной тары і купляў заўсёды толькі кардоны. На маршы зь імі было значна зручней: важылі яны меней, каштавалі яшчэ меней, а ўмяшчалі на чвэрць болей.
— Ну, распавядай! Як ты тут апынуўся?
— Мы зь Інгрыд выпраўляемся ў вясельнае падарожжа! Вось, пачалі з Бэрліну, потым едзем у Прагу, адтуль у Вену, ненадоўга ў Вэнэцыю, а затым на Лязурны бераг. Дарэчы, хачу ў цябе пазычыць крыху грошай на дарогу, а то ў мяне на кішэні ўсяго паўтара эўра.
—Ты ж ведаеш, я не трымаю буйных грошай у хаце! У мяне ўсёй наяўнасьці — нейкая дваццатка!