Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
— Што ён кажа? — запытала Інгрыд, якая не разумела мовы хобітаў, але слухала іх пявучую тарабарскую гутарку зь вялікай цікаўнасыдю.
— Ён кажа, што праставіць нам квіткі да Сан-Трапэ і гатовы быць нашым сьведкам на вясельлі. А цяпер жадае пачаставаць нас віскі.
—Дарэчы, Хведар, ты ведаеш, да закрыцьця «Плюсу» сорак хвілінаў! Ці не пара нам пасьпяшацца, a то застанемся сёньня бязь віскі!
У гэты момант у далёкім куце майстэрні нешта зашамацела, заварушылася і з-пад ватнай коўдры на гук галасоў паказаўся заспаны лыч, у якім госьць адразу пазнаў свайго даўняга прыяцеля зь Менску — паэта Буяна. Дакладней, так называў яго толькі Андрэ, знаходзячы ў гэтым найменьні вельмі дакладнае вызначэньне неардынарнай постаці, што сумяшчала ў сабе такое мноства разнастайных талентаў.
Па-першае, Буян быў сапраўдным паэтам і калі, крыху выпіўшы, пачынаў дэклямаваць свае вершы, то гучалі яны чароўна, як гук прыбою ўночы перад штормам, як мэлёдыя баяна ў ніжніх актавах, як крык шамана, што заклікае да пачарнелага перад навальніцай неба. Выпіўшы болей, Буян рабіўся сапраўдным буянам. Ён пачынаў чапляцца да дзяўчатаў, гучна мацюгацца, хаміў усім, хто падвернецца пад руку, магчыма, ён нават хацеў бы пабіцца, але паколькі целаскладу быў далікатнага, далей за пагрозы справа не даходзіла.
Супакоіць яго ў такім стане было няпроста, але меўся адзін спосаб, пра які ведалі толькі найбліжэйшыя сябры. Трэба было даць яму шклянку вэрмуту, менавіта вэркгуту — не гарэлкі, не сухога віна альбо піва, а чагосьці моцнага і салодкага. Вэрмут дзейнічаў на Буяна, як удар матадора быку між вачэй. Ен тут жа адкідваў капыты і валіўся, задраўшы лапы проста на тым месцы, дзе выпіваў. I спаўу такой паставе Буян
досыць доўта — пакуль, калі яго ня зносілі сябры, не знаходзіла раніцай прыбіральніца ці яшчэ paHeft дзяжурны міліцэйскі патруль.
Па-другое, Буян быў мастаком і ўжо шмат гадоў распрацоўваў у жывапісе тэму насякомых, пераважна мандавошак. Ён маляваў вялікія батальныя сцэны, сямейныя партрэты, спартовыя сьвяты, сэксуальныя акты, але дзейнымі асобамі ў іх нязьхменна былі тлусьценькія круглыя мандавошкі на танюткіх ножках. Часам, праўда, для разнастайнасьці Буян уводзіў у свае творы даўгіх выцягнутых казюлек, падобных да сухотнай палачкі, але абавязкова зь вялікімі вытарашчанымі вачышчамі. Адпаведна свайму іміджу маляваў ён іх у буйнай, вельмі экспрэсыўнай манеры, не шкадуючы палатна і фарбаў, асабліва самых яркіх, крыклівых адценьняў.
Высунуўшы галаву з-пад коўдры, Буян нейкі час наводзіў рэзкасьць на стол, потым на тых, хто за ім сядзеў, і нарэшце прамовіў:
—Андрэй? А ты што робіш у маім офісе? A ну, пайшоў прэч адсюль! — потым расплыўся ва ўсьмешцы і дадаў:
-Жарт! Ха-Ха!
Ён вылез у адзеньні й чаравіках з свайго бярлогу, прысеў на зэдлік ля стала і задаволены, па-дурацку ўхмыляючыся, утаропіўся ў Інгрыд.
— Пазнаём зь дзяўчынай!
— Гэта Інгрыд, мая нявеста.
—Ааа, віншую! Даўно знаёмыя?
— Так, амаль суткі.
—Ха-ха! А што жонка?
—На храна мне былая жонка ў новым жыцьці? У яго трэба выпраўляцца з маладой нявестай.
— Правільна, каб пыл з рогаў вільготнай анучкай працірала, калі зусім старым хрэнам станеш. Ха-ха-ха! Між іншым, а што гэта за рог на тваёй галаве? — Буян нарэшце заўважыў шалом.
— Гэта шалом мэдыюма — субліматар!
—Ды ну!
—Так! Бачыш гэтую антэнку зьверху? Яна настройваецца на астральныя хвалі і наўпрост трансьлюе музыку з касьмічных сфэраў. Найноўшая распрацоўка японскіх навукоўцаў! Табе як паэту таксама раю такую купіць. Уяві, трэба табе напісаць геніяльны верш — надзяваеш шалом, настройваесься, да прыкладу, на Юпітэр — і сьціхі самі пасыпаліся на паперу, невядомая рука безь цябе тваёй рукой водзіць!
—Дай памераць! — буркнуў Буян, пацягнуўіпы да шалома свае караўкі.
— Ідзі ў дупу! Рукамі не чапаць! A то саб’еш мне ўсе наладкі!
— Што ён кажа? — перапытала Інгрыд, якая ізноў нічога не разумела на мове хобітаў.
— Ен кажа, што яму таксама патрэбны такі прускі шалом, каб напісаць паэму пра мандавошак.
— Пра кагсР
— Пра мандавошак. Ну, гэта гісторыя такая вялікая, як мандавошкі выпраўляюцца захапіць Парыж, адным словам, батальнае палатно!
— Ну добра! Генух пізьдзець! — перапыніў дыскусію Хведар, — праз дваццаць хвілін
«Плюс» зачыняецца. Калі зараз жа ня выйдзем, давядзецца перціся на Фрыдрых штрасэ альбо купляць у арабаў!
Купляць у арабаў, у два разы даражэй, чым у «Плюсе», нікому не хацелася, таму ўсе адразу замітусіліся — Андрэ з Хведарам, накінуўшы паліто, панесьліся ўніз па сходах, а Буян з Інгрыд тым часам выправіліся на пошукі матраца да вялікай кучы сьмецьця, што грувасьцілася на гэтым самым паверсе ў канцы калідора.
Забегшы хвілінаў за сем да закрыцьця ў супэрмаркет, Хведар купіў дзьве па нуль сем пляшкі віскі па пяць трыццаць за штуку, для дамаў — чатыры літровыя кардоны віна па семдзесят дзевяць капеек, і на ўсялякі выпадак восем бляшанак піва. Крыху параіўшыся, адмыслова для Буяна яны знайшлі бутэльку самага таннага вэрмуту і таксама кінулі яе ў кошык. Ужо каля касы Андрэ ўзгадаў, што нічога ня еў амаль двое сутак. Яму зноў явіўся вобраз галоднага Шыкельгрубэра. — «Тры дні для Эўропы будзе зусім небясьпечна», — падумаў ён і папрасіў Хведара купіць яшчэ бохан хлеба, пару слоікаў бабоў, кавалак шынкі ды цюбік маянэзу.
Апынуўшыся на вуліцы, яны зайшлі ў найбліжэйшую падваротню і, адкаркаваўшы віскі, адпілі з рыльца за сустрэчу. Наўкол даўно гарэлі ліхтары. Дажджу не было, але вільготная зябкасьць прасьлізгвала скрозь адзежу, як бы нагадваючы, што ўжо восень, што дні будуць рабіцца карацейшымі, а ночы халаднейшымі. I быць можа, празь месяц у той самы час, на гэтым самым месцы, калі Хведар з Андрэ выйдуць
з крамы ды адкаркуюць бутэлечку віскі, на іх галаву прысядуць першыя бязважкія белыя мухі, каб засьведчыць, што яшчэ адзін год іх жыцьця ўжо мінуў.
Пацягваючы душэўны напой, Андрэ распавёў есаулу ўсё, што здарылася зь ім за апошнія дні. Пра выставу ў Боне, цешчыны боты, пра тое, як купіў шалом, і іра сапсаваны дах аўто па дарозе ў Гановэр, начлегу саломе, пра тое, як пазнаёміўся зь Інгрыд учора на вакзале, пра сірочы прытулак і спробу скрасьці яго шалом. Хведар слухаў расповед амаль з захапленьнем, час ад часу выбухаючы прыступамі сапраўднага гамэрычнага рогату. Нарэшце, калі Андрэ скончыў, твар есаула стаўся раптам сур’ёзным, і ён сувора спытаў:
—Ты што, сапраўды вырашыў ніколі ў жыцьці яго не здымаць?
— Разумесш... Напачатку мяне мучылі сумненьні, але чым даўжэй шалом на мне, тым больш я ў гэтым упэўнены. Гэта можа падацца вар’яцтвам, але ўнутраны голас падказвае: я мушу так зрабіць. Уяві — нехта абвесьціць сусьвету: я адпілую сабе ногі! Усе скажуць: прыдурак, ідыёт! А калі ён мастак, то ўжо ня проста прыдурак, а пэрформэр, і гэта яго маніфэст! Лічы, што гэта мой маніфэст! Так! Я не зьніму шалома! Да таго ж, шалом — гэта мір! Я надзеў на галаву мір!
— Па-напіаму шалом — гэта вайна! Ты надзеў на галаву вайну.
— Вайна наўкола. Мір унутры нас.
— Кожны мір сканчаецца вайною.
— Кожная вайна сканчаецца шаломам.
—А ты ўпэўнены, што ўтрымаеш яго на галаве?
Андрэ прамаўчаў. Хведар неяк журботна, з тугою, быццам выпраўляючы сябра туды, адкуль той ужо ня вернецца, паглядзеў на яго, моўчкі зрабіў вялікі глыток віскі й вымавіў:
—Дзевяць вечару. Пара вяртацца. Наконт грошай трэба нешта прыдумаць. У мяне іх, сам ведаеш, няма, у Буяна тым больш. Дай час, я памяркую, што можна зрабіць.
Вярнуўшыся ў Тахелес, яны засьпелі амаль пастаральную сцэну: Інгрыд, у спакусьлівай позе, з выклікам закінуўшы ногі на стол, піла віно, а Буян у нейкім дзіўным хваляваньні мітусіўся вакол. Ен выцягваў з закуткоў свае найноўшыя жывапісныя нактурны, прэлюдыі, фугі, расстаўляў перад ёй і пры дапамозе найпрасьцейшай камбінацыі з дваццаці ангельскіх словаў распавядаў нешта пра сэнс, закладзены ў гэтыя творы.
За час, пакуль Андрэ зь есаулам адсутнічалі, яны адшукалі матрац, і Інгрыд нават пасьпела зьвіць цалкам утульнае гнязьдзечка для начлегу. Затым Буян прыняўся забаўляць маладую нявесту. А паколькі замежных моваў ён ведаў багата, але ня больш за пяць — дваццаць словаў на кожнай, яго расповеды былі падобныя на добры нядзельны дэсэрт для гурмана, дзе выразы з францускай, нямецкай, ангельскай, польскай купажаваліся ў вытанчаныя і крыху дзіўныя кактэйлі.
Скарыстаўпіы ўсю колькасьць вядомых яму словазлучэньняў, Буян дастаў маленькую
кніжку і прыняўся чытаць Інгрыд свае вершы. Напісаныя яны былі па-беларуску, але для разуменьня гэта ня мела значэньня. Паэтам ён быў далёка не бясталентным, але, галоўнае, пры дэклямацыі ўголас умеў ствараць такую камбінацыю гукаў, такую гаму тэмбраў, шэптаў, віскатаў, крыкаў, стогнаў, што сэнс вершу рабіўся зразумелы бяз словаў. Аддаваўся Буян чытаньню сваіх «сьціхоў» самазабыўна, і, трэба сказаць, гэта амаль заўсёды рабіла ўражаньне на маладзенькіх дзяўчатак.
Інгрыд, якой кудлатае чмо, што вылезла з-пад коўдры, спачатку зусім не спадабалася, пачала паціху мяняць сваё меркаваньне. Буян, аддаючы сябе ў рукі экстазу, крывіўся, буркатаў нешта касматае, узьлятаў воем, падаў у цішыню, затым ізноў угрызаўся ў слова, набіраў абароты — і шрубы прапэлераў круціліся ўсё хутчэй, хутчэй, хутчэй. Уключалася турбіна, ён зноў нёсься па ўзьлётнай паласе, адрываўся ад зямлі і ляцеў, ляцеў, ляцеў... і БАБАХ!!! — валіўся перад ёй на калені, уторкнуўіпы зрэнкі сваіх баламутных вачэй проста ў яе вочы! «А ён нішто сабе», — думала Інгрыд і зусё болыпай сымпатыяй узіралася ў пышную кудлатую шавялюру, густыя бровы, пухлыя сэксуальныя вусны.
Адчуваючы, што яго выступ мае належны эфэкт, Буян учапіўся ў топкія рукі Інгрыд і прыпяўся пакрываць іх пацалункамі, пасьля раптам ускочыў, пабег кудысьці ў кут і, пакорпаўшыся, паставіў перад ёй нейкую яркаружовую карціну. Потым прынёс яшчэ адну і ЯІІІЧЭ.
Гэта былі творы з «ружовага пэрыяду» — новага цыклю, які ён распачаў зусім нядаўна. Усе абразы гэтай сэрыі мелі чырвона-пастэльныя, крыху мэнструальныя адценьні і выяўлялі групу мандавошак у колькасьці сямі-васьмі асобаў, якія ў спартовых трусах радасна, упрыскок беглі кудысыді па сыдежках сярод ружовых палёў на фоне чысьцюткага блакітнага неба.