Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Машыны доўга праяжджалі міма, не спыняючыся. Нарэшце паджылая спадарыня на вельмі дарагім аўто ўзялася падкінуць Андрэ да Гаповэру. Ужо маючы досьвед аўтамабільнага падарожжа ў шаломе, ён адразу ж забраўся на задняе сядзеньне й расьцягнуўся на шырокай скураной канапе.
Фраў Марта (гэтак звалі спадарыню) аказалася вельмі жвавай і цікаўнай кабетай. Як толькі Андрэ разваліўся на вохрыстым фатэлі, яна тут жа спытала, чаму ён носіць на галаве гэтую кітайскую пагаду. Андрэ ня надта хацелася пачынаць працяглыя тлумачэныіі, таму ён сьціпла паведаміў, што зьяўляецца прыхільнікам культу Бісмарка, што гэта новая надзвычай прагрэсіўная сэкта і едзе ён да сваіх аднадумцаў у Гановэр сьвяткаваць новы год, які для іх пачынаецца сёньня, у дзень нараджэньня вялікага Канцлера.
Палена ж, што прыкручанае да шалома, — гэта частка будучага сьвятога агню, які яны запаляць дакладна апоўначы. Кожны зь ягоных братоў прывязе на кончыку свайго шалома па кавалачку сьвятарнага дрэва. Уначы, калі праб’е дванаццаць, яны зьбяруцца ля вялікага рытуальнага вогнішча, укленчаць і, пакланіўшыся, засунуць галаву ў агонь. Калі сьвятое дрэва ўзгарыцца, яны ўзьнімуцца і выканаюць вогненны танец з маленькімі паходнямі на кончыках сваіх шаломаў. А затым ён выправіцца на ўсход зь місіяй далучыць да іхняга брацтва новых адэптаў, што жывуць у цемры й няверы ў багнах за Бугам.
Гэтая гісторыя вельмі зацікавіла фраў Марту. Прыехаўшы ў Гановэр, яна пажадала Андрэ вясёлага новага году й высадзіла яго дзесьці непадалёк ад Цэнтральнага вакзалу.
Надвор’е да таго часу зусім сапсавалася. Ад самага ранку нябёсы хмурыліся, пібыта ўсім выглядам давалі зразумець, што лета скончылася. Цяпер жа неба набрыняла чымсьці цяжкім і, ужо ня маючы моцы трымаць гэты цяжар, пачало нудна й манатонна аддаваць яго зямлі, зарадзіўшы доўгім шэрым дробным дажджом. Андрэ зьняў кавалак сьвятарнага дрэва са свайго шалома і, паклаўшы яго ў заплечнік, паплёўся па нейкай маркотнай вуліцы ў невядомым напрамку.
Пад шэрым небам і гэткім жа шэрым дажджом горад падаўся яму таксама шэрым. Ён крочыў даўгой апусьцелай вуліцай, падобнай да бясконцага калідору з мноствам зачыненых дзьвярэй. Над кожнай вісела шыльда, якая
мусіла патлумачыць, што менавіта адбываецца па той бок: Цырульня, Піцэрыя, Музычныя прылады, Кебаб, Аптэка, Абутковая крама, Пральня, Кнігі.
Зазірнуўшы за вітрыннае шкло, ён сапраўды знаходзіў там чалавека, што сядзеў у фатэлі з закручанай вакол шыі белай прасьціною; нагрувашчваньні барабанаў, гітары, якія акуратна адна ля другой віселі ў пакоі; некалькі туркаў за вузкім жоўтым сталом перад вялікім конусам са смажаным мясам; жанчыну ў белым халаце пры касавым апараце; істоту ў паранджы перад доўгім шэрагам аднолькавых пральных машынаў; чараду дамскіх ботаў з цэтлікамі ў вітрыне.
Дождж пачаў узмацняцца, і Андрэ падумаў, што ўсё ж давядзецца дзесьці схавацца. Да Ta­ro ж, узьняўся вецер, і надвор’е ўжо напоўніцу ўяўляла зь сябе эталён восеньскай непагоды. Аднак варыянтаў прытулку было няшмат. Заставалася пайсьці ў найбліжэйшую шматпавярховую краму ды шпацыраваць там між вітрынаў з выглядам заклапочанага пакупніка альбо рушыць на цэнтральны вакзал, дзе прынамсі можна было знайсьці пустую лаву ды, уладкаваўшыся на ёй, перачакаць залеву. Выбірацца зараз на трасу з рызыкай сустрэць ноч пад дажджом ня мела сэнсу, і Андрэ, запытаўшы ў мінака, дзе знаходзіцца вакзал, рушыў у яго напрамку. Датупаўшы да вялізарнага будынку з надпісам «Банхоф», ён увайшоў усярэдзіну і з абыякавасьцю зазначыў, што вакзал насамрэч месьціўся менавіта тут.
Як і кожная падобная ўстанова, гановэрскі банхоф жыў сваім адмысловым жыцьцём, шмат у чым не падобным да жыцьця навакольных кварталаў. У адрозьненьне ад іншых, драбнейшых, вакзалаў, дзе ўначы звычайна ўсё заціхала, ён гаманіў, сустракаў, выпраўляў бесьперыпынку, круглыя суткі. Горад месьціўся на перакрыжаваньні шляхоў, таму цягнікі ішлі празь яго несупынна. Да таго ж, прасторы ён меў велізарныя, і ў гэтых прасторах зьмяшчалася мноства ўсялякіх установаў: крамак, кавярняў, шапікаў, імбісаў.
Натуральна, такі сымфанічны аркестар розных начных забягалавак ня мог ня вабіць да сябе самую пярэстую публіку — тую, што зусім не зьбіралася нікуды ехаць. Проста хтосьці даўно памяняў дзень на ноч і прачынаўся, калі іншыя ўжо спалі, хтосьці таксама б спаў, але, як і Андрэ, ня меў дзе. Для некага гэта была праца — абцяпваць тут па начох розныя гешэфты, хтосьці проста сумаваў па жыцьці і хацеў сустрэць чалавека, якому за бутэлечкай Корну можна было б распавесьці свой сум.
Зьявіўшыся на вакзале, Андрэ адразу прыкмеціў на сабе ўважлівыя погляды яго сталых насельнікаў. Людзі, якія кагосьці сустракалі, выпраўлялі або самі зьяжджалі, таксама зь цікаўнасьцю пазіралі на дзівака ў шаломе, але ня больш як на калярытны падвід панка. Самі ж панкі, жабракі, бяздомныя, наркаманы ды выпівохі адразу адчулі ў ім чалавека, які, падобна да іх, нікуды не зьбіраецца ехаць, а апынуўся тут, каб крыху заняць час. Ацаніўшы памеры вакза-
лу, Андрэ бязмэтна пабадзяўся па ім, перагледзеў вітрыны ды рушыў да выхаду папаліць.
— Прывітаньне! Цыгарэтай не пачастуеш?
Перад ім стаяла маладая асоба ў чорнай пераклягіанай скураной куртцы зь пірсынгам на ўсіх прыдатных для гэтага частках цела. Андрэ моўчкі выцягнуў начак і падаў дзяўчыне цыгарэту. Ен ня быў сквапны на цыгарэты, але цяпер, калі япы заканчваліся й грошай набыць новы пачак амаль не заставалася, падобныя просьбы яго крыху раздражнялі.
—Дадай пяцьдзясят цэнтаў на піва, — дама відавочна жадала працягнуць размову.
— Я й сам бы стрэльнуў у каго-небудзь пяцьдзясят цэнтаў на піва, — неахвотна адказаў Андрэ, адчуваючы, што ня зможаўнікнуць дыялёгу з дапытлівай паненкай.
—Ты адкуль? — пацікавілася тая, зразумеўшы па акцэнце, што ён ня немец.
— Зь Беларусі.
—А дзе гэта?
— На ўсходзе. Адразу за Польшай.
—У Расеі?
— Паміж. На лініі фронту.
—Ааа! Чарнобыль!
Паненка ажывілася і зь яшчэ большай цікаўнасьцю зірнула на незнаёмца ў шаломе. Андрэ таксама больш уважліва паглядзеў на яе. Дзяўчыне было гадоў дваццаць пяць. Выглядала яна цалкам няблага. Праўда, гэты крыху маскарадны, падкрэсьлена чорны прыкід выдаваў у ёй чалавека шалапутнага, ад якога можна чакаць любых сюрпрызаў. «Мусіць, яшчэ тая сьцярво-
за. Шукае сэнс жыцьця ў любым экстрыме!» — падумаў Андрэ, падносячы даме запальнічку.
— Куды ж ты накіроўваешся?
— Еду ў Магілёў, на піўны фэстываль. Тут, у Баварыі, ёсьць Актобэрфэст, а ў нас ён таксама праходзіць восеньню, але завецца Дажынкі, ці Вялікае Сьвята Піва ў Могелі. «А яна нічога! — злавіў сябе на думцы Андрэ, — можа, і не прыгажуня, але твар выразны, з характарам. Такая можа з паўабароту мужыкоў заводзіць. Калі змыць гэтую ідыёцкую, а-ля лэдзі Макбэт, чорную туш з вачэй, то будзе зусім някепска», — і ўголас дадаў:
—Хочаш — паехалі разам!
— Да-жін-кі, — крыху каверкаючы слова, паўтарыла дзяўчына.
— He дажінкі, а дажынкі. «Ж» цьвёрдае. Бо «да жінкі» — гэта як па-ўкраінску «да жонкі». Хаця не! «Да жонкі» будзе «да дружыны». А! Добра! Чорт зь ім!
— Ха! Я ні разу не была на ўсходзе! Аднойчы мы езьдзілі ў Познань, але далей не даводзілася выбірацца.
—Знайшла мне ўсход! У Познань — гэта амаль тое самае, што зьезьдзіць у Бон!
Андрэ пачынаў пакрысе ажыўляцца. Андрэйка, які драмаў дзесьці далёка ўсярэдзіне, мабыць, ачомаўся ад суботняга перапою і высунуў свой заспаны лыч у гэты сыры дажджлівы гановэрскі вечар.
— Ты павінна ўбачыць сапраўдны ўсход! Зьезьдзіць да нас — тое самае, што наведаць Індыю! Беларусь — сьвятая зямля арыйскіх
багоў! У часы акупацыі гаўляйтар Кубэ нават хацеў Асгард збудаваць у нашых багнах. He пасьпеў, праўда. Масква бомбу пад матрац падклала. Дарэчы, як цябе завуць? Мяне — Андрэй, але аут, у Нямеччыне, сябры завуць Андрэ.
— Інгрыд!
—Інгрыд! Якое кляснае імя! Гучыць як у багіні з старажытнага нямсцкага міту! Ну што, едзеш?
—Добра, паехалі! У цябе ёсьць што-небудзь выпіць? — яна ўсьміхнулася з выглядам чалавека, які, вядома ж, ні ў які Могель на сьвята піва ехаць не зьбіраўся, але патусавацца вечарок зь дзіваком у шаломе ў прынцыпе ня супраць.
У Андрэ яшчэ заставалася пятнаццаць эўра, якія нядрэнна было б з розумам расьцягнуць да Бэрліну. Але, зь іншага боку, падумаў ён, бутэлька «Егермайстару» ў такі зябкі вечар была б вельмі дарэчы. «А, хрэн зь ім! Да Бэрліну ўсяго нейкіх дзьвесьце пяцьдзясят кілямэтраў. Калі раніцай выехаць, то пасьля заходу сонца я ўжо буду з хобітамі парыць мазгі грапай у Тахелесе», — вырашыў ён і ўголас прамовіў:
— Ты ня ведаеш паблізу якой-небудзь педарагой крамы кшталту «Лідла»?
Увесь час, пакуль Андрэ размаўляў зь Інгрыд ды нахвальваў ёй вартасьці магілёўскага піўнога фэсту, за імі нястомна назіралі некалькі параў уважлівых вачэй. Калі ж яны рушылі ў бок найбліжэйшага недарагога супэрмаркету, нехта, відаць, добра знаёмы зь Інгрыд, паклікаў яе і, пацікавіўшыся, куды япы накіроўваюцца, асьцярожна запытаў, ці ня мог бы ён да іх далучыцца.
На што Андрэ, акінуўшы вокам экстравагантную фрызуру кандыдата ў кампанію й крыху расправіўшы плечы, рашуча адказаў:
— Ведаеш, камрадэ, я вяртаюся з фронту й крыху патраціўся ў дарозе. Наступным разам, калі наведаю Гановэр, абавязкова пастаўлю выпіўку ўсяму вакзалу, але сёньня, на жаль, «Егермайстру» хопіць толькі на дваіх.
Пакуль яны прабіраліся праз сутоньне дажджлівых вуліцаў да недарагой крамы, Андрэ зацікаўлена з усіх бакоў прыглядаўся да Інгрыд. «Так, тое, што трэба! Я ўзяў бы яе з сабой у сьвятую зямлю германскіх багоў!» Яму падабаліся паненкі крыху хударлявага, падлеткавага складу, зь невялікім бюстам ды зграбным азадкам, асабліва калі ён, як цяпер у Інгрыд, быў туга абцягнуты чорнымі джынсамі.
Яшчэ ў юнацтве ў альтэрнатыву тургенеўскім дзяўчатам Андрэ стварыў сабе вобраз фасбіндэраўскай жанчыны. У тургенеўскіх дзяўчатах, апроч таго, што іх укладала ў недасьпелыя мазгі школьная праграма, яго не задавальнялі іх малая драматычнасьць, недастатковы ўнутраны надрыў душы. Яны здаваліся яму гэткімі нявіннымі панначкамі з шырока расплюшчанымі блакітнымі вачыма, плюшавымі зайчыкамі зь мяккай канапы. У іх прысутнасьці, яшчэ нічога не зрабіўшы, а толькі падумаўшы, ён адразу адчуваў сябе нягоднікам, распусным бабнікам, сіняй барадой, згубцам маладых сэрцаў.