Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
— Перцы, путаны, тата за акіянам, маці марыхуана, бэмц, бэмц, бэмц, — па-ранейшаму хрыпеў па радыё і біўся ў канвульсіях нэрвовы антыглябалісцкі рэп.
Андрэ ўхапіўся за талом дзьвюма рукамі й асьцярожна пацягнуў на сябе. Кіроўца, выскачыўшы з машыны, пачаў зь іншага боку прапіхваць яго ўсярэдзіну салёну. Людзі: мужчыны, фраў, фройляйн і мэдхен з аўто, што павольна рушылі міма, зь цікаўнасьцю паглядалі на дзіўнае відовішча. Нарэшце, калі шалом цалкам вярнуўся ў салён, спацелы і ашалелы вадзіла пракрычаў:
— Раганосец! Пайшоў прэч з маёй машыны, сэктант хрэнаў!
Зразумеўшы, што дыскутаваць ня мае сэнсу, Андрэ моўчкі падхапіў заплечнік, з пачуцьцём
уласнай годнасьці выйшаў на дарогу і раздражнёна паслаў наўздагон:
— Сам раганосец! Валёнак дробнабуржуазны!
Апынуўшыся зноўку на трасе, ён разгублена паглядзеў на аўто, што праяжджалі міма, а потым павярнуўся і рушыў да бліжэйшай шыльды, каб зразумець, у якім прыкладна месцы яны прыпыніліся.
Першы дзень новага жыцьця хіліўся да вечару. Лавіць іншую машыну пакуль не хацелася. Ля першага вялікага шчыта з назвамі населеных пунктаў, зазірнуўшы ў мапу, ён адзпачыў, што ўсё ж праехалі яны нямала. За сьпінаю былі Цукервафэль, Дзёнэрмітзэльц, Абэндкапут, Хам. Недзе наперадзе ўжо маячыў Нахрэннахостэн.
Да Гановэру заставалася ня болып за сто кілямэтраў, але Андрэ вырашыў збочыць з трасы для невялікага прыпынку. «Трэба выпіць піва ды нечага зьесьці», — прапанаваў ён сам сабе і рушыў у цішыню вясковых прыцемкаў. Сонца па-ранейшаму не было. Неба зацягнулася мяккай шэрай тканінай. «Мабыць, сонца, ладна стаміўшыся за дзень, вырашыла пайсьці з працы раней. Ну й добра, — думаў Андрэ, — самы час на піва. Толькі трэба знайсьці бэнзакалёнку, дзе яго можна набыць».
Ён збочыў на невялічкую мясцовую дарогу й накіраваўся па ёй, мяркуючы, што рана ці позна бэнзакалёнка абавязкова яму патрапіцца. Нядаўняе здарэньне не адпускала. Андрэ ніяк ня мог супакоіцца. Розныя крыўдныя думкі лезьлі ў галаву:
«Меў рацыю Чалавек-сабака: мастак цяпер, як псіна бяздомная, па дарогах вайны швэндаецца, лазіць па сьметніцах цывілізацыі, пазірае жаласьлівымі вачыма на калёну чалавецтва, што кудысьці йдзе, чакае, каб нехта прытуліў ці костку кінуў. А кожны Сабака-чалавек яго пакрьгўдзіць намагаецца, кіем замахнуцца ды стукнуць, ці стрэльнуць, каб больш балюча было. Халера! Сьцямнее хутка. Дзе ж гэтая чортавая бэнзакалёнка?
А калісьці мастак з гонарам на чале ўсёй калёны ішоў, быў як Анубіс у старажытных эгіпцянаў — бог з галавой сабакі. Толькі ён таямніцай адлюстраваньня валодаў, і кожны, хто перад сьмерцю свой твар для вечнасьці захаваць хацеў, да яго прыходзіў. Ён быццам рука Творцы быў, як выглядае вырай, пекла, ды й сам Творца, толькі мастак мог чалавеку давесьці. А цяпер тэхніка ўсё робіць. Ідзе чалавецтва па дарогах вайны, а за ім у абозе, на фурманках — кампутары, станкі, фотакамэры. Захацеў перад сьмерцю ўласны адбітак пакінуць, забег у фургон, пстрык, пстрык — чатыры тры на чатыры без кутка, з вас тры баксы. А мастаку толькі й засталося, што дэкаратыўнымі плямкамі пакойчыкі аздабляць.
Вось бяжыць ён за калёнай ды жаласьліва скуголіць:
—Дама, дамачка! Купіце карцінку, нядорага. Яна вам бліндаж упрыгожыць!
А тая ў адказ:
— Нахуй мне ў бліндажы твая карціна патрэбная! Я лепей у ГУМе рэпрадукцыю куплю!
Праўда, ня ўсе, канечне, па сьметніках туляюцца. Нехта з дэкаратыўных пародаў у цяпле жыве ды пайку неблагую атрымлівае. Натуральна, калі ўсялякі глямур мастацтвам лічыць, то ня гэтак ужо й кепска. А некаторыя плямкі вар’яцкіх грошай каштуюць! Вунь «Хлопчыка зь люлькай» I Іікаса нядаўна за сто чатыры мільёны баксаў нейкі кот таўстапузы набыў!
О! Чалавек ідзе! Мо’ запытацца ў яго? А, ладна... Лухта гэта ўсё! Быў напалову богам, a стаўся сабачкам дэкаратыўным! А тым, хто нязгодны, толькі й застаецца ў нагу каму-небудзь учапіцца. Ну хоць бы вунь таму мужыку, што ідзе па сьцежцы!»
Дарога ўсё далей і далей сыходзіла ў глыбіню вечара, але ніякай бэнзакалёнкі на ёй не траплялася. Калі нарэшце Андрэ трапіў у нейкую вёску і знайшоў ля выезду зь яе бэнзакалёнку зь невялікай крамай, то выгляд ён меў ужо досыць стомлены й раздражнёны. Аднак у краме раздражненьне ўзрасло яшчэ больш, калі, падышоўшы да прылаўку зь півам, ён зірнуў на кошты.
— Шайзэ!!! Фак! Фак! Фак! Грыбочкігалюцынагены! — гучна прамовіўуголас Андрэ і, з агідай узяўшы дзьве бутэлькі, са змрочным выглядам накіраваўся да касы.
Наведнікаў у такі позьні час у краме не было, таму ён злавіў на сабе толькі зьдзіўлены погляд гандляра, які зіркаў так, быццам убачыў жаўнера Першай сусьветнай вайны, што выпадкова заблукаў у тутэйшых глухіх мясьцінах.
Каб не расчароўваць чалавека, Андрэ, падышоўшы да касы, прыжмурыў правае вока і з наўмыснай хрыпатой у голасе прамовіў:
— Скажыце, таварыш, французы ў вёсцы ёсьць?
У адказ «таварыш» агучыў доўгую і няўцямную фразу, сэнс якой зводзіўся да слова «няма».
—А рускія?
— Няма!
— Ісламіты? Антыглябалісты?
— Няма!
— Фу-ты! Дзякуй богу! — Андрэ з палёгкай уздыхнуў, і хацеўужо зьняць шалом, але ўчасна спахапіўшыся, трошку прыпадняў яго і выцер з ілба пот.
— Камрадэ, а ці няма ў вас больш таннага піваг1
— Бярыце гэта! За кошт установы!
—О!!! Дзякуй! Вы высакародны чалавек! Скажыце, ці далёка да лініі фронту?
— У нас вайна даўно скончылася!
— Аў нас, мабыць, ніколі ня скончыцца... Яшчэ, таварыш, у якім напрамку Нахрэннахостэн?
— Зараз выйдзеце і павернеце налева. Гэта тры кілямэтры адсюль.
— Дзякуй, камрадэ! Бывайце! Нікому не кажыце, што вы мяне бачылі! — Андрэ кінуў піва ў заплечнік і, насьвістваючы «Рот фронт», выйшаў з крамы.
Апынуўшыся на вуліцы, ён падумаў, што дабірацца да Гановэру сёньня ўжо няма сэнсу, а будзе слушным знайсьці начлег тут. Тым
болып, наўкола разьлегліся бясконцыя палі зь цюкамі сьвежай зжатай саломы. Ён адшукаў добрае месца і, распакаваўшы пару цюкоў, склаў сабе ўтульны ложак.
ГІасьля піва й сьціплай вячэры ён адчуў, што радасьць жыцьця ізноў вярнулася да яго. У параўнаньні зь ёю гэты ідыёцкі выпадак з дахам быў, па сутнасьці, нічым, такім сабе маленькім каменьчыкам, што патрапіў у чаравік па дарозе да новага жыцьця. Заставалася толькі выкінуць яго са сваіх успамінаў ды йсьці далей на ўсход, бліжэй да ўзыходу сонца.
Ён разваліўся на залатым ложку, раскінуў рукі і паглядзеў на неба. Зорак не было — яны хаваліся дзесьці за аблокамі. Водар сьвежай саломы дурманіў яго ўспамінамі дзяцінства.
«Як мне адразу да галавы не прыйшло! — нечакана асяніла Андрэ. — Вось дзе павінен хавацца галоўнакамандуючы ў залатым шаломе, каб не патрапіць у пэрыскоп прыдурку з варожага акопу! Салома. Толькі яна робіць цябе непрыкметпым, нябачным, незаўважным. Вядома ж, штаб трэба разьмясьціць у стозе саломы!
...Эх, шкада, што цяпер няма рэвалюцыі, на якую можна адправіцца. Паехаць бы кудынебудзь у Мэксыку, да Вільі ды Сапаты, альбо стаць паплечнікам Гарыбальдзі, а можа, Рабэсп’ера. Цікава... Калі сячы галаву гільяцінай, ці ня будзе шалом перашкодай?.. А раптам яна не пакоціцца, як качан сьвежаадрэзанай капусты, а ўпадзе ўніз ды ўтыркнецца пікай у драўляны наст эшафоту... Стане на памосьце, як дэсэрт у залатой вазе...
...He... лепш апынуцца ў сямнаццатым у Піцеры ды пайсьці на штурм Зімняга... Прыўкрасная была б карціна — разам з матросамі залезьці ў прускім шаломе на чыгунную царскую браму з залатымі арламі...
...бальшавікам бы гэта не спадабалася... сказалі б, што я кайзэрскі лазутчык...
...можна на шалом будзёнаўку надзець... усё адно яны аднолькавай формы... а потым адправіцца будаваць новы сьвет для балотных людзей...
...так, штаб трэба абавязкова ў стозе зрабіць...
...шкада... адзіную рэвалюцыю зараз чурбаны ў паранджах зьдзяйсьняюць... фу, мярзота... выправяцьу пекла чарговую партыю нявінных цывільных, а потым красуюцца ў тэлевізары... паскуды... падняліся на нафтадалярах... грэбаны АПЭК... і яшчэ ўвесь час шантажуюць... маўляў, здабычу зьнізім...
...чаму ўсялякай свалацеўсе скарбы сьветудастаюцца, а нам толькі багны, бярозы ды сосны... бэмц, бэмц ... партызанскія сёстры... бэмц, бэмц ... ды цьвіль балотная...
...мундзіры таксама трэба жоўтыя пашыць... бо як жа ў стозе — ды ў зялёным... заўважна будзе...
...і пагоны жоўтыя... бэмц, бэмц...
...і боты... бэмц, бэмц... — кружлялі ў галаве Андрэ водгукі анты-антыглябалісцкага рэпу.
...а гэтыя антыглябалісты... бэмц, бэмц... таксама прыдуркі... бэмц, бэмц... толькі і могуць, што біць вітрыны... бэмц, бэмц... у вайнушку на-
гуляюцца, а потым зоймуць бацькавы фатэлі... бэмц, бэмц, бэмц...
...трэээба выызваляаааць... бэмц, бэмц... балот...нае...пле...мя.... бэмц...
	пээ...рыс...коп	тааак...самааа...
жоооўў...тыыы	бэээмц...»
Пад думкі пра рэвалюцыі ён незаўважна заснуў на шыкоўным саламяным ложку. Дзесьці непадалёк буркатаў аўтабан. Тысячы машын несьліся па ім да вялікіх жоўтых гарадоў. За шэрымі аблокамі, міргаючы чырвонымі вочкамі, праляталі самалёты. Вышэй, над імі, рухаліся спадарожнікішпіёны, што назіралі за жоўтымі гарадамі, аўтабанамі й чырвонымі вочкамі самалётаў. Дзесьці зусім высока над спадарожнікамі праплывалі камэты, нараджаліся новыя зоркі, пачыналіся інпіыя сусьветы. Аяшчэ вышэй, над усімі, віселі чорныя дзіры, што пажыралі камэты, зоркі ды іншыя сусьветы з аўтабанамі, жоўтымі гарадамі, машынамі ды самалётамі.
I пакуль Андрэ спаў, тысячы машын зноў і зноў несьліся да буйных гарадоў, самалёты ляцелі, спадарожнікі назіралі, а вялікая жоўтая зорка пад назваю Сонца павольна ўздымалася з-за гарызонту, каб вярнуць усіх у новы дзень...
Прачнуўся ён досыць позна. Стомленасьць апошніх дзён, бяссонныя ночы прымусілі яго
розум патануць у настолькі глыоокім сьне, што ён не адчуваў шалома, не круціўся з боку на бок, не бадзяўся па п’яных кутох, не купляў валёнкі, не захрасаў у шафах і абудзіўся, калі сонца паднялося ўжо зусім высока над саламяным полем.
Вылезшы са стогу, Андрэ накіраваўся да трасы, што гула гюбач. Па дарозе ён знайшоў дзеравяку памерам сантымэтраў пятнаццаць на пятнаццаць і, дастаўшы сьцізорык, зрабіў па цэнтры невялічкую адтуліну. Затым прыкруціў калодку да шпілю шалома і, задаволены сваім вынаходніцтвам, рушыў далей. «Гэтак надзейней, — падумаў ён, — а то зноў праб’ю дах якому прыдурку».