Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
У процілегласьць ім узор жанчыны, якую ён сэлекцыянаваў зь фільмаў Фасбіндэра, уяўляў
зь сябе выяву кубістычную, з мноствам зломаў, перападамі сьвятла й ценяў. Гэта быў раньні Пікаса, а не вэлюравы, пастэльны Рэнуар. Фасбіндэраўская жанчына — не абавязкова немка, але заўсёды чалавек з драмай унутры, са складаным лёсам, магчыма, вялікая сьцерва, але ў ейнай прысутнасьці Андрэ пачуваўся быццам бы роўным зь ёю, бо, калі ён нягоднік, то й яна не анёлак.
Узіраючыся ў Інгрыд, ён разумеў, што гэта менавіта яна — у самай клясычнай праяве, з тэатральна нафарбаванымі вачыма, пірсынгам, кароткай фрызурай, чорным убраньнем ды ўсялякім мудрагелістым дурманам у галаве.
Дабраўшыся да крамы, Аіідрэ ўзяў «Егермайстар», па просьбе Інгрыд — шэсьць бляшанак піва й на ўсялякі выпадак літар таннага віна ў кардоне. На вуліцы, у сырой цемры, ён адразу адкаркаваў бутэльку, і пад імглістым дажджом яны адпілі патрошку — за знаёмства!
— Ты чым яшчэ займаесься, акрамя піўных фэстаў? — запытаў фасбіндэраўскі анёлак.
— Шукаю новае жыцьцё! Але ўвогуле я мастак!
— Здорава! Я таксама спрабую маляваць! Калісьці нават хацела стаць мастачкай. I што ж ты малюеш?
—Ды так, глупства! Ужо нічога не малюю! У Могелі помнікі стаўлю... на могілках. Раней, вядома, маляваў, вялікім мастаком хацеў стаць. Доўгія валасы й бараду адпусьціў, бэрэт, як у Гагена, насіў. Апотым высьветлілася, што вялікіх мастакоў надта многа, а пакупнікоў мала. А тут
яшчэ да нас капіталізм завітаў — не жадаеш з голаду здохнуць — рабі розную лухту для салёнаў альбо ўвекавечвай мёртвых! I ўвогуле, вялікімі мастакамі ўжо даўно не становяцца, іх робяць добрыя феі ў чорных гарнітурах, а калі такіх феяўу тваім горадзе няма...
Андрэ зрабіў глыток з бутэлькі.
—У вас тут гэткае ж паскудзтва! Мастак, як сабачае лайно, — таксама нікому не патрэбны. Так, шпурляюць яму падачкі з панскага застольля, каб ня здох з голаду альбо, крый божа, не ўзбунтаваўся, як Шыкельгрубэр!
—Хто?
—У Адольфа прозьвішча такое было — Шыкельгрубэр. Ён напачатку таксама вялікім мастаком жадаў стаць, а потым з галадухі ўзбунтаваўся ды ўсю Эўропу на вушы паставіў!
Тут Андрэ прыгадаў, што амаль суткі нічога ня еў. «Добра, ня страшна! — сказаў ён сабе. — Затое «Егермайстар» лепшуставіць». На галодны страўнік «Егермайстар» сапраўды клаўся някепска, і пасьля некалькіх глыткоў Андрэ ўжо адчуваў добры прыход. Ён зрабіў яшчэ адзін ладны глыток, усё болей запальваючыся, працягваў:
— Ты думаеш, калі па тэлевізары ў навінах перадалі, што нейкую там карціну купілі за сто мільёнаў баксаў, гэта нешта азначае? Бздуры! Сабачае лайно! Да мастака гэта ня мае ніякага дачыненьня! Чыстай вады шоў-бізнэс! Як бы Ta66 растлумачыць?.. Ну, да прыкладу, ёсьць дзьве калоды картаў. На кожнай карце напісана імя. У адной калодзе пяцьдзясят імёнаў. У другой —
дзьвесьце тысячаў. Калі ты ў першую калоду патрапіў, то цябе тусуюць усюды — музэі, тэлебачаньне, вокладкі часопісаў, сотбісы розныя! I пяцьдзясят найбагацейшых пінгвінаў на тваё імя стаўкі робяць! Велізарныя грошы за твае працы даюць, купляюць, перапрадаюць, паветра напампоўваюць. Бо, па сутнасьці, карціна й ёсьць паветра на палатне, пустэча! Што ў ёй можа каштаваць сто мільёнаў?! Але калі ты ў другой калодзе засеў, калі ў вялікую гулыію цябе не запрашаюць, то, што б ты такога геніяльнага ні зрабіў...
— Які клясны капялюш! Я цябе ў ім адразу заўважыла, калі ты яшчэ швэндаўся па вакзале й лупіў вачыма па вітрынах з сасіскамі, — Інгрыд нечакана перапыніла яго, прысунулася зусім блізка й працягнула да шалома далоні.
Андрэ раптам адчуў дотык цеплыні, якая зыходзіла ад яе, пад імжыстым дажджом прасочвалася праз калючы швэдар і недзе ўнізе зьбіралася мяккім ласкавым воблакам. Твар Інгрыд быў зусім блізка. Ен чуў яе дыханьне, бачыў маленькія кроплі на шчоках, лёгкі пушок ледзь прыкметных вусікаў над верхняй губой. Ён адчуў, як нейкая жывёльная сіла вабіць яго да гэтага пракляпанага скуранога эксцэнтрычнага анёлка. He вытрымаўшы, Андрэ паклаў рукі на яе талію, затым апусьціў ніжэй. Пад шурпатай паверхняй джынсаў гуляла напружаньнем цела, якое хацелася схапіць, прыцягнуць да сябе, угрызьціся ў яго, як у сакавіты горка-салодкі яблык.
— Пайшлі да мяне, пакажу свае малюнкі. Я жыву непадалёк, з маім бойфрэндам. Ён, вядо-
ма, поўны прыдурак, але зараз у яго рэпэтыцыя. Думаю, у хаце ён ня хутка аб’явіцца!
He адрываючы погляду ад вачэй Андрэ, фасбіндэраўскі анёлак зрабіў глыток з бутэлькі, і яны рушылі на кватэру, якая сапраўды месьцілася зусім блізка, у адным з прывакзальных кварталаў.
У хаце Інгрыд, як і варта было чакаць, панаваў мастацкі раздрай. Усім выглядам яна давала зразумець, што тут жывуць людзі, для якіх плюшавая ўтульнасьць, прынамсі пакуль, не зьяўляецца чымсьці істотным. Кватэрка была невялікая й складалася з маленечкай кухні, аднаго досыць вялікага пакою й яшчэ аднаго зусім дробнага. Нейкую жвавасьць яе разьдзяўбанаму інтэр’еру надавалі дзьве сьцяны ў вялікім пакоі — чорная ды пэрпэндыкулярная ёй чырвоная. У розных месцах, без аніякага парадку віселі карціны й малюнкі, зробленыя ў даволі наіўнай манеры. Па цэнтры чорнай сьцяны красавалася вялізарная, абведзеная колам літара А.
«Гэта добра, — падумаў Андрэ, — ува ўсялякім разе тут жывуць ня панкі». Увогуле ён нармалёва ставіўся да панкаў, але чамусьці заўсёды, калі ўзгадваў пра іх, уяўленьне малявала яму вобраз чалавека, які пажырае сабачае лайно.
Усадзіўшы Андрэ на канапу, Інгрыд пачала выцягваць з розных закуткоў свае працы. Усе выявы былі зробленыя рукой чалавека, які, відаць, ніколі ня меў школы клясычнага малюнку. Аднак у той жа час у іх грала нейкая дзіцячая шчырасьць. Было відаць, што аўтар жадае многае распавесьці, але супраціў матэрыялу —
няўменьне падпарадкаваць яго сабе, зрабіць гэтак, каб ён стаў толькі мовай, — аблытваў мастака. Таму выказваныіе атрымлівалася няпоўным, нібыта гучала ў палову слова.
Андрэ, ведаючы па сабе, якім ранімым бывае мастак, а тым болып нэафіт у момант публічнай маніфэстацыі, пачаў іпукаць добрыя рысы ў працах Інгрыд ды ўсяляк падбадзёрваць яе. Слабых месцаў у карцінах мелася ня менш, але Андрэ вырашыў, што пра гэта няхай распавядзе нехта іншы. Інгрыд поўзала на каленях па падлозе вялікага пакою, раскладваючы перад ім усё новыя й новыя малюнкі. Часам яна выгіналася ў такіх спакушальных паставах, што кроў, як вялікая хваля аб пірс, ударала Андрэ ў галаву, прымушаючы яшчэ болып рассыпацца ў пахвалах, у якіх ужо значную частку займала не самое мастацтва, а захапленьне выгібам сьцёгнаў, абрысам плячэй і іншымі вабнотамі яе цела.
Нарэшце Інгрыд дастала невялікую тэчку мініятурак і прысела на канапу. Цяпер яна зноў была зусім блізка. Андрэ адчуваў цеплыню яе нагі, што ўсутык прыціскалася да ягонай. Інгрыд прагарнула яшчэ некалькі малюнкаў, а потым нечакана павярнулася й паглядзела яму ў вочы. Ен зноў паклаў руку на талію й асьцярожна ўсім целам падаўся наперад. Інгрыд адсунулася крыху назад, пацягнулася кудысьці рукой і раптам загасіла сьвятло вялікага таршэру, што стаяў no634 з канапай.
У цемры ён знайшоў яе вусны сваімі, і ў пацалунку яны накіпуліся адно на аднаго, як два маленькія зьвяркі, што моцна засумавалі па
каханьні. Рука Андрэ сьлізганула пад ейны швэдар. Ён адчуў цеплыню пругкай скуры. Сярод мяккага аксаміту далонь намацала тоненькі халадок маленькага пярсьцёнка, які абвіваў пупок Інгрыд. Такія ж два пярсьцёнкі ён намацаў вышэй. Яны пратыкалі смочкі маленькіх грудзей. Асьцярожна зьняўшы чорны швэдар, Андрэ зь пяшчотай пачаў вывучаць вуснамі ўсе магчымыя пірсынгі ейнага цела...
— Ці можаш ты зьняць шалом? — нечакана прашаптала Інгрыд. — A то вока мне выб’еш ягоным шпілем.
-He!
— Чаму? — ціха прастагнала яна.
—У мяне безь яго не ўстае! — прамуркатаў Андрэ, набліжаючыся вуснамі да самага салодкага пірсынгу на ейным целе. — Ухапіся рукамі за шпіль, і ты зразумееш, як гэтаўзбуджае...
Бойфрэнд сапраўды аказаўся поўным прыдуркам. Калі ў гадзіну папоўначы ён уваліўся ў хату, Андрэ зь Інгрыд пілі піва на кухні. «Егермайстар» да таго часу ўжо, вядома, скончыўся, і яны проста ціха размаўлялі, пазнаючы адно аднаго лепей.
Зьявіўшыся на кухні, бойфрэнд ва ўпор зірнуў на нечаканага госьця й грозна спытаў:
—Хто гэта? — так, як быццам Андрэ не было ў пакоі.
— Гэта мой фрэнд. Ён застанецца ў нас начаваць, — спакойна, як пра нешта вырашанае, што не патрабуе абмеркаваньня, адказала Інгрыд.
Патарашчыўшы нейкі час вочы на немаведама адкуль узьніклага фрэнда й нібыта згаджаю-
чыся зь непазьбежнасьцю ягонай прысутнасьці, бойфрэнд запытаў:
— Што гэта за сабачае лайно ў цябе на галаве?
— Шалом!
— I табе шалом! Ты што — жыд?
-He!
— Мусульманін?
— Па-нашаму шалом — гэта ня мір, а вайна! Ta­ra значыць шалом ваяра!
—Ты што — ваяр?
«Так, мярзотны тып!» — падумаў Андрэ, вытрымаў паўзу й прамовіў:
—Я маршалак!
—Ха, маршалак! I дзе ж тваё войска?
— Яно расьсеянае ў багнах пад Магілёвам. Я акурат накіроўваюся туды. Маё зьяўленьне будзе сыгналам да паўстаньня.
Зласьлівы бойфрэнд пачаў пакрысе лагаднець, прысеў, узяў з рук Інгрыд бляшанку зь півам і, адпіўшы, спытаў:
—Як жа ты тут апынуўся?
— Мне давялося некалькі гадоў хавацца ў Эўропе ад агентаў ахранкі. Цяпер я, атрымаўшы заданьне германскага генштабу, еду зь Цюрыху, вяртаюся з эміграцыі. Дарэчы, тавагішчы па пагтыі далі мне на дагожку пакуначак віна! — і Андрэ палез у заплечнік і выцягнуў адтуль той літар, якім прадбачліва запасься зь вечара.
—Такім чынам, тавагішчы, усенепгеменьнейша мы мусім выпіць за спгаву нашай гевалюцыі!
Бойфрэнд зусім ужо падабрэў, дастаў шклянкі й прадставіўся:
—Я — Макс!
— Цудоўна! Амаль Маркс! Андрэ!
Макс аказаўся не такім ужо мярзотным тыпам, якім падаўся спачатку. Тое, што ён быў поўным прыдуркам, не выклікала ніякіх сумневаў. Але ж кожны творчы чалавек — а Макс лічыў сябе музыкам і граў на гітары ў малавядомым пачаткоўскім гурце — мусіць быць хоць крыху прыдуркам, інакш яму няма чаго рабіць у гэтым бізнэсе.
Напачатку ён узяўся распавядаць пра іхні бэнд і пра новы альбом, потым дастаў дыск і паставіў паслухаць нешта з апошніх запісаў. Шчыра кажучы, Андрэ ня вельмі любіў гучную музыку, асабліва калі інструмэнты равуць адначасова, імкнучыся перакрычаць адзін аднаго, але з павагі да гаспадара дому старанна слухаў і, час ад часу пазіраючы на Інгрыд, цёрся пад сталом аб яе нагу насамі сваіх чаравікаў.