Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
—Жонка запусьціць самай цяжкой чыгуннай патэльняй!
—МАЎ-ЧАЦЬ!!!!!
Раптам усё сьціхла. Рынкавы гоман у момант спыніўся, і Андрэ заўважыў, што ўсе людзі, якія стаялі наўкол, моўчкі й неяк дзіўна паглядалі на яго. «Ну досыць, гэта ўжо занадта!» — сказаў ён сам сабе і рашучай хадою накіраваўся ў краму, дзе стаялі цешчыны боты. Імкліва ўвайшоўшы ў яе, ён падняўся па сходах на другі паверх і шырокім чаканным крокам, як жаўнер, размахваючы рукамі, наблізіўся да прылаўку. Убачыўшы чорную пару на высокіх шпільках, спыніўся... Пагардліва, з агідай паглядзеў на яе... ГІачакаў некалькі імгненьняў... Павярнуўся. . I гэтак жа імкліва рушыў назад.
—Колькі каштуе? — спытаў ён зноўку, нечакана паўстаўшы перад сівым гандляром.
— Пяцьсот эўра.
—Чатырыста!
—Чатырыста дзевяноста!
— Чатырыста дваццаць!
—Чатырыста восемдзесят пяць!
— Чатырыста пяцьдзясят!
— Чатырыста восемдзесят пяць!
—Чатырыста шэсьцьдзесят!
— Чатырыста восемдзесят!
—Чатырыста семдзесят!
— Чатырыста восемдзесят!
— Чатырыста семдзесят пяць!
— Чатырыста восемдзесят!
—А! Чорт з табой! Чатырыста восемдзесят!
Андрэ пачаў выцягваць з кішэняў прыхаваныя на розныя мэты заначкі. Адлічыўшы чатырыста восемдзесят эўра, перадаў іх сівому, нахіліўся, асьцярожна ўзяў у рукі шалом і з трыюмфам пераможцы над абцасамі ўзьняў яго на галаву!
Сэрца Андрэ вырасла да памераў вялікай птушкі і ашалела забілася. Ен адчуўусёю істотай: толькі што здарылася нешта, што назаўжды зьменіць яго няўцямнае жыцьцё. Ці стане яно лепшым, ён ня ведаў, але прадчуваньне чагосьці новага, нязьведанага напаўняла лёгкія радасным паветрам свабоды. Ён быццам скінуў кайданы, якія даўно скоўвалі яго. У галаве ўсё гудзела, білася, грукатала. Думкі, што былі схаваліся ў сваіх закутках, ізноў павысоўваліся й нешта бязладна вякалі.
— Малайца! Гэтак ім! — радасна, нягучна прахрыпела адна.
— Ну-ну, паглядзім, што з гэтага будзе, — ціха агрызнулася другая.
— Горш ня будзе! Прынамсі, у гэтым скафандры мы надзейна абароненыя ад мэханічных пашкоджаньняў, — разважліва прамовіла трэцяя.
—Анягож, у гэтым скафандры мы станем пасьмешышчам для ўсяго сьвеіу!
—Усё будзе клёва! Плюнь на гэтых казлоў і на тое, што яны пра цябе думаюць!
—Дарэчы, заход сонца быў прызначаны на другую гадзіну! Ці не пара б нам прыкончыць гэтае пахмельле, а то я ўжо нічога не разумею!
Апошняя думка падалася Андрэ адзінай бясспрэчна слушнай. Ен пералічыў рэшту грошай, што ў яго засталіся, і рашуча накіраваўсяў бар, які месьціўся на другім канцы плошчы...
— Гэй! Біг Бэн! Ты зь якога палка?
Павярнуўшыся, Андрэ ўбачыў за суседнім столікам падпітага калматага мужыка з нахабнай фізіяноміяй, які зыркаў на яго вытарашчанымі брунатнымі вачыма.
— 3 чацьвёртага верталётнага! — крыху падумаўшы, адказаў Андрэ.
—Ты што, замежнік?
—Яволь!
—Якой трасцы тады ты напяў на сябе гэтую пажарную каску? Вайна даўно скончылася.
— Заўтра раніцай я выпраўляюся на ўсходні фронт. Туды, дзе вайна ня скончыцца ніколі.
Мужык адпіў з куфля й зноў паглядзеў на Андрэ.
— He забудзься прыхапіць валёнкі. Тамака ў Сыбіры, кажуць, суворыя зімы.
У кнайпе сталася цесна. Публіка вакол шумела і ў прынцыпе не зьвяртала на Андрэ асаблівай увагі. Толькі зрэдку мімаходзь ён лавіў на сабе асобныя цікаўныя позіркі. Мабыць, цяпер ён сапраўды быў падобны да лёнданскага Біг Бэну, што самотна ўзвышаўся ў тумане пракуранай піўнухі, працінаючы неба вострым пазалочаным шпілем. За вакном браліся
прыцемкі. Працягваць размову з калматым мужыком не хацелася.
—Добра, пайду! Перад дарогай трэба выспацца. Аўфідэрзэен!
— Удачы! Здабудзь сабе валёнкі ў баі! — з ухмылкай прароў мужык і зноў уткнуўся ў куфаль.
Падышоўшы да барнай стойкі, Андрэ разьлічыўся з кельнэркай у квяцістым фартуху. Цяпер яна паглядала на яго са спагадай, быццам ведала, што раніцай ён рушыць у далёкую, загадкавую краіну, адкуль ужо ніколі ня вернецца. Ухмыльнуўшыся ў адказ, ён падхапіў заплечнік і выйшаў у прахалоднае сутоньне здранцьвелых восеньскіх вуліцаў.
Вярнуўшыся ў свой пакой, Андрэ знайшоў маленькую паперку, прышпіленую да дзьвярэй. На белым аркушыку былі нумар мабільнага тэлефону й кароткае слова: «Франка». «Халера, я нават не пасьпеў разьвітацца з маёй Францыяй! Добра, цяперужо няважна. Буду ў Бэрліне, телефанаваць усё роўна ня стану», — падумаў ён і адразу накіраваўся ў ванную, каб нарэшце добра разгледзець сябе ў вялікім люстры.
Андрэ ня быў прыгажуном і таму зазвычай не карыстаўся посьпехам у пекных паненак. Кожная перамога давалася яму зь неймаверным намаганьнем. Даводзілася браць розумам, абаяньнем, парой — рэвалюцыйнымі сьпевамі й прамовамі. У адрозьненьне ад прыгажуноў-мачо, твар ён меў сярэднестатыстычны, невыразны: бляклыя зеленавата-балотныя вочы, крыху кірпаты няз-
начны hoc, запалыя шчокі без прыкметаў жыцьцесцьвярджалыіага румянцу. Калі б ён меў мужны падбародак, то ўся канструкцыя магла б набыць завершаны выгляд. Але падбародзьдзе было самае звычайнае, нават крыху ўпалае, з прыкметамі выраджэньня. Сам Андрэ лічыў сябе калі не выродцам, то ўжо напэўна чалавскам, да якога Творца паставіўся абыякава, ня надта папацеўшы падчас стварэньня.
Але цяпер ягонае адлюстраваньне было прыўкрасным. Ніякі твар Андрэ быццам знайшоў завяршэньне, гармонію, неабходны акцэнт. Шалом сядзеў на ім проста ідэальна, як быццам быў створаны дакладна пад памер галавы. Проста ад макаўкі адыходзіў вэртыкальны залаты шпіль. Чымсьці ён нават нагадваў шпільку цешчынага бота, толькі яна не прыбівала да зямлі, а летуценна ўзносіла ў неба. Андрэ зьмераў шпіль двума пальцамі, прыкінуўшы, што вышынёй ён каля дванаццаці сантымэтраў.
Шалом быў напаліраваны да ідэальнага бляску. Сівы гандляр, мусіць, добра пашчыраваў перад сёньняшнім кірмашом. Наблізіўшыся бліжэй да люстэрка, Андрэ паспрабаваў разгледзець рэльефны малюнак кукарды. На шыкоўным франтоне шалома важна гарцавалі два залатыя львы. Яны ці то трымалі ў лапах, ці то спрабавалі вырваць адзін у аднога залаты рыцарскі шчыт. Львы відавочна займаліся геапалітыкай, тузаючы распластаную на шчыце рыбу. Каб лепей разгледзець шалом, ён міжволі пацягнуў рукі ўтару, як раптам строгі ўнутраны голас вымавіў:
— Стой!!! Ня ўздумай здымаць!
Андрэ скамянеў. Ягоныя далоні застылі на шаломе.
— Здымай, здымай! Ня слухай яе!
—Калі ты яго здымеш, уся канцэпцыя зьнікне! Ты мусіш ніколі яго не здымаць! Нават зараз, калі цябе ніхто ня бачыць! У гэтым сэнс!
—Які ж у гэтым сэнс? Гэта крэтынізм нейкі! Што ж яму цяпер — усё жыцьцё ідыётам хадзіць?
— Ягонае жыцьцё і без таго суцэльны ідыятызм! Жыцьцё ўвогуле — лятэнтная форма ідыятызму. Ня ўздумай здымаць!
— Здымай! Ідыёт! Падумай, якое глупстваты на галаву начапіў!
— Сэнс! Сэнс! Сэнс! Дэкарацыя для дурняў! Што за карысьць ад гэтых сэнсаў, калі яны ўсё адно сканчаюцца пустэчай!
—Тыповая атэістычная лухта! Калі Бога няма, то ясна: наўкол пустэча! Толькі ня думайце, што Ен дляўсіх памёр!
—Дык што ж, сілком увераваць? Сказаць: веру, таму што ня веру! На зло сабе веру! А калі я ўсё ж такі веру, але па-іншаму! Калі для мяне ў пустэчы Бог і тоіцца! Толькі сэнсу ад гэтага ўсё адно болып не стаецца! Калі я ня веру, што заўтра ў мандавошку, потым у мядзьведзя, а потым у імпэратара ўвасоблюся! А сэнс таму й сэнс, што яго зразумець можна! Сэнс жа пустэчы для нас недасяжны! Можа, нам вымярэньняў бракуе, каб у яе прасачыцца?!
— Такія думкі трэба ў Сыбір! На Беламорканал ссылаць! Каб людзям жыцьцё не псавалі!
— На сябе паглядзі! Сама на «Беламоры» сядзіш! Зь блёкату ўсялякія ілюзорныя сэнсы выдзімаеш!
— Дура! На чым хачу — на тым сяджу! А ты ўвесь час бухая ходзіш! Самая крывая зьвіліна ў яго галаве!
Андрэ па-ранейшаму стаяў каля люстэрка, трымаючы рукі на шаломе. Разлад думак не даваў засяродзіцца і прыняць рашэньне. У нейкі момант яму нават падалося, што два львы на яго галаве зусім ня львы, а дзьве, якія сварацца міжсобку, ільвіцы. Нечакана ў спрэчку ўмяшалася трэцяя:
— Хопіць! Спыняйце гэтую тэалягічную гістэрыку! А ты ня ўздумай здымаць шалом! Ідзі лепш адкаркуй бутэльку віна, што ў цябе за шафай прыхаваная!
Адарваўшыся ад люстэрка, Андрэ вярнуўся ў пакой. Адкаркаваўшы бутэльку, ён напоўніў шклянку й, закінуўшы ногі на стол, уладкаваўся на крэсьле. Думкі ненадоўга прыціхлі, a крыху захмялеўшы, павесялелі й разьвязна працягнулі:
—Паслухай, — прамовіла адна, — шмат гадоў ты праслужыў простым шараговым жаўнерам вялікай арміі мастацтва. Ты аддаў яму ўсё жыцьцё. Збаёдаў найлепшыя гады ў акопах, паходах, пад абстрэламі, у брудзе, лайне, віне, пошуках сэнсу і хараства. А што атрымаў наўзамен? Дзе слава? Дзе пашана? Дзе ордэны, званьні? Што дала твая служба? Грошай у цябе няма. Сям'і нармалёвай таксама. Жонка і цешча цябе ціха ненавідзяць. Твае геніяльныя праекты
завісаюць у пустэчы. Таму што нарадзіўся ты ў няправільным месцы, за плотам, у дупе. А самотны голас з анусу пярдзёж завецца. I ўсялякія дробнабуржуазныя фізіі, можа, і чуюць яго, але з прыстойнасьці выгляду падаваць не жадаюць. Ты лузэрі Самы банальны лузэрі
—I пры чым тут прускі шалом? Можа, у шаломе з анусу прасьцей выбірацца? Хіба што ў шаломе менавіта такой канструкцыі. Але што ад гэтага зьменіцца, калі не лічыць, што ты быў ідыётам ціхім, непрыкметным, такім, як усе астатнія. А зараз ты на лобе шыльду павесіш: «Я ідыёт! Наце! Глядзіце! Тыцкайце ў мяне пальцам! Я крэтын! I ганаруся гэтым!»
— Ня слухай яе! Узьнімі бунт! Пашлі да д’ябла мастацтва! Армію! Пашлі да д’ябла гэты трахнуты сьвет! Пакажы яму фак! Ствары з шалому праект! Ты першы! Да такога яшчэ ніхто не дадумаўся! Чалавек у шаломе! Гэта твой шанец!
—А тут яшчэ новая акалічнасьць зьявілася. Быць лузэрам, калі табе дваццаць, ня страшна й ня крыўдна. Але ў сорак ты разумееш, што шанцаў узяць шлюб з удачай практычна няма. Ну хіба што які-небудзь стары чорт у чалме возьме цябе дваццаць восьмай жонкай у гарэм. Ды й тое толькі таму, што некамплект у яго. Якраз адной ідыёткі бракуе!
— Паглядзі, як гарцуюць ільвы на тваёй галаве! Цяпер ты леў! Прускі ваяр! Апошні леў невядомай вайны!
—Лухта! Лухта! Яшчэ раз лухта! Маразм!
— Падумай, што ты страчваеш? Ну здымеш ты яго — вернесься да сябе ў Магілёў. Ну, за-
просяць цябе яшчэ на пяць пленэраў. I ўсё? A што далей?