Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Андрэ ўзьняўся й пачаў нэрвова хадзіць па пакоі туды-назад, як мэтраном, ад сьцяны да сьцяны. ГІотым узяў у рукі бутэльку й наліў поўную шклянку. Замёршы ненадоўга, ён паднёс яе да вуснаў і нагбом асушыў да дна.
—Пастаў кропку! Адчыні дзьверы! Пачні новае жыцьцё! Іншага шанцу ў цябе ня будзе!
— Новае жыцьцё! Новае жыцьцё! Лузэр... Лузэр... Лузэр... — Андрэ ўсхвалявана хадзіў па пакоі, ціха мармычучы абрыўкі нейкіх фразаў. — Чалавек у шаломе! Чалавек у шаломе! Шанец! Гэта твой шанец! Канцэптуальны праект! Я ідыёт... Тыцкайце пальцам... Ганаруся, ганаруся гэтым... Непахмялёныя лычы... Самотны голас з анусу... Канцэптуальны мастак... Новае жыцьцё... Новае жыцьцё... Шанец... Чалавеку шаломе... Адчыні дзьверы...
Думкі моўчкі пазіралі на Андрэ.
—Але чаму менавіта прускі шалом? — нарэшце, ня вытрымаўшы, ляпнула адна, — Чаму ня каска рускага ваяра-вызваліцеля?
Усе з пагардай і абурэньнем паглядзелі на яе.
— Добра! Заканчваем дыскусіі! Заўтра рана ўставаць! — Андрэ падышоў да стала, зрабіў сабе канапку і, праглынуўшы яе, адправіўся праводзіць у сон гэты няпросты для яго дзень.
Уначы Андрэ спалося кепска. Шалом быў яшчэ нязвыклы, да таго ж выявіўся дастатко-
ва мулкім. Хоць стома й валіла з ног, ён часта прачынаўся і скрозь сон лавіў нейкія ўрыўкі трывогі, што падступна прасьлізгвалі ў падкорак. Андрэ круціўся з боку на бок, спрабуючы знайсьці больш зручную позу, але шалом усё адно кудысьці ўпіраўся й нешта сьціскаў яму ў галаве.
Потым ён трапіў на Васілеўскі востраў, на «п’яны рог» непадалёк ад другой лініі. Аддаў чырвонец чарняваму пацану.
—Дзьве сухога, калі будзе, чырвонага, — сказаў ён і стаў чакаць.
Побач у цемры круцілася нейкая ніякая старая й кленчыла грошы. Андрэ даў ёй пяцьдзясят капеек. Пад’ехала таксоўка. Зь яе выйшлі дзьве дзеўкі — з выгляду блядзі. Зарадзілі дзьве гарэлкі.
— Зара зраблю, — адказаў ганец і зьнік у чорнай зяпе падваротні. Неўзабаве вярнуўся, аддаў дзеўкам дзьве пляшкі. Тыя скокнулі ў таксоўку й укацілі.
Хвілін празь пяць зьявіўся ягоны дзяцюк, адвёў Андрэ ўбок.
— На, трымай, — ён азірнуўся па бакох і дастаў з-за пазухі валёнак.
— Чаму адзін?
— Скончыліся валёнкі, — сказаў пацан, вяртаючы пяць рублёў. — Пойдзеш па гэтай адрэсе, скажаш: ад Севы, — ён працягнуў складзены шматок паперы. — Тамака павінны быць. Гэта тут побач. Зара выйдзеш на Сярэдні, збочыш налева, дойдзеш да Чацьвёртай, там направа й другая падваротня зноў налева.
Андрэ адразу знайшоў патрэбную падваротню. Спыніўся пад бляклым ліхтаром прачытаць нумар кватэры. У падваротні было цёмна, сыра й сьмярдзела катамі. Ен адшукаў пад’езд, адчыніў дзьверы й пачаў узьбірацца па стромкіх і вузкіх чарнавых сходах. Калі дайшоў да трэцяга паверху, спыніўся: «Мусіць, тут». Пакорпаўшыся ў кішэнях, адшукаў запальнічку. Слабы агеньчык асьвятліў маленькі кавалачак старых шчарбатых дзьвярэй. Андрэ павёў рукой уверх і натыкнуўся на нумар: «Дваццаць пяць, так, гэтатут!» Пазваніў.
Адчынілі не адразу. Празь нейкі час за дзьвярыма пачуўся шоргат. Хтосьці з таго боку зьняў дзьвярны ланцужок. Пстрыкнуў замок. Пры слабым агеньчыку запальнічкі Андрэ імгненна пазнаў таго самага калматага нахабнавокага мужыка з кнайпы. Праўда, на ім цяпер красаваўся чорны хасыдзкі капялюш, з-пад якога зьвісалі даўгія зь сівізною пэйсы. Мабыць, мужык таксама пазнаў яго. Ва ўсялякім разе, ён адразу сказаў: «Праходзь», — і павёў па доўгім і цёмным калідоры, асьветленым толькі адной бляклай лямпачкай, уздоўж нейкіх зачыненых дзьвярэй. Спыніўшыся ля адных зь іх, ён жэстам запрасіўувайсьці.
— Мне патрэбны яшчэ адзін валёнак, — сказаў Андрэ, працягваючы мужыку скамечаную пяцёрку.
— Пачакай тут, — вымавіў калматы і зьнік за цяжкой парцьерай, дзе хаваўся бакавы пакойчык.
Андрэ агледзеўся па бакох. Пакой быў даволі вялікі й двума высокімі вокнамі выходзіў на
вуліцу. Са столі зьвісала масіўная масянжовая жырандоля. Прастору ўздоўж сьцен займалі старыя пацямнелыя шафы. Шафаў мелася так шмат, што стаялі яны адна на другой і нават у цэнтры залі, таму ў цэлым пакой здаваўся цесным. Дакладна пасярэдзіне, пад жырандоляй, месьціўся вялікі круглы стол, побач стаяў мэталічны ложак з панцырнай сеткай. На ложку сядзела старая, тая, якой Андрэ даў пяцьдзясят капеек, і ела кефір, чэрпаючы яго лыжкай проста зь літровага слоіку. Яна ела павольна й разьмерана, не зьвяртаючы на Андрэ ніякай увагі, як быццам яго тут зусім не было. Ён прыняўся зачаравана сачыць за рухамі старой. У іх дакладным рытме тоілася нейкая гіпнатычная сіла, нібы гэта быў ківач вялікага гадзіньніка, што ціха адлічваў час: цік-так, цік-так, цік-так...
— Тварам да сьцяны!!! Рукі на патыліцу!!! — нягучна, але рэзка й нечакана прагучала раптам ззаду.
Аіідрэ адчуў, як нешта цьвёрдае ды невялікае тыцнула яго ў сьпіну. Ён павольна падняў рукі й павярнуўся. Нябачная далонь моцна пхнула яго наперад так, што ён упёрся галавой у вялікую шафу. Яе драўляная, фарбаваная карычневым шурпатая паверхня была цяпер зусім блізка. Ён бачыў невялікія шчылінкі й прагалы аблупленай фарбы. Андрэ адчуў прыемнае казытаньне лямцу на сваёй шыі. Гэта быў той самы валёнак, які ён купіў у пацана і ўвесь гэты час трымаў у рукох.
—Здымай шалом! — раптам вымавіў за сьпінай нябачны нехта.
«Трэба ўцякаць!» — мільганула ў галаве, і Андрэ зь сілай, наколькі дазваляла ягонае становішча, кінуў валёнкам у бок невядомага. Сам жа ён паспрабаваў рэзка павярнуцца й рвануць да дзьвярэй, але — халера! — галава ягоная засела ў шафе! Яна ўваткнулася ў яе пікай шалому і захрасла, нібы прыбітая калясальным цьвіком! Андрэ пачаў вырывацца, ухапіўся за шалом абедзьвюма рукамі і стаў моцна цягнуць на сябе, але шалом нібы намёртва прыліп да шафы! Ён з жахам зразумеў, што нават ня можа павярнуцца, каб убачыць таго, хто знаходзіўся ў яго за сьпінай! Тым часам невядомы пачаў лупцаваць яго валёнкам, а затым раптам учапіўся ў шыю і з усяе сілы пацягнуў на сябе...
—Халера! Цьху-цьху-цьху! Трэба ж прысыііць такое! — ускрыкнуў Андрэ, расплюшчыўшы вочы і знайшоўшы сябе ў пакоі на ложку.
Паляжаўшы крыху, ён паспрабаваў павярнуцца на іншы бок, але зразумеў, што ня можа, бо шалом уваткпуўся ў нейкую шчыліну й засеў там. 3 намаганьнем выдраўшы яго, Андрэ падняўся й пасунуў падушку бліжэй да сярэдзіны, каб шалом ужо ні ў што ня мог упірацца. Аднак цяпер ногі ўпіраліся ў процілеглую сьпінку. Ен устаў, скінуў матрац на падлогу й улёгся на ім побач з ложкам.
Рэшту ночы Андрэ правёў не на Васілеўскім востраве. Яму яшчэ штосьці сьнілася, але што менавіта, ён ужо ня мог прыгадаць.
Першая раніца новага жыцьця выдалася сонечнай і цёплай. Андрэ прачнуўся крыху
разьбіты, але ў цэлым настрой быў добры. Пацягнуўшыся на матрацы, ён раптам прыгадаў Васілеўскі востраў, дзе жыў, калі ў маладосьці падоўгу гасьцяваў у Піцеры. «Дзіўна, — падумаў Андрэ, — менавіта сёньня я чамусьці яго прысьніў». Гэтая раніца нечым нагадвала той час, калі ён прачынаўся ў сутарэньні на Зьездаўскай лініі, дзе начаваў у майстэрні прыяцеля.
Піцер уставаў рана, і звычайна на золку Андрэ скрозь сон ужо чуў яго варушэньне. За невялікімі паўкруглымі вакенцамі склепа пачыналі грукатаць трамваі, якія заўсёды прачыналіся раней за іншых. Потым дадаваліся крокі мінакоў, якія рухаліся па ходніках, адкідваючы цені сваіх ног на цюлевыя фіранкі майстэрні. Затым прастора за вокнамі напаўнялася галасамі, гукамі, шоргатам шынаў, сьвістам тармазпых калодак, звонам кляксонаў, сьмяшкамі, кашлямі, мацюгамі. Андрэ падымаўся і з крыху заспанай фізіяноміяй выходзіў на вулілу, каб зрабіць першы глыбокі глыток новага дня. Зьзяла сонца, неба было высокім і бясконца блакітным. Вуліца ўпіралася ў Тучкаў мост, які паўколам уздымаўся над ракой і, здавалася, таксама сыходзіў у неба, у цудоўнае чыстае неба яго будучага жыцьця, якое выпроствала ыад ім свае загадкавыя крылы.
Прыемнае радаснае прадчуваньне заварушылася недзе глыбока ўсярэдзіне. «Аднак пара!» — падумаў Андрэ, устаў і накіраваўся ў ванную. Сумневы больш ня мучылі яго. Узяўшы душ не здымаючы шалома, ён насуха выцер яго і зноў паглядзеўся ў люстэрка.
Цяпер ён заўважыў, што львы былі абсалютна аднолькавыя, кожны ўяўляў дакладную сымэтрычную копію другога. У яго нават прасьлізгнула думка, што леў насамрэч адзін, a ў лапах ён трымае ня шчыт, а сымбалічнае люстэрка, у якім бачыць свой адбітак. Праўда, рыба па цэнтры ламала сымэтрыю. Яе трэба было разьмясьціць вэртыкальна, што таксама было б сымбалічна. Нібыта яна сасьлізгвае са шчыта, як сэнс, і праз залаты шпіль узносіцца ў пустэчу.
Зірнуўшы на сябе яшчэ раз, Андрэ падумаў, што ўсё-ж такі гэта шалом генэрала. Інакш нахрана ў акопе такая цацка, што блішчыць за сто кілямэтраў, так і просячыся ў бінокаль якомунебудзь мудаку з процілеглага акопу?
Ен уявіў на імгненьне, як нейкі незнаёмы мудак, накшталт таго, што душыў яго ўначы, доўга назірае за ім у пэрыскоп, а затым гучна загадвае:
— Батарэя! Гаўбіцу зараджай! Плі!!!
I вось ужо здаравенны снарад памерам зь вядро набліжаецца ў цемры да ягонай галавы з Ta­ro боку люстэрка.
«Не, — перапыніў яго палёт Андрэ, — гэткі шалом неабходны для парадаў, каб вітаць армію, седзячы на белым кані!»
Сьпехам нешта зьеўшы, ён пералічыў рэшту грошай. Пятнаццаць эўра ды нейкая дробязь. «Добра, па дарозе нешта прыдумаецца». Узяўшы заплечнік, ён прыкінуў, што можна пакінуць тут, каб не абцяжарваць падарожжа непатрэбным грузам. У першую чаргу ён адклаў убок грувасткія каталёгі, што надарылі яму
жаўнеры мастацтва падчас пленэру. Зь лёгкім сумам пагартаўшы, кінуў туды ж і альбом Франкі.
— Пасьля іх хоць каталёгі застануцца, пасьля нас жа і гэтага ня будзе, — па-філязофску прамовіў Андрэ і рашуча выкінуў усё, што палічыў мала патрэбным у новым жыцьці. Прысеўшы на дарожку, ён пачакаў імгненьне і, сказаўшы: «3 Богам!» — выйшаў на вуліцу.
Е гермайстар
БОН выпраўляў Андрэ ў падарожжа да новага жыцьця цудоўнай сонечнай раніцай. Вуліцы ў ціхі нядзельны дзень былі пустынныя, таму ніхто не заўважыў, як нейкі дзіўны чалавек у залатым прускім шаломе і з заплечнікам за сьпінай бадзёра крочыў у напрамку прадмесьцяў. Толькі ўтульныя дамкі-куфэркі пазіралі на яго з глыбіні маленькіх садкоў, набрынялых водарам ружаў, хрызантэмаў і фіялак.