• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шалом  Артур Клінаў

    Шалом

    Артур Клінаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 334с.
    Мінск 2010
    70.81 МБ
    «Добра, — нарэшце вырашыў ён. — Чорт з вамі, зраблю шопінг тут! Аў абед, пасьля шпацыру, вып’ю ў горадзе пару куфляў піва». Думка пра піва падалася надзвычай прыемнай. Рэч у тым, што, у адрозьненьне ад шматлікіх прыяцеляў, ён стараўся не пахмяляцца. Ужо шмат гадоў Андрэ вызнаваў мэтад Хведара Міхайлавіча. Ен сам вынайшаў гэты спосаб змаганьня з запоямі, назваўшы яго ў гонар улюбёнага пісьменьніка свайго юнацтва — Хведара Міхайлавіча Дастаеўскага.
    Сутнасьць мэтаду палягала ў тым, што калі напярэдадні ты нажэрся, як сьвіньня, то мусіш адбыць пакараньне: ня піць наступнага дня да заходу сонца нічагуткі, акрамя вады. Ты павінен здабыць збавеньне пакутамі ўласнага
    цела, прайсьці праз выпрабаваньне, павісець, прыбіты вялікімі ржавымі цьвікамі да свайго пахмельля.
    Андрэ доўга йшоў да гэтага мэтаду. У маладосьці, па дурасьці ды недасьведчанасьці, ён, як і большасьць аднагодкаў, практыкаваў ранішняе лекаваньне. Але, выпіўшы раніцай, ён працягваў рабіць гэта днём, потым увечары, а да ночы быўужо ўшчэнт п'яны. Наступнай раніцай выпіваў ізноў — і паўтаралася тое ж самае. Гэтак магло працягвацца некалькі дзён запар, тыдзень і нават больш. Аднойчы ён зразумеў, што праблема хаваеццаў першай чарцы, дакладней, часе сутак, калі яе падымаеш. Калі ты прымаеш чарку ўвечары, так бы мовіць, пасьля заходу сонца, то шанец заблукаць у запоі становіцца мінімальным.
    Зьдзівіўшыся прастаце й геніяльнасьці свайго адкрыцьця, Андрэ падвёў пад яго тэарэтычную базу, абгрунтаваў спасылкамі на клясыкаў ды Сьвятое Пісаньне і стаў прапаведаваць гэтае вучэныіе ўсім і паўсюль.
    Зь цягам часу Андрэ і сам так паверыў у Хведара Міхайлавіча, у ягонае «праз пакуты да дасканаласьці», што нават пачаў знаходзіць у гэтым нейкае мазахісцкае задавальненыіе. Бывала, крэпка выпіўшы напярэдадні, ён у пакутах, абліваючыся халодным потам, ішоў да дасканаласьці — чакаў заходу сонца. Але ў той самы час у гэтых пакутах прысутнічала нейкае салодкае прадчуваньне, якое расло, павялічвалася, брыняла з кожнай хвілінай. Андрэ ўяўляў, як, калі праб'е шэсьць, ён падыме
    гэты смачны куфаль халоднага піва, і яно пральецца ў ягонае спустошанае й спакутаванае нутро самой дасканаласьцю — чароўным, сонечным, жыватворным напоем.
    Зазвычай час заходу сонца Андрэ прызначаў на шостую вечара. Але сёньня, у сувязі з асаблівай цяжкасьцю пахмельля і праз гэтыя чортавыя цешчыны боты, ён вырашыў прызначыць яго раней — а другой ці трэцяй гадзіне дня.
    3 намаганьнем устаўшы, узяўшы халодны душ і з агідай зьеўшы нейкі ёгурт, ён выйшаў на вуліцу. Верасень завяршаўся тым прыемным надвор'ем, калі дні сонечныя, але не сьпякотныя, зеляніна дрэваў яшчэ не пасьпела зьвяць, а неба цешыць вока сваім амаль па-летняму глыбокім блакітам. Час набліжаўся да поўдня, але вуліцы Бона былі па-суботняму бязьлюдныя.
    Андрэ падабаўся гэты горад. Ен нагадваў яму вялікі ціхі санаторый, куды часам прыемна патрапіць, каб паправіць змучаную «Крыжачкамі» і нягодамі жыцьця па той бок плоту нэрвовую сыстэму. Зрэшты, усе нямецкія гарады, акрамя Бэрліну, былі для яго падобныя да санаторыяў. Калі час ад часу Андрэ прыяжджаў у Нямеччыну, яму нават здавалася, што ён жаўнер, якога адпусьцілі з фронту на пабыўку ў глыбокі тыл — каб адпачыць і набрацца сілаў. Але празь некалькі дзён апошні вечаровы цягнік ізноў павязе яго на ўсход, у смуродныя брудныя акопы, туды, дзе вошы й блохі, туды, дзе страляюць, — на перадавую.
    Аднак застацца тут назаўжды ён не хацеў. Андрэ зь цяжкасьцю ўяўляў сабе, як прабавіць рэшту дзён у санаторыі, у цішы гэтых вялікіх антыкварных крамаў. Як будзе бясконца пшацыраваць сярод гэтых прысмных разьбяных куфэркаў, пакуль раптам не звар'яцее ад іх хараства. «Не, — падумаў Андрэ, паскараючы крок, — набуду боты, вып’ю дасканаласьці — і дадому, у Магілёў. Нашыя куфры, хоць і не такія фігурныя, ды й ня куфры яны ўвогуле, а хутчэй валізы зь біркамі ды скрынкі з-пад ботаў, але мне ў іх добра ды ўтульна».
    Таго, што здарылася далей, магло не адбыцца, і жыцьцё Андрэ ніяк бы не зьмянілася. Ен вярнуўся б у свае смуродныя акопы, забытыя дзесьці пад Магілёвам, карміў бы там вошай, пакуль не дэмабілізаваўся б па выслузе гадоў альбо па стане ўжо ладна падарванага бульбянымі нагюямі здароўя.
    А можа, яго б забіла шалёная куля, ці ён быў бы атручаны іпрытам, ці яго выпадкова пераехала б танкам або трактарам, падарвала асколачнай бутэлькай з-пад шампанскага. Ці ён бы заразіўся невядомай эратычнай хваробай, быў заколаты відэльцам незнаёмым фраерам на п'яным банкеце, альбо разьдзерты адэптамі свайго вучэныія, расчараванымі ў слушнасьці жыцьця паводле Хведара Міхайлавіча. А можа, на яго звалілася б любімая скульптура, яго новая муза — Франка, Францыя, якую ён у творчых пакутах ваяў з мармуру доўгімі зімовымі вечарамі, альбо яго вока выдзеўбла б ашалелая, злая курыца, альбо яшчэ горш — незадаво-
    леныя паўспарахнелыя мерцьвякі падняліся б з магілёўскіх магілаў ды пацягнулі яго за сабой, каб пакараць за халтуру, якую ён выляпіў і паставіў на могілках замест іхніх бюстаў.
    Але лёс накіраваў Андрэ ў вялікую краму, дзе чакалі цешчыны боты, не кароткім шляхам, a ў абыход, праз пляц, дзе ў гэты час, як звычайна па суботах, праходзіў флюмаркт — блышыны рынак, на які гандляры з навакольляў Бону звазілі ўсялякі старадаўні пацешны хлам. Ён, вядома ж, абраў гэту дарогу, бо любіў пакорпацца ў старых рэчах. Грошай, каб купіць, у яго не было, але Андрэ падабалася хаця б проста паразглядаць іх ды на ўсякі выпадак запытацца пра кошты — а раптам патрапіцца нешта цікавае ды недарагое.
    Да моманту зьяўленьня Андрэ плошча ўжо віравала людзьмі, што круціліся вакол прылаўкаў са старымі бронзавымі гадзіньнікамі, парцалянавымі статуэткамі, кніжнымі фаліянтамі, фігурнымі жырандолямі ды іншай дыхтоўнай старызнай. Што праўда, бонскім блышыным рынкам ён быў ня надта задаволены. Яму больш падабаліся таньнейшыя й дэмакратычныя бэрлінскія, дзе апроч дарагой дробнабуржуазнай лухты можна было набыць зацяганыя порначасопісы па эўра за штуку, стары танны відэаплэер, плюшавага мядзьведзіка, картуз францускага паліцыянта, талерку са свастыкай, штоф зь зялёнага шкла і яшчэ шмат таго, што болып грэла сэрца. Аднак, апынуўшыся на плошчы, Андрэ сьцішыў крок ды пачаў у паўвока прыглядацца да тавару.
    Гэты прадмет ён заўважыў не адразу. Дакладней, заўважыў, але спачатку не надаў значэньня і зрабіў некалькі крокаў наперад. Потым раптам спыніўся... Павярнуўся... I паглядзеў поўным вокам...
    Перад ім на нейкім пакладзеным проста на зямлю абрусе, сярод усялякага хламу, якога ён ужо не заўважаў, стаяў Шалом — начышчаны да бляску, зіхоткі, у залатых промнях сонца, кайзэрскі шалом прускага жаўнера з накіраванай у неба востраканечнай пікай. У галаве Андрэ нешта хруснула. Вусны перасохлі. У грудзёх штосьці шалёна загрукала, як быццам нейкі нягоднік-баксэр залез у яго й моцна біў знутры дзьвюма вялікімі скуранымі пальчаткамі.
    Скамянеўшы між прылаўкамі, Андрэ зачаравана глядзеў на шалом. Невядома, колькі часу ён мог бы так прастаяць, калі б хтосьці нечакана не штурхануў яго.
    — Пшэпрашам, а-а... бітэ... —у гэты момант ён забыўся на ўсе мовы і мэханічна паслугоўваўся тымі, што першыя трапляліся на вусны.
    Нарэшце ён зрабіў два рашучыя крокі насустрач і, паказаўшы на шалом пальцам, запытаў:
    — Колькі каштуе?
    — Пяцьсот эўра, — гандляр, грубы, сівы мужык гадоў пяцідзесяці без усялякага энтузіязму ацэньваюча паглядзеў на Андрэ.
    — О’кей! — той павярнуўся і расчаравана патупаў у бок абутковай крамы.
    Аднак, прайшоўшы мэтраў трыццаць, раптам спыніўся. У ягонай галаве пачынаўся дзіўны не-
    зразумелы бунт. Думкі зьбегліся з розных бакоў і спрабавалі адначасова з хрыпатой перакрычаць адна другую, і кожная — усе адразу.
    — Прыдурак! — верашчала адна. — Ты мусіш яго купіць!
    —Цешча табе пакажа шалом! Яна адарве яго разам з тваёй галавою, — лямантавала другая.
    —Чортаў лузэр! Гэта твой шанец! Зьмяні сваё жыцьцё! Плюнь на цешчу! — крычала трэцяя.
    —Жонка выставіць цябе за дзьверы й запусьціць наўздагон самай цяжкой чыгуннай патэльняй!
    —Нічога страшнага! Калі яна пацэліць у галаву, на ёй жа будзе шалом!
    — 3 тваіх дзяцей будуць сьмяяцца ў школе й называць іх бацьку раганосцам!
    — I так усе ведаюць, што ты раганосец!
    —Ты заўтра выпраўляесься на фронт, і ты ведаеш: у акопе без шалома нельга!
    — Ты адпалохаеш усіх кліентаў і застанесься зусім бяз грошай! Хто даверыць надмагільны помнік паўдурку ў кайзэрскім шаломе!
    —Паіплі да д’ябла сваіх кліентаў! Няхай лепяць самі альбо зьвернуцца да Пятрова! Няўжо ты пра гэта марыў, калі хацеў стаць скулыітарам! Ты ж жадаў быць, як Мікелянджэлё, ствараць вялікае-вечнае! А цяпер ты хто — чмо, што ваяе халтуры! Аднойчы мерцьвякі сапраўды зьбяруцца ды адпізьдзяць цябе дзе-небудзь у зацішным закутку могілак!
    — Цябе будзе спыняць кожны мент і пытацца пашпарт!
    — Нічога! Ты зробіш новы пашпарт і сфатаграфуесься на яго ў шаломе!
    — Дзеці на вуліцах будуць тыцкаць у цябе пальцам!
    — Цябе пакажуць па тэлевізары ў перадачы «Таемныя спружыны палітыкі». дзе назавуць масонам і лідэрам беларускай апазыцыі!
    —Ня страшна! Першы жыдамасону Магілёве! Ты станеш папулярным! Ханыгі ў піўнухах будуць частаваць півам!
    —Хведар Міхайлавіч будзе вельмі задаволены! Уяві, як ён узрадуецца на нябёсах, пабачыўшы цябе ў прускім шаломе!
    — Твае адэпты вырашаць, што ты ўжо чокнуўся, і пачнуць піць да заходу сонца!
    — Наадварот! Іх вера ўзмацніцца, калі ты явісься ім ў шаломе са шпілем! Ты будзеш іх Буда!
    — Гэтыя тупыя куратары пачнуць запрашаць цябе на сапраўды крутыя выставы! Ты станеш знакаміцейшым за Чалавека-сабаку! А гэта ўсё, чаго табе так не хапае! Слава! Бабкі! Віла ў Ніццы!
    —Падумай! Што ты страчваеш! Лайно, зь якога ніколі ня вылезеш!
    —У цябе нават няма пяцісот эўра, каб яго набыць!
    —Але ты маеш грошы на цешчыны боты, на падарункі дочкам, жонцы, на квіткі дадому! A яшчэ зэканомленыя на танным пойле зь «Лідлу» сутачныя!
    —Як жа ты паедзеш дадому?!
    — Фігня! Дабярэсься да Бэрліну аўтастопам! А там хобіты дапамогуць грашыма!
    —Дурань! Ты мусіш яго купіць!
    — Чортаў лузэр! Гэта твой шанец! Надзень яго й ніколі не здымай!
    —Адчыні дзьверы ў новае жыцьцё!
    — Цешча адарве шалом разам з тваёй галавою!