Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
— Бывай, Бон! Бывайце, мілыя куфэркі! Бывай, бацька Рэйн! Я яшчэ вярнуся на
твае берагі! — пасылаў Андрэ прывітаньне ласкаваму дню.
Ісьці было лёгка й радасна. Весялосьць перапаўняла яго, зьмешвалася з прахалодным паветрам восені й прасякала лёгкія адчуваньнем, забытым зь юнацтва. Тым, калі таямніца жыцьця бегла перад табою, зьнікала за паваротам, даляглядам, вабіла ў падарожжа. Падарожжа, якому, здавалася, ня будзе канца, якое абяцала дзіўныя адкрыцьці, спатканьні, прызы, пляны новых вандровак.
3 такім пачуцьцём Андрэ незаўважна для сябе выйшаў на гарадзкую ўскраіну. Тут ужо трэба было кагосьці лавіць, але машынаў амаль не траплялася. Зрэдку яны зьяўляліся, але, не спыняючыся, праляталі міма. Мінула болып за гадзіну. Надвор’е паціху пачало псавацца. Зграйка дробных хмарак схавала сонца. Здавалася, яшчэ крыху — і яны кінуць на зямлю жменьку капрызных восеньскіх кропель. Нарэшце поруч з Андрэ прытармазіў прыгожы белы пэжокабрыялет. Бакавое шкло апусьцілася, і з салёну зірнулі два цікаўныя вокі.
—Табе куды?
— Мне трэба ў Бэрлін. Ці хаця б кудысьці бліжэй да ўзыходу сонца.
— Я еду ў Гановэр, гэта палова шляху да Бэрліну!
Дзьверы адчыніліся, запрашаючы ўвайсьці. Андрэ паспрабаваў сесьці на пярэдняе сядзеньне, але сутыкнуўся зь непрыемнай праблемай. У шаломе ён не зьмяшчаўся ў аўтамабілі, дакладней, ня мог уладкавацца там як звычайны паса-
жыр. Шалом упіраўся ў скураны дах, таму галаву трэба было альбо пакласьці кіроўцу на плячо, альбо ўвогуле высунуць у вакно.
— Ты ня мог бы яго зьняць? — крыху раздражнёна спытаў кіроўца.
-He!
—Ты што, панк? — у голасе хлопца зьявілася нотка шкадаваньня, што ідыёцкая цікаўнасьць прымусіла яго тармазнуць перад гэтым тыпам.
—Ды не, я мастак! А зьняць яго мне не дазваляе вера!
—Ааа... Мастак! Добра, кладзіся!
Хлопец адкінуў сядзеньне, расклаўшы дзіўнага госьця, і яны рушылі ў напрамку Гановэру.
Зь юнацтва, калі Андрэ зрэдку вандраваў па савецкай тады яшчэ радзіме аўтастопам, ён памятаў: платай за зробленую табе ласку ёсьць гутарка, гісторыя, якую ты павінен распавесьці кіроўцу. Бо, калі той спыніўся падабраць незнаёмца, — значыць, яму, хутчэй за ўсё, сумна і патрэбны суразмоўцаў дарозе.
Андрэ пачаў бавіць хлапца за баранкай байкамі пра сябе: хто ён, адкуль, як апынуўся ў Боне. Ен распавёў, што ў яго ўсяліўся дух прускага воіна, і цяпер ён мусіць выправіцца на ўсход, каб вярнуць на гістарычную радзіму свой бедны, заблукалы ў багнах і стагодзьдзях народ. Што ён даў абяцаньне ніколі да часу, калі ён убачыць сваё балотнае племя радасным і вольным на берагах бацькі Рэйна, не здымаць шалома з галавы.
Праўда, місія гэта вельмі складаная. Існуе яго антыпод у касцы ваяра-вызваліцеля, які жадае
заманіць ягоны люд на берагі матухны Волгі. I, уласна, на двубой волатаў, ад якога залежыць будучыня ягонага народу, ён і кіруецца.
Калі Андрэ з важным выглядам замаўчаў, даючы зразумець, што баек больш ня будзе, кіроўца зь недаверам зірнуў на яго і зрабіў гучней музыку.
— Кактэлі, картэлі, нафталінавыя бардэлі, бэмц, бэмц, бэмц, — далятаў з прымача антыглябалісцкі рэп.
«Дзіўна, — злавіў сябе на думцы Андрэ, — paHeft слова «мастак» я прамаўляў з гонарам. А цяпер — зь нейкай няёмкасьцю, быццам займаюся чымсьці непрыстойным».
У дзяцінстве, як і ўсе хлопчыкі, ён марыў стаць лётчыкам. I, магчыма, ягонае жыцьцё склалася б інакш, калі б не зьявіўся дзядзька Іван — мастак, блізкі сябра маці і мясцовы авангардыст. Іван Панцялеевіч быў чалавек незвычайны і ў адрозьненьне ад болынасьці магілёўскіх мастакоў, якія з усіх колераў аддавалі перавагу шэраму, ладзіў сур’ёзны экспэрымэнт у мастацтве: складаў шэры з мноства адценьняў. Наблізіўшы твар упрытул да ягонага твора, глядач прыходзіўу захапленьне: кожны сантымэтрык палатна ўбіраў у сябе ўсю гаму фарбаў. Але варта было адысьці мэтры на тры — і выява зноў рабілася бескампрамісна, бездакорна шэрай.
Дзядзька Іван здаваўся Андрэ калі ня богам, то дакладна сьвятаром, жрацом нейкай боскай сілы. Сам ягоны вобраз быў падобны да Творцы з царкоўных іконаў. Даўгія валасы,
сівая барада і, канечне, німб. Німб, праўда, быў крыху пацяганы, зроблены зь мяккага вэлro­py, месцамі запэцканы фарбай, а можа, віном, але ён ганарліва ўзносіўся над галавой Івана Панцялеевіча высакародным чорным бэрэтам.
Вырашыўшы, што таксама будзе авангардыстам і прысьвеціць жыцьцё здабываньню шэрага колеру з стракатай разнастайнасьці сьвету, Андрэ пачаў старанна наведваць заняткі дзядзькі Івана ў студыі мясцовага шпалаўкладачнага камбінату. Магчыма, яму наканавана было стаць песьняром магілёўскіх туманаў, але раптам, калі ён крыху пасталеў, зьніадкуль паўстаў Зільдэрман. Ен вызначыў экспэрымэнт Івана Панцялеевіча як шэрую плесьню, балотны імпрэсіянізм, сказаў, што няма ў горадзе іншага авангардыста, апроч Яго, і ўзяўся знаёміць Андрэ з маніфэстамі супрэматыстаў, нумізматакубістаў, сынхараэлістаў, гіпэртрадыцыяналістаў, сукаперасоўных мануалістаў, пасьля чаго павёз у Пецярбург.
Пацягаўшы хулямата-хілярэта-нэафіта па піцерскіх майстэрнях, пагойсаўшы зь ім па «сайгонах», ліцейных і розных праграмных флэтах, Зільдэрман навучыў яго піць віно, прыгожа сплёўваючы, круціць «Беламор» і з асаблівым шыкам павязваць даўті шалік. Вярнуўся Андрэ ў Магілёў ужо скончаным авангардыстам. Шляхі да адступленьня былі адрэзаныя. Заставалася адно — пачынаць свой пошук у мастацтве. Ен разьвітаўся з балотным імпрэсіянізмам і прыдумаў назву для ўласнага стылю — нэкрарамантычны турбаабстракцыянізм.
Андрэ ўзяўся экспэрымэнтаваць з матэрыяламі, паспрабаваў сябе ў скульптуры, стварыў першую ў Магілёве інсталяцыю з пустых вінагарэлачных скрыняў, сьцягнутых уначы ад бліжэйшага гастраному. Потым была мастацкая вучэльня ў Менску, няўдалая спроба паступіць у інстытут, тужлівыя пошукі сябе, запоі, белы білет, налёты на Піцер, разрыў зь Зільдэрманам і, нарэшце, першыя выставы сапраўдных авангардыстаў.
У тыя часы Андрэ вельмі шкадаваў, што нарадзіўся ў Магілёве, а ня ў Віцебску, які знаходзіўся ўсяго кілямэтраў за дзьвесьце ад яго. Гэты горад лічыўся сапраўднай сталіцай рэвалюцыйнага мастацтва. Там працаваў гуру кожнага праўдзівага авангардыста — Казімір Малевіч, там зьявіўся на сьвет УНОВНС, у Віцебску жыў Марк Шагал. Магілёў жа здаваўся Андрэ правінцыйнай дзіркай, што не дала сусьвету ніводнага вялікага рэвалюцыянэра ў мастацтве.
Нават Менску пашанцавала болей: непадалёк нарадзіўся Хаім Суцін. На Берасьцейшчыне месьцілася радавое гняздо Хведара Міхайлавіча — найвялікшага для Андрэ аўтарытэта ў літаратуры ўсіх часоў і народаў. 3 Магілёўшчыны, калі хто й паходзіў з сапраўдных авангардыстаў, то толькі самазванец Ілжэдзьмітры Другі. Дый той, у адрозьненьне ад Ілжэдзьмітрыя Першага, аказаўся грэбаным лузэрам, бо яго намер захапіць Маскву абярнуўся няўдачай.
Некалькі разоў Андрэ рабіў спробы перабрацца ў Пецярбург. Сваім турбаабстракт-
ным нэкрарамантызмам ён быў у Магілёве мала каму цікавы. Але завіснуць у Піцеры таксама не выходзіла. Ідэйныя праціўнікі — нэкрарэалісты экспрэсіянісцкага разьліву — яго не прымалі. «Дзікія» лічылі манэрным, «міцькі» — дэкадэнцкім. Таму, пашвэндаўшыся па сквотах, папіўшы гарэлкі з паэтамі на «Сайгоне» ці праз дарогу, у рэстарацыі Саюзу тэатральных дзеячоў, Андрэ зноўку вяртаўся дамоў. Адзіны, хто яго пахваліў, быў Чалавек-сабака, які ненадоўта неяк завітаў у Магілёў, лізнуў яго ў вуха ды назваў сапраўдным мастаком. Праўда, Сабака жыў у Маскве, а Андрэ яе не любіў, але з таго часу Чалавек-сабака стаў для яго першым аўтарытэтам у сучасным мастацтве.
Напрыканцы 80-х, калі прыадчыніліся межы, Андрэ пачалі запрашаць на першыя выставы ў Эўропу. Гэта былі залатыя часы. Ён раптам стаўся ўсім цікавы. Паўсюль закіпалі рэвалюцыі, мастакі з былога Саўка прыцягвалі ўвагу, карціны, нават правінцыйныя «-ізмы», хай і нядорага, але йшлі нарасхват. Здавалася, вось яно — новае, зь неверагоднымі пэрспэктывамі, жыцьцё! Жыцьцё, дзе ўсё давалася весела, проста, у якім нават папойкі былі не панурыя, a лёгкія, узвышаныя, быццам вясновыя карнавалы. Карнавалы... Карнавалы... Кар...на...валы...
Пад аднастайпае буркатаньне аўтабану Андрэ пачаў патанаць у салодкай дрымоце. Празь нейкія аддаленыя пакойчыкі сьвядомасьці да яго даносіліся ўрыўкі антыглябалісцкага рэпу з радыёпрымача. Дарога закалыхвала шэп-
там шынаў, гудзеньнем матораў вялікіх фураў, глухім посьвістам мэрсэдэсаў і бээмвушак, што на вялікай хуткасьці праносіліся наперад.
«Да д’ябла мастацтва.... Зільдэрман меў рацыю, своечасова зваліў.... цяпер на Брайтане дыскамі гандлюе.... а дзядзька Іван паранейшаму... ідыёт... да чорта бэрэты... німбы... шалом... шалом... ша...лом... шал...ом... шаа..
ЛЛЛЛ...ОООММ...»
— Фак!!! Шайзэ!!! Шыт!!!
Андрэ падскочыў ад нечаканага ўдару і, толкам яшчэ ня сьцяміўшы, што адбылося, адразу адчуў — галава яго прыліпла да даху аўтамабіля.
—Чортаў прыдурак! Ты прабіў мне дах сваім рогам! — лямантаваў пачырванелы ад злосьці вадзіла.
Засьпеты зьнянацку, Андрэ тупа, спалохана й вінавата глядзеў па бакох, спрабуючы зразумець, што адбылося. Разуменьню перашкаджала нязручнасьць ягонага становішча. Галава нібы прысохла да даху гэтак, што ён нават ня мог павярнуцца, каб зірнуць на кіроўцу поўным вокам. Андрэ даводзілася спадылба касавурыцца на яго, таму нават вінаваты погляд здаваўся абуральна нахабным, што яшчэ болып разьюшвала вадзілу.
Пакуль Андрэ спаў, іх прыўкрасны кабрыялет на вялікай хуткасьці ўляцеў у велізарны затор — цалкам звычайную справу для нямецкіх
дарог у нядзельны папаўдзённы час. Аднак ma­ma рабіла тут паварот, таму кіроўца, не адразу заўважыўшы яго набліжэньне, змушаны быў рэзка ўдарыць па тармазох, калі затор нечакана вырас перад імі. Ад тармажэньня сьпячага Андрэ кінула наперад, і ён літаральна працяў залатым шпілем скураны дах аўтамабіля. Вядома ж, калі б ён ехаў на мэрсэдэсе, і ўжо дакладна не ў кабрыялеце, гэтага не адбылося б. Ен адно парваў бы мяккую абіўку салёну. Але глямурная скурка францускай прыгажуні не змагла даць годнага супраціву сталі, адлітай на заводах Крупа, таму цяпер галава з шаломам заставалася ў салёне, a востры шпіль нахабна тырчэў звонку.
— Ідыёт!!! Хто мне заплаціць за рамонт даху!