Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
— Вось зірні! — Хведар пагартаў альбом, знайшоў патрэбны малюнак і радасна тыцнуў у яго зялёным ад фарбы пальцам.
На карціне быў намаляваны жаўнер першай сусьветнай вайны. Ног ён ня меў. Замест іх да абрубка-тулава была прымацавана драўляная павозка накшталт той, што прыцягнуў Хведар са сьметніцы. Адна рука таксама адсутнічала. Яе замяняла дошка з намаляванымі на ёй спружынкамі. Ці трэба казаць, што ў салдата не было і аднога вока, на яго месцы красавалася чорная пірацкая павязка. Пра такія дробязі, як зубы і сківіцы, можна было нават ня згадваць. Але самае галоўнае — галаву чалавека-абрубка вянчаў дакладна такі, з накіраваным да нябёсаў шпілем, шалом, які быў цяпер на Андрэ. Калека на карціне ганарліва і пагрозьліва каціўся па
вуліцах Бэрліну ды зьбіраў міласьціну ў мінакоў, якія шарахаліся ад яго, быццам ад пракажонага.
—Ну што, цяпер зразумеў? — Хведар пераможна паглядзеў на Андрэ.
—Гм, мдаааа... жудаснае відовішча!
—Вось менавіта! Гэта проста кляс! Галоўнае, у нас ёсьць шалом і павозка! Засталося прыкруціць драўляную руку і дадаць крыху антуражу.
— Сківіцу я магу выбіць! Будзем у разьліку за мэксыканцаў! Ха-ха-ха! — уставіў свой пятачок Буян.
—Ідзі да д’ябла!
— Ну! Як ідэя? Па-мойму, проста геніяльна!
—Ааанн, ндаа, — аптымізм Хведара ніяк не хацеў перадавацца Андрэ. Нешта ў сярэдзіне яго бунтавала, супраціўлялася гэтай ідэі. Хоць ён і адчуваў сябе чалавекам небагатым, а часамі нават і бедным, але думка жабраваць, пагатоў на вуліцах Бэрліну, неяк у галаву ніколі не прыходзіла. Да таго ж пачынаць новае жыцьцё з прускім шаломам у ролі папрашайкі здавалася яму зьдзекам з самой яго сутвы.
—Ведаеш, Хведар, гэта вельмі цікавая прапанова, але яе трэба абдумаць, — дыпляматычна адказаў Андрэ.
— Што тут думаць! Гэта ж сапраўдны тэатар! Такога яшчэ не было! Ува ўсіх гэтых бэрлінскіх жабракоў фантазіі не хапае такое прыдумаць! Максымум, што могуць, — запэцкацца срэбнай фарбай ды строіць зь сябе якога-небудзь Моцарта ці Паганіні. А тут, уяві, сапраўдны чалавек-абрубак! Жаўнер Першай сусьветнай!
У кайзэрскім шаломе! Ля Брандэнбургскай брамы! Ды гэта ж супэр!
— Так, так, мне гэтая ідэя таксама падабаецца, — умяшаўся Буян, да якога нарэшце дайшоў размах фантазіі Хведара.
— Ты зірні зь іншага боку! Гэта не клянчаньне! Гэта пэрформанс, тэатар, арт-праект. Ты ж, як артыст, павінен атрымліваць ганарар за выступ!
Андрэ паволі пачаў звыкацца з думкай, што яму давядзецца быць першай асобай у гэтым мастацка-камэрцыйным прадпрыемстве. Ідэя, у прынцыпе, яму падабалася. У нейкім сэнсе яна сапраўды была геніяльпая. Яго не задавальняла толькі галоўная роля, адведзеная яму ў гэтым спэктаклі.
«Але зь іншага боку, — падумаў ён, — проста так тупа сядзець і кленчыць міласьціну на вуліцы — пошла, больш пошла, чым гандляваць півам і цыгарэтамі на аўтобусным прыпынку. Але калі ты чалавек-абрубак, жаўнер, які праліваў кроў за Кайзэра, інвалід, што паклаў здароўе на тое, каб гэты пошлы дробнабуржуазны сьвет, шпацыруючы па вуліцах Бэрліну, спакойна смактаў эскімо ў шакалядзе, маючы права шугацца ад цябе, бо ўсе яны нармальныя, а ты — пракажоны! Калі ты шараговы жаўнер арміі мастацтва і вайна для цябе працягваецца і, у прынцыпе, ня скончыцца ніколі... Бо праціўнік і ёсьць гэты пошлы няпэўны сьвет, які прыходзіць зьніадкуль, з пустэчы, спрабуючы цябе падпарадкаваць, прычасаць, прылізаць, аглямурыць, зьняць з галавы твой мір, запакаваць яго
ў прыгожую абгортку і паставіць на палічку... Тады ты ня просіш міласьціну, а, як той жаўнер з карціны Ота Дыкса, надзяеш шалом, апускаеш забрала і з гонарам патрабуеш сваё! Ты хочапі, каб гэты сьвет прызнаў бясьсільле перад табой, сваю паразу: кабуратавацца, мець шанец застацца ў сваім ружовым, ванільным жэле ён мусіць заплаціць табе кантрыбуцыю, саступіць тэрыторыі, залагодзіць дарункамі, залатымі зьліткамі, салодкімі наложніцамі!»
Андрэ паглядзеў у вочы Хведару, потым перавёў погляд на Буяна. Яны моўчкі пазіралі на яго з выглядам змоўнікаў, якія толькі што прапанавалі яму далучыцца да путчу і з напругай чакалі адказу. Андрэ вытрымаў паўзу, глыбока ўдыхнуў і на выдыху вымавіў:
—Добра! Паехалі! Першы выступ прызначаем на заўтра! Толькі назавем гэтае дзейства балетам!
—Ес!!!
— Такім чынам, панове! Гастролі балетнай трупы Беларускія СІЗОны ў Бэрліне абвяшчаю адкрытымі! Хведар, расклейце па горадзе афішы! Першае прадстаўленьне адбудзецца заўтра на Аляксандэрпляц. Будзе паказаны аднаактавы балет пад назваю «Самотныя сьпевы Звышчалавека»!
Калі Інгрыд увечары вярнулася ў Тахелес, яна засьпела новасьпечаную балетную трупу за дзіўным заняткам. Андрэ сядзеў ля стала з шырока, як быццам на прыёме ў стаматоляга, разяўленым ротам, а Хведар, трымаючы ў руках
пэндзаль і скурчыўшыся перад ім, спрабаваў замаляваць яму некалькі пярэдніх зубоў чорнай фарбай. Правае вока ў Андрэ было забінтаванае чорнай павязкай, і наогул выгляд ён меў такі, быццам за час адсутнасьці Інгрыд ягоная галава сутыкнулася зь вялікім, памерам зь вядро, артылерыйскім снарадам.
Хведар, як сапраўдны мастак, раз-пораз падаваўся назад, прыжмурваў вока, любаваўся сваім творам і задаволена прыгаворваў:
—Нядрэнна, нядрэнна, атрымліваецца нават лепей, чым я чакаў!
Буян тым часам спрабаваў прыкруціць да левай рукі Андрэ нейкую ідыёцкую, размаляваную незразумелымі знакамі, драўляную дошку.
Пацікавіўшыся, што ўсё гэта значыць, Інгрыд пачула ў адказ, што яны рыхтуюцца да спэктаклю, у якім яна таксама мусіць узяць удзел. Паколькі трупа ў іх невялікая і лішніх людзей няма, ёй дастаецца маленькая, але важная і адказная роля — раз-пораз забіраць у Андрэ выручку ды аддаваць яе Хведару, а таксама стаяць на стрэме. У пэўныя моманты яна мусіць зганяць у краму па сьвежую порцыю віскі для саліста. A Хведар, як рэжысэр-пастаноўшчык і галоўны балетмайстар, возьме на сябе кантакты з прэсай, тэатралыіымі імпрэсарыё, паліцыяй, мафіяй ды разборкі зь іншымі трупамі.
Калі зубны макіяж быў скончаны, калегі ўсадзілі Прыму на павозку і завішчалі, зашчабяталі, а сёйтой нават зарохкаў ад задавальненьня.
— Вось гэта кляс! Дык гэта ж будзе нават круцей за Дыкса! — крычаў захоплены Хведар.
—Так, так, такому кашмару нават я даў бы палову цэнта!
Андрэ выглядаў вельмі пераканаўча. Наяўнасьць пог прыкрываў даўгі скураны плашч. Замсст пярэдніх зубоў зеўралі чорныя дзіры, таму, калі ён усьміхаўся альбо пачынаў нешта казаць, ягонае аблічча прымала асабліва злавесны выгляд. Буян, праявіўшы надзвычайную фантазію, прыкруціў да куксы шарнірнай рукі здаравенную іржавую спружыну, што тырчала проста з драўлянага пляча Андрэ. Акрамя гэтага, ён прысабачыў да пратэза званочкі, крукі й зашчэпкі, таму, калі чалавек у шаломе варушыў рукой, яна скрыгатала і зьвінела як старая рухлядзь.
— Ну што ж, засталося скласьці лібрэта ды напісаць партытуру, — вымавіў задаволены Хведар, удосталь налюбаваўшыся сваім творам.
— Так, музычнае суправаджэньне не зашкодзіла б, — падтрымаў Буян, — нядрэнна было б уставіць яму ў зубы гармонік.
— He, гармонік не падыдзе — занадта сэнтымэнтальна, ды й дзе мы зараз яго знойдзем. A вось... — Хведар палез у далёкі кут майстэрні, нейкі час корпаўся там, бразгаючы ўсялякім хламам, і нарэшце вылез, задаволена трымаючы ў руках стары піянэрскі горн.
— Вось! Гэта рэч што трэба! Ану-ка падзьмі!
— Ббррр! Ххррррр! Эээххррррр!
— Н-да, пярдзёж нейкі выходзіць! Але нічога — навучысься!
—Тым болып табе Брамса на трубе выконваць ня трэба. Ты павінен проста прапярдзець пару
разоў, калі бачыш, што ггубліка на цябе ўвагу не зьвяртае, а там адразу ўступай з рэчытатывам.
—А які рэчытатыў?
— Вось! Для гэтага патрэбна лібрэта! Зараз мы яго і складзем!
—А навошта яму рэчытатыў? Партыя Пэргюнта! Гэта ж балет! Хай моўчкі пярдзіць сабе на трубе і ўсё! — умяшаўся ў гутарку Буян.
— Ну ты калгас! Балет з рэчытатывам больш прыбытковым будзе! Да таго ж, у нас балет сучасны, я бы нават сказаў авангардны, з элемэнтамі опэры!
—Ну вось, падышла да цябе, напрыклад, група турыстаў, а ты і пяеш ім: «Падааайце, грамадзяне, на квітооок да Магілёёёва!»
—Што ты вярзеш! Які квіток да Магілёва! Ён жа прускі жаўнер! За Кайзэра ваяваў! — абурана закіпеў Буян.
—Ну і дурань! Нічога не разумееш! Магілёў як перакладаецца — Магіла Льва! А ён хто? Ён і ёсьць Леў! Апошні Леў апошняй вайны. Вунь паглядзі, якая ў яго залатая грыва! А жадае ён дабрацца да сваёй Магілы, каб тамака зь мірам спачылі тленныя рэшткі яго цела, дакладней, тое, што ад іх засталося: тулава, адна рука, і галава з адным вокам. Так што Магілёў для яго — радавы склеп, горад вечнага спачыну! Зразумеў?
— Так, крута разьвёў! Ну тады трэба прамаўляць Магілёў па-нямецку — тыпу Liongrabben альбо па-ангельску — Lionsgrave, a то інтурысту незразумела будзе.
—Добра, тады скажаш ім, што ты Леў апошняй вайны, так бы мовіць яе дух, здань. I вось
ужо шмат гадоў блукаеш па сьвеце ў нязмозе знайсьці спачыну, таму што зрабіць гэта магчыма толькі ў адзіным горадзе — Магілёве. Але дабрацца туды ты ня можаш, бо няма грошай на квіток. Таму каб яны, грамадзяне інтурысты, спакайней спалі, у іх жа інтарэсах крыху раскашэліцца ды скінуцца на праезд да гораду тваёй сымбалічнай сьмерці. А потым ты блісьнеш сваёй абаяльнай бяззубай усьмешкай і нават пару разоў можаш пёрнуць у трубу, каб і да самых тупых дайшло!
— Так, добрае лібрэта, — пагадзіўся Андрэ, — няблага закручана!
На тым задаволіўшыся, канцэсіянэры вырашылі адзначыць пачатак гастроляў. Але паколькі дзень заўтра меўся быць цяжкі — прэм’ера спэктакля, пастанавілі шмат ня піць, а так — ужыць хутчэй сымбалічна. Прыстойныя крамы да гэтага часу ўжо зачыніліся, таму Хведар схадзіў да мэксыканца і пазычыў у яго бутэлечку рому. Разьліўшы па тры разы і пажадаўшы адзін аднаму ўдалага выступу, калегі па тэатры разышліся па матрацах, каб са сьвежымі сіламі сустрэць Заўтра.
Чалавек, які выпадкова апынуўся ў гэты цудоўны восеньскі поўдзень на вуліцы Араніенбургер, мог назіраць даволі цікавую сцэну. Невялічкая кампанія ў стракатых убраньнях каціла па ходніку павозку зь нейкім дзіўным калекам. Узначальваў працэсію высокі сівы мужчынаў вайсковых галіфэ і цяльняшцы, пад чорнай пяяснага крою марынаркай. На галаве ў