Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Крупнік
ЦЯКАЦЬ! Уцякаць! Уцякаць! Уцякаць без аглядкі! Хутчэй адсюль, хутчэй — на ўсход! Дахаты! Шнэль, зараз жа руш! Ад’яжджай! Ну чаму? Чаму стаім? Ужо хвіліну як павінны былі ад’ехаць! Дзе германскі парадак? Поўны бардак на чыгунцы! Шнэль, шнэль — дадому! Наўсход! Хутчэй бегчы! Бегчы, не азіраючыся! Бегчы, бегчы, бегчы!»
«Цьху ты, чорт! Нарэшце рушылі! Давай! Давай! Хутчэй разганяйся! Рухай цыліндрамі, поршнямі, коламі! Набірай хуткасьць! Гані! Ляці без аглядкі — хут-
чэй на ўсход! Едзем... Едзем... Ужо едзем! Ужо не дагоняць! Халера бяры, гэта параноя! Параноя, як яна ёсьць! Прыступ. Скаты, сукі, падлы! Параноя. Супакойся! Ужо недагоняць! Ты ў бясыіецы! Ты ўжо едзеш. Але яшчэ ёсьць мяжа! Могуцьчакацьтам! Франкфурт. Франкфуртна-Одры. А калі там? Чорт вазьмі! Рана я зьняў паранджу! Ідыёт! Як жа я не падумаў? Навошта пайшоў у прыбіральню і зьняў паранджу? Засунуў яе ў заплечнік. Можа, зноў апрануць? He. Тут няёмка. Людзі глядзяць. Пайсьці ў прыбіральню? I вярнуцца на сваё месца ўжо ў паранджы? Крэтынізм! Навошта ты зьняў паранджу? Але хутка будзе мяжа. Праверка пашпартоў. Як растлумачыць памежнікам, што я ў паранджыг' Сказаць, што араб? Мусульманін? Гей-мусульманін? Пасіўны гей-мусульманін? Мусульманскі пэдэраст? Зь беларускім пашпартам? Ды яшчэ і ў прускім шаломе! Крэтын! Ідыёт!»
Андрэ сядзеў у купэ цягніка, што хвіліну назад крануўся з пэрону «Бэрлін-Остбанхоф» і набіраў хуткасьць у напрамку Варшавы. Ніколі яшчэ ён не пакідаў горад у такім замяшаньні духу. Думкі кароткімі, як прастакутныя штампы, сказамі адбіваліся ў мазгах. За вокнамі праплываў шэры дзень. Восень ужо ўзяла сваё, і горад разьвітваўся з Андрэ пахмурнай неакрэсьленасьцю, гатовай разрадзіцца доўгім нудным дажджом.
«Не, у паранджы нельга! Гэта выкліча падазрэньні. Нельга прыцягваць увагу. Трэба быць непрыкметным. Але як быць непрыкметным у прускім шаломе? Можа, зьняць? Заткніся!
Хутчэй, хутчэй на ўсход! Бегчы! Ляцець! Уцякаць!»
«Якая ідыёцкая штука — жыцьцё! Яшчэ ўчора ты будаваў на яго пляны, але раптам пстрык — усё перакульваецца — і ты бяжыш, бяжыш, бяжыш у невядомае. Раніцай тваё жыцьцё было ўладкаваным, усё ў ім цякло плаўна, запраграмавана на колькі гадоў наперад, а ў дзень усё бурыцца. I ты ўжо злачынца. I ты не разумееш, чаму яно не папярэджвае цябе, а выбівае зэдлік з-пад ног рэзка, раптоўна. I быццам пляны ты будаваў, а ўжо вісіш на нітачцы лёсу, і ступакі тваіх ног калышацца над зямлёй, як ківач Фуко...»
«Чорт вазьмі, чаму гэтыя два палякі, што сядзяць насупраць, так дзіўна пазіраюць на мяне? Ну вядома. Яны думаюць, што я вар’ят. Яны бачылі, як я зайшоў у купэ ў паранджы, a затым выйшаў у прыбіральню і вярнуўся ўжо безь яе. Але, можа, гэта прыйшоў другі чалавек... Атой першы проста пераблытаў купэ. Яны ж ня бачылі твару. Яго хавала сетка. He, яны заўважылі шпіль шалома. Ен тырчаў з чорнага балахону. Так, гэтая парачка ведае, што гэта я. Ну і хрэн зь імі! Якое гэта цяпер мае значэньне? Яны мне не пагражаюць. Галоўнае, каб тыя, іншыя, не пазналі мяне. Халера, які агромыісты горад. Усё едзем... едзем... едзем... і ніяк ня можам выехаць зь яго!»
«Шнэль! Хутчэй выяжджай! Давай, дарагі! Дахаты! Дадому! Ляці на ўсход! А калі яны паведамілі ў паліцыю? Тады ўсё! Алес капут! У Франкфурце ўжо будуць чакаць. Але ў іх няма
маёй фатаграфіі. Навошта ім фатаграфія! Ёсьць прыкмета. Прускі шалом. Так! Яны пазнаюць мяне па шаломе! Чорт! Што рабіць? Зьняць шалом? He, яны не паведамяць у паліцыю. Яны ня любяць паліцыі. Яны вырашаюць пытаньні самі. Калі б паведамілі — мяне б ужо схапілі. Сволачы, самі ж усё заварылі. Казлы! Галоўнае — перасячы мяжу. Там, за Одрай, я ў бясьпецы. Колькі яшчэ да мяжы? Каля гадзіны. Параноя, маць вашу, параноя!»
«Так, палякі паглядаюць на мяне з асьцярогай. Думаюць, я буйны. Трэба супакоіцца. У мяне грымаса на твары. Усьміхніся ім. Пакажы, што ты прыязна настроены. Што ты ня прывід імпэрыі. Вось так. Усьмешку павесялей. Божа! Яны спалохаліся яшчэ больш! Зубы! Канечне, зубы. Трэба змыць гэтую чортаву фарбу з зубоў. Проста цяпер устаць, пайсьці ў прыбіральню і змыць. ГІотым вярнуцца і ўсьміхнуцца ім яшчэ раз. Трэба паразмаўляць зь імі. Зьняць напругу. Што б такое сказаць?»
— Панове едуць да Варшавы?
— Так. А пан?
— Таксама да Варшавы.
«Чорт, нешта размова ня клеіцца! У купэ зноў напруга. Трэба зараз жа пайсьці ў туалет і змыць гэтую фарбу. Хутка Одра. Памежнікам таксама не спадабаюцца мае зубы. Бяззубы і ў шаломе. Падазрона. Пачнуць правяраць, рыцца ў заплечніку. Знойдуць паранджу і бот. Падумаюць, што я ісламскі тэрарыст. Зьнімуць зь цягніка да высьвятленьня. Трэба пазбавіцца ад паранджы. Выкінуць яе ў акно. I туды ж бот. A
калі яшчэ спатрэбяцца? Калі ў Варшаве ў іх таксама свае людзі? Ды й шкада. Паранджу мне дала Інгрыд. Адзіны падарунак, які ад яе застаўся. A бот мне не прышыюць. Так, але ён адзін. Падазрона... Нічога. У горшым выпадку адкруцяць абцас, каб спраўдзіць, што там я хаваю. Шкада, зь Інгрыд, мабыць, ужо ніколі не пабачымся. Яна нават не змагла праводзіць мяне на вакзал. Гэта было рызыкоўна. Разам нас маглі вылічыць. Толькі абняла мяне ў Тахелесе перад дзьвярыма на вуліцу. Пацалавала, накрыла твар чорнай сеткай і сказала: «Бывай!»
Узяўшы заплечнік, Андрэ выйшаў з купэ. Нэрвова азірнуўся па бакох і пайшоўу прыбіральню. Зубы адмываліся зь цяжкасьцю. Хведар фарбаваў іх нітраэмальлю, таму неабходны быў ацэтон, альбо заставалася чакаць, пакуль фарба сама зьлезе з часам. Ен паспрабаваў пакалупаць зубы дзесяціцэнтавай манэтай. Дзе-нідзе фарба паддалася, таму ў цэлым грымаса зьмянілася на нешта незразумелае, падобнае ці то на зубную праказу, ці то на карыесна-парадантозную цьвіль.
«Прасьцей зноў пафарбаваць іх белай фарбай. Ну, Хведар, дзякуй. He здагадаўся кінуцьу заплечнік цюбік бялілаў. Добра, зраблю гэта ў Варшаве. А пакуль буду сур’ёзным. Паспрабую на мяжы без патрэбы зубоў ня скаліць».
Андрэ вярнуўся ў купэ. Спадарожнікі моўчкі сядзелі й чыталі газэты. Узяўшы нейкую газэту, што ляжала побач, ён зрабіў выгляд, што таксама чытае.
«Так, гэта слушная ідэя! Як я адразу не дадумаўся? Усе пшіёны ў фільмах прыкрыва-
юцца газэтамі. На мяжы ўткнуся ў яе і зраблю выгляд, што мне ўсё пофіг. Трэба толькі вышэй трымаць, каб шпіль не тырчаў. Някепска было б яшчэ дзьве дзіркі для вачэй зрабіць, каб бачыць, што вакол адбываецца. Так, добрая думка!»
Ён дастаў з заплечніка сьцізорык і, прарэзаўшы дзьве дзіркі для вачэй, ізноў паднёс газэту да твару. Скрозь сьвежазробленыя вочкі Андрэ ўбачыў, як два паны насупраць неяк зьдзіўлена пераглянуліся між сабой і з трывогай зірнулі на яго. «Чорт, заўважылі!» — раздражнёна падумаў Андрэ і нечакана спытаў:
— Панове, ці няма ў вас часам цюбіка бялілаў? A то зубы лушчацца, няблага б падмаляваць!
«Яны мяркуюць, што я псых. Трэба падыграць — хай так лічаць. Для кансьпірацыі гэта нават лепей».
Панове зноў моўчкі пераглянуліся і, адказаўшы: няма, — утаропіліся ў свае газэты.
«Пад’яжджаем. Гэта ўжо Франкфурт. Хутка будзе вакзал і праверка дакумэнтаў. А калі ўсё ж такі паведамілі? Уяўляю, як памежнікі ўзрадуюцца, убачыўшы мяне ў купэ. Выклічуць паліцыю — і бывай, Фатэрлянд. Надоўта. A калі не паведамілі, але самі чакаюць на пэроне? Зойдуць у цягнік і пойдуць шукаць па вагонах. Зазірнуць у купэ і — О! Ба! Якая сустрэча! Вось ты дзе, наш дарагі! А мы цябе даўно чакаем! Усе ногі зьбегалі! Ну добра, і што яны зробяць? Пачнуць калашмаціць нроста ў вагоне? Пры сьведках? Уяўляю, як перапалохаюцца гэтыя палякі. He, усё ж, мусіць, паспрабуюць выцягнуць на пэрон. Трэба папярэдзіць паноў, каб
утакім разе неадкладна выклікалі паліцыю. Тады ўжо лепш у паліцыю. Як бы гэта ім растлумачыць? Яны й так лічаць мяне ненармальным. Падумаюць, што гэта бязглузьдзіца. Гэта і ёсьць бязглузьдзіца — паранаідальная бязглузьдзіца! Параноя, маць вашу, параноя! Супакойся! Чытай газэту!»
— Пшэпрашам, вы не маглі б, калі раптам мяне пачнуць выцягваць з вагону, выклікаць паліцыю?
— Панухтосьці пагражае?
— Ды не, з чаго вы ўзялі? Я так, на ўсялякі выпадак. Люблю падстрахавацца ад любой нечаканасьці.
—Добра, пан, выклічам паліцыю.
«Ну вось, ужо вакзал. Спыняемся. Пакуль спакойна. Гэтыя людзі на пэроне не падобныя да іх. Так, пару пажылых бюргераў. Гэта студэнты. Можа, яны на тым канцы плятформы? Ну не, іх людзі былі б усюды. Можа, усё ж паведамілі? Ідуць памежнікі. Заходзяць у вагон. Вось яны ўжо правяраюць першыя купэ. Набліжаюцца. Падыходзяць да нашага. Ну, божачкі, пранясі!»
Дзьверы купэ з шумам адчыніліся, і па той бок газэты пачулася:
— Пашпартны кантроль! Дакумэнты, калі ласка!
Андрэ адкінуў газэтку і працягнуў пашпарт. Малады памежнік крыху зьбянтэжыўся ад нечаканасьці, затым узяў пашпарт і пачаў яго з асобай уважлівасьцю вывучаць. Ён доўга гартаў старонкі, разглядаў візу, спраўджваў штэмпэлі,
час ад часу зь цікаўнасьцю паглядаючы на гаспадара дакумэнту. Андрэ замёр у напружаным чаканыіі. Ен адчуваў, як вены на скронях пад шаломам набрынялі, і маленькія кроплі поту, гатовыя скаціцца на твары, выступілі на іх.
«Ну... ну, даражэнькі! He цягні. Давай, вырашайся. A... A? А! Вось малайчына! Ура! Фу, пранесла!».
Памежнік узяў штэмпэль і гучна пляснуў у пашпарт пячатку выезду.
— Бітэ!
«Ну, дзякуй богу! Пранесла! Значыць, не паведамілі. Яшчэ некалькі хвілін чаканьня — і я ў бясьпецы. Галоўнае, каб цяпер гэтыя не зьявіліся. Ну, давай жа! Адпраўляйся. Колькі можна стаяць? На пэроне пакуль усё ціха. Ну, давай жа! Руш! Паехалі! На гадзіньніку ўжо час! Ну не! Няма германскага парадку! Фу ты, чорт! Ну, нарэшце! Паехалі! Цяпер я ў бясыіецы. Зараз будуць правяраць дакумэнты палякі. Але ім усё роўна. Ура! Ешчэ Польска не згінэла! Я амаль дома!»
Цягнік паскараўся і ляцеў на ўсход. За вокнамі прамінулі прадмесьці Франкфурту, мэталічныя канструкцыі моста праз Одру, утульныя хаткі, палі з цыліндрамі прыбранай саломы, дарогі, пераезды. Толькі цяпер Андрэ адчуў, як стаміўся за апошнія суткі. Напружаньне зьмянілася млявасьцю, і яго пачало цягнуць у сон. Адкіііуўшы ўжо непатрэбную яму шпіёнскую газэту, ён забіўся ў кут і задрамаў. Нраз сон ён чуў, як заходзіла польская страж гранічна, пыталася пашпарт, ён нешта адказаў, амаль не расплюшчваючы вачэй, а затым сон цалкам авалодаў ім...