Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
— Бррр, аднак. Можа, проста зараз дзьверы забарыкадуем?
— He панікуй! Так хутка нас ня вылічаць. Дачакаемся Інгрыд. Добра, давайце яшчэ па пяцьдзясят, і пачнем папоўскую мантыю майстраваць!
Хведар, расставіўшы тры шклянкі вакол гранаты, узяў у рукі цяжкую «Фінляндыю».
—А можа, тры?
—Што тры?
— Тры папоўскія мантыі? — Буян відавочна пачынаў упадаць у ціхую паніку. — I, дарэчы, трэба сямісьвечнік са стала прыбраць. Гэта ім вельмі не спадабаецца!
— Ха-ха-ха! Файны будзе загаловак для «Тагесшпігеля»: Вайна гангаў! Тры папы заггнулі сьмерцю герояў у перастрэлцы з нэафашыстамі на Арані-енбургерштрасэ!
— Ня сцы! — дадаў есаул. — А сямісьвечнік нельга прыбіраць: гэта прылада для бою! Ведаеш, як добра храснуць ім якога-небудзь ыацыянал-сацыяліста па фізіі?
Хведар узьняўся і пайшоў да паліцаў.
—Дзесьці ў мяне цудоооўны кавалак чорнай матэрыі быў... Дарэчы, да рызы табе яшчэ барада спатрэбіцца. А вось барады я ня маю. Давядзецца заўтра, калі дажывём, ха-ха-ха, — ён паглядзеў на Буяна, — схадзіць дакупіць. Праўда, прыстойнай барады ў Бэрліне ня знойдзеш, але якую-небудзь ватовую на гумках, як у Дзеда Мароза, можна.
— Пачакай, — раптам спыніў яго Андрэ, — ня будзем папоўскай рызы майстраваць, трэба дастаць паранджу.
— Ооо! Сапраўды! Геніяльна!!! Як гэта я не дадумаўся! На храна нам тут цемрашальства разводзіць? Папоўства зараз ня ў модзе! А вось паранджа — стылёва, сучасна, актуальна!
— А я на ўсялякі выпадак усё-ткі тры паранджы здабыў бы!
— Буян, не нагнятай! I што? Андрэ ўкаціць на ўсход, а мы будзем з табой, як два педзікі, у паранджах па Бэрліне валэндацца? Ды й не баюся я гэтай зьвярынай гадзіны! Няхай яна ад мяне пад паранджой хаваецца!
— Толькі ёсьць адна праблема — шпіль твой тканіну прарве, і наканечнік шалома гэткім прывітаньнем вонкі вылезе.
—У мяне на гэты выпадак адмысловая калодка маецца, — Андрэ дастаў з заплечніка кавалак дошкі, які ён падабраў па дарозе ў Гановэр, — Вось, спэцыяльная насадка. Надзяваецца, калі едзеш у аўтамабілі, a то шалом дахі ім прабівае.
— Ну, тады ніякіх праблемаў! Налівай, Буян! Ды ня сцы — адаб’емся як-небудзь!
Калі Інгрыд вярнулася ў майстэрню, то засьпела яе ў поўнай гатоўнасьці да доўгай аблогі. Шафа была прысунутая да дзьвярэй так, што яна ледзь праціснулася ў пакой. Узмацнялі барыкаду фрагмэнты былых інсталяцыяў — мэталічныя скрыні, стары манітор, друкарка, валізкі, падрамнікі з рэшткамі сунічных палёў і нават манэкен чалавека, праўда, без галавы. На стале ляжалі прылады да бою: сямісьвечнік, супрацьпяхотная граната, газавы балёнчык, некалькі слоікаў з хатнім варэньнем — перадача Хведару ад маці — бутэлька ацэтону, сякера, дзьве мыліцы і драўляная рука звышчалавека.
Ледзь толькі Інгрыд увайшла ў пакой, Андрэ кінуўся да яе з пытаньнем у вачох. На што яна паведаміла дзьве навіны: першая — гэты прыдурак, дзякуй богу, жывы, у цяжкім стане знаходзіцца ў шпіталі, але жыць будзе. Другая была горшай — фашы абвесьцілі Андрэ вайну. Інгрыд зьвязалася са старым прыяцелем, які калісьці быў блізкі да іх, і папрасіла канфідэнцыйна распытаць пра сытуацыю. Выявілася, увесь асіны рой страшна абураны гэткім пачварным злачынствам. Аднак асаблівае шаленства выклікаў сам цынічны спосаб Ha­na^7 — зьверскі мінэт, зроблены іх правадыру нейкім габрэем шляхам увядзеньня ў рот пікі прускага шалома. Адным словам, усе фашы ў шоку і маюць намер знайсьці ваўкалака ды пакараць яго судом лінча.
ГІры такіх раскладах заставацца Андрэ ў Бэрліне відавочна нельга. Трэба як мага хутчэй зьнікнуць з гораду. Параіўшыся, канцэсіянэры
вырашылі раніцай адправіць Інгрыд да арабаў па паранджу, а Хведар тым часам зганяе па квіток да Варшавы. Буян, які да гэтага моманту, мусіць, ад хваляваньня, зрабіўся крэпка п’яны, заявіў, што ніякай паранджы набываць ня трэба. Што ён асабіста правядзе Андрэ да вакзалу і ўласнаручна — вось гэтымі пальцамі — з гэтымі словамі ён узьнёс да неба свой маленькі кулачок, — задушыць любога фашыста, які хоць на крок наважыцца наблізіцца да яго...
Андрэ расьціснуў кулак з коркам ад пляшкі, закруціў яе і кінуў у заплечнік. За акном паказаліся прадмесьці Варшавы. Суседзі па купэ заварушыліся, пачалі хаваць па торбах недачытаныя часопісы ды бутэлечкі з мінэральнай вадой. Міма праносіліся ангары, паўстанкі, гуртоўні, спальныя раёны вялікага, няскладнага, але ўсё ж дарагога яму гораду.
Калісьці Андрэ часта наведваўся ў Варшаву. Тут адбываліся яго першыя замежныя выставы. Ён тыднямі гасьцяваў у майстэрнях тутэйшых мастакоў, піў зь імі «Выбарову» і нават, незаўважна для сябе, вывучыў польскую мову. Неяк ён нечакана адкрыў, што польская мала чым адрозьніваецца ад беларускай. Варта толькі замяніць «пры» на «пшы», «цы» на «чы», «рэ» на «жэ» — і ты адразу робісься ўсім зразумелым. 3 часам ён так авалодаў польскай, што, калі бываў ваўдары, мог размаўляць на ёй амаль без акцэнту і нават зь піжонскім варшаўскім пранонсам.
Цягнік уехаў у тунэль, і праз пару хвілінаў зь цемры выплыў падземны пэрон «Варшавы Цэн-
тральнай». Пажылая пані на разьвітаньне яшчэ раз параіла быць асьцярожней з шаломам і пажадала яму добрай дарогі дадому.
Адмысловых плянаў у Варшаве Андрэ ня меў, але цягнік на Менск ужо адправіўся, таму трэба было знайсьці месца, дзе пераначаваць. Прыкінуўшы, да каго ў такі позьні час можна без папярэджаньня наведацца, ён спыніў выбар на Яцку, даўнім прыяцелі, знаёмым яму яшчэ зь першых выставаў у Варшаве. Япы ня бачыліся ўжо некалькі гадоў, але Андрэ ведаў, што Яцэк зрабіўся даволі пасьпяховым мастаком. Апошнімі гадамі ён шмат езьдзіў па сьвеце і сьвяціўся ў крутых арт-тусоўках, на сур’ёзных біенале ды арт-кірмашах. А калі зьяўляўся ў Варшаве, то большасьць часу праводзіўу майстэрні, што месьцілася зусім блізка адсюль на вуліцы Яна Паўла Другога.
Падняўшыся па эскалятары, Андрэ выйшаў з вакзалу і запаліў цыгарэту. Проста перад ім у прыгожым нэонавым асьвятленьні стаяў яшчэ адзін брат-блізьнюк — палац Культуры й Навукі, велізарны будынак з высокім шпілем, падораны калісьці гораду бацькам народаў Іосіфам Сталіным.
«Ну, прывітаньне, дарагі браце, — ухмыльнуўся сам сабе Андрэ. — Як гэта ў песьні пяецца? «Ах, Варшава мая, ах сталіца!» Вось я ўжо амаль дома! Як добра, як лёгка тут дыхаецца! Аднак чаму гэтыя жабракі так дзіўна пазіраюць на мяпе? Каб іх пранцы! He, усё ж усе вакзалы ў сьвеце аднолькавыя! Зараз вось гэты крывы падыдзе і папросіць на піва!»
— He, не могэ! — прэвэнтыўна адказаў Андрэ яшчэ да таго, як папрашайка пасьпеў нешта прамовіць.
Парадкам пакамечаны жыцьцём мужык, які відавочна зьбіраўся стрэльнуць крыху драбязы, разьвярнуўся і, мармычучы нешта пра фашысцкую гадзіну, паплёўся прочкі. За шмат гадоў Андрэ добра вывучыў норавы бяздомных на варшаўскім вакзале. Раней, па дабрыні душэўнай, ён падаваў ім. Аднак, ахвяраваўшы адному, ён заўважаў, што праз хвіліну падыходзіць другі, затым трэці і гэтак незаўважна за паўгадзіны раставала дзясятка злотых. Вырашыўшы, што гэта занадта, ён стаў падаваць толькі першым двум, што прасілі. Але потым, падумаўшы, дзеля сацыяльнай роўнасьці й справядлівасьці ўвогуле перастаў падаваць. Цяпер, калі ён бачыў перад сабой папрашайку, то апярэджваў яго сьлязьлівую прамову і адразу казаў рашучае «не!».
«Сволачы! Псуюць мізансцэну! Пасьля доўгага расстаньня не даюць спакойна надыхацца паветрам Рэчы Паспалітай! — раздражнёна падумаў Андрэ. — Ну вось, яшчэ адзін!»
— Ідзь да дупы!
—А можа..
-He!
— Папяросу?
— Ну, добра, папяросу можна! — ён працягнуў бяздомнаму цыгарэту. — «Не, адназначна, трэба хутчэй звальваць адсюль. Гэтыя жабракі, мусіць, думаюць, што я нейкі прынц ШлезьвігГалыптайнскі. Нрыбыўу Варшаву, каб наведаць
каралеускі замак ды паглядзець на партрэты продкаў». Кінуўшы бычок у сьметніцу, ён закінуў на сьпіну заплечнік і паплёўся ў бок трамвайнага прыпынку. Праехаўшы хвілін сем дзевятнаццатым нумарам, ён выйшаў і накіраваўся да майстэрні Яцка.
Дамафон на ганку адгукнуўся адразу. Нехта наверсе націснуў кнопку, не пытаючы: хто там? «Гэта добра, — падумаў Андрэ, — гаспадар дома». Ён падняўся на мансардны паверх і яшчэ раз пазваніў. У майстэрні было шумна, чуліся музыка і галасы. Дзьверы доўга не адчынялі. Нарэшце маладая сымпатычная дзяўчына адкрыла і, зусім не зьдзівіўшыся, сказала:
—Дарма звоніце, тут не зачынена. Заходзьце!
— Вечар добры! Яцэк дома?
— Так, ён заняты гасьцямі. Зараз яго паклічу!
Андрэ ўвайшоўу пакойчык, спрэс застаўлены вялізарнымі палотнамі і такімі ж велізарнымі, але пакуль пустымі падрамнікамі. Яцэк, як сапраўдны вялікі мастак, аддаваў перавагу жывапісу буйных фарматаў. Яго палотны несьлі экспрэсію, дзікасьць, неўтаймаваную моц, пасіянарную энэргію, якой так бракавала Буяну зь яго дэкадэнцкімі мандавошкамі. Праўда, апошнімі гадамі Яцэк, паддаўшыся модзе, маляваў у асноўным эратычныя сцэны — голых баб, мужыкоў, што трахаюць адно аднаго: сэкс у трамваі, у лесе, на пляжы. Але выглядала гэта няпошла, без ружова-малочнай сьлінявасьці. Ягоныя трахальшчыкі поўніліся
плоцьцю, разьляталісяў экстазе, кідалі выклік, нібыта крычалі гледачу: хочаш сэксу ў мастацтве? — На! Атрымай! Нажарыся гэтым месівам эўфарыі, аргазмам фарбаў, шалёным савакупленьнем колераў, формаў, лініяў!
— Ооо! Анджэй! Ня ведаю, якім ветрам цябе занесла, але галоўнае — вельмі своечасова!
—Прывітаньне, даражэнькі! Я тут праездам, усяго на адну ноч. Можнаў цябе сёньня застацца?
—Ясна! Здымай паліто, праходзь! Капялюшык таксама можаш зьняць! Ня бойся, вушы не застудзіш! У мяне тут добра топяць.
— Гэты капялюшык — мой мір! Здымаецца толькі разам з галавою!
— Ну, як хочаш! Але не пратыкні сваім мірам тут што-небудзь. A то ведаеш, мае карціны зараз добра кашіуюць, — аджартаваўся Яцэк і пацягнуў госьця ў вялікі пакой.
— Ты не ўяўляеш, якая важная цётка ў мяне сёньня, — працягваў ён. — Вельмі крутая куратарша! Езьдзіць акурат па Эўропе, адбірае мастакоў для наступнай Маніфэсты. Зь ёй яшчэ дзьве дзяўчыны, але калібрам паменей. Я вечарыну адмыслова для іх зладзіў. Табе абавязкова трэба зь імі пазнаёміцца!
Майстэрню Яцэк меў даволі прасторную, але з такой колькасьцю народу вялікая заля выглядала нашмат меншай.
— Што будзеш піць? — гаспадар падвёў Андрэ да стала з мноствам штофаў разнастайных кшталтаў, памераў, колераў і цэтлікаў.