Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
«Ідыёт! Прыдурак! Крэтын! Якога чорта ты ўчыніў гэтую маніфэстацыю ў Яцэка! Наляцеў на баб, якія ўвогуле тут ні пры чым! Ну, прыехалі куратаршы, ну жадалі з табой паразмаўляць, аб праектах спытаць! А ты адразу — бунт! Мяцеж! Паўстаньне! Я чалавеку шаломе! Крэтын! Зь іншага боку, пляваць, вядома, гэтыя чорныя фэі на цябе хацелі! Ты ім проста пад руку падвярнуўся. Жадалі паглядзець на балотнага чалавека. Такая атракцыя — гаворачая малпа. Ха-ха-ха, а малпачка ня проста гаворачая, але гаваркая, крыклівая і наогул шалёная нейкая
патрапілася. Ды яшчэ ў прускім шаломе, ды яшчэ да нечага заклікае, рукамі размахвае! Проста фюрэр нейкі! Прыдурак! Ідыёт! Сядзеў бы цяпер у цяпле! А так мерзьні на вакзале сярод гэтых бамжоў! Вунь колькі іх сабралося. Спэцыяльна з усіх шчылінаў павылазілі паглядзець на кайзэра ў выгнаньні, што сядзіць і трасецца ад холаду на гэтым ідыёцкім зэдлі. Ды яшчэ як згаварыліся! Кожныя тры хвіліны нейкая курва падыходзіць і грошы пытае! Вось яшчэ адна!»
—Нема! Нема! Сам жабрую! Проста кароль Лір нейкі! — Андрэ нацягнуў каўнер паліто бліжэй да вушэй, быццам гэта магло абараніць ад холаду. Ужо больш за дзьве гадзіны ён сядзеў на нязручным драўляным зэдлі ў велізарнай ледзяной зале «Варшавы Цэнтралыіай». Цягнік на Тэрэспаль адпраўляўся толькі а шостай раніцы. Гадзіньнік жа на вялікім электронным табло казаў, што цяпер толькі тры сямнаццаць ночы, а значыць, правесьці ў чаканьні трэба было яшчэ амаль дзесяць тысяч і дзьвесьце нясьцерпных марозных сэкундаў.
«Не! Усё ж такі ты ідыёт! Ну добра, выказаў ты гэтым цёткам усё, што думаеш пра сучаснае мастацтва. Выдатна! Маеш права! Пакінуў бы ім тэлефон, адрас, паўхмыляўся, сказаў бы, што рады сустрэчы, спадзяесься ўбачыць іх калінебудзь на тым сьвеце, альбо якую-небудзь іншую бязглуздзіцу; выпіў бы крупніку, памацаў Магду за азадак, глытнуў бы яшчэ крупніку ды плюхнуўся спаць на канапу побач з тым тыпам, які таксама маршал і кайзэр. Ды не ж! У ролю, разумееш, нрыдурак, увайшоў! Кураж, так бы мовіць!
Прадэклямаваў маніфэст, разьвярнуўся і з гонарам пайшоў у варшаўскую ноч. Але добра яшчэ б пайшоў сабе і пайшоў. На храна было стол пераварочваць? Фінальнага акорду бракавала? Каб эфэктней выглядала? Кропку ў маніфэсьце паставіць? Як быццам гэта той картачпы стол, за якім круп’е-махляры з табой шальмавалі!»
—Ідзь до пёнзды! Няма грошай! Афігелі зусім! Багадзельню нейкую тут разьвялі!
«Небарака на канапе аж ашалеў спрасонку. Усе бутэлькі зь віскі, віном і лікёрамі проста на яго пасыпаліся! Ён аж падскокнуў ад жаху! Мусіць, хмель як рукой зьняло! Госьці таксама ахранелі! Такі стаялі, як спаралізаваныя! Электрашакаваныя! Крэтын! А Яцэк пры чым? Ён цябе, прыдурка, як сябра запрасіў! Дапамагчы жадаў, з куратаршамі крутымі пазнаёміць! Казаў, зрабі ўражаньне — яны цябе з лайна могуць выцягнуць! Зрабіў уражаньне! Ужо сапраўды не забудуцца! Ніколі нс забудуцца! Зараз сядзі тут і мерзьні! Так табе і трэба! Ух, што ж халодна так! Дык ня лета ўжо. Кастрычнік пачаўся. Які сёньня дзень? Другога? Альбо трэцяга? A мог бы выспацца, як чалавек. Рашцай галаву ў Яцэка памыць. Увечары з камфортам прамым цягніком адразу да Менску. А цяпер кандыбайся на гэтых дурных электрычках. Тры трыццаць сем. Чорт, яшчэ амаль дзьве з паловай гадзіны. Ці мо’ грошай схадзіць памяняць — і ў начнік, купіць што-небудзь пагрэцца? Курс у гэты час кабальны. Дармаеды! Карыстаюцца бязвыхадным становішчам! Відаць, давядзецца так і зрабіць. А тое да цягніка акалееш зусім!».
Падняўшыся з лавы, Андрэ спусьціўся ў падземны пераход да пункту абмену валют. Грошы ўжо сканчваліся. Прыкінуўшы, ува што абыдзецца дарога да Менску, ён падумаў, што яшчэ можа дазволіць сабе бутэльку крупніку для абагрэву замерзлага цела. Як толькі заспаны касір адлічыў патрэбную суму, ён паплёўся па доўтіх, пустыху гэты час падземных лябірынтах Варшаўскага вакзалу да начной крамы. У невялікім памяшканьні з бутэлькамі алькаголю Андрэ зьвярнуўся да гандляра, што нудзіўся ў крэсьле ля прылаўка:
— Бутэльку крупніку і пачак «Мальбара».
He ўздымаючыся з крэсла, той выдаў неабходнае і, адлічыўшы рэшту, зь нейкай абыякавасьцю паглядзеў на Андрэ:
— Пан, мусіць, зь Нямеччыны?
— He, зь Беларусі.
—Ааа... Тады зразумела, — загадкава вымавіў прадавец.
— Што зразумела?
— Калі б пан быў зь Нямеччыны, я ня раіў бы яму ў гэты час ацірацца ў такім уборы ў раёне вакзалу.
Падзякаваўшы за параду, Андрэ пакінуў краму і пустыннымі лябірынтамі адправіўся назад. Вяртацца на ранейшае месца яму не хацелася. Ён выйшаў на вуліцу перапаліць. Брат-блізыіюк зноў стаяў перад ім, праўда, бяз пышнага асьвятленьня, што ўпрыгожвала яго ўвечары. Цяпер ён навісаў над вакзалам змрочным гатычным саборам, з кантрафорсаў і пінакляў якога на Андрэ панура пазіралі грыфоны, асьпіды, базылеўсы, аднарогі і іншыя дэманы.
Паветра радзімы зь вечара таксама істотна пахаладнела. Яно было па-ранейшаму лёгкім і сьвежым, але з кожным удыхам Андрэ адчуваў, як маленькія калючыя льдзінкі пранікалі ў ягоныя лёгкія. Адкаркаваўшы бутэльку, ён зрабіў глыток з рыльца. Салодкая, цяжкая вадкасьць пацякла па жылах, растопліваючы на сваім іпляху невялікія ледзяныя таросы, што пасьпелі ўтварыцца ў яго арганізьме за апошнія гадзіны.
«Перад Яцкам сорамна. Канец сяброўству. Хаця не! Ня думаю. Ен пазлуецца, пазлуецца, але прабачыць. Ен сам экспрэсіяніст. Ведае, што мастаку часам трэба выказацца. Яцэк — чалавечышча! Колькі разам зь ім выпіта... Памятаю, у Шчэціне — трое сутак бяз сну і перапынкаў. Яцэк тады грошай ня меў, а мне якраз нейкая замова падвярнулася, таму я прастаўляў. ГІамятаю на золку, гадзіне а пятай, толькі разьвіднела, а мы з начніку з крупнікам выйшлі, селі на лавачку на бульвары пад магноліямі... А!.. Якія тады магноліі былі! Вясна! А ён сядзіць і пра нешта рыдае мне ў камізэльку. Вось такія сьлёзы, як яблыкі, з вачэй коцяцца! Ах, як добра было! А бабы гэтыя — чорт зь імі! Hi храна ні зь якога балота яны выцягваць мяне не зьбіраліся! Патрэбны я ім! У іх свае дэбэты з крэдытамі, у якія мы не трапляем!»
—Пшэпрашам бардзо, ці можа пан даць пенцьдзесёнт грошай на гарбату? A то зімна зусім стала!
Андрэ хацеў па звычцы адправіць жабрака куды падалей, але падумаўшы, сказаў:
— Грошай няма, а пяцьдзясят грамаў магу наліць! Але толькі ў тваю шклянку! A то ведаю я вас! Падчэпіш тут яшчэ якіх пранцаў!
Бяздомны тут жа выцягнуў з кішэні плястыкавы кубак і, відаць, ужо зьбіраўся крыху затрымацца ды пагаманіць з таямнічым госьцем. Але Андрэ, паглядзеўшы на вялікі гадзіньнік на вежы сабору, што паказваў чатыры шаснаццаць, з сумам прамовіў:
— Ідзі, дзед! Дай пабыць аднаму. Хачу надыхацца мядовым паветрам радзімы!
Скарб Радзівілаў
АД’ЯЖДЖАЕМ! Мяжа!
Андрэ ачуўся ад кароткай дрымоты. Бяссонная ноч выматала яго, таму, як толькі ён прысаджваўся на якую-небудзь лаўку, сьвядомасьць адразу перакульвалася ў нейкае зыбкае, жэлейнае забыцьцё. Чаўнакі з электрычкі, што хвілін дваццаць таму выехала з Тэрэспалю, замітусіліся, зашамацелі торбамі з таварам і сталі зьбірацца да выхаду.
За акном праплыў Буг, памежная зона з агароджамі з калючага дроту, вайсковыя баракі, выцьвілыя пралескі,
прасёлкі ды паказаліся ўскрайкі Берасьця. Сэрца Андрэ сьціснулася ў грудзёх ды зашчабятала ціхі сыіеў прывітаньня радзіме, па якой пасьпела парадкам засумаваць за апошнія тыдні. Цягнік, праехаўшы яшчэ некалькі хвілінаў, падкаціў да Варшаўскага боку вакзалу і, заверашчаўшы коламі, урачыста спыніўся.
Людзі з электрычкі, прыхапіўшы клятчастыя торбы, пацягнуліся па пэроне да вялікіх масіўных дзьвярэй мытні, за якімі, распакаваўшы носкі, мусілі давесьці дапытлівым чалавечкам у блакітных строях, што яны ня нейкія там кантрабандысты, а прыстойныя грамадзяне, а ўвезеныя імі на тэрыторыю краіны пяць кіляграмаў каўбасы ды тры пары нагавіцаў ніякім чынам не падарвуць эканамічныя асновы дзяржавы. Узыіяўшыся з лаўкі, Андрэ таксама накіраваўся да ўваходу, прыстроіўшыся ў хвост доўгай, хвілін на трыццаць нуднага чаканьня, чаргі.
Андрэ ненавідзеў межы. У самой працэдуры іх пераадоленьня ён знаходзіў нешта зьневажальнае для годнасьці чалавека. Усё ягонае нутро бунтавала кожнага разу, калі нейкі тып у канцылярскім мундзіры праз лупу пачынаў разглядаць яго як патэнцыйна небясьпечнае насякомае, што нясе на пялёстках крылаў мікраграмы недазволенага рэчыва, здольнага абрынуць у беЗдань працьвітаньне ягонай дзяржавы.
Асабліва яго раздражнялі людзі ў канцылярскіх мундзірах на тым баку Бугу. Для памежнікаў там ён быў ня проста шкодным насякомым, але
яшчэ і насякомым ніжэйшай расы, балотнай мандавошкай, што сьпяшаецца прасьлізнуць у іх шчасьлівы сьвет з краіны, якая сьвядома абрала шлях эвалюцыі назад, ад прыматаў да інфузорыяў-туфлікаў. Ён заўважаў, як зьлёгку мяняецца твар памежніка, калі той бярэ ў рукі беларускі пашпарт. У вачах зьяўляліся прыкметы лёгкай пагарды і ледзь адрознае, але ўсё ж відавочнае адчуваньне ўласнай перавагі.
Да памежнікаў на гэтым баку Бугу ён ставіўся болып спакойна. Тут яго хутчэй раздражняла іх тупое салдафонства ды ідыёцкая, набытая яшчэ за саўком, звычка шукацьу любой кішэньцы схаванагатам кітайскага дывэрсанціка. Кожны раз, калі ён перасякаў мяжу начным цягніком, яго падымалі з ложка і зазіралі пад матрац, мяркуючы, мусіць, што кітаец хаваецца менавітатам.
Чарга паволі рухалася, і неўзабаве Андрэ паўстаў перад будкай, у якой сядзеў малады хлопец у балотнага колеру мундзіры. Пагартаўшы пашпарт, ён пільна, прыдзірліва паглядзеў на грамадзяніна ў прускім шаломе і суха загадаў:
— Здыміце галаўны ўбор!
—Навошта? — Андрэ агаломшыла такая нечаканая прапанова.
Памежнік у сваю чаргу спатыкнуўся на гэтым пытаньні, зьдзіўлена падняў вочы і строга вымавіў:
— Грамадзянін! Гэта дзяржаўная мяжа! Я маю права ідэнтыфікаваць вас без галаўнога ўбору!
—Але паслухайце, вы ж бачыце, што на здымку ў пашпарце — я!
— Так, бачу!
—Дык навошта тады здымаць?
— Малады чалавек! Яшчэ раз паўтараю! Здыміце галаўны ўбор!
— Я... я... не магу гэтага зрабіць! — Андрэ захваляваўся, прысунуўся ўпрытул да акенца і таямнічым голасам прамовіў: — Разумееце, у мяне тамака дзірка, то бок, адкрытая рана. Я перанёс сур’ёзную душэўную... гм... траўму. Гэты шалом — адзінае маё выратаваньне. Калі я здыму яго, рана адкрыецца, і яшчэ невядома, што пачнецца. Я вас вельмі прашу! Ня трэба здымаць!