Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
— Навошта табе адзін бот?
—Адвязу цешчы. Чортава цешча! I тут мяне дастала. Празь яе абцасы мы патрапілі ў гэтую гісторыю. Дарэчы, доказ у сквэры застаўся.
—Ідыёт! Галоўны доказ на тваёй галаве! Можа, ты яе такі здымеш? — Інгрыд амаль з мальбой у вачах паглядзела на Андрэ.
Ён крыху памаўчаў, затым палез у сьметніцу, куды толькі што выкінуў скрынку, выцягнуў паперу, якая абгортвала боты, і сьцёр ёю кроў са шпілю шалома. Потым кінуў паперу назад, выцягнуў з заплечніка пляшку, зрабіў вялікі глыток, рэзка ўзьняўся і прамовіў:
— He здыму! Пайшлі ў Тахелес!
Ён зрабіў яшчэ адзін вялікі глыток з пляшкі. Сьвет за акном пацямнеў. Палі, прыгожыя хаткі, саламяныя цыліндры зьніклі ў цемрадзі. Толькі агеньчыкі рэдкіх вёсак і паўстанкаў праляталі насустрач. 3 чарнаты шыбы на Андрэ пазірала яго бляклае адлюстраваньне. Ільвы на залатым шаломе, здавалася, таксама пабляклі. Яны быццам сьціснуліся ад напругі, мацней ухапіліся за шчыт і ў трывожным чаканьні глядзелі адзін на аднога, у прадчуваныіі дзіўнай, таямнічай азёрнай краіны зь бясконцымі лясамі, багнамі, незьлічонымі вурдалакамі, чырвонаносымі ёрыкамі й блакітнай водарасьцю, што выпраменьвае дурманлівы пах.
Андрэ павярнуўся і паглядзеў на пажылую кабету, якая сядзела побач. Старая, заўважыўшы яго позірк, вырашыла скарыстацца момантам і нарэшце задаволіць сваю цікаўнасьць:
— Пан, мусіць, артыст?
—У нейкім сэнсе так.
— А мне спачатку падалося, што вы з остляндзкіх немцаў. Адмыслова надзелі гэты шалом, каб паказаць: гэта наша тэрыторыя.
— He, не, я зь Беларусі.
—Ах, зь Беларусі... Ведаеце, мой дзед таксама паходзіў зь Беларусі. Падчас першай сусьветнай лінія фронту праходзіла побач зь яго вёскай, дык ён узяў і сышоў ад вайны на захад. Як у вас там цяпер? Мусіць, цяжка. Кажуць, вы зноў хочаце ў Расею. Гаротны народ! Чаму б вам не пайсьці за Эўропай?
За шмат гадоў Андрэ так стаміўся ад тэмы гаротнага народу, што кожны раз, калі яна
паўставала ў падарожжы, імкнуўся адказаць якой-небудзь прыпавесьцю ці жартам. I цяпер ён, крыху падумаўшы, прамовіў:
—Ведаеце, ёсьцьу нас такі анэкдот... Злавіў мужык залатую рыбку. А яна яму і кажа: «Адпусьці мяне, мужык! А я за гэта выканаю тры любыя твае жаданьні». Падумаў мужык, падумаў, пачасаў рэпу і прамовіў: «Добра! А ці можаш ты, залатая рыбка, зрабіць так, каб адно вока стала ў мяне шкляное, а праз увесь твар праходзіў вялікі, глыбокі шнар?» «Ясна! He пытаньне! — адказвае рыбка, — Хочаш? Калі ласка, вось Ta66 шкляное вока».
Махнула хвастом. Бжыыык — і зьявілася ў мужыка страшэннае шкляное бяльмо ды вялікі шнар ад ілба да падбародзьдзя.
«Ухты! Ну і ну! Супэр! — крычыць мужык. — A цяпер зрабі так, каб адна нага стала ў мяне з жалеза! Зь нержавейкі на тытанавых іпарнірах!» — «Зробім табе й жалезную нагу!» — кажа залатая рыбка.
Бжыыык — і зьяўляецца ў мужыка замест нагі мэталічны пратэз.
«Неверагодна! Ну, залатая рыбка, дай я цябе расцалую! Ну, малайчына! Ушанавала старога!»
«А цяпер трэцяе і апошняе жаданьне! Прасі, чаго хочаш!»
Задумаўся мужык, што б такое яшчэ папытаць. Шкляное вокаўжо ёсьць, жалезная нагатаксама... А, вось: «А ну зрабі так, каб скураная партупэя ў мяне праз плячо вісела, а ў ёй маўзэр ляжаў! Каб хадзіў я па вёсцы і ўсе мяне баяліся!»
«Калі ласка, будзе ў цябе маўзэр!
Бжыыык — і выскачылаў мужыка партупэя з маўзэрам на баку.
Адпусьціў ён залатую рыбку, сядзіць на беразе, цешыцца. Партупэю адкрые, маўзэр дастане, зірне на яго шкляным вокам, пагрукае ім па жалезнай назе — краса!
А рыбка нырнула ў ваду, праз пару хвілін выплывае і пытае: «Чуеш, мужык! Я, канешне, усялякіх прыдуркаў за сваё жыцьцё бачыла, але такога ўпершыню сустракаю. Чаму ты, як усе, не папрасіў маёнтка ў Францыі, кабрыялету, мільёна даляраў ці дзяўчыны з доўгімі нагамі?»
Мужык паглядзеў на яе зьдзіўленым вокам і кажа: «А што, можна было?»
Бабулька пасьмяялася, крыху памаўчала і зноў зьвярнулася да Андрэ:
— Ведаеце, я хачу даць вам адну параду. Гэты дзіўны галаўны ўбор можа выклікаць у палякаў не найлепшыя пачуцьці. Я б ня раіла насіць яго тут, бо можна сутыкнуцца зь непрыемнасьцямі.
Падзякаваўшы пані за параду, адказаўшы, што непрыемнасьці — гэта якраз тое, з чым ён ужо звыкся, Андрэ зрабіў глыток з пляшкі і зноў паглыбіўся ў свае думкі.
Праз гадзіну вакольнымі шляхамі яны зь Інгрыд вярнуліся ў Тахелес і распавялі Хведару пра тое, што здарылася. Гэта навіна вельмі засмуціла есаула. Усе грандыёзныя пляны пераварочваліся дагары нагамі. Заўтрашні вы-
ступ трэба было адмяняць. Пэрспэктыва будучай канцэсіі таксама рабілася няяснай. Нават калі ўсё абыдзецца і Андрэ вернецца ўвесну ў Бэрлін, як пачынаць гастролі, маючы ў ворагах такую адмарожаную публіку, як мясцовыя фашы? Давядзецца альбо выплочваць ім вялікія адступныя, ці, прасьцей кажучы, працаваць на іх, альбо набіраць для аховы антыфашысцкія атрады. I тое, і другое пацягне за сабой значныя выдаткі. Дый увогуле ідыятызм нейкі атрымаецца: антыфашысты ў прускіх шаломах супраць голенагаловых!
Але ў любым выпадку, для Андрэ лепш неадкладна зьнікнуць з Бэрліну. А пакуль ён яшчэ тут, для кансыіірацыі хоць бы на пару дзён ён мусіць зьняць шалом. Аднак, як Хведар яго ні ўгаворваў, Андрэ адказаў катэгарычнай адмовай, заявіўшы, што хутчэй загіне ад фашысцкай кулі, чым пойдзе на гэта. Есаул, у якога ад марных угаворваньняў пачалі здаваць нэрвы, нарэшце ня вытрымаў і, каб зьняць напругу, выцягнуў з кайстры літровую бутэльку «Фінляндыі» й паставіў на стол чатыры гранёныя шклянкі. Амараў на закуску сёньня ўжо не было, але меліся сушы, якія ў апошні час так палюбіліся Хведару. Выпіўшы чарку, ён прамовіў:
— Ну добра, квіток мы, канечне, купім, але як, халера бяры, ты дабярэсься да вакзалу? Калі цябе могуць пасьвіць і фашы і, магчыма, паліцыя на любой станцыі?
— Шайзэ, такое сьвята абгадзілі! Праклятыя старыя! — Андрэ ўсё ніяк ня мог супакоіцца.
— А што, калі дужая валізка? Мы прывозім цябе на вакзал, заносім у купэ, адчыняем і сыходзім. Ты вылазіш зь яе і едзеш далей!
— Фу, моцная, зараза! — Буян закінуў у рот сушыну і працягнуў: — Ну не, валізкі, скрыні зь дзірачкамі не падыдуць! Трэба нешта паэфэктней прыдумаць. Прапаноўваю ўзяць труну. Калі ён на могілкі адпраўляецца, то трэба прускага воя з пашанай у апошні шлях праводзіць. Замовім катафалк, падвязем труну да вагону, адкрыем, пасадзім мерцьвяка ў купэ, абставім вянкамі і дранг нах остэн, дарагі таварыш!
—Прыдурак! He да жартаў цяпер! Лепш штонебудзь слушнае прапануй! — Хведар відавочна ня меў настрою ўпустую тачыць лясы.
— Добра, вось яшчэ варыянт! — працягваў Буян. — ГІраблема, як я разумею, крыецца не ў Андрэ, аў прускім шаломе. Калі б ён зьняўяго, то спакойна даехаў бы — і ніхто б нават увагі не зьвярнуў. Але паколькі ён зьняць шалом не жадае, то трэба яго замаскіраваць. Давайце апранем яго крыжаком. Дасьпехі надзенем, шчыт з крыжам дамо, у шалом страўсіныя пёры ўторкнем. I каму якая справа! Ну, едзе сабе тэўтонскі рыцар на ўсход. Можа, справы ў яго там! Магілкі продкаў наведаць жадае!
— Ідыёт!
— Добра. He падабаецца, вось яшчэ варыянт, — Буян відавочна заставаўся адзіным чалавекам у кампаніі, які ня страціў аптымізму і здольнасьці мысьліць. — Загрыміруем яго пад індыйскага пашу. Абматаем шалом ручнікамі і паўлінавае пяро зьверху прысабачым. А яшчэ
можна пад папа касіць. Чорны балахон і такі піражок высокі зьверху.
— Ну-ка, ну-ка! Гэта ўжо цяплей, — ажывіўся Хведар. — Пад папа — гэта цікава!
—Так, так, я неяк на Вялікдзень па тэлевізары бачыў. Стаіць non, а на галаве ў яго такая высокая залатая шапка ў выглядзе звона!
— Ведаю я гэтую шапку. Толькі ў Бэрліне мы яе хрэн дастанем. А вось калі што-небудзь папрасьцей... — Хведар устаў, падышоў да кніжнай паліцы і, пакорпаўшыся, выцягнуў альбом старых фотаздымкаў. Пагартаўшы, адкрыў на патрэбнай старонцы й тыцнуў пальцам:
— Вось, такі non падыдзе, шапка ў яго цыліндрычная: гэткую мы й самі змайстраваць можам. А галоўнае, — працягнуў ён, — гіраўдападобна, някідка: не тэўтонскі рыцар, не мітрапаліт, не індыйскі паша, а проста non — едзе сабе па Бэрліне. Так, для кансьпірацыі гэта лепш за ўсё падыходзіць. Адна праблема — часу ў нас мала. Папраўдзе, табе заўтра ўжо трэба выбірацца з гораду. Няма калі сур’ёзныя дэкарацыі будаваць.
Андрэ моўчкі слухаў, ня надта ўнікаючы ў пляны ўцёкаў. Цяпер яго займала толькі адзінае пытаньне — жывы ці не гэты чортаў прыдурак. Нарэшце ён далучыўся да гутаркі:
— Час адправіць Інгрыд на тэлефон. Няхай даведаецца, чымусё скончылася.
Забясьпечыўшы дзяўчыну манэтамі, канцэсіянэры адправілі яе на празвон у тэлефонную будку блізу Хаакішэ Маркет, а самі засталіся чакаць кепскіх альбо зусім кепскіх навінаў.
—Табе ўжо сёньня начаваць у Тахелесе небясьпечна, — сказаў Хведар, зачыніўшы дзьверы за Інгрыд. — За гэтыя дні ты гэтак засьвяціўся на Араніенбургер, што, калі захочуць, — умомант вылічаць. Тэарэтычна могуць наведацца ў любую хвіліну.
Памаўчаўшы крыху, дадаў:
—Я паразмаўляю з мэксыканцам, каб ты сёньня спаў у яго. А мы, — Хведар паглядзеў на Буяна, — калі ён сыдзе, перагародзім дзьверы шафай... Трухлявая яна зусім. Трэба чымсьці ўзмацніць.
—А ты, — есаул зірнуў на Андрэ, — калі пачуеш уначы шум, падымай на вушы ўвесь Тахелес. Бяжы па майстэрнях і крычы, што вайна пачалася — фашысты напалі! Хапайце кал ы, ланцугі — і сюды! Разам як-небудзь адаб’емся ад гэтай свалаты!
Ен разьліў па шклянках «Фінляндыю», узьняўся, па-гусарску адвёў у бок локаць і выдыхнуў:
— Ну! За перамогу! За Радзіму! Плі!
Занюхаўшы сушынай, Хведар памаўчаў крыху, паглядзеў кудысьці ўдалеч і задуменна сказаў:
— Жывым я гэтым гадам ня дамся! Калі што, v мяне для іх сюрпрыз ёсьць.
Ён падняўся, пайшоўу дальні кут майстэрні, завалены скрынкамі і ўсякай старызнай, пашумеў, пагрукатаў мядзянымі тазамі і выцягнуў з патаемнага месца скрутак. Паклаў яго на стол і, разгарнуўшы, сказаў:
— Вось! На рынку калісьці купіў. Разам з сямісьвечнікам. На ўсялякі выпадак.
На стале ў скамечанай пажоўклай газэце ляжала старая нямецкая супрацьпяхотная граната.
У Буяна ад нечаканасьці аж мову адняло. Да яго нарэшце дайшло, што справа набывае зусім не жартоўны выгляд. У любы момант можа пачацца ня цацачная, а самая сапраўдная вайна. I магчыма, у гэтыя ж хвіліны, пакуль яны сядзяць за сталом, страшны голенагаловы агрэсар са свастыкамі ў вачох ужо падымаецца па сходах — сюды, на чацьвёрты паверх Тахелесу. Ен паглядзеў на дзьверы і крыху здушаным голасам вымавіў: