Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
—А крупнік ёсьць?
—A to! 3 таго часу, як ты падсадзіў мяне на гэтую старарэжымную заразу, ён заўсёды ў маім бары! Добра, баўся! Перакулі кілішак, а я пакуль займуся гасьцямі!
Андрэ знайшоў на стале добра знаёмую квадратную бутэльку і наліў сабе паўшклянкі. Ён заўважыў яго выпадкова, гадоў пятнаццаць таму на прылаўку маленькай крамы ў прадмесьці Варшавы. Гэта быў старалітоўскі крупнік, моцная і смачная, настоеная на мёдзе гарэлка — напой, калісьці папулярны за Бугам, ва ўсходпяй частцы Рэчы Паспалітай. Пазьней там на яго рэцэптуру забыліся, не перасталі яго вырабляць толькі ў Польшчы. I кожнага разу, калі Андрэ вяртаўся на каронныя землі, з усіх напояў ён аддаваў перавагу менавіта крупніку. Кожны яго глыток здаваўся яму прывітаньнем з таго салодкага часу, калі іх краіна магутнела і цягнулася ад мора да мора, а ў гарадах, замках і мястэчках квітнеў смачны, як мёд, залаты век сармацкай культуры.
Прышпорыўшы каня двума вялікімі глыткамі сармацкай культуры, Андрэ паскакаў па пакоі вачыма, разглядаючы гасьцей, якія ў ім знаходзіліся. Некалькі чалавек падаліся яму знаёмымі. Мабыць, раней яны сустракаліся на нейкіх вэрнісажах. Важных цётак ён таксама адразу прыкмеціў.
«Дзіўна, чаму ўсе куратаршы так любяць апранацца ў чорнае? — з раздражненьнем падумаў Андрэ. — Калі б мяне папрасілі намаляваць іх тыповы партрэт, я б сказаў: сярэдняга росту, хударлявая, зь невялікай, цалкам сэксапільнай задніцай, магчыма, у акулярах і абавязкова ва ўсім чор-
ным. Вось і цяпер ня трэба мець шмат мазгоў, каб зразумець, што гэта менавіта яны. Чорныя капэляны войска, камісаршы з маўзэрам у галаве, інквізыцыя, што дае мастаку патэнт на жыцьцё пасьля сьмерці».
Аднак наагул атмасфэра ў майстэрні стаяла даволі расслабленая. Верагодна, госьці круціліся вакол стала са штофамі ўжо ня першую гадзіну, таму некаторыя нават пасьпелі заснуць. Вялізарны, абсалютна лысы чувак спаў, седзячы на гаспадарскай канапе, з запракінутай галавой. Вакол цётак у чорным вілося некалькі чалавек. Уводзячы іх у нейкія канцэпцыі, яны гарталі свае партфоліё.
«А гэта, мабыць, мастакі. Салдафоны! Напінаюцца, імкнуцца зьвярнуць на сябе ўвагу. Хочуць спадабацца, каб іх запрасілі на крутую выставу, — з кожным новым глытком мёду сармацкі конь уносіў Андрэ ўсё далей у стэп раздражненьня. — Цікава, чаму гэтыя фэі ў чорным ніколі не дабіраюцца да нас? Быццам мы запаведнік для лузэраў, ня варты іх каштоўнага часу й увагі! Заўсёды, даехаўшы да Буга, яны ўскокваюць на свае куратарскія мётлы й лятуць прамой наводкай аж да Масквы. Хрэнавы ведзьмы! Ня памятаю ніводнага выпадку, каб кагосьці з нашых запрасілі па сапраўды сур’ёзны праект. Чорт! Калі думаю пра непрыемнае, галава пачынае страшэнна часацца! Паспрабую сёньня яе памыць. Трэба прыдумаць, як зрабіць гэта, не здымаючы шалома».
—Анджэй! Прывітаньне! Нешта даўно цябе нс відаць у Варшавс! — перад Андрэ стаяла мілая
чароўная Магдалена, таксама куратарша, але з маладых, можа, таму яна яшчэ не пасьпела ўбрацца ў чорныя гарнітуры. Яна служыла на велізарнай фабрыцы-кухні, гіганцкім заводзе найноўшай артыстычнай думкі ў Замку Ўяздоўскім, дзе некалькі гадоў таму Андрэ браў удзел у шумнай і шматлюднай сумеснай выставе.
— Што ты тут робіш? Надоўга?
— He, не надоўга. Бягу ад пагоні.
—Ад літоўскай? — Магда шматзначна паглядзела на шалом.
Андрэ зрабіў яшчэ глыток залатога веку і, на імгненьне ўявіўшы, як добра глядзеліся б зараз на вытанчаным азадку Магдалены чорныя куратарскія нагавіцы, адказаў:
— Добры калямбур! Але літоўская Пагоня заўсёды нясецца на захад. Я ж скачу на ўсход. Ведаеш, у свой час Ілжэдзьмітры Другі....
—Анджэй! Прабач, Магда! — раптоўна абарваў размову Яцэк. — Пайшлі, я цябе прадстаўлю!.. Паспрабуй ёй спадабацца! Яна, калі захоча, можа зрабіць зь цябе чалавека! — Ён пляснуў сабе ў шклянку віна і пацягнуў госьця знаёміцца з фэяй у чорным.
— Знаёмцеся, гэта Анджэй, мой прыяцель зь Беларусі! Цудоўны мастак! Адзін з найлепшых! А гэта... — далей ён назваў фэяў у чорным па імёнах, якія Андрэ ўсе роўна не запомніў. Нешта накшталт Бастында, Брузгільда і Ляўра.
Засяродзіўшы погляды на шаломе, усе тры фэі нейкі час зачаравана вывучалі яго, пакуль, нарэшце, галоўная зь іх не прамовіла на ламанай нямецкай:
— Вы зь Беларусі! Зэр інтэрэсант! Ніколі не даводзілася там бываць. Мусіць, у вас зараз нялёгка, дыктацюр...
— Так! Так! Так! Вельмі нялёгка! Дыктацюр! Няшчасная краіна! Бедны народ! — Андрэ крыху разьвязана перабіў яе. — Мужыкі з маўзэрамі і шклянымі вачыма! А яшчэ з апошніх навінаў: усе мядзьведзі з Масквы да нас перабраліся! Цяпер па вуліцах ходзяць! Вы не ўяўляеце! Неяк мінулай зімою ўвечары выходжу ў Менску на Кастрычніцкі пляц да Палацу Рэспублікі — гэтае такое цэнтравое месца, там штогод перад калядамі каток заліваюць — і вачам ня веру! На катку мядзьведзі на каньках гойсаюць! Уяўляеце, самыя сапраўдныя, бурыя, касматыя мядзьведзі, на каньках, перад Палацам Рэспублікі! А ў руках, то бок у лапах, — бляшанкі зь півам! А два самыя агромністыя забраліся на дах Палацу Прафсаюзаў і трахаюцца тамака на вачохуваўсёй публікі! Толькі падумайце, лапы раскарачылі і трахаюцца!
Андрэ замоўк. Фэі ў чорным са зьдзіўленьнем глядзелі то на яго, то на шалом. Яцэк, які таксама крыху зьбянтэжыўся ад такога нечаканага выступу, нарэшце перапыніў паўзу:
—Андрэй робіць вельмі цікавыя праекты з саломы! Велізарныя інсталяцыі! Я бачыў адну з апошніху Нямеччыне. Ён збудаваў цэлы алтар! Уяўляеце, высачэзны барочны алтар! 3 расьпяцьцем, калюмнамі, скулыітурамі, анёламі. I ўсё, усё, усё з саломы!
Фэі ў чорным крыху ажылі. Адна зь іх, маладзейшая, прасакатала птушыным галаском:
—Алтар з саломы! Зэр інтэрэсант!
Але тут ізноў уступіў Андрэ, які, мабыць, вырашыў зрабіць на пікавых фэяў сапраўды незабыўнае ўражаньне. Сьвятаполк на яго галаве прарычаў: «Але ж старая казала: тройка, сямёрка, туз!» — і ўголас ён змрочна прамовіў:
— Гэта выглядала жудасна! Толькі таму, што хрысьціянства памерла, яно цяпер нагэтулькі гуманнае! Інквізыцыя даўно б мяне ўкрыжавала! Алтар увасабляў спарахненьне матэрыі. Ен быццам складаўся з мноства жоўтых чарвячкоў, што кішэлі ў расьпяцьці, і жэрлі, жэрлі, жэрлі цела таго, хто вісеў на ім! Яны былі паўсюль — абвівалі сваімі залатымі цельцамі анёлаў, калёны, барочныя карнізы! Брыдкае відовішча! Адзінае, чаго бракавала, — плойма чорных мух, якія мусілі кружыць над усім, ствараючы поўную ілюзію распаду!
Андрэ стала гідка ад гэтай карціны. Каб зьняць пачуцьцё ванітаў, што падступілі да горла, ён зрабіў дужы глыток квінтэсэнцыі сармацкай культуры і зірнуў на галоўную фэю. Тая ўжо зь непрытоенай цікаўнасьцю глядзела на яго.
—А чым вы зараз займаецеся?
— Нічым!
—Я маю на ўвазе, якія праекты рыхтуеце?
— Ніякіх! Я не жадаю болып удзельнічаць у гэтым лахатроне! Сучаснае мастацтва — гэта фінансавая піраміда, дзе дывідэнды атрымліваюць тыя, хто знаходзіцца наверсе. Мне надакучыла шмат гадоў служыць у гіадножжы, пры тым, іпто шанцаў падняцца вышэй у маёй сытуацыі аніякіх. Я магу вылепіць
пяць новых алтароў з саломы, нарабіць яшчэ шмат чаго, але гэта нічога ня зьменіць. У гэтай гульні няма правілаў. Усё вырашаеце вы — спрут, мафіёзны пул. Нават калі я ведаю тры выйгрышпыя карты: талент, праца, удача, усё роўна ў апоіпні момант замест удачы выпадзеце вы — пікавая фэя. А далей толькі ад вас залежыць, ці падымуцца мае стаўкі ў гульні. Але тут у вас пачынаюцца свае інтарэсы — палітычныя, біржавыя, абавязкі перад пулам і гэтак далей, і гэтак далей. Вы пралічваеце, які паветраны шар магчыма максымальна выгодна прадаць. Бо ваш бізнэс — продаж паветра! Што можа ў кавалку высокамастацкага дзярма каштаваць мільёны даляраў? Нічога! Але вы напампоўваеце яго і ўцюхваеце гэтую чысьцейшую фікцыю за вар’яцкія грошы! Такія ж людзі, як я, вам не цікавыя! Мы нарадзіліся ў няправільным, гіблым месцы! Для вас гэтага месца нават не існуе на мапе! Вы заўсёды аб’яжджаеце яго бокам, быццам там лепразорый!
Тры пікавыя фэі зь лёгкім сполахам у вачох зьдзіўлена глядзелі на аратара ў прускім шаломе. Публіка вакол заціхла і таксама пачала прыслухоўвацца да прамовы народнага трыбуна, які нешта страсна і гучна прапаведаваў на незразумелай для большасьці нямецкай мове. Андрэ сёньня быў відавочна ва ўдары. Ён прыіппорыў каня яшчэ двума глыткамі салодкіх успамінаў пра залаты век Рэчы Паспалітай і паскакаў галопам па мазгах прысутных у залі:
— Я шмат гадоў гніў у акопах ля падножжа піраміды як просты шараговы жаўнер вялікай
арміі мастацтва. Але мяне ўсё дастала! Я не жадаю больш гібець на фронце, быць безыменным салдатам! Вы спытаеце, а як жа абавязак? Служэньне? Служэньне вялікаму вечнаму? Ды ніяк! Пляваць я хацеў на ваша мастацтва! Калі б я жыў у часы Адраджэньня і ствараў рэальны алтар, то мог бы зьмірыцца са сваёй роляй. Я сказаў бы сабе: так, я безыменны жаўнер, але ствараю вечнае: тое, што будзе захапляць людзей і пасьля маёй сьмерці. Разам са сваім творам і я сыходжу ў вечнасьць. Але алтар з саломы жыве толькі са мной. Гэта фікцыя, ад якой застанецца ўсяго дакумэнт, фатаграфія, інфармацыя, слайд. Ен, канечне, можа застацца ў вечнасьці! Але гэта залежыць толькі ад вас! Вы! Вы даяце патэнт на вечнае жыцьцё! Калі вы абвесьціце яго вялікім творам мастацтва, тады ён захаваецца! Я ж не жадаю, каб пытаньне вечнасьці залежала ад вашага капрызу! Мне надакучыла! Лічыце, што гэта мяцеж! Бунт! Вы хочаце ведаць, які мой новы праект? Вось, ён на маёй галаве! Шалом! Я аб’яўляю сябе генэралам! Маршалам! Кайзэрам! Можаце лічыць мяне самазванцам! Але я, самазваны кайзэр, не чакаючы вашага запрашэньня, іду наверх' Вось гэты шпіль мусіць вянчаць піраміду! Я і ёсьць арт-праект!
Андрэ раптам спыніў каня перад пасткаю цішыні, што насталаў пакоі. Госьці, Яцэк, дамы ў чорным са зьдзіўленьнем пазіралі на дзіўнага вершніка. Нават тып, што спаў на канапе, пры словах «бунт» і «мяцеж» ненадоўга апрытомнеў, прахрыпеўшы, што ён таксама шалом, што гатовы далучыцца да паўстаньня, пакруціў гала-
вой і зноў адправіўся ў салодкую нірвану. Андрэ адчуў, што прамова зрабілаўражаньне, але каб яшчэ больш спадабацца фэям, ён прышпорыў каня і паляцеў у пустэчу:
—Уявіце, нейкі невядомы жаўнер, хутчэй нават капрал, раптам разумее, што ягонае жыцьцё — лайно. Тое, ува што ён сьлепа верыў, служэньне вечнаму, ёсьць адно фікцыяй. А ён аддаў гэтай фікцыі ўсяго сябе цалкам, ахвяраваўшы нават сям’ёй! Стаўка зробленая, але круп’е аказаўся жулікам! Інтэнданты — злодзеі, генэралы — прадажныя пацукі, заселі ў штабе! Замест туза прыйшла чорная дама! Ен разумее, што адзіны шанец — джокер! Трэба перавярнуць стол і падняць паўстаньне! Так! Бунт! Толькі бунт — апошняя яго надзея! Трэба ісьці ва-банк! Вы рыхтуеце «Маніфэсту»? Дык вось вам мой маніфэст! Шалом! Я і ёсьць джокер! Я надзеў на галаву мір! Я надзеў на галаву вайну! Я абвяшчаю міру вайну! Я — чалавек у шаломе!