• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шалом  Артур Клінаў

    Шалом

    Артур Клінаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 334с.
    Мінск 2010
    70.81 МБ
    Чалавек у будцы зноў зьдзіўлена паглядзеў на Андрэ. Некалькі імгненьняў ён нешта абдумваў, а затым вынес прысуд:
    —Добра! Толькі ссуньце яго крыху назад!
    Ён яшчэ раз акінуў дзівака поглядам, пагартаў пашпарт, нарэшце пляснуў у яго штэмпэль, і нрамовіў:
    — Праходзьце!
    «Фу! Шайзэ! Фэрдамт! Я быўна мяжы правалу! — думкі завіравалі ў галаве Андрэ, як толькі ён адышоў ад акенца. — Як нечакана і проста ўсё магло скончыцца! Ідыёт! Трэба было ўсё ж ехаць прамым цягніком з Варшавы да Менску. Там такой сытуацыі здарыцца не магло. Яны б, як звычайна, пакорпаліся ў матрацы, пашукалі кітайца, а на шалом бы нават не зірнулі! Крэтын! А калі б зірнулі? А раптам кітаец хаваецца ў цябе ў галаве? To бок, пад шаломам? Так, так, так! Як гэта я не падумаў? Канечне, ён мог туды залезьці, гэты шкадлівы маленькі кітаец са сваёй недарагой аднаразовай бомбай! Чорт! Так,
    гэта было б вялікай рызыкай — ехаць цягніком! Але ж як інакш? Аўтобус? Самалёт? Тое самае! Адзіны бясьпечны варыянт — пераплысьці Буг! Нелегальна! Ха, ха! А калі б злавілі? Вось бы ўзрадаваліся! Ня нейкага там дробнага кітаёзу, а сапраўднага, буйнагабарытнага кайзэрскага шпега! Ну і ну! Добры выйшаў бы скандал! Зьвінавацілі б немцаў, маўляў, яны па-ранейшаму засылаюць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь сваіх шпіёнаў! Па тэлевізары паказалі б буйным плянам і абавязкова ў прускім шаломе, ды яшчэ і пракамэнтавалі б! Паглядзіце, маўляў, да якіх вышыняў дайшло мастацтва шпіянажу. Пашпарт як сапраўдны! He адрозьніш. Размаўляе на чысьцюткай беларускай мове, без аніякага акцэнту! Ды ў дадатак так здолелі загрыміраваць, што родная жонка ня можа адрозьніць ад зьніклага бязь весткі ў Нямеччыне болып за месяц таму Андрэя Міхайлавіча Н.».
    Андрэ перайшоў у прасторную мытную залю, куды пасьля пашпартнага кантролю плаўна перацякалі людзі з клятчастымі торбамі. Там за некалькімі сталамі дзелавіта працавалі цікаўныя мужычкі ў бялёса-блакітных мундзірах. Яны прасілі чарговага грамадзяніна альбо грамадзянку адкрыць носкі, зазіралі ў іх, нешта там мацалі, перакідаліся з дагляданым дзьвюматрыма фразамі ды запрашалі наступнага. Расслабіўшыся пасьля першага стрэсу, Андрэ ўладкаваўся ў хвост чаргі да аднаго са столікаў і стаў пакорліва чакаць дагляду.
    «Шайзэ! — нечакана разанула новая трывожная думка. — Алес на хрэн капут! Нічога ж яшчэ
    ня скончылася! А калі яны запатрабуюць зьняць шалом? Раптам я схаваў пад ім кіляграм какаіну? Ну не! Крэтынізм! Глупства! Такая ідэя ў іхні копф ня прыйдзе! Які прыдурак будзе гэтак нахабна перавозіць какаін у сябе ў галаве, хаваючы яго ў настолькі заўважным прадмеце? Гэта яшчэ горш, чым пакласьці кокс пад капялюш! Ну, гуд. He какаін, дык лішні кіляграм каўбасы. Колькі цяпер можна ўвозіць — пяць? А раптам шосты я пад шалом паклаў? Ну не, усё ж ты ідыёт! Я бы лішні кіляграм у порткі засунуў. Якая да д’ябла розьніца, куды? Калі ім проста захочацца паглядзець, што там у цябе ў галаве пад шаломам хаваецца!»
    —Дэкляраваць будзеце?
    — Што дэкляраваць? — Андрэ застыў перад пустым сталом. Зь іншага боку стаяў мытнік і зь цікаўнасьцю глядзеў на шалом.
    —Прадмет, які знаходзіцца ў вас на галаве.
    — Пачакайце, пачакайце, там няма ніякага прадмета! Вось, зірніце, — Андрэ адкрыў заплечнік, — тут няма ніводнага кіляграму каўбасы! Дык навошта мне хаваць яе там?
    —Ну як жа, а гэтая каска? Відаць па ўсім, рэч дарагая.
    —Ах, каска! А што, яе трэба дэкляраваць?
    —Я дакладна ня ведаю. У маёй практыцы яшчэ не было такога прэцэдэнту. Але я раіў бы вам на ўсялякі выпадак задэкляраваць. Усё ж рэч эксклюзіўная. Хаця, дайце-ка яе сюды. Пайду запытаюся ў начальніка зьмены.
    — Прабачце, я не магу вам яе даць, — Андрэ адчуў, як ліпкі нэрвовы пот ізноў праступіў на скронях пад шаломам.
    — Гэта чаму?
    — Ну, разумееце... як вам растлумачыць... Мне рэлігія не дазваляе, — Андрэ крыху сьцішыўся, азірнуўся і напаўголасу, каб ня чулі віетнамцы наўкола, вымавіў:
    — Сёньня панядзелак, а мы маем права здымаць шалом толькі ў суботу, усе астатнія дні мы абавязаныя насіць яго на галаве. Вы, мусіць, чулі альбо чыталі ў газэтах пра таталітарныя сэкты. У нашай вельмі строгія парадкі. Калі ласка! Ці нельга начальніка зьмены запрасіць сюды?
    Хлопец у блакітным строі спачувальна зірнуў на Андрэ і, прамармытаўшы нешта пра тое, што кожны зьяжджае з глузду па-свойму, рушыў па начальніка.
    — Вось, Сямён Іванавіч, паглядзіце, — праз хвіліну ўжо два джэнтэльмэны ў мундзірах мытнікаў стаялі перад Андрэ, у чатыры вокі вывучаючы тое, што знаходзілася на ягонай галаве. — Таварыш з таталітарнай сэкты. А на ім прадмет культу. Ен мае права здымаць яго толькі па суботах. Дык грамадзянін цікавіцца, ці трэба гэты прадмет дэкляраваць?
    — Цішэй! Цішэй! Што ж вы на ўвесь вакзал крычыце? Гэта не таталітарная сэкта, а Царква Ўзьнясеньня Шостага Дня. Таталітарнай яе толькі ў тэлевізары абзываюць! Але гэта няпраўда! — Андрэ азірнуўся па бакох. Людзі ў мундзірах за суседнімі столікамі прыпынілі дагляд клятчастых цюкоў і зь цікаўнасьцю вылупіліся на яго. Грамадзяне зь віетнамскімі торбамі, атрымаўшы нечаканы перадых, растапырылі вушы шырэй, таксама прыслухоўваючыся да размовы.
    — Мы верым у адзінага Бога і молімся за збавеньне сусьвету на Страшным Судзе, які хутка адбудзецца. Канец сьвету здарыцца на шосты дзень. Але калі вы пакаецеся ў грахох сваіх, надзенеце вось такі шалом і прыйдзеце да нас, то ўратуецеся!
    — Добра, добра, тут вам не багадзельня — казані чытаць, — спыніў Андрэ Сямён Іванавіч, — лепш адкажыце, ці даўно вы ўступілі ў гэтую таталітар... альбо як яе там, шостага дня сэкту?
    —He, нядаўна. А што?
    — На захадзе, мабыць, завэрбавалі?
    — Ну, ведаеце, я б папрасіў цэтлікі не навешваць!
    — Грамадзянін, не нэрвуйцеся! Я проста спрабую вам дапамагчы!
    — Ну, дапусьцім, на захадзе! Хто ж вам у Беларусі такі шалом выдасьць?
    — Зразумела, я так і думаў! Уся зараза да нас з захаду паўзе!
    — Ну, ведаеце! Я, у рэшце рэшт, грамадзянін...
    — Пачакайце, грамадзянін, — перабіў Сямён Іванавіч, — лепш скажыце, вы ўпершыню ўяжджаеце на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у гэтым шаломе?
    — Ну, увогуле так. А што?
    —Я так і думаў, толькі што завэрбавалі. А тое, што гэта бьгў першы і апошні раз! 3 гэтым шаломам вы болып ня зможаце пакінуць тэрыторыі Рэспублікі Беларусь!
    — Чаму гэта я не змагу пакінуць тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з маім шаломам? — Андрэ пачынаў прыходзіць у ціхае абурэньне.
    —Таму што паводле закону прадметы даўніны й мастацтва паходжаньнем да тысяча дзевяцьсот сорак дзявятага году забароненыя да вывазу за межы Рэспублікі Беларусь! А гэты прадмет культу, як бачна няўзброеным вокам, адносіцца да пэрыяду да сорак дзявятага году. Вунь, якія львы на ім антыкварныя! Таму, хоць ён і ваша прыватная маёмасьць, але ў той жа час зьяўляецца ўласнасьцю дзяржавы. Гэта значыць, вы можаце выехаць асабіста, але шалом мусіце пакінуць дома. А калі паедзеце зь ім, то мы нікуды вас ня выпусьцім!
    Наступіла глыбокая цішыня. Андрэ ліхаманкава спрабаваў асэнсаваць тое, што цяпер паведаміў яму Сямён Іванавіч.
    — Пачакайце, пачакайце, паважаны! Што ж выходзіць? Я цяпер уяжджаю ў краіну і ніколі больш не змагу пакінуць яе?
    — Ну чаму ніколі? Здыміце шалом і паедзеце на зьлёт вашай сэкты! А калі ня можаце, то тады няхай яны да вас! Ха-ха-ха! Праўда, назад у шаломах мы іх таксама ня выпусьцім, але, зрэшты, могуць пакінуцьу вас на захоўваньне да наступнага прыезду. — Сямён Іванавіч быў відавочна задаволены сваім адказам. Ня кожны дзень яму выпадала ўдача асадзіць такога нахабнага сэктанта, што прэцца з захаду празь мяжу ледзь не на белым кані, ды яшчэ ў тэўтонскіх дасьпехах. Аднак, заўважыўшы непадробны жах на твары Андрэ, ён крыху памягчэў і дадаў:
    — А дэклярацыю на прадмет культу ўсё ж раю запоўніць. Ці мала калі і дзе яна вам
    спатрэбіцца. Раптам вас міліцыянэр на вуліцы спыніць, западозрыўшы, што вы шалом з музэю скралі?
    Сямён Іванавіч з важным выглядам разьвярнуўся і хацеў быў ужо сыходзіць, але нешта яго спыніла. Ен зноў зірнуў на Андрэ і нечакана сказаў:
    —А ігу зірнему, што там у гэтага служыцеля культу яшчэ прыхавана!
    Андрэ, агаломшаны весткай, што цяпер ніколі ня зможа пакінуць прасторы радзімы, пачаў з асуджаным выглядам выцягваць з заплечніка іншыя рэчы.
    — О! А гэта што? — Сямён Іванавіч трымаў у руках паранджу.
    —Аа... гэта? Паранджа для маёй жонкі!
    —Яна ў вас што, мусульманка?
    —Ды не! Я ж вам казаў, у нашай сэкце вельмі строгія парадкі! Жонкі не павінны выходзіць на вуліцу без паранджы!
    —А яна, у сэнсе, жонка, пра гэта ўжо ведае?
    — Шчыра кажучы, пакуль не! Я яшчэ не пасыіеў паведаміць ёй, што прыняў абрад.
    —Ха-ха-ха! — Сямён Іванавіч зусім павесялеў. — Вось, мусіць, узрадуецца! Але — увогуле ў гэтым пытаньні я вас падтрымліваю. Правільна! Ато ўшчэнт распусьціліся, далей няма куды! А гэта што за палена?
    —Адмысловая насадка на шалом. A то, разумееце, калі ў легкавую машыну саджуся, абіўку шпілем псую. Таксама пажадана пад час сэксуальнага акту выкарыстоўваць. A то незнарок можна дзірку ў шафе альбо перагародку да
    суседзяў прабіць! У нас, ведаеце, кватэрка маленькая, і сьценкі ў ёй тонкія.
    —Ааа... Так, карыслая штука! А гэта што? — Сямёл Іванавіч са зьдзіўлельлем разглядаў цешчын бот.
    —Як што! Вы ж бачыце! Бот!
    —А другі дзе?
    —Навошта мне другі? Мая цешча ўсё адно аднаногая! Яе пару гадоў таму трамвай пераехаў.
    — Вай, няшчасьце якое! А маю цешчу ні адна бля... вой, прабачце, пераехаць ня можа! Як жа вы купілі бот бяз пары?
    — Элемэнтарла! Знайшоў у Бэрліне сымэтрычную старую і прапанаваў ёй купіць адну пару на дваіх. Вялікая, ведаеце, эканомія!
    — Так, аднаногім з абуткам прасьцей. Ну добра! Пакуйце свае манаткі і шчасьлівай дарогі! Толькі дэклярацыю не забудзьцеся запоўніць! А жонцы прывітаньне перадавайце! Скажыце, Сямён Іванавіч такую строгасьць ухваляе!
    Андрэ выйшаў з мытнай залі на Маскоўскі бок вакзалу. Ягоны арганізм бунтаваў і патрабаваў неадкладна прыняць зьверскую, лечалавечую дозу нікатыну. Трэба было супакоіць нэрвы і знайсьці нейкі выхад зь лепрыемлага становішча. Запаліўшы, ён зрабіў колькі глыбокіх зацяжак і задуменна паплёўся па пэроне. Дайшоўшы да краю плятформы, абярнуўся. Проста перад ім стаяў яшчэ адзін братблізьнюк — пампэзны, пабудаваны ў імпэрскім стылі будылак берасьцейскага вакзалу, вянчаны самотлым высокім шпілем зь пяціканцовай зоркай. Праўда, у адрозьненьне ад папярэдніх, гэты