Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Каця паклала ў рот другую палову сасіскі і, уздыхнуўшы, прамовіла:
— Карацей, стала я ўсё з кватэры выносіць. Кнігі, бялізну, сэрвізы, Дастаеўскага поўны збор
твораў, фіранкі з вокнаў зьняла, нават чаравікі ягоныя прапіла. А часам, васпане, ён б’е мяне ды прыгаворвае: «Вось табе, сабака маскальская, за вазачку! Вось табе за прас! Вось табе за галадамор! А гэта табе за Хведара Міхайлавіча!» А муж мой другі таксама, ведаеце, ня з простых. I прозвішча ў яго — Сапегаў. У Менску на ўнівэрсытэце вучыўся. А калі межы зьявіліся, яго на мытню працаваць запрасілі. А часы цяпер самі ўяўляеце якія. Так ён на службе і выгляду не падае. А з працы прыйдзе, радыё да вуха прысуне, ды ўвесь вечар на кухні «Свабоду» слухае ды прыгаворвае: ну маскалі, ну акупапты паганыя, прыйдзе час — зраблю я вам другую Оршу! А радыё тое ён кожны раз з сабой на службу забірае, баіцца, што і «Свабоду» ягоную з дому зьнясу.
Дама замоўкла, узяла ў Андрэ цыгарэту і, запаліўшы, спытала:
—Скажыце, васпане, а ці даводзілася вам пяць содняў начаваць на брэсцкім вакзале?
— Неяк Бог літаваў!
—А я вось пятыя содні! Адным словам, вынесла я з кватэры ўсё! Так што выносіць ужо не было чаго. А пятага дня пайшоў ён на працу ў канцылярыю, а я апошняе, што заставалася, — парадны віцэ-мундзір ягоны зь вешалкі зьняла й заклала! He, вы не падумайце, ня тут! У іншай пяльменпай, на Краснафлоцкай. Гэтая мандавошка мне за яго столькі б не дала.
— Гэта я мандавошка? Ну-ну, прыйдзеш ты да мяне яшчэ пахмяляцца! У нагах валяцца будзеш! Я табе мандавошку прыгадаю! — таўстуха
ў абурэньні вылезла ўсім корпусам з бакавога пакою, схапіла анучу і стала нэрвова і неяк бязладна праціраць ліпкія сталы ў залі. Наблізіўшыся да століка, за якім стаялі даўгалыгі жардзіна з тэлескапічным п’яніцам, яна грозна зірнула на перпіага і прараўла:
—А ты чаго лыбісься? Рот закрый, ідыёт, a то муха заляціць! — з гэтымі словамі таўстуха выхапіла ў яго пусты плястыкавы куфаль і як бы незнарок усім корпусам пхнула тэлескопа. Той паваліўся на падлогу і, цяжка замычаўшы, пачаўрабіць нязграбныя рухі канцавінамі, быццам вялікі рак, якога перакулілі на сьпіну.
— Ну што ж, трэба ісьці! — прамовіў Андрэ і дапіў апошні глыток піва з куфля.
— Васпане! Але ж я яшчэ ня ўсё вам распавяла!
— Мадам, іншым разам! Мне пара ў Магілёў! Бывайце!
Вярнуўшыся на вакзал, Андрэ знайшоў свабодную лаву і не ўставаў зь яе да прыходу цягніка. Калі падалі вагон, ёп уладкаваўся на сваім месцы і, не зьвяртаючы ўвагі на мітусьню наўкола, занурыўся ў ггустэчу, заснуўшы да Менckv глыбокім сном.
/
Белая Русь

ЫР, зьвяругі якія! Бач ты, як пашчы разявілі!
— Мабыць, жаўнер! 3 часткі на пабыўку вяртаецца!
— Зь якой такой часткі? Форма на ім ня нашая!
—Гэй! Уставай! Прыехалі!
— Паглядзі, як беднага размарыла! He дабудзіцца!
—Ці ня немец? Можа, панямецку чаго ўзгадаеш?
— Канечне, аўсвайс, хэндэ хох! Дзе ты бачыла такіх няголеных немцаў? Зірні, зарос як! Гэта француз нейкі!
— Гэй! Прыехалі! Менск ужо!
Андрэ адкрыў вочы і ўбачыў дзьвюх цётакправадніц, схіленых над яго тварам.
— Вой! Прачнуўся, даражэнькі! Падымайся! A то далей у Маскву паедзеш! Ха-ха-ха!
—Так-так, я зараз, — ён падняўся, і спрасонку спрабуючы сьцяміць, дзе ён і хто ён, накіраваўся да выхаду.
— Бачыш, наш аказаўся!
— Можа, артыст, на гастролі прыехаў... Я цяпер як тэлевізар уключу, там увесь час такія скокаюць. Апрануць на сябе што-небудзь гэткае і са сцэ....
Што яны робяць са сцэны, Андрэ ўжо ня чуў. На пэроне менскага вакзалу было зябка, цёмна і няўтульна, таму, не запальваючы цыгарэты, ён накіраваўся адразу ў падземны пераход.
Калі ён падняўся наверх, горад ужо сустракаў яго шыкоўным начным хараством плошчы Брамаў. Проста перад ім стаялі, падсьветленыя нэонамі, дзьве сымэтрычныя пампэзныя вежы. Яны таксама маглі б стаць яго братаміблізьнятамі. Але на жаль, галоваў са шпілямі ім у свой час так і не збудавалі, таму цяпер яны больш нагадвалі два мудрагелістыя багата дэкараваныя арыстакратычныя тулавы з ордэнамі, бантамі, фальбонамі і манжэтамі, якія француская рэвалюцыя пасьля гільяціны пасадзіла сюды для ўрачыстай сустрэчы гасьцей гораду.
Да Менску Андрэ меў дзіўныя пачуцьці. 3 аднаго боку, магчыма, любіў, але зь іншага гэты горад палохаў яго сваім незразумелым хараством. У ягонай раскошы было нешта паганскае, дзікае, а часам і проста вар’яцкае. Імпэрскасьць Пары-
жу, Бэрліну, Лёндану, Вены несла ў сабе лёгіку, вытлумачальнасьць, тое, што магчыма адчуць, усьведаміць, прыняць і нарэшце зьмірыцца. Тут жа зьяўлялася ўражаньне, што імпэрыя будавала гэты горад у момант памутненьня сьвядомасьці, калі, ужо зусім ашалеўшы ад уласнай вялікасьці, яна пусьцілася ў дзікія архітэктурныя танцы, зьмяшаўшы ў адно кракавяк, прускі марш, польку, сіртакі, калінку-малінку, венскі вальс, яшчэ адзін прускі марш і эгіпэцкі пахавальны абрад часоў Рамзэса Другога.
Праўда, цяпер, у прускім шаломе, Андрэ няблага спалучаўся з пампэзнай архітэктурай гораду. Які-небудзь мудры начальнік з добрай фантазіяй мог бы нават выдаць загад, каб усе мясцовыя міліцыянты надзелі такія ж. Яшчэ адзін прускі марш адно ўзмацніў кампазыцыю гораду, на зло дробнабуржуазнаму хаосу, які пакрысе пачынаў пранікаць і сюды.
У Менску Андрэ меў багата сяброў, але стрэлкі на вежы набліжаліся да дзясятай, таму ён вырашыў выправіцца туды, дзе ня надта зьдзівяцца яго зьяўленьню ў такі позьні час. Пакінуўшы за плячыма арыстакратычныя тулавы, што па-ранейшаму красаваліся ў жоўтым сьвятле кучаравымі каўнерыкамі, рушамі, аксэльбантамі, накладнымі кішэнямі й мудрагелістымі бантамі, ён выйшаў на Кірава і рушыў у бок вуліцы Карла Маркса.
Прывакзалыіыя кварталы, як звычайна, поўніліся розным народам, што бадзяўся тут між мноства адчыненых да позьняга часу недарагіх чарачных, вінных крамаў ды іншых пітных
установаў. Гэтая частка вуліцы Кірава складалася з двух даўгіх, высокіх і таксама сымэтрычных будынкаў, якія разам утваралі нешта накшталт глыбокай цясьніны. У падножжа цясьніны каля начных крамаў церліся дзіўнаватыя старыя, малалеткі нападпітку, папраіпайкі з вакзалу, разгульнага выгляду дзеўкі ды іншыя людзі, якія, у адрозьненьне ад Андрэ, неяк слаба спалучаліся з патасным стылем вуліцы. Хутчэй яны былі падобныя да барбараў, што запаланілі вія, піяццы і палаццыё старажытнага Рыму. Каля гастраному, у вітрынах якога люстравалася кампанія хмяльных гунаў, Андрэ прыйшла думка, што прыйсьці ў госьці з пустымі рукамі будзе няправільна, і ён, збочыўшы, накіраваўся да ўваходу.
Адчыніўшы дзьверы, ён апынуўся ў памяшканьні, наскрозь прасякігутым зьедлівым салодка-горкім бакалейным пахам. Прастору высокай залі, упрыгожанай калюмнамі карынфскага стылю, запаўняла чарга, што таўклася ў вінным аддзеле, таму досыць вялікае памяшканьне здавалася цесным. Уткнуўшыся носам у патыліцу каротка стрыжанаму мужыку зь непрапарцыйна вялікімі, адтапыранымі вушамі, Андрэ стаў разглядаць зьмесьціва прылаўка.
Чарга рухалася вельмі паволыіа, таму, прагледзеўшы паліцы зьнізу даверху, ён ужо пачаў быў нудзіцца, але раптам адчуў на сабе непрыемны калючы погляд. Сьпярша ён не надаў гэтаму вялікага значэньня, узяўшыся ўважліва вывучаць маршчыністую патыліцу мужыка перад ім. Аднак дзіўнае пачуцьцё не адпускала. Нехта ззаду літаралыіа сьвідраваў яго вачыма.
Міжволі Андрэ пачынала ахопліваць няўцямная трывога. Пастаяўшы яшчэ пару хвілінаў, ён нарэшце ня вытрымаў і абярнуўся...
Дванаццаць параў вачэй моўчкі ва ўпор глядзелі на ягоны шалом. «Цьху ты! Ідыёты! — буркнуў ён сам сабе і павярнуўся назад. — Тарашчыліся б лепш на прылавак! Вунь колькі смачнага тамака для вас прыгатавана!» Аднак пачуцьцё трывогі не зьнікала. Чарга ледзь варушылася. Гандлярка, якая адпускала тавар, відаць, так стамілася за дзень, што рухалася, быццам ува сьне. У краме панаваў паўзмрок, і акрамя бакалейнай гаркоты сьмярдзела яшчэ нейкай цьвільлю. У глыбіні залі маячыў таксама зьлёгку падвялы за дзень міліцыянт, які з правінцыйнай нудой уваччу паглядаў на яго. У нейкі момант Андрэ захацелася ўсё кінуць, разьвярнуцца і сысьці, але цяпер было шкада пакідаць чаргу, болып за палову якой ён ужо адстаяў.
Тым часам непрыемнае пачуцьцё не праходзіла, а наадварот, з кожнай хвілінай расло, павялічвалася, усё глыбей зацягваючы яго ў бэрмудзкі трохкутнік трывогі. Здавалася, тут было нешта яшчэ, а ня простая сума дваццаці чатырох цікаўных вачэй. Відавочна, сярод іх былі тыя два вокі, якія й выклікалі гэтае гідкае адчуваньне. Андрэ патыліцай адчуваў, як яны сьвідравалі яго злымі экстрасэнсорнымі дрылямі, спрабуючы трапіць усярэдзіну шалома.
Нарэшце, ня вытрымаўшы, ён азірнуўся яшчэ раз. Цяпер на яго паглядалі ўжо трыццаць тры п'яныя вокі — з другога канца залі на яго пяліўся нейкі крывы мужык з забінтаванай рэпай. Ан-
дрэ пачаў узірацца ў твары людзей, што стаялі за ім. Побач хістаўся нецьвярозы дзед, потым тры пацаны, цётка з высокім шыньёнам, яшчэ адзін моцна даты мужык, старая, за ёй вэтэран, дзьве размаляваныя дзеўкі, яшчэ адзін дзед, нейкі бомж, і'— вядома ж, ён вылічыў яго адразу, — брыдкі тып у шэрым гарнітуры. Ён адзіны не адвёў погляду, калі Андрэ зазірнуў яму ў твар, працягваючы сьвідраваць яго непрыемнымі, калючымі вачыма.
«Фу, мярзотны тып! Чаму ён так глядзіць на мяне? — падумаў Андрэ. — I чаму ён у шэрым гарнітуры? Ён не падобны да гэтых барбараў. I чаму яны ўсе маўчаць? Быццам чакаюць сыгналу. Гідкая цішыня. I гэты аднавокі туды ж. Хоць адной зрэнкай, алеўсё роўна пяліцца. Чартаўшчына нейкая! Фу! Ну і сьмярдзіць жа ў гэтай краме!»
Чарга яшчэ крыху пасунулася, але заставацца ў ёй рабілася ўсё болып нясьцерпна. Нарэіпце, калі ў хвост стала тоўстая баба ў акулярах і таксама ўтаропіла свас чатыры шкляныя вокі ў Андрэ, ягоныя нэрвы ня вытрымалі, і Валенрод у ягонай галаве зароў:
— Чаго вылупіліся, сабакі?! Жывога цэсара ня бачылі?!
Дамба маўчаньня ў залі адразу абрынулася, і чарга раптам загаўкала, зацяўкала, загыркала, загаманіла, затрашчала двума дзясяткамі шыпячых, сьвісьцячых, п’яных, цьвярозых, нармальных і сіплых галасоў:
— У нас у дурдоме адзіп таксама сябе цэсарам называў! Толькі ён казаў — я, бля, Ота фон Бісмарк!
—Дык ён і ёсьць з дурдому! Што, ня бачыце? Выпусьцілі з Навінак на пару дзён пагуляць!