Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
брат быў зусім маленькага росту. Хутчэй здавалася, што на паверхні тырчыць адно сплюшчаная галава. Іншыя часткі цела або хаваліся пад зямлёй, або былі ампутаваныя і вывезеныя немавед кім немавед куды.
«Ну, Фатэрлянд, дзякуй! — буркаталі пад шаломам трывожныя думкі. — Ну, парадаваў! Любіш ты пацешыць добрымі навінамі! Любой гадасьці ад цябе чакаў! Але такога! Меў рацыю Хведар! Да Магілёва я, вядома, даеду, а вось назад хрэн выпусьцяць! Сволачы! Ды што ж гэта такое! Гэты прадмет — ваша ўласнасьць, але ён належыць дзяржаве! Крэтынізм нейкі! Што ж, цяпер рэшту жыцьця ў балотах гніць? He. Павінна ж быць нейкае выйсьце! Пануры горад! Нават выходзіць у яго ня хочацца. А калісьці такі прыгажун быў! Адзін з самых-самых у Рэчы Паспалітай! Але пасьля маскалёў нічога, апроч цытадэлі, не засталося, ды й тую немцы расьфігачылі! Добра! Куплю квіток — і на Менск! Чорт! Павінна ж быць нейкае выйсьце!»
Андрэ кінуў цыгарэту і накіраваўся да галавы з зоркай на шпілі. Ля дзьвярэй ён нечакана hoc у нос сутыкнуўся з тым самым маладым мытнікам, які надглядаў яго першы.
— Чакайце, чакайце, паважаны! Я вельмі занепакоены сваім становішчам! Скажыце, павінна ж быць нейкае выйсьце!
—Ды вы не хвалюйцеся, грамадзянін! — хлопец прыязна паглядзеў на Андрэ і, выцягнуўшы пачак «Мальбара», запаліў. — Зрэшты, вам жа можна здымаць шалом у суботы, значыць, у суботы і будзеце пакідаць межы рэснублікі.
—А як жа нядзеля?
— Што нядзеля? Ах, у гэтым сэнсе! Ну, у нядзелю надзенеце другі шалом. Таму вам трэба мець два шаломы. Адзін тут, іншы там, за кардонам!
—А можа, ёсьць яшчэ варыянт?
— На што гэта вы намякаеце?
— He, не! Ня ў гэтым сэнсе! Я маю на ўвазе афіцыйны варыянт!
— Ааа... Так, паспрабуйце зьвярнуцца ў міністэрства па справах рэлігіяў і ў міністэрства культуры. Калі яны выдадуць даведку, што гэты прадмет культу можна часова вывезьці за межы краіны, мы вас прапусьцім. Але мая вам парада: кіньце вы гэтую сэкту! He маглі штосьці прасьцейшае падабраць? Царква шостага дня нейкая... Запішыцеся лепш у адвэнтысты сёмага!
— Так, так, я падумаю! Дзякуй, вы мяне крыху супакоілі!
Разьвітаўшыся, Андрэ накіраваўся да касаў, дзе даведаўся, што менскі цягнік акурат адправіўся, а наступны будзе толькі праз тры гадзіны. Набыўшы квіток, ён падумаў, што тырчаць на вакзале ня мае сэнсу, да таго ж, някепска чаго-небудзь зьесьці, і выйшаў у горад пашукаць недарагую кнайпу.
Неўзабаве ён угледзеў напаўпадвальную ўстанову з непрэтэнцыёзнай шыльдай, на якой простымі трафарэтнымі літарамі было напісана: «Пяльменная». Андрэ накіраваўся да ўваходу, ледзь разьмінуўшыся па дарозе з двума моцна п'янымі, пажаванымі пяльменямі, якія вываліліся з падвалу і, хістаючыся ды лаючы адзін аднога, сталі падымацца па сходах.
Унутры ўстанова аказалася зусім сьціплага выгляду расьпівачнай. Пяльменяў у ёй, што праўда, не падавалі, замест іх на стойцы бару ляжалі чорныя сухары да піва, канапкі зь вялай ужо, ня першай сьвежасьці чырвонай рыбай, вараныя ўкрутую яйкі і нешта яшчэ незразумелае з выгляду.
Наведнікаў у гэты час заставалася няшмат. У невялікім паўцёмным памяшканьні стаялі высокія ды ліпкія ад піва сталы. На кожным мелася пустая сурвэтніца і маленькі сподачак з шэрай сольлю буйнога памолу. За стойкай нудзілася маладая дзяўчына ў белым халаце. Другая кельнэрка — старэйшая і, мабыць, галоўная тут, час ад часу выходзіла з бакавога пакойчыка за барам. Яна мела даволі значны дыямэтар, таму, каб праціснуцца ў залю, ёй даводзілася крыху паварочвацца бокам.
Узяўшы вялікі плястыкавы куфаль піва, пару яек і дзьве вараныя сасіскі, Андрэ ўладкаваўся за адным са столікаў. Адпіўшы палову, ён адразу пачуўся лепей. Трывожныя думкі пачалі адступаць, сьвет па-за шаломам зрабіўся больш ветлым, а, зьеўшы сасіску, ён і ўвогуле падумаў, што ня ўсё так дрэнна... Напэўна, ён знойдзе спосаб займець тую канцылярскую даведку ад міністэрства, і яго зьняволеньне ня будзе вечным, Адпіўшы яшчэ піва, ён агледзеўся.
У расьпівачнай, акрамя дзьвюх бабаў за стойкай, знаходзілася яшчэ нскалькі чалавек. ГІраз столік стаяў высокі худы мужык з куфлем піва і дурнавата лыбіўся на шалом. Ягоны сусед па сподачку шэрай солі быў ужо дужа п’яны, а та-
му ні на каго глядзець ня мог. Схіліўшы галаву над плястыкавым кубкам, ён упёрся ў яго вачыма і рабіў тэлескапічныя рухі ўверх-уніз, быццам спрабаваў навесьці рэзкасьць на муху, што трапіла ў піва. Бабы ля стойкі таксама паглядалі на прускі шалом. Таўсьцейшая, каб лішняга разу не шчаміцца ў дзьверы, час ад часу высоўвала галаву з бакоўкі і, зіркнуўшы, зноўку зьнікала.
Насупраць стаяла яшчэ зусім не старая і калісьці сымпатычная дама зь вялікім лілёвым гузаком пад правым вокам. На выгляд ёй было гадоў трыццаць пяць, а можа і менш, але празь відавочную любоў да чаркі вызначыць яе ўзрост было складана. 3 моманту зьяўленьня Андрэ дама засяродзіла на ім свой лілёвы позірк і, відаць па ўсім, вельмі хацела завязаць размову зь нязвыклым наведвальнікам установы. Мабыць, астатнія людзі тут былі ёй даўно і добра вядомыя, а таму малацікавыя.
—Дазвольце, малады чалавек, уступіць з вамі ў дыялёг, — нарэшце ня вытрымала асоба. — He, вы не падумайце, я з самымі чыстымі, добрымі намерамі. Я бачу ў вас чалавека нашага кола, інтэлігентнага і, мусіць, не з тутэйшых. Па ўсім відаць, вы праездам у нашым горадзе.
— Так, я чакаю цягніка на ўсход, — Андрэ зьдзівіла манера асобы мудрагеліста выказваць свае думкі. I, хоць ён быў цяпер ня схілыіы да размоваў, усё ж дазволіў даме працягваць.
— Ці далёка, васпане, шлях трымаеце? Дазвольце, я да вас... — дама прыхапіла недапіты штоф з чырвоным і, верагодна, недарагім
віном і перамясьцілася за столік Андрэ. — А то з гэтымі мутантамі і пагаварыць няма пра што. О, зірніце, як гэтая жардзіна лядашчая на вас лыбіцца. Адно слова — ідыёт! Альбо вунь тыя дзьве курыцы за стойкай!
—Прыкруці фіцілёк! — тоўстая бармэнка высунула галаву з праёму. — На сябе паглядзі, Баба Яга!
Андрэ зрабіў глыток піва і адказаў:
—Я еду з адмысловым заданьнем з Бэрліна ў Магілёў.
—А я здагадалася, што вы немец, зь Яўропаў шлях трымаеце. Толькі мова ў вас крыху дзіўная, і ня пруская, і ня руская. Я б нават падумала, што вы палячышка, калі б ня гэты капялюшык з вэнзэлямі й паліто скураное да каленяў. Васпане, вы не падумайце, я таксама калісьці нішто сабе была. Зь першым мужам па каханьні шлюб узяла. Ён таксама, як вы, афіцэрам служыў. Трох дзетак яму нарадзіла. Але ведаеце, жарсьць ён заганную меў. Азартныя гульні. Спачатку карты, потым казыно. У такі кураж увайшоў, што ўсе пачаў спускаць. Аванс атрымае і — туды. Прайграецца, а раніцай прыходзіць абадраны ўвесь, п’яны, а вочы жаласьлівыя, як у сабакі. Але гэта б яшчэ палова бяды была. Пачаў ён грошы ў маклераў пад працэнты займаць. У такія пазыкі ўлез, што сталі нейкія людзі да яго прыходзіць, пагражаць. Білі яго бясконца. Бывала, адкалашмацяць, а ён да мяне прыпаўзе бездапаможны, брыдкі такі — і вачанятамі лясь, лясь. Кажа, прабач, Кацярына, мяне, скаціну! А, дарэчы, Ma­ne Кацяй завуць! Нічога, кажа, не магу зрабіць
з гэтай жарсьцю заганнай. А пакойчык, ведаеце, у нас маленькі, мы яго тады ў Ліпэрвехзіліхі здымалі. Ды трое дзяцей — мал мала меншы. Ды галодныя ўсе. Грошай, знаеце, няма. Дзеткі суткамі някормленыя сядзяць. А малодшы ўвесь час з галадухі раве. Так нэрвы ў мяне здаваць сталі. А ён, паскуда, укленчыць і зыркае на мяне, як загнаная ў кут скаціна. А я ўжо стрымліваць сябе ня ў сілах, як закрычу на яго — дзе грошы, падла? Што ж ты, сволач, зноўусё прасадзіў? — і за валасы яго, і па пакоі цягаць, а ён гэтаму толькі рады, рачкуе за мной, бяжыць ды раве: «I гэта мне асалода! I гэта мне асалода»!
— Вы, васпане, спадзяюся карцішкамі ня балуецеся? — дама, наліўшы сабе шклянку, выпіла, узяла варанае яйка з талеркі Андрэ, і ачысьціўшы, макнула ў сальніцу.
— Сука Лебязятнікаў! Прыбіў мяне месяц назад! Ну, дык вось, — працягнула яна, — зьвёў ён мяне, змучыў ушчэнт, а аднаго дня ўзяў ды зыіік. To бок, зусім! Згінуў! Раніцай сышоў на службу й не вярнуўся! Я да начальніка часткі. He, не да Лебязятнікава. Тады ў іх заставай камандаваў палкоўнік Клапшток, Іван Іванавіч. Я яму так і так, дзе мой муж? А ён кажа — ну як жа? Учора быў, зьмену здаў і сышоў, а сёньня яшчэ не прыходзіў. Ну, дык ён і ў наступны дзень не прыйшоў, і ў наступны. I ніколі больш не прыйшоў! Вы, васпане, на цягнік не спазьняецеся?
—Ды не! У мяне яшчэ дзьве гадзіны!
— Вось і цудоўна! Другі муж мяне з трыма дзеткамі ўзяў. Прыстойны чалавек! Таксама слу-
жывы — тутака на мытні працуе. Старэйшы за мяне, праўда, нашмат, але хто ж яшчэ з трыма возьме? Аў маім становішчы выбіраць не даводзіцца. Ён прапанаваў, я і пайшла. He, не, вы не падумайце! Вельмі добры чалавек! Але ж і я, ведаеце, калісьці была! У Пецярбурзе гімназію з чырвоным дыплёмам скончыла! Рускую літаратуруў школе выкладала. Але, знаеце, ад першага мужа звычку нядобрую я займела. He, ня карты! Пачала гарэліцу папіваць. Ну, разумееце, безграшоўе, галеча, на нэрвах усё. Так я перакулю шкляначку, бач — ужо і лягчэй. Адным словам, прыліпла я да гэтай заразы! I ведаю, што дрэнна гэта, але нічога не магу з сабою зрабіць! Нібыта чарвяк, які мяне знутры згрызае! Вось бачыце, як зьеў паразыт — зусім схуднела!
— Ты й раней як швабра была! — данеслася з бакоўкі.
— Бач ты, ведзьма! Вы глядзіце, як яе разьнесла. Ды яна ж у дзьверы пралезьці ня можа. Аўсё таму, што сумленьня ў яе няма! Бо сумленьне і ёсьць той чарвяк, што зьядае чалавека. Калі ён унутры сядзіць і граху на табе многа, то ён жарэ цябе, жарэ, жарэ, пакуль адно пустая абалонка не застаецца. А гэтая шалава, бач ты, штодня дзьве сеткі адсюль прэ, ды яшчэ калыміць. Надоечы гадзіныйк ёй заклала. Дык што вы думаеце, колькі яна мне дала? На тры штофы «Радзівіла» нават не хапіла. А яе ўсё прэ і прэ! Хутка ўжо і бокам у дзьверы не пралезе! Трэба будзе праз акно яе адсюль выцягваць!
Дама, наліўшы яшчэ паўшклянкі чырвонага, выпіла, узяла сасіску з талеркі Андрэ і,
макнуўшы ў сальніцу, адкусіла палову. Толькі цяпер ён заўважыў, што на штофе мудрагелістай каліграфічнай вязьзю было напісана: «Скарб Радзівілаў».
— Ну, сука Лебязятнікаў! Дык вось, ваша мосьць, што я скажу! Спачатку другі муж мне грошы даваў. Самі разумееце, сям’я. Ен на службу, а я па гаспадарцы — у краму схадзіць, абед яму і дзецям прыгатаваць... А сама па дарозе зайду ў шынок... адзін раз, на зваротным шляху — яшчэ раз. Далей болей. Дайшло да таго, што стала я заробак ягоны ўвесь прапіваць. Ен прынясе са службы, а праз колькі дзён глядзіць — нічога няма. Зразумеў ён гэтую праблему, пачаў сам усё купляць. А мне так, драбязу нейкую кіне. А потым і зусім перастаў даваць. А я ж нідзе не працую. Самі разумееце — трое малых. Дык стала я пакрыху рэчы з хаты выносіць. Бывае, прыйдзе ён з працы, сядзе на канапу і кажа: «Каця, а дзе гэтая вазачка, што тут учора стаяла?» A вазачкі, васпане, ужо даўно нямашака! Дык ён мяне па воку — хрась! Іншым разам прыйдзе ды запытае: «А дзе гэта наш прас падзеўся?» I тут жа бэмсь! — кулаком мне ў нос! Адным словам, шаноўны, стаў ён біць мяне. I слушна! Я ж разумею, што сука я няўдзячная. Але нічога ые магу з сабою зрабіць. А аднойчы прыйшоў ён са службы, сеў на канапу тэлевізар паглядзець, зірнуў — а тэлевізара і няма!